Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2013 в 16:24, шпаргалка
Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Ажыццяўленне падобнага тыпу патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта — сацыяльная з’ява.
- словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).
- марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.
- сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.
Блізкароднасны характар беларускай
і рускай моў абумоўлівае шматлікасць
і ўстойлівасць памылак пры маўленні
ў той ці іншай мове. Аднак яны,
як правіла, не ўплываюць на працэс
разумення выказванняў як на беларускай,
так і на рускай мовах. Таму праблема
інтэрферэнцыі для беларуска-
Фанетычная спецыфіка: Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў
"Аканне" і "яканне" Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] у ненаціскных складах.
"Дзеканне" і "цеканне" Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.
Прыстаўныя і ўстаўныя гукі:
Наяўнасць прыстаўных і
Пераход галосных у зычныя. Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных. Чаргаванне складоў З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў, чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы" "лі".
Пад марфалагічнай спецыфікай разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе). Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей). Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой). Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше). Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. “занимающийся”, “изменившийся” ў беларускай мове адпавядае “які займаецца”, “які змяніўся”. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.
Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная спецыфіка) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў; рус. Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.
Увогуле, тэрміны “мова” і “маўленне” часцей за ўсё падаюцца ў нашым мовазнаўстве як тоесныя. Аднак паміж мовай і маўленнем ёсць пэўныя адрозненні: мова – сістэма знакаў, якія абазначаюць рэчаіснасць; маўленне – спосаб перадачы думкі праз мову. Мова – з’ява калектыўная, а маўленне можа быць індывідуальным, унутранным, знешнім і інш. Абагульняючы, маўленне – гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць і інш.
Мова разглядаецца як сістэма знакаў , аперыруючы якімі чалавек адлюстроўвае і пазнае рэчаіснасць, перадае і прымае інфармацыю аб ёй. Маўленне - валоданне спосабамі перадачы думкі сродкамі мовы ў вуснай і пісьмовай формах , у розных відах маўленчай дзейнасці: чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо. Формы маўленчай дзейнасці: Вусная і пісьмовая.
Сучасная беларуская мова – адна з асноўных форм існавання беларускай нацыянальнай культуры. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах вусных і пісьмовых зносін, таму выступае як вуснае маўленне і пісьмова-кніжнае маўленне. Адрозніваюць гэтыя формы на ўсіх узроўнях – фанетычным, марфалагічным, сінтаксічным, фразеалагічным, лексічным і стылістычным. Культура мовы (маўленне) – гэта найперш валоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнй мовы, а таксама ўменне выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і зместам маўлення. Увогуле, тэрміны “мова” і “маўленне” часцей за ўсё падаюцца ў нашым мовазнаўстве як тоесныя. Аднак паміж мовай і маўленнем ёсць пэўныя адрозненні: мова – сістэма знакаў, якія абазначаюць рэчаіснасць; маўленне – спосаб перадачы думкі праз мову. Мова – з’ява калектыўная, а маўленне можа быць індывідуальным, унутранным, знешнім і інш. Абагульняючы, маўленне – гэта валоданне моваю, працэс моўных зносін паміж людзьмі, перадача думкі на адлегласць і інш.
Як ужо адзначалася вышэй, працэсам і вынікам маўленчай дзейнасці людзей з’яўляюцца выказванні і тэксты, у якіх фіксуюцца спосабы афармлення думкі; яе прадметна-сэнсавая, структурна-моўная і камунікатыўная цэласнасць.
Камунікатыўныя якасці:
1. ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ
2. Дакладнасць маўлення – гэта адэкватнасць думкі рэчаіснаму прадмету ці яго паняційнаму ўзнаўленню.
3. ЛАГІЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ Маўленне
лагічнае, калі сэнсавыя сувязі
паміж яго асноўнымі элементамі
(словамі, словазлучэннямі,
4. ЧЫСЦІНЯ МАЎЛЕННЯ Чыстае
5. Дарэчнасць (рус. уместность) –
адно з цэнтральных паняццяў
і культуры маўлення як
6. ВЫРАЗНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ якая
дасягаецца за кошт пазіцыі
слова ў кантэксце, уплыву
7. Багацце маўлення – гэта
яго аптымальная насычанасць
рознымі сродкамі нацыянальнай
мовы, прытым без нематываванага
іх паўтарэння як пры
У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш. Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страснасцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, разгорнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні. Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка. Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю. Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, быліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.
Лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы. Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне.Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з’явамi або прадметамi, рэчаiснасцю. Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца. Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі. Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы. Сінонімы – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму. Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем.
Безэквівалентная лексіка:
Адлюстраванне нацыянальнай спецыфікі
культуры найбольш яскрава раскрываецца
ў безэквівалентнай лексіке, якая непасрэдна
звязана з прадметамі і з'явамі
матэрыяльнай і духоўнай культуры,
з гісторыяй грамадства, служыць
не толькі патрэбам мовы, але і з'яўляецца
своеасаблівай формай перадачы і
захавання грамадскага вопыту.
Лексiка бел мовы паводле паходжання дзелiцца на:
1)Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава: - агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст: бор, лес, дуб, лiпа. - усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк, кошка, снягiр. - уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 – 14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль, жыхар, спадчына.
2) Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт - славянскiя запазычаннi – з польскай i праз польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай. - неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай.
Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.
Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў.
Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную.
Дыялектную лексіку складаюць
словы, ужыванне якіх
Жаргонная лексіка (фр. jargon –
умоўная гаворка) – гэта
Спецыяльнай лексікай
Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў. У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі. У даслоўнікавы перыяд (XIII – XV стст.) працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі, або словапаказальнікі, – вытлумачэнні асобных “цяжкіх” слоў старажытнага тэксту. Другі перыяд пачынаецца тады, калі глосы дзеля зручнасці збіраюць у спецыяльныя рукапісныя зборнікі (гласарыі), якія называліся ў той час лексіконамі. Са станаўленнем нацыянальнай літаратурнай мовы пачынаецца перыяд развітой беларускай лексікаграфіі.
Усе слоўнікі падзяляюцца
на энцыклапедычныя і
У энцыклапедычных (грэч. encyclopedia – кола ведаў) слоўніках (энцыклапедыях) даюцца навуковыя звесткі пра гісторыю, прыроду, насельніцтва, выдатных дзеячаў, эканоміку, навуку, асвету, культуру, мастацтва, літаратуру, змяшчаюцца каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. Л і н г в і ст ы ч н ы я (лац. lingua – мова) слоўнікі апісваюць значэнні слоў, іх ужыванне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, паходжанне. Тут усе словы падаюцца ў алфавітным парадку, пры іх ёсць граматычныя і стылістычныя паметы. Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У аднамоўных слоўніках падаюцца або растлумачваюцца словы адной мовы словамі той самай мовы. Сярод аднамоўных слоўнікаў вылучаюцца тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразелагічныя, арфаграфічныя, марфемныя, анамастычныя, слоўнікі сінонімаў, слоўнікі мовы пісьменнікаў і інш.
Информация о работе Мова як грамадска-сацыяльная з’ява. Функцыі мовы ў грамадств