Публіцыстычны стыль як функцыянальная разнавіднасць мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Мая 2015 в 01:14, курсовая работа

Краткое описание

На жаль, нават сёння, ва ўмовах існавання самастойнай беларускай дзяржавы, пытанне нацыянальнага самавызначэння беларусаў не страчвае сваёй актуальнасці. Беларуская мова фактычна выцесненая з усіх сфер ужытку; афіцыйныя ўлады свядома фарміруюць грамадскую думку аб тым, што Беларусь з’яўляецца часткай Расіі, а беларусы – не самастойная нацыя, а прыдатак рускай. Нацыянальная ідэя надае творам Уладзіміра Караткевіча сучаснае гучанне і выклікае зацікаўленасць даследчыкаў у іх вывучэнні.

Вложенные файлы: 1 файл

Уладзімір Караткевіч вариант4.docx

— 113.50 Кб (Скачать файл)

На марфалагічным узроўні ў аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” сустракаецца параўнальна няшмат элементаў публіцыстычнага стылю. Гэта тлумачыцца стылістычнай незамацаванасцю марфалогіі ўсёй публіцыстыкі, а таксама недастатковай экспрэсіўнасцю марфалагічных сродкаў.

Сінтаксічныя элементы публіцыстычнага стылю выконваюць у аповесці дзве функцыі: экспрэсіўную і кампазіцыйную (арганізуючую). Простыя сінтаксічныя канструкцыі робяць тэкст даходлівым і лагічным, пытальныя сказы дазваляюць звяртацца напрамую да адрасата, наяўнасць клічных сказаў садзейнічае востраму эмацыянальнаму ўспрыманню зместу.

Такім чынам, праведзены намі стылістычны аналіз тэксту “Дзікага палявання караля Стаха” выявіў, што ў гэтай аповесці Уладзіміра Караткевіча шырока прадстаўлены сінтаксічныя, марфалагічныя і лексічныя сродкі, характэрныя для публіцыстычнага стылю беларускай літаратурнай мовы.

У публіцыстычных тэкстах усе вышэйпералічаныя сродкі выконваюць функцыю пераканання і ўжываюцца з мэтай агітацыі і прапаганды. З той жа мэтай элементы публіцыстычнага стылю Уладзімір Караткевіч выкарыстоўвае і ў аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. Прапаганда нацыянальнай беларускай гісторыі і культуры праходзіць праз усе творы пісьменніка, і “Дзікае паляванне караля Стаха” не з’яўляецца выключэннем. Выкарыстанне элементаў публіцыстычнага стылю надае аповесці сучаснае грамадскае гучанне і набліжае яе мову да мовы СМІ.

Такім чынам, “Дзікае паляванне караля Стаха” добра адлюстроўвае тэндэнцыю да збліжэння мастацкага і публіцыстычнага стыляў у адлюстраванні аб’ектыўнай рэчаіснасці.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

  1. Абабурка, М.В. Рознастылёвыя тэксты і іх аналіз: вучэб.-метад. дапаможнік / М.В. Абабурка. – Магілёў: УА “МДУ імя А. А. Куляшова”, 2010. – 212 с.
  1. Андраюк, С. Пісьменнікі. Кнігі : Літ.-крытыч. артыкулы : Для ст.шк. узросту. / С. Андраюк. – Мінск : Маст. літ.”, 1997. – 319 с.
  1. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё i творчасць / А. Верабей. — 2-е выд., дапрац. i выпраўл. — Мінск : “Беларуская навука”, 2005. –  271 с.
  1. Губкіна, А.В. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы ХХ стагоддзя: сацыялінгвістычны аспект / А.В. Губкіна. – Мінск : БДУ, 2012. – 143 с.
  1. Жаўняровіч, П.П. Канцэпт публіцыстытнага тэксту на прыкладзе публіцыстыкі Уладзіміра Караткевіча / П.П.  Жаўняровіч // Роднае слова. –2010. – № 4. – С. 35–38.
  1. Жаўняровіч, П.П. Публіцыстычны  дыскурс  Уладзіміра Караткевіча / П.П. Жаўняровіч; навук. рэд. В. І. Іўчанкаў. — Мінск : РІВШ, 2011. – 244 с.
  1. Жаўняровіч, П.П. Размежаванне публіцыстыкі і прозы (на падставе аналізу частотнасці лексічных адзінак у творах Уладзіміра Караткевіча) / П.П. Жаўняровіч // Веснік БДУ. – 2008. – №3. – С. 41-45.
  1. Іўчанкоў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В.І. Іўчанкоў – Мінск : БДУ, 2003. – 257 с.
  1. Іўчанкоў, В.І. Медыйныя працэсы сучаснасці: рызыкі невербальнага дзеяння ў праекцыі на рытарычны ідэал Сакрата–Платона / В.І. Іўчанкоў // Жыццём і словам прысягаючы... :  да  90-годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал. навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага : зб. навук. прац / пад агул. рэд. д-ра філал. навук праф. В. І. Іўчанкава. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2012. – С. 243 – 252.
  1. Караткевіч, У. Выбраныя творы : у 2 т. / У. Караткевіч. – Мінск : Маст. літ., 1980. – Т. 1
  1. Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі: Нарыс. Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць: для сярэд. і ст. шк. ўзросту / У. Караткевіч.– Мінск : Юнацтва, 1995. – 368 с.
  1. Ким, М.Н. Технология создания журналистского произведения / М.Н. Ким // [Электронны рэсурс] : http://evartist.narod.ru/text/80.htm#_ftnref5. – [Дата доступу] : 25.11.2014
  1. Костомаров, В.Г. Наш язык в действии: Очерки современной русской стилистики / В.Г. Костомаров. – М. : Гардарики, 2005. – 287 с.
  1. Куліковіч, У.І. Беларуская мова і яе ўласцівасці / У.І. Куліковіч. – Мінск : Бел. асац. “Конкурс”, 2008. – 160 с.
  1. Навіцкая, В. Кантраст як стылёвая дамінанта ранняга казачнага эпасу Караткевіча / В. Навіцкая // Роднае слова. – 2013. – № 8. – С. 19–21.
  1. Нарынкевіч, Н.В. Нацыянальная ідэя ў публіцыстыцы Уладзіміра Караткевіча / Н.В. Нарынкевіч // Веснік БДУ – 2006. – № 2. – С. 107–112.
  1. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мінск : Бел. навука, 2004. – 576 с.
  1. Розенталь, Д.Э. Справочник по русскому языку. Практическая стилистика / Д.Э. Розенталь. – Москва : Оникс 21 век, – 2001. – 382 с.
  1. Сиротина, Л.П. Современная разговорная речь и ее особенности / Л.П. Сиротина // [Электронны рэсурс] : http://uchil.net/?cm=47926. – [Дата доступу] : 25.11.2014
  1. Солганик, Г.Я. Современная языковая ситуация – язык  СМИ – литературный язык / Г.Я. Солганик // Журналистика и культура русской речи. – 2011. – №1. – С. 8–21.
  1. Солганик, Г.Я. Автор как стилеобразующая категория публицистического текста / Г. Я. Солганик // Вестник Моск. ун-та. Сер. 10. Журналистика. – 2001. – № 3. – С. 91– 100.
  1. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы). – Мінск, 1977–1984. – Т. 5.
  1. Туміловіч, Н.В. Выпрабаванне часам : публіцыстычнае асэнсаванне рэчаіснасці / Н. В. Туміловіч. – Мінск : БДУ, 2012. – 104 с.
  1. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы : Вучэб. дапам. для фак. журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск, 1995. – 294 с.
  1. Шалимова, Г.С. Форма новая – проблемы старые. (Об одной модели газетного заглавия) / Г.С. Шалимова // Журналистика и культура русской речи. – 1996. – № 1. – С. 81
  1. Яскевич, Я.С. Основы идеологии белорусского государства : вопросы и ответы / Я. С. Яскевич. – Минск : ТетраСистемс, 2004. – 303 с.

 

 

 


Информация о работе Публіцыстычны стыль як функцыянальная разнавіднасць мовы