Мова як грамадска-сацыяльная з’ява. Функцыі мовы ў грамадств

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2013 в 16:24, шпаргалка

Краткое описание

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Ажыццяўленне падобнага тыпу патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта — сацыяльная з’ява.

Вложенные файлы: 1 файл

бел яз теория.docx

— 60.60 Кб (Скачать файл)

 Рэферат– кароткі выклад у пісьмовым выглядзе зместу навуковай працы або літаратуры па тэме. Паводле розных характарыстык рэфераты можна падзяліць на наступныя групы:

- па паўнаце выкладу матэрыялу:  інфарматыўныя (перадаюць усе  асноўныя палажэнні першакрыніцы) і індыкатыўныя (указваюць толькі  на асноўную тэму першакрыніцы);

- па колькасці рэфераваных першакрыніц:  манаграфічныя (пішуцца на аснове  адной працы) і аглядныя (пішуцца  на аснове некалькіх прац па  адной тэме);

- па чытацкім прызначэнні: агульныя (разлічаны на шырокае кола  чытачоў, таму змест перадаецца  ў цэлым) і спецыялізаваныя  (пераказ зместу арыентаваны на  спецыялістаў);

- па складанні: аўтарамі (аўтарэферат  дысертацыі), спецыялістамі (той  галіны, да якой адносіцца рэферат)  і прафесіяналамі-рэферэнтамі, а  таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.

 Рэцэнзія– водзыў аб навуковай рабоце або творы, у якім прадстаўлены аргументаваны разбор, аб’ектыўная ацэнка і абгрунтаваныя вывады аб каштоўнасцях рэцэнзуемай работы, а таксама аб асобных яе недахопах. Водзыў дае самую агульную характарыстыку работы без падрабязнага аналізу, але змяшчае практычныя рэкамендацыі: аналізуемы тэкст можа быць прыняты да работы ў выдавецтве або на саісканне вучонай ступені.

 Даклад – публічнае паведамленне, якое прадстаўляе сабой разгорнуты выклад на пэўную тэму. Падрыхтоўка даклада патрабуе самастойнай распрацоўкі пэўнай тэмы з выкарыстаннем розных крыніц інфармацыі (слоўнікаў, энцыклапедый, вучэбнай, навуковай і мастацкай літаратуры, метадычных дапаможнікаў, вынікаў назіранняў, апытвання і прымянення іншых спосабаў эмпірычнага і тэарэтычнага даследавання). Пры падрыхтоўцы даклада ўлічваецца склад слухачоў, узровень іх падрыхтаванасці, законы ўспрыняцця і асэнсавання інфармацыі.

У навуковым стылі можна выдзеліць  таксама наступныя жанравыя разнавіднасці:

1. уласна навуковы падстыль –  артыкулы ў часопісах ці навуковых  працах, дысертацыі, манаграфіі, даклады;

2. навукова-папулярны – нарысы, кнігі, лекцыі, артыкулы;

3. вучэбна-навуковы – падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі,  праграмы, лекцыі, канспекты, зборнікі  задач і практыкаванняў, вучэбна-метадычныя  матэрыялы;

4. навукова-справавы – тэхнічная  дакументацыя (кантракты і інструкцыі  для прадпрыемстваў, звесткі пра  іспыты і аналізы, формулы вынаходстваў  і рэфераты і г.д.);

5. навукова-інфарматыўны – рэфераты, анатацыі, патэнтныя апісанні;

6. навукова-даведачны – слоўнікі, даведнікі, каталогі.

 

20. Афіцыйна-справавая сфера маўлення (справавыя лісты, іх тыпы і моўныя канструкцыі).

Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў беларускай  літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйна- справавых зносін, выкарыстоўваецца ў справаводстве і дакументах. Асноўная мэта  зносін – унармаванне афіцыйных і справавых узаемадачыненняў паміж людзьмі і ўстановамі. Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя стылявыя рысы − афіцыйнасць, строгая дакладнасць, інфармацыйнасць, сцісласць, канкрэтнасць, адназначнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, аб’ектыўнасць, паслядоўнасць у выкладзе матэрыялу, шаблоннасць і трафарэтнасць, высокі ўзровень стандартызацыі.

 Для афіцыйна-справавога стылю  характэрна спецыфічнае выкарыстанне моўных сродкаў. На лексічным узроўні: ужыванне тэрмінаў і спецыфічных слоў, слоў у прамым значэнні, абрэвіятур і складанаскарочаных назваў, моўных штампаў, наяўнасць лексічных паўтораў;  на марфалагічным узроўні: шырокае выкарыстанне інфінітываў,  дзеясловаў цяперашняга часу, расшчапленне выказніка (дзеяслоў + назоўнік весці перапіску, займаць жылплошчу), ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў са зборным значэннем, найменняў людзей па іх прафесіі або спецыяльнасці, парадкавых лічэбнікаў са склонавымі канчаткамі;  на сінтаксічным узроўні: выкарыстанне апавядальных сказаў,  ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, складаных сказаў,  пасіўных канструкцый, прамы парадак слоў у сказе.

Адрозніваюць тры падстылі афіцыйна-справавога стылю – уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў дакументах розных жанраў, якія абагульняюць тыповыя сітуацыі афіцыйна-справавых адносін (закон, указ, статуты, нота, камюніке, пагадненне, дзелавыя паперы − заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць і іншыя).

Уся справавая карэспандэнцыя класіфікуецца  па розных падставах на пэўныя групы  і па тэматычнай прыкмеце падзяляецца  на камерцыйную і справавую. Справавыя лісты маюць афіцыйны і прававы статус, яны рэгістрыруюцца і ўключаюць у сябе распіскі, паведамленні, запрашэнні і інш. У залежнасці ад скіраванасці на адрасата справавыя лісты падзяляюцца на цыркулярныя (ліст пасылаецца з адной крыніцы-ўстановы па некалькіх пэўных адрасатах, як правіла, падпарадкавальных інстанцый) і звычайныя (пасылаецца ад адной да другой установы). Па знешняй форме справавыя лісты падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя (нестандартныя). Стандартныя лісты складаюцца па пэўнаму ўзору (паперы пэўнага фармату з зададзеным наборам рэквізітаў), а нестандартныя, хаця і маюць элементы рэгламентацыі, рэалізуюцца ў выглядзе аўтарскага тэксту.

Па  функцыянальным прызначэнні справавыя  лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.) і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

Аб’ём справавых лістоў звычайна не павінен  перавышаць дзвюх старонак, яны ўключаюць  такія дадзеныя (рэквізіты) як адрас  атрымання, дата адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар ліста –  гарантыйны, рэкламацыйны, дагаварны, суправаджальны і г.д., што вызначаецца  з дапамогай ключавых слоў), адрас  адпраўшчыка (адрасанта), найменне адрасанта. У справавых лістах звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стандартнасць. Яны выглядаюць пераканаўчымі  і заслугоўваюць больш даверу, калі яны адпавядаюць нормам службовага этыкету. Тон ліста ў любым  выпадку павінен быць нейтральным, тэкст – утрымліваць дастаткова абгрунтаваныя аргументы і пэўную інфармацыю, якая дазволіць адрасату прыняць рашэнне па пытанні, што  разглядаецца ў лісце. У лістах не дапускаюцца разважанні, розныя домыслы, лішняя інфармацыя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Мова як грамадска-сацыяльная з’ява. Функцыі мовы ў грамадств