Культавая архітэктура абарончага тыпу

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2015 в 11:44, реферат

Краткое описание

Помнікі гicтopыі i культуры Беларусі ўяўляюць сабой найкаштоўнейшую спадчыну беларускага народа i сведчаць аб яго высокім духоўным развіцці ў мінулым. Менавіта яны з'яўляюцца найбольш яскравым адлюстраваннем гістарычных перыядаў, якія прайшла наша Радзіма за шматвяковы час свайго існавання. "Мауклівыя сведкі" нашай слаўнай мінуўшчыны — непрыступныя замкі, шыкоўныя палацы i велічныя храмы — гэта напамін нашых продкаў аб сабе. Дзякуючы iм, сувязь паміж пакаленнямі трывала падтрымліваецца, а цікавасць да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пастаянна ўзрастае.

Содержание

Уводзіны
Глава 1. Гістарычныя аспекты культавага дойлідства абарончага тыпу ….6.
Глава 2. Цэркві-крэпасці абарончага тыпу…………………………………..11
2.1 Міхайлаўская царква ў Сынковічах…………………………………11
2.2 Храм Ражджаства Багародзіцы ў Мураванцы……………………..16
2.3 Благавешчанскі сабор у Супраслі…………………………………..19
Заключэнне………………………………………………………………….21
Літаратура…………………………………………………………………..23
Дадатак………………………………………………………………………24

Вложенные файлы: 1 файл

Помн. арх1тэктуры.doc

— 373.50 Кб (Скачать файл)

Царква вызначалася яснасцю i дакладнасцю архітэктурных чляненняў, кампактнасцю i суладдзем ycix аб'ёмаў, умелым спалучэннем канструкцыйных прынцыпаў з багатым дэкорам, што надавала будынку вялікую мастацкую сілу.

Супраслеўская царква, бясспрэчна,— адзіны з выдатных помнікаў сярод інкастэляваных храмаў, дзе своеасаблівы архітэктурны стыль беларускай готыкі праявіўся найбольш поўна [7, С.65].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

На беларускай зямлі архітэктурныя помнікі з пяцівекавой гісторыяй — рэдкасць. Вельмі шмат ліхалеццяў: пранеслася над краем. Але нібы насуперак усяму больш за пяць стагоддзяў стаяць на Гродзеншчыне два храмы-крэпасці:   адзін   узвышаецца   на   мяжы   Зэльвенскага   и Слонімскага раёнаў,  побач з вёскай Сынковічы, другі — на мяжы  Шчучынскага  i Лідскага раёнаў,  недалёка ад вёскі Малое Мажэйкава. Гэта мураваныя праваслаўныя цэрквы з магутнымі сценамі, вуглавымі абарончымі вежамі, вінтавымі лecвiцaмi ўнутры ix, складанай сістэмай байніц, высокімі франтонамі, упрыгожанымі дэкаратыўнымі нішамі, i   стромым   дахам.   Ужо   некалькі   стагоддзяў збудаванні прыцягваюць   ўвагу   вучоных   загадкавасцю. Загадкавага ж у ix шмат:  i знешні выгляд — па форме нагадваюць старажытны замак, i    само   падабенства   двух    помнікaў    між    сабой,    хоць раздзелены яны немалой адлегласцю, i размяшчэнне— на водшыбе ад важнейшых шляхоў i населеных пунктаў i цаглянае, а не драўлянае будаўніцтва, што было неўласціва: тагачасным   праваслаўным   вясковым   храмам,   i мудрагелістае дэкаратыўнае афармленне.

Усе  стылёвыя асаблівасці, пераасэнсаваныя мясцовымі будаўнікамі ў адпаведнасці з векавымі традыцыямі беларускай архітэктуры, спарадзілі новы гістарычна-яркі ўсплеск беларускага дойлідства. Такое спалучэнне розначасовых архітэктурных стыляў i форм тлумачыцца тым, што Беларусь, i ў прыватнасці яе заходнія землі, была своеасаблівым рубяжом, які аддзяляў дзве культуры, два стылі — заходні, гатычны i усходні, руска-візантыйскі. Гэты рубеж не быў глухім, бо вышэйпазначаныя культуры i стылі перахлёствалі праз яго, узаемаўплываючы i ўзбагачаючы нацыянальнае аблічча, але i прыкметна ўзбагаціцца за кошт рускай i заходнееўрапейскай культур. Такі сінтэз паспрыяў узнікненню i станаўленню самабытных рыс беларускай готыкі, якая знайшла свае ўвасабленне як у грамадзянскім, так і ў культавым будаўнкам.

У канцы ХV ў пачатку ХVІ ст. ў беларускім дойлідстве быў створаны рэдкі і самабытны тып абарончага 4-х вежавага храма. Шырокую вядомасць набылі цэрквы абарончага тыпу канца 15 — пачатку 16 ст.: Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Мураванкаўская царква-крэпасць.

Вывучэнне роднага краю захапіла таксама мастакоў, якія рабілі натурныя замалёўкі помнікаў apxiтэктуры i археалогіі, этнаграфічных аб'ектаў.

3 малюнкаў, прысвечаных культавай  архітэктуры разглядаемага перыяду, самымі вядомымі з'яўляюцца творы  В. Гразнова, Э. Пауловіча. Вялікую навуковую i культурную каштоўнасць уяўляюць таксама малюнкі    Сынковіцкага,    Мураванкаўскага, Супрасльскага, Кодненскага i iншыx храмаў, выкананыя беларускім краязнаўцам i мастаком В. Гразновым (Дадатак 5,7,8).

Вельмі цікавай з'яўляецца акварэль сярэдзіны XIX ст. Мураванкаўскай царквы. Яе аўтар - настаўнік малявання адной із віленскіх гімназій Пятроў (Дадатак 7).

Творы гэтых мастакоў маюць для беларускай гісторыi i культуры вялікае навуковае i мастацкае значэнне. Іx малюнкі даюць добрае ўяуленне пра агульныя рысы мнoгix храмаў, якія зараз не захаваліся ці вельмі змянілія ў вынiку пазнейшых   рамонтаў i перабудоў.

Цэрквы-крэпасці у Сынковічах i Малым Мажэйкаве, а таксама ў невялікім польскім гарадку Супраслі; утвараюць самастойную групу храмаў абарончага тыпу, якія аказалі моцны ўплыў на фарміраванне шэрагу культавых збудаванняў Беларусі.Створаныя рукамі народа, яны сведчаць пра яго яркі талент, высокую apxітэктурна-будаўнічую культуру, маюць вечную каштоўнасць.

Я лічу, што работа прадстаўляе вялікую цікавасць для тых, хто жадае пазнаёміцца з архітэктурнымі помнікамі з пяцівекавой гісторыяй., якія захаваліся да нашага часу. Хачу спадзявацца, што сабраны мной матэрыял будзе цікавы для вучняў на уроках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры. У першую чаргу вучні павінны ведаць  свае карані, с павагай адносіцца да культурнай спадчыны свайго народа.

 

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакрл. Архітэктура бел. барока  / Т.В. Габрусь. – Мн..: Ураджай, 2001. – 287 с.: іл.
  2. Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. давед. /  Маст. І.І.Бокі. –Мн.: БелЭн., 2001. – 328 с. : іл.
  3. Кушнярэвіч А.М.Культавае дойлідства Беларуси XIII—XVI стст.: Гіст. i apxiт.-археал. даслед.— Мн.: Навука i тэхніка, 1993.— 150 с, іл.
  4. Назаранка А.С. Архітэктура Беларусі ў школьным курсе айчынай і сусветнай мастацкай культуры. З вопыту работы. Мн.: МДГАІПК, 2005. – 53 с.
  5. Самусік А.Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі: Вучэб. Дапаможнік / А.Ф. самусік Мн.: БДЭУ, 2004. – 209 с.
  6. Страчаная спадчына / Т.В.Габрусь, А.М.Кулагін, ЮУ.Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т.В. Мн.: Полымя, 1998. – 351 с.: іл.
  7. Ткачоў М.А. Замкі Беларусі (XIII—XVI стст) Мн. Выдавецтва “Полымя” 1977. –  84 с.
  8. Трацэўскі У. В. Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах i Малым Мажэйкаве = Церкви-крепости в Сынковичах і Малом Можейкове: Гicт.-apxiт. нарыс.— 2-ое выд., выпр. i дап.— Мн.: Полымя, 1989.— 15 c.i.
  9. Хрысціанскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак ХХ ст. Мн., 2000. – 184 с.
  10. Шамрук А. Архітэктура: [Помнікі дойлідства на Беларусі] // Мастацтва Беларусі. 1991, — № 1. — С.59 — 64.
  11. Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 336 с.: іл.

 

 

 

 

 

Дадатак А

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак Б

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сынковіцкі храм. Малюнак В.Гразнова. Другая палова ХIХ ст.

 

 

Дадатак В

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Маламажэйкаўская царква. Малюнак В.Гразнова. Другая палова ХIХ ст.

 

 

 

 

Дадатак Г

 

 

 

 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мураванская царква ў сярэдзіне 19 ст. Акварэль Пятрова

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак Д


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Супраслеўская царква. Малюнак В.Гразнова. Другая палова ХIХ ст.

 

 

 


Информация о работе Культавая архітэктура абарончага тыпу