Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2013 в 20:46, курс лекций

Краткое описание

1. Феномен мовы і паняцце соцыуму
2. Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:
3. Канцэпцыі паходжання мовы
...
18. Справавы ліст. Кампазіцыя справавых лістоў

Вложенные файлы: 1 файл

сбм адказы на пытанні.docx

— 73.12 Кб (Скачать файл)

1. Феномен мовы і  паняцце соцыуму

Мова –  найважнейшы сродак зносін паміж  людзьмі. Для таго каб існаваць, людзі  павінны дамаўляцца паміж сабою, што дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з патрэбы грамадства і рэалізуецца ў грамадстве, мова – гэта сацыяльная, або грамадская, з’ява.

Слова “соцыум” паходзіць з лацінскага socium– ‘згуртаванне, аб’яднанне людзей’. Галоўная функцыя мовы – быць сродкам зносін у грамадстве. Уявіць сабе існаванне, а тым больш развіццё грамадства без мовы проста немагчыма. М.В. Ламаносаў параўноўваў грамадства без мовы з раскіданымі часткамі машыны, інакш кажучы, з рэчамі, годнымі хіба што на металалом. Мова, у сваю чаргу, узнікае, жыве, развіваецца, удасканальваецца толькі сярод людзей.  Для таго каб быць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца шматвяковая праца чалавецтва ў пазнанні свету. Мова не проста сродак зносін, але і помнік духоўнай працы мінулых пакаленняў.

Тэрмін “мова” выкарыстоўваецца і для абазначэння  сродку зносін пэўнай этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г.д. На свеце існуе некалькі тысяч моў. Кожная з іх – вынік працы шматлікіх пакаленняў, кожная мова мае сваю гісторыю, сваё паходжанне.

Без мовы не існуе ні адна нацыя, ні адзін народ, яна з’яўляецца істотнай адзнакай этнічнага калектыву. Мова аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа і з’яўляецца яго адметнай адзнакай, гэта найбольш каштоўны скарб народа. Пачуццё адзінства мовы – адзін з асноўных кампанентаў нацыянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаёмства са светам, праз мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам. Толькі чалавеку ўласціва валоданне мовай. Існуе шмат вызначэнняў сутнасці мовы. Адным з самых распаўсюджаных лічыцца наступнае: мова – гэта сістэма гукавых, знакавых і лексіка-граматычных сродкаў, прызначаных для зносін паміж людзьмі ў грамадстве.

 

2.Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:

1)знакавасць – г.зн. мова перадаецца праз пэўныя знакі (літары, іерогліфы і інш.), якія існуюць у кожнай мове і ўтвараюць знакавую сістэму;

2) сістэмнасць – мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння, якія ўтвараюць сістэмы – фанетычную, марфемную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную;

3) сацыяльны характар – мова перш за ўсё сацыяльная з’ява, бо мове чалавек павінен навучыцца ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у самага здольнага, але ізаляванага дзіцяці. Гэта значыць, без грамадства мова існаваць не можа Мова ў аднолькавай ступені ўласціва ўсім людзям, абслугоўвае іх і выкарыстоўваецца імі раўнапраўна, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, але ў адпаведнасці з іх здольнасцямі, выхаваннем, адукацыяй. Уплыў мовы на грамадства праяўляецца ў тым, што яна служыць для кожнага чалавека інструментам зносін з іншымі людзьмі;

4) зменлівасць (дынамічнасць) – у працэсе функцыянавання мова дастасоўваецца да таго, што патрэбна калектыву яе носьбітаў, таму мова няспынна развіваецца і самарэгулюецца: узнікаюць новыя словы, граматычныя сродкі, знікаюць або адыходзяць у пасіўны запас старыя сродкі. Змены адбываюцца на ўсіх моўных узроўнях, пачынаючы з літар і заканчваючы тэкстам.

 

3. Канцэпцыі паходжання  мовы

Вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным: яе можна разглядаць толькі шляхам пабудовы праўдападобных гіпотэз, на аснове розных ускосных доказаў, тэарэтычных  разважанняў, прыцягнення дадзеных з іншых навук – гісторыі, антрапалогіі, археалогіі, этнаграфіі і г.д. Такім  чынам, усе канцэпцыі паходжання мовы з’яўляюцца толькі гіпотэзамі.

1. Біблейская канцэпцыя. Па Бібліі, носьбітам слова з’яўляецца Бог. Бог надзяліў людзей здольнасцю да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў. Мова дадзена чалавеку Богамяк найвялікшы дар з мэтай набыцця ведаў, пазнання Сусвету і ўдасканалення чалавечай істоты. Ідэя боскага паходжання мовы праходзіць праз усю гісторыю мовазнаўства. Паэт 19 ст. П.Б. Шэлі адзначаў: “Ён даў людзям мову, а людзі стварылі думку”.

2. Гукапераймальная канцэпцыя. Зарадзілася ў нетрах стара-жытнагрэчаскай філасофіі. Паводле гэтай канцэпцыі, мова ўзнікла ў выніку пераймання (імітацыі) гукаў прыроды: шуму ветру, шапацення лісця, спеву птушак, крыку звяроў – чалавекам і яго органамі, якія з цягам часу ўдасканальваліся і сталі здольнымі выконваць дадатковую да біялагічных функцый функцыю маўлення. Гэта тэорыя атрымала развіццё і падтрымку ў 19 ст.

3. Выклічнікавая канцэпцыя. Гэта гіпотэза старажытнагрэчаскіх мудрацоў звязвае паходжанне мовы з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (сапенне, кашаль, крыкі, хрып, гукі, выкліканыя пачуццём болю, радасці, абурэння і г.д.). Ад гэтых гукаў і бярэ пачатак членападзельная мова.

4. Тэорыя грамадскага дагавору. Паводле гэтай тэорыі, мова ўзнікла ў выніку калектыўнага пагаднення: першабытныя людзі дамовіліся паміж сабой даваць пэўныя назвы прадметам і з’явам навакольнага асяроддзя. З дапамогай гэтых назваў нашы продкі атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці свае думкі і паведамляць іх адно аднаму.

5. Тэорыя працоўных выкрыкаў. Гэта тэорыя прапанавана ў 19 ст. французскім вучоным Л. Нуарэ і нямецкім вучоным К. Бюхерам. Сутнасць яе ў тым, што мова ўзнікла з выкрыкаў, якія суправаджалі калектыўную працу. Гэтыя выкрыкі палягчалі і арганізоўвалі працоўныя дзеянні першабытных людзей.

6. Матэрыялістычная тэорыя. Меркаванні вучоных-матэрыялістаў пра ўзнікненне мовы грунтуюцца на шэрагу фактаў і акалічнасцей жыцця нашых продкаў. Асноўным фактарам, дзякуючы якому адбылося фарміраванне чалавека сучаснага выгляду і станаўленне яго членападзельнай мовы як сродку зносін і мыслення, лічыцца сумесная праца людзей. Але гэтаму фактару спадарожнічалі і іншыя акалічнасці і змены ва ўмовах жыцця чалавека. Да іх належыць на першым этапе ператварэння малпы ў чалавека тое, што нашы продкі паступова ў пошуках ежы сышлі з дрэў на зямлю, вялі калектыўнае жыццё, мелі органы, з дапамогай якіх вымаўлялі гукі. Станаўленню чалавека спрыялі яго прамахаджэнне, ужыванне мясной ежы, вынаходства агню, а галоўнае – калектыўная праца па здабыванні ежы і паступовае выкарыстанне спачатку выпадковых прылад (сукоў, дрэў, камянёў, палак, касцей і інш.), а потым і спецыяльна апрацаваных інструментаў. Працэс станаўлення чалавека ў час працы праходзіў вельмі доўга (дзесяткі, а магчыма, і сотні тысяч гадоў), а развіццё яго мыслення і затым свядомасці было непасрэдна звязана з узнікненнем і ўскладненнем членападзельнай мовы.

7. Тэорыя Ч. Дарвіна створана ў 19 ст. Гэта тэорыя паходжання чалавека ад пэўнага віду чалавекападобнай малпы. У працэсе эвалюцыі ў яго ўзнікла мова.

 

 

 

4. Функцыі мовы ўграмадстве

Функцыя –  гэта прызначэнне мовы і роля, якую выконвае мова ў жыцці чалавека і  грамадства. Да разнастайных функцый мовы ў значнай ступені зводзіцца сама яе сутнасць. Вызначым галоўныя з іх.

1. Камунікатыўнаяфункцыя – ад лац. communicatio– ‘сувязь, зносіны’ – функцыя зносін паміж людзьмі. Вядомы мовазнаўца Г. Шу-харт пісаў: “Сутнасць мовы заключаецца ў зносінах”. Гэта функцыя раскрывае сацыяльны, грамадскі характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе сваё існаванне, нягледзячы на тое, што яе знешняя форма можа захоўвацца ў выглядзе пісьма або гукавых запісаў. Праз гэту функцыю выяўляецца псіхічная прырода мовы, таму што мова рэалізуецца ў выглядзе маўлення, калі яна ажывае ў свядомасці людзей, матэрыялізуецца праз маўленне, якое перадаецца органамі маўлення і ўспрымаецца органамі пачуццяў чалавека. Акрамя таго, само паходжанне, станаўленне чалавека, яго вылучэнне са свету жывых істот у якасці найвышэйшага іх віду звязана з мовай як універсальным сродкам зносін. Сацыяльная прырода чалавека найбольш яскрава выяўляецца ў мове, праз якую ён далучаецца да пэўнага калектыву людзей. Патрэба ў мове ўзнікла на зары чалавецтва пры сумеснай працы нашых продкаў, каб яны маглі кантактаваць паміж сабой, таму і паходжанне мовы звязана з яе галоўнай функцыяй – камунікатыўнай.

2. Намінатыўная, або функцыя называння. Праз гэту функцыю ажыццяўляецца адлюстраванне ўзаемаадносін чалавека з навакольным светам. Усе прадметы і з’явы рэчаіснасці робяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў пераважна пры іх намінацыі, калі яны атрымліваюць назвы сродкамі мовы, перш за ўсё словамі. Звычайна тым прадметам і з’явам, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці людзей, даецца значна больш разнастайных назваў, што адлюстроўваюць іх розныя бакі, чым менш значным, якія рэдка сустракаюцца ў жыцці дадзенага калектыву (у арабскай мове каля 5000 розных назваў вярблюда, у беларускай мове зафіксавана толькі адна назва). У беларускай мове добра распрацаваны некаторыя абстрактныя паняцці, якія маюць мноства сінонімаў (працэс гаварэння мае 73 назвы, паняцце бяды – 57 назваў, вялікі памер абазначаецца 50 словамі). Багацце слоўніка мовы сведчыць як пра стан і развіццё мовы народа, так і пра ступень яго інтэлектуальнага і духоўнага развіцця.

3. Функцыя адлюстравання. Унутраная, ідэальная частка мовы, яе змест непасрэдна ўваходзіць у свядомасць чалавека, кола яго думак, пачуццяў і ў цэлым звязана з псіхікай чалавека – яго ўнутраным светам. У свядомасці чалавека, у яго ўнутраным свеце адлюстроў-ваецца знешняя рэчаіснасць, навакольны свет, і змест мовы як арганічная частка свядомасці чалавека таксама адлюстроўвае ў сабе гэту рэчаіснасць. У аснове значэнняў практычна ўсіх знамянальных слоў так або інакш ляжаць адпаведныя паняцці, у якіх увасабляюцца ўяўленні чалавека пра адлюстраваныя ў яго свядомасці знешнія прадметы, ix прыкметы, рысы і г.д. (карова<– *соrn- – ‘рог’,лістапад, небасхіл). Гэта значыць, што мы маем падставу гаварыць аб наяўнасці ў мове функцыі адлюстравання.

4. Пазнавальнаяфункцыя – адна з істотных функцый мовы. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Мова выступае і як матэрыяльны замацавальнік ведаў, і як непасрэдны інструмент пазнання, бо стварэнне і ўзбагачэнне паняццяў адбываецца на аснове мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, ВНУ і г.д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая і служыць галоўным сродкам набыцця ведаў, іх пашырэння, узбагачэння, удакладнення.

5.Экспрэсіўная функцыя – заключаецца ў тым, што мова з’яўляецца галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека. Праз мову перадаюцца не толькі пэўныя звесткі, веды, але і праяўляюцца адносіны да іх таго чалавека, які пра іх гаворыць, яго здольнасці, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псіхічны стан у момант маўлення і ў цэлым, разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Праз экспрэсіўную функцыю выяўляюцца галоўныя рысы чалавека, яго светапогляд, малюецца яго ўнутраны партрэт.

6. Эстэтычная функцыя. Пры зносінах часта важным аказваецца не толькі тое, што сказаць, але і як гэта сказаць. Уласцівасці і якасці маўлення ацэньваюцца і паводле яго зместу, і паводле эстэтычных характарыстык, уражання, якое яно выклікае ў слухачоў або чытачоў. Мілагучнае выказванне пры аднолькавай інфарматыўнасці са звычай-ным паведамленнем успрымаецца з большай асалодай, з больш пільнай увагай.

Эстэтычная  функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай  літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

7. Апелятыўная функцыя. З дапамогай пэўных моўных сродкаў адрасант уздзейнічае на адрасата і выказвае пажаданне, просьбу, загад, каманду. Граматычнае выражэнне гэта функцыя знаходзіць у загадным ладзе дзеясловаў і ва ўжыванні інфінітываў. Загадныя сказы адрозніваюцца ад апавядальных перш за ўсё тым, што яны не могуць быць праўдзівымі ці непраўдзівымі (схадзі, падай, прынясі, стаяць!).

8. Фатычная функцыя (ад лац. for, fatussum, fari – ‘гаварыць’). Гэта функцыя ажыццяўляецца накіраванасцю на кантакт, адзінай яе мэтай служыць падтрымка камунікацыі (дыялога), што праяўляецца праз выкарыстанне слоў і выразаў тыпу ага, ну, так-так, добра, далей і інш. Фатычная функцыя рэалізуецца і такімі выказваннямі, якія маюць на мэце завязванне, працяг і спыненне камунікацыі: Паслухай!Хопіць! Даволі! Спыніся! Да фатычнай функцыі адносяць таксама выказванні, якія выкарыстоўваюцца для праверкі каналаў сувязі: Ты мяне чуеш? Як чуеце мяне?

9. Метамоўная функцыя – гэта функцыя тлумачэння таго, што незразумела ў паведамленні. Пры ўжыванні незнаёмага для адрасата слова ці выразу адрасант можа раскрываць іх змест праз разгорнутае тлумачэнне або азначэнне, тыпу ВТНУ – гэта вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова, бібікі біць – гультайнічаць, нічога не рабіць.

Гэта функцыя  шырока ажыццяўляецца ў перыяд засваення  малымі дзецьмі роднай мовы і ў  працэсе навучання замежным мовам.

10. Гістарычная функцыя. Мова з’яўляецца помнікам працы ўсіх пакаленняў людзей, з яе дапамогай адбываецца фіксацыя ўсіх дасягненняў чалавецтва. Мова звязвае, яднае пакаленні людзей.

11. Этнічная функцыя. Мова – гэта адна з асноўных прыкмет этнасу, галоўны фактар захавання нацыянальнай самасвядомасці. Мова з’яўляецца генетычным кодам народа, праз яе перадаецца культура народа, традыцыі, усё тое, што ўласціва гэтаму народу.

У цэлым усе функцыі, якія выконвае мова, накіраваны на тое, каб зрабіць  яе найбольш эфектыўным і аптымальным  сродкам зносін паміж людзьмі.

 

5. Білінгвізм. Віды і  аспекты беларуска-рускага білінгвізму

Білінгвізм (двухмоўе) – папераменнае карыстанне дзвюма мовамі ў працэсе зносін. Полілінгвізм (шматмоўе) – выкарыстанне трох і больш моў у працэсе зносін.

Разнавіднасці двухмоўя:

1) індывідуальнае – дзвюма мовамі валодаюць асобныя людзі;

2) групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або сацы-яльныя слаі;

3) поўнае, або суцэльнае – характэрна для ўсіх сацыяльных груп народа;

4) нацыянальнае – распаўсюджана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі;

5) дзяржаўнае – статус дзяржаўнай маюць 2 мовы (Фінляндыя – фінская і шведская, Канада – англійская і французская).

Дзяржаўная  мова – гэта афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйныя органы, грамадскія арганізацыі, навуковыя, навучальныя і культурныя ўстановы.

Сучасная  моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца  пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем  беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе, якое прадстаўлена беларуска-рускім, руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.

Двухмоўе  – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах:

1) псіхалагічны – звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстаса-вальнасцю да вывучэння моў, з праблемай пераключэння моўных кодаў;

2) сацыялінгвістычны – закранае сферы выкарыстання кожнай з моў, ступень авалодання мовамі, размеркаванне камунікатыўных функцый паміж імі;

3) педагагічны – закранае розныя аспекты навучання другой мове, уплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Гісторыя двухмоўя на Беларусі

На тэрыторыі  Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Ужо ў перыяд ВКЛ (13 – 16 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае двухмоўе, пісьмовае і вуснае. З  пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы (пасля аб’яднання ВКЛ з  Польскім каралеўствам) пачало складвацца беларус-ка-польскае двухмоўе. Пазней, пасля 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай  мовы пачала выконваць руская мова, шырока развівалася беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-яўрэйскае двухмоўе.

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"