Публіцыстычны стыль як функцыянальная разнавіднасць мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Мая 2015 в 01:14, курсовая работа

Краткое описание

На жаль, нават сёння, ва ўмовах існавання самастойнай беларускай дзяржавы, пытанне нацыянальнага самавызначэння беларусаў не страчвае сваёй актуальнасці. Беларуская мова фактычна выцесненая з усіх сфер ужытку; афіцыйныя ўлады свядома фарміруюць грамадскую думку аб тым, што Беларусь з’яўляецца часткай Расіі, а беларусы – не самастойная нацыя, а прыдатак рускай. Нацыянальная ідэя надае творам Уладзіміра Караткевіча сучаснае гучанне і выклікае зацікаўленасць даследчыкаў у іх вывучэнні.

Вложенные файлы: 1 файл

Уладзімір Караткевіч вариант4.docx

— 113.50 Кб (Скачать файл)

Вялікая роля эмацыянальнага, якое набывае ацэначны характар, адрознівае публіцыстычнае слова ад іншых [12].

Ацэначнасць – універсальная рыса публіцыстычнага стылю. Яна праяўляецца ў адборы і класіфікацыі фактаў і з’яў рэчаіснасці, у іх апісанні, у суадносінах негатыўных і пазітыўных рыс, у спецыфічных лінгвістычных сродках.

Важны момант: у публіцыстыцы ацэнка носіць не індывідуальны, а сацыяльны характар. Рускі даследчык Г.Я. Салганік падкрэслівае, што прынцып сацыяльнай ацэначнасці з’яўляецца важнейшым прынцыпам публіцыстыкі [21].

Ацэнка можа быць імпліцытнай, г.зн. закладзенай ў семантыку слова, і экспліцытнай – уласцівай не канкрэтнаму слову, а яго ўжыванню. [21].

Троп з яго катэгорыяй імпліцытнасці “набывае прынцыпова важнае значэнне і выступае ў якасці інструментальнай дамінанты звязнасці” [8, с. 42], не толькі ў мастацкіх, але і ў публіцыстычных тэкстах.

У публіцыстычным стылі шырока выкарыстоўваюцца разнастайныя тропы, бо яны служаць для ўзмацнення выразнасці і вобразнасці маўлення,

Метафары ў публіцыстычным тэксце, у адрозненні ад мастацкага, утвараюцца па ўстойлівых “гатовых” семантыка-сінтаксічных мадэлях (стандартах, клішэ) і маюць больш выражаную ацэначную афарбоўку. “Метафара дазваляе найбольш эфектыўна выразіць суб’ектыўныя, ацэначныя адносіны да таго, аб чым вядзецца размова. Шырокая распаўсюджанасць метафары ў газетна-публіцыстычным стылі тлумачыцца яе поліфункцыянальнасцю: яна служыць канкрэтызацыі ўяўленняў, рытарычнай мэце (падкрэсліванню, вылучэнню) і эстэтычнай выразнасці [20, с. 71].

Метафара ў публіцыстычным стылі – гэта ўвасабленне прынцыпа спалучэння стандарта і экспрэсіі, прапанаванага В.Г. Кастамаравым [13].

У газеце шырока метафарызуюцца паняцці, якія з’яўляюцца важнымі ў ідэалагічных, палітычных, эканамічных, культурных і іншых адносінах. Такія метафары мы сустракаем і ў аповесці Уладзіміра Караткевіча: залаты час [11, с. 188], век пары [11, с. 215].

Як і ў мастацкім, у публіцыстычным стылі даволі часта ўжываюцца эпітэты, параўнанні, метанімія і сінекдаха. Асноўным адрозненнем тропаў публіцыстычнага стылю ад мастацкага з’яўляецца перавага сацыяльнай ацэначнасці ў публіцыстычных тропах. У аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” сустракаюцца эпітэты (жывы народ) [11, с. 305] і параўнанні (“Пасля прыехала нейкая пажылая дама ў вельмі багатым колішнім аксамітным уборы, зараз даволі паношаным, у суправаджэнні худога, як бізун, маладога чалавека з яўна халуйскім тварам”) [11, с. 232], характэрныя для публіцыстычнага стылю.

Іронія таксама стала адной з характэрных рыс мовы СМІ.

Іронія (ад грэч. Eirоnia – прытворства, насмешка), або антыфразіс (грэч. Antiphrasis ужыванне слова ў супрацьлеглым значэнні), прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання [17, с. 67]. У мастацкім стылі іронія часцей за ўсё ўжываецца ў сатырычных творах з мэтай стварэння камічных вобразаў. У публіцыстычным стылі іронія выконвае ацэначна-экспрэсіўную функцыю, што мы і назіраем у аповесці Уладзіміра Караткевіча: “Мы з Беларэцкім вя-ялікія паны” [11, с. 302].

Фразеалагічныя рэсурсы мовы шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным стылі. На думку М.Я. Цікоцкага, “з іх дапамогай ствараюцца яркія, трапныя малюнкі рэчаіснасці, жывыя, паўнакроўныя вобразы” [24, с. 91].

Спалучаючы словы з розных лексічных сістэм, газета ўтварае сваю фразеалогію. Напрыклад: эстафета пакаленняў, бітва за ўраджай, працаўнікі палёў. Гэта могуць быць і агульнамоўныя фразеалагізмы, але напоўненыя новым зместам. Менавіта такія фразеалагізмы ўжываюцца ў аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”: “Ці не пайшоў ён замест мяне на спатканне з незнаёмцам, каб замкнуць яму рот?” [11, с. 331].

Марфалагічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю ляжаць у сферы статыстычных заканамернасцей, г. зн. існуюць пэўныя формы, якія часцей выкарыстоўваюцца менавіта ў гэтым стылі і таму становяцца яго “марфалагічнай асаблівасцю”. Даследванне частотнасці выкарыстання дзеяслоўных часавых форм паказвае, што для публіцыстычнага стылю характэрны цяперашні і прошлы час [19].

Да ліку асаблівасцей публіцыстычнага стылю можна аднесці частотнасць імператыўных формаў дзеяслова. Яны з’яўляюцца стылеўтвараючай рысай у адозвах, закліках: Уставайце смела, ідзіце ўперад! Загадны лад дзеяслова выкарыстоўваецца і як сродак актывізацыі ўвагі суразмоўцы: успомніце, падумайце, прыгадайце, не прапусціце і інш [14, с. 84].

Для публіцыстычнага стылю характэрна ўжыванне назоўнікаў адзіночнага ліку у значэнні множнага: Беларускі селянін не прывык сядзець склаўшы рукі; Прапановы аказаліся непрымальнымі для нашага фермера.

Частай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з’яўляецца выкарыстанне назоўнікаў, якія не абазначаюць колькасць, у форме множнага ліку: палітычныя свабоды, карысныя ініцыятывы, пошукі новых форм гаспадарання і інш. Такія назоўнікі маюць асаблівае значэнне. Напрыклад, назоўнік улады ўжываецца ў значэнні сукупнасці асоб, надзеленых вышэйшымі паўнамоцтвамі (гарадскія ўлады), свабоды – са значэннем канкрэтызацыі (палітычныя свабоды) [20].

Характэрна выкарыстанне назоўнікаў у родным склоне: час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса і інш.

Шырока ўжываюцца назоўнікі з суфіксамі іншамоўнага паходжання

-ы[j-a], -ацы[j-a], -і(ы)зацы[j-a]: індустрыялізацыя, глабалізацыя, механізацыя, карпарацыя, а таксама з суфікамі -ізм- (-ызм-): натуралізм, калектывізм, калабарацыянізм; -шчын-а: дармаўшчына, бытаўшчына [20].

У публіцыстычным стылі сустракаюцца рытарычна-ўзвышаныя формы назоўнікаў 3-га скланення адзіночнага ліку ў творным склоне: уладай, жыццём, крывёй і інш [14, с. 83].

Сінтаксіс публіцыстычнага стылю, як і мастацкага, у асноўным, кніжны, са складанымі разгорнутымі канструкцыямі. Але ў публіцыстычным стылі, у адрозненне ад мастацкага, сказы вызначаюцца правільнасцю і дакладнасцю будовы, а таксама прастатой і выразнасцю.

У аповесці Уладзімір Караткевіч па-майстэрску прымяняе разнастайныя сінтаксічныя прыёмы экспрэсіі: інверсію, рытарычныя фігуры (пытанні, звароты, воклічы), пытальныя і клічныя сказы.

Рытарычныя фігуры (ад грэч. – аратар і лац. figura – знешні выгляд, вобраз) у мастацкім стылі – стылістычны прыём у празаічнай і вершаванай мове, які ўзмацняе эмацыянальны напал выказвання [17, с. 114]. У публіцыстычным стылі рытарычныя фігуры выкарыстоўваюцца з мэтай падтрымкі кантакту з чытачом: “Каб вы ведалі, колькі крыві, забойстваў, сірочых слёз, звычайнага бруду на кожным шляхецкім гербе!” [11, с. 215]

Інверсія (ад  лац.  inversio  —  перастаноўка)  адна   з   сінтаксічных фігур  паэтычнай  мовы, такая расстаноўка слоў або словазлучэнняў у вершаваным   радку,    якая   парушае   іх   звычайны   граматычны парадак [17, с. 101]. У мастацкім стылі інверсія дапамагае  падкрэсліць пэўнае слова, думку. Выкарыстанне інверсійнага парадку слоў у публіцыстычным стылі дазваляе актуалізаваць лагічна значымыя члены сказа: “Пасля прыехала нейкая пажылая дама ў вельмі багатым колішнім аксамітным уборы, зараз даволі паношаным, у суправаджэнні худога, як бізун, маладога чалавека з яўна халуйскім тварам” [11, с. 232].

Такім чынам, маўленчая выразнасць публіцыстычнага стылю рэалізуецца ў стылявым “эфекце навізны”, у імкненні да незвычайных, свежых словазлучэнняў, а значыць, і да семантыкі слоў, і, акрамя таго, у імкненні пазбягаць паўтораў адных і тых жа слоў (акрамя тэрмінаў), зваротаў, канструцый у межах невялікага кантэкста, у шырокім прымяненні сродкаў славеснай вобразнасці. Пад уплывам функцыі ўздзеяння публіцыстыка пераўтварае словы з розных сфер мовы, надае ім ацэначнае гучанне.

Марфалогія публіцыстычнага стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выкарыстоўваюцца форма цяперашняга часу дзеясловаў, іншамоўныя суфіксы назоўнікаў. Прыватнай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з’яўляецца выкарыстанне назоўнікаў, якія не абазначаюць колькасць, у форме множнага ліку: пошукі, перагаворы, улады. Часта выкарыстоўваюцца інфінітывы, дзеясловы загаднага ладу.

 Сінтаксічныя канструкцыі публіцыстычнага стылю параўнальна не складаныя. Гэта выражаецца ў празрыстасці іх структуры, а таксама лёгкай яе члянімасці і выразнасці.

Вывад: У публіцыстычнага стылю мовы шмат агульнага з мастацкім стылем. Каб эфектыўна ўздзейнічаць на чытача (слухача), на яго ўяўленні і пачуцці, публіцысты выкарыстоўваюць эпітэты, параўнанні, метафары і іншыя вобразныя сродкі, ужываюць размоўныя і нават прастамоўныя словы і выразы, фразеалагізмы, якія ўзмацняюць эмацыянальнае ўздзеянне мовы. Гэтыя ж вобразныя сродкі шырока выкарыстоўваюцца і пісьменнікамі, але ў мастацкіх творах яны выконваюць іншую функцыю. Галоўная функцыя мастацкага стылю – эстэтычная, таму задачай мастацкага тэксту з’яўляецца стварэнне выразных вобразаў рэчаіснасці ў свядомасці чытача. Галоўнай функцыяй публіцыстычнага стылю, як ужо адзначалася, з’яўляецца функцыя ўздзеяння, таму задача яго вобразных сродкаў – даць ацэнку пэўным з’явам рэчаіснасці.

Менавіта функцыянальнае прызначэнне стала асноўным крытэрыем размежавання мастацкіх і публіцыстычных сродкаў у тэксце аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.

 

 

  1. УЖЫВАННЕ ЭЛЕМЕНТАЎ ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА СТЫЛЮ Ў АПОВЕСЦІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА “ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА”

 

    1. Лексічныя элементы

 

Публіцыстычны стыль абслугоўвае грамадска-палітычную сферу зносін, таму адной з найбольш уласцівых яго рыс з’яўляецца грамадска-палітычная лексіка. У аповесці “Дзікае паляванне Караля Стаха” да яе адносяцца словы інтэрнацыянальнай грамадска-палітычнай лексікі : ліберал [11, с. 315], сепаратыст [11, с. 315], магнат [11, с. 221], цывілізаваны [11, с. 189], дыпламатычны [11, с. 221], а таксама словы і словазлучэнні, якія адлюстроўваюць сацыяльныя і палітычныя працэсы ў грамадстве: паўстанне [11, с. 216], студэнцкія хваляванні [11, с. 244], пазбаўленне правоў [11, с. 330], шляхецкае падзенне [11, с. 353].

Сярод выкарыстанай у аповесці устарэлай лексікі большасць складаюць словы, якія ў свой час адносіліся да грамадска-палітычнай лексікі: шляхта, маярат, прыгонны, плебейскі і інш. Так, слова шляхта (разам з вытворнымі) сустракаецца ў творы 62 разы, маярат – 10 разоў, плебейскі – 3 разы, прыгонны – 2 разы.

ШЛЯХТА, -ы, ДМ -хце, ж. Гіст. Прывілеяванае саслоўе — дробнапамеснае дваранства — у Польшчы, Літве, на Беларусі ў 13 — пачатку 20 стст. Паходзілі чыноўнікі з асяроддзя заняпалай шляхты [22, с. 377].

МАЯРÁТ, -у, М -рáце, м. 1. У феадальным і буржуазным праве — парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе. 2. Памесце, маёнтак, на які пашыраецца такое права [22, с. 132].

ПЛЕБÉЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да плебея, належыць яму. // Уст. Уласцівы плебею; грубы, вульгарны [22, с. 273].

ПРЫГОННЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да прыгону. Прыгонная гаспадарка. 2. Які з'яўляецца ўласнасцю памешчыка-прыгонніка, належыць яму. Прыгонныя сяляне. Прыгонны майстар. Прыгонны тэатр. Прыгонны акцёр. / у знач. наз. прыгонны, -ага, м.; прыгонная, -ай, ж. З суседняга маёнтка пана Чапкоўскага ўцёк прыгонны. Бядуля [22, с. 353].

Адной з асноўных асаблівасцей публіцыстычнага стылю з’яўляецца шырокае ўжыванне ацэначнай лексікі: “Рэзкае размежаванне станоўчага і адмоўнга, святла і ценю і адпаведнае дзяленне моўных сродкаў на станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя складаюць адметную рысу газетна-публіцыстычнага стылю” [24, с.266].

 “Рэсурсы ацэначных сродкаў публіцыстыкі багатыя і разнастайныя. Акрамя уласна-ацэначнай лексікі і фразеалогіі ў функцыі ацэнкі выкарыстоўваюцца разнастайныя лексічныя разрады: гутарковая лексіка, кніжныя, высокія словы, архаізмы, спецыяльная лексіка ў пераносным значэнні”, – падкрэслівае М.Я. Цікоцкі [24, с.267].

Сярод ацэначных лексіка-фразеалагічных сродкаў у аповесці сустракаюцца словы і выразы як зніжанай (дрэнь, ідыёт, паршывец), так і высокай лексікі (крывавыя ўчынкі, час помсты): “Дрэнь ведае, што яны - самая найвялікшая небяспека для яе існавання” [11, с. 247]; “Трэба быць чалавеканенавіснікам, каб выдумаць такія мясціны, і ўяўленне пра іх можа з'явіцца толькі ў пячорным мазгу зласлівага ідыёта” [11, с. 190]; “І няхай пан прабачыць, але калі мы спаймаем гэтых паршыўцаў, мы зробім з імі як з канакрадамі” [11, с. 329]; “Гэта было адзічанне без прасвятлення: брыдкія, часам крывавыя ўчынкі, прычыну якіх можна было шукаць толькі на дне іх, блізка або занадта далёка адзін ад аднаго пасаджаных вачэй, вачэй вылюдкаў, дэгенератаў” [11, с. 187]; “Надыходзіць час помсты” [11, с. 230]

У ТСБМ гэтыя словы маюць наступныя тлумачэнні:

ДРЭНЬ, -і, ж. Разм. 1. зб. Піто-н. бескарыснае, непрыгоднае. Што ў цябе за мода падбіраць на вуліцы ўсякую дрэнь?! Самуйлёнак. // перан. Лухта, бязглуздзіца, глупства. А раз нічога не робіш, то розная дрэнь у галаву і лезе. Скрыпка. 2. у знач. вык. Пра каго-, што-н. нядобрае, кепскае. Хоць быў токар з яго дрэнь, ён неяк умудрыўся дзве нормы выганяць за дзень. Валасевіч [22, с.206].

ІДЫЁТ, -а, М ідыёце, м. 1. Разумова адсталы, недаразвіты, прыдуркаваты чалавек.2. Разм. лаянк. Дурань, тупіца. Кюблер паморшчыўся, нібы ў яго моцна забалеў зуб, некага вылаяў:—Ідыёт! Заўсёды спяшаецца. Шамякін [22, с.529].

ПАРШЫВЕЦ, -шаўца, м. Разм. Дрэнны чалавек; нягоднік.— Я не магу сядзець за адным сталом з такім паршыўцам,— сказаў я,— і быць яго раднёй. Самуйлёнак [22, с.65].

КРЫВАВЫ, -ая, -ае. 1. Напоўнены кроўю; з прымессю крыві. Крывавы мазоль. // Кроватачывы. Крывавая рана. 2. Заліты кроўю; акрываўлены. Крывавыя рукі. Крывавы бінт. 3. Выс. Які суправаджаецца праліццём крыві, звязаны з кровапраліццем. Крывавае злачынства. Крывавая помста [22, с.737].

ЧАС, -у, м. 1. Працягласць існавання ўсіх з'яў рэчаіснасць якая вымяраецца вякамі, гадамі, гадзінамі, мінутамі і пад. Час не стаіць і не чакае. 2. Высок. Прамежак часу, які вызначаецца чым-н. важным, адметным. Я рад, што нарадзіўся ў бурлівы час [22, с.304].

Элементы стылістычна нейтральнай лексікі пераходзяць у разрад публіцыстычнай, калі ўжываюцца ў пераносным значэнні. У “Дзікім паляванні караля Стаха” да іх адносяцца наступныя словы і выразы: свінтух, ільвяня (ў дачыненні да чалавека), гнілыя шляхцюкі: “Гэты свінтух зараз такі п'яны, што не зможа трымаць пулгака” [11, с. 260]; “Ільвяня! – пачуў я перарывісты голас Дубатоўка” [11, с. 261]; “Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшце з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus'аў, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу” [11, с. 248].

Метафары ў публіцыстычным тэксце (ў адрозненні ад мастацкага) таксама маюць выразную ацэначную афарбоўку. Для публіцыстычнай метафары характэрна ярка выражаная ацэначнасць, станоўчая або адмоўная [24, с.270]. У “Дзікім паляванні караля Стаха” шмат спецыфічных газетных метафар: “Гэта была візантыйская Беларусь” [11, с. 187]; “Гэта наш залаты час” [11, с. 188]; “Зданям не месца ў век пары” [11, с. 215]; “Пасля таго апакаліптычнага жаху, які я перажыў учора, гэта пагроза здалася мне дрэннай меладрамай, непрадуманым ходам і, між іншым, пераканала мяне ў зямным паходжанні гэтай чартаўшчыны (як вы пабачыце далей, дарэмна); “Справа, аднак, не датычыцца лепшых яго прадстаўнікоў, людзей сілы, арыстакратаў духу” [11, с. 270] і інш.

Информация о работе Публіцыстычны стыль як функцыянальная разнавіднасць мовы