Мова як грамадска-сацыяльная з’ява. Функцыі мовы ў грамадств

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2013 в 16:24, шпаргалка

Краткое описание

Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Ажыццяўленне падобнага тыпу патрэб і дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта — сацыяльная з’ява.

Вложенные файлы: 1 файл

бел яз теория.docx

— 60.60 Кб (Скачать файл)

 

  1. Наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы, тэрміны і іх асаблівасці.

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную  лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку  абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна  ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца  спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і  аргатычная.

Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер “Дыполь”, Стрымер-499, супер-камп’ютэр “Скіф” ).

        Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

         Тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).

Спецыфічныя рысы тэрмінаў

  1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.
  2. Стылістычная нейтральнасць.
  3. Адсутнасць экспрэсіі.
  4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце.

5.Сістэмнасць, г. зн., што кожны  тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай  тэрміналагічнай сістэмы. 

 

  1. Структырныя тыпы тэрмінаў і іх характарыстыка паводле ўжывання.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

 а) невытворныя: увага,  метад; б) вытворныя: уважлівы, смакавы.; в) складаныя: славалюбства, самаактуалізацыя і г.д.; г) абрэвіятуры;

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

 а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні,  у якіх кожны асобны кампанент  з’яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага;

 б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні,  складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць  і не быць тэрмінамі: абараняльны  рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні) і інш.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі).

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў.

 

  1. Спосабы ўтварэння тэрмінаў. Прафесійная тэрміналогія.

Мова навукі не валодае  асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвараюцца словы  агульнаўжывальнай лексікі. Асноўнымі  спосабамі тэрмінаўтварэння, як і  словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны.

1) Лексiка-семантычны спосаб: заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асаблівага тэрміналагічнага значэння. Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульнавядомага прадмета, з’явы, прыметы вылучаюць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.

^ Спецыялізацыя значэння  – адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная  адзінка тыпу каханне, пачуцці,  будучы выкарыстанай у сферы  спецыяльнай камунікацыі, набывае  спецыяльнае тэрміналагічнае значэнне.

^ Звужэнне значэння –  гэта такі від лексіка-семантычнай  дэрывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае  слова, стаўшы тэрмінам, звузіла  сваё значэнне.

Метафарычны перанос. У класічным  варыянце сутнасць метафары заключаецца  ў «прысваенні прадметам імені, якое належыць чаму-небудзь іншаму.

^ Метанімічны перанос  заснаваны на пераносе назвы  аднаго прадмета ці з’явы на  іншы прадмет ці з’яву на  аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай  сувязі паміж імі. 

 Сутнасць семантычнага  калькавання заключаецца ў тым,  што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных  слоў беларускай мовы адбываецца  паводле іншамоўнага ўзору.

2) Марфалагiчны спосаб: словаўтваральнай адзінкай з’яўляецца словаўтваральная мадэль – марфаналагічная разнавіднасць унутры аднаго і таго ж словаўтваральнага тыпу.

 Суфіксальны спосаб; Бязафіксны  спосаб – разнавіднасць суфіксальнага  спосабу пры дапамозе якога  ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад  тэрмінаў-дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў. 

 Прыставачны спосаб; Прыставачна-суфіксальны;  Постфіксальны спосаб; Складанне  – спосаб утварэння тэрмінаў  шляхам аб’яднання дзвюх і  больш асноў або цэлых слоў. Суфіксальна-складаны; Зрашчэнне –  спосаб утварэння, пры якім  два словы, звязаныя падпарадкавальнай  сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно.

 Абрэвіяцыя – спосаб  утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур;

3) Сiнтаксiчны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрыназоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэннях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з’яўляюцца найменнямі родавых паняццяў.

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

 

  1. Агульная характарыстыка навуковага стылю маўлення. (сфера выкарыстання, функцыі, асноўныя рысы, падстылі).

Навуковы стыль – гэта стыль  навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца  іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты  акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж  з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і  г.д.  Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэннем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах  свайго станаўлення навуковы стыль  быў блізкі да стылю мастацкага паведамлення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі пачала фарміравацца навуковая тэрміналогія.

 Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэтай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.

 Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.

 Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педагагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага абстрактнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх  задач у межах навуковага стылю  выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю.

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны.

 

  1. Моўныя (лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя) асаблівасці навуковага стылю.

Пэўную частку лексікі тэкстаў  навуковага стылю складаюць словы  агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават  інтэрнацыянальныя словы з абстрактным  значэннем.  У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.

Марфалагічныя асаблівасці

  Назоўнікі:

аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к:         адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.; назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.; назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў  і інш.; рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

Прыметнікі: прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.; якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік; прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.; складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны; субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш. 

Дзеясловы: дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.; дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.; дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.; 

Займеннікі:замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца

               па мэце выказвання: пераважнае  ўжыванне апавядальных сказаў (з  мэтай перадачы інфармацыі ў  сцвярджальным ці адмоўным сэнсе); абмежаванае ўжыванне клічных  сказаў (са значэннем «звярні  ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя  канструкцыі; шырокае ўжыванне  пабуджальных сказаў (з мэтай  запрашэння да сумесных дзеянняў  або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі. абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту): Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не.

    па складзе:двухсастаўныя,  развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі  і         адасобленымі  членамі (з мэтай класіфікацыі  ці сістэматызацыі з’яў, прадметаў  і інш.):  - аднародныя члены  могуць звязвацца: бяззлучнікавай  сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і,  а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова

 

  1. Сістэма жанраў сучаснай навуковай літаратуры.

 

Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе перадачы зяўляецца  навуковы дакумент.

 Асноўнымі жанрамі навуковых  тэкстаў з’яўляюцца анатацыя, рэферат,  рэцэнзія, курсавая і дыпломная  работы.

 Анатацыя – гэта кароткае, абагульненае апісанне (характарыстыка) тэксту кнігі, артыкула.

 Перад тэкстам анатацыі даюцца  выходныя дадзеныя (аўтар, назва,  месца і час выдання) у намінатыўнай  форме. Гэтыя дадзеныя можна  ўключыць і ў першую частку  анатацыі.

 Анатацыя звычайна складаецца  з дзвюх частак. У першай частцы  фармулюецца асноўная тэма кнігі,  артыкула: у другой частцы пералічаюцца (называюцца) асноўныя палажэнні. 

Информация о работе Мова як грамадска-сацыяльная з’ява. Функцыі мовы ў грамадств