Лекции по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2013 в 20:46, курс лекций

Краткое описание

1. Феномен мовы і паняцце соцыуму
2. Асноўнымі рысамі мовы з’яўляюцца:
3. Канцэпцыі паходжання мовы
...
18. Справавы ліст. Кампазіцыя справавых лістоў

Вложенные файлы: 1 файл

сбм адказы на пытанні.docx

— 73.12 Кб (Скачать файл)

Усходнеславянская група (руская, беларуская, украінская мовы) – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (болей за 200 млн. чалавек).

Заходнеславянскую групу складаюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая), а таксама "мёртвая" палабская мова.

Да паўднёваславянскай моўнай групы належаць балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая і "мёртвая" стараславянская мова.

Роднасць  славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання з адной праславянскай  крыніцы, што падтрымліваецца пастаяннымі  кантактамі. Аднак  кожная асобная  славянская мова мае свае ўнутраныя  адметныя ўласцівасці, што вынікаюць  з працяглага самастойнага жыцця  славянскага племені, умоў іх эканамічнага і палітычнага існавання, характару  і глыбіні сувязяў з іншымі няроднаснымі этнічнымі групамі  насельніцтва.

Усе усходнеславянскія  мовы маюць роднасць як генетычную, так і тыпалагічную. Але ў беларускай мове маюцца і свае адрозненні.

У сферы  лексікі роднасць беларускай мовы з  усімі астатнімі славянскімі  мовамі праяўляецца найперш наяўнасцю  агульных слоў, якія абазначаюць важнейшыя  знешнія рэаліі, паняцці аб жыцці  і дзейнасці славян. Назвы арганізоўваюцца  ў агульныя прадметна-лагічныя тэмы:

    • абазначэнне людзей (zena, жонка, жена);
    • дэманаў (bog, бог);
    • частак цела (noga, нага);
    • пабудоў, ежы, земляробства, надвор’я, прылад працы, свойскіх жывёл, адзення, фауны, металаў, адрэзкаў часу, участкаў прасторы, адзінак вымярэння, адцягненых паняццяў, колеру і інш.

З агульнай лексічнай спадчыны ў сучасных славянскіх мовах налічваецца каля 2000 тысяч  розных слоў. Падабенства стварае  перадумовы для ўзаемапаразумення  славян пры зносінах, спрыяе працэсу  вывучэння розных славянскіх моў.

Тым не менш у галіне паўсядзённай лексікі для  беларускай мовы ва ўсіх тэматычных групах слоў адзначаюцца свае адметныя лексічныя  адзінкі:

    • назвы людзей (бацька, падлетак, паляўнічы; отец подросток, охотник – руск.; отца, мамче, ловец – балг.);
    • назвы птушак (шпак, певень; скворец, петух – руск.; шпак, півень – укр.).

Асобную даволі вялікую колькасць адметных слоў у беларускай мове складае так  званая безэквівалентная лексіка, якая перакладаецца на рускую мову і іншыя  славянскія мовы або словазлучэннем, або апісальнымі канструкцыямі. Напрыклад:

Брама – главный вход во двор, город, усадьбу и др. в виде двухстворчатых крытых сверху ворот.

Зацірка – мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке.

Капа – узорчатое полотняное покрывало на кровать.

Дзядзінец – огороженный двор вокруг какого-либо строения.

Цвінтар – огороженное место около церкви, церковный двор.

Гарбарня – кожевенный завод, мастерская по переработке кожи.

Такім чынам, беларуская мова мае не толькі адрозненне сярод славянскіх моў, так і падабенства. Мы можам адзначыць, што яна –  адна з самых развітых і багатых  моў свету. Гэта мова беларускага  народа: паводле статыстычных дадзеных, у нашай краіне 83,7% складаюць беларусы (перапіс 2009 г.), з іх 53,22% назвалі беларускую мову сваёй роднай, акрамя таго яшчэ 13,49% этнічных беларусаў вызначылі беларускую мову ў якасці другой мовы, якой свабодна валодаюць. Беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях развіцця, зведала часы росквіту і заняпаду.

 

 

10. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай(XVI – канец XVIII стст.) і ў Расійскай імперыі (канец XVIII – 1917 г.)

Аб’яднанне  ВКЛ з Каралеўствам Польскім у  Рэчы Паспалітай (Люблінская унія 1569 г.) прывяло да звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Усё большыя  пазіцыі пачынае займаць польская мова. Часта адбывалася так, што адзін  і той жа дакумент пісаўся на дзвюх  мовах. А ў 1696 годзе Сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пісаць усе дзелавыя паперы па-польску, а не па-беларуску. Юрыдычна было замацавана тое, што практычна  склалася на некалькі дзесяцігоддзяў раней.

На тэрыторыі  Беларусі дзяржаўнай мовай становіцца польская мова. Адбываецца заняпад  беларускай мовы. Звужаецца ўжыванне беларускай мовы не толькі ў афіцыйным  справаводстве, але і ў свецкай  і рэлігійнай літаратуры. Друкарні перасталі друкаваць беларускія кнігі. Адукацыя ў гэты час пераводзіцца на польскую і часткова на лацінскую  мову. Беларуская мова выкарыстоўвалася толькі ва ўніяцкіх школах і жыла ў  вусных гаворках беларускага народа. На беларускай мове складаліся фальклорныя  творы – казкі, легенды, паданні, вершы, песні і інш., якія распаўсюджваліся вусным шляхам.

Адбываецца  паланізацыя беларускай мовы (уплыў польскай мовы на беларускую).

У канцы XVIII ст. (1795 г.) у выніку трэцяга падзелу  Рэчы Паспа-літай Беларусь была далучана да Расіі.

Беларусь  адыходзіць да Расіі, і дзяржаўнай мовай  становіцца руская мова, хаця яшчэ доўгі  час у справаводстве і школах карыстаюцца польскай мовай. Беларуская мова ўжываецца ў вуснай форме  ў дыялектных разнавіднасцях і адчувае  ўплыў на сабе рускай мовы (русіфікацыя). Аднак у XIX ст. ідзе працэс складвання новай літара-турнай беларускай мовы, які звязаны з нацыянальным адраджэннем  беларускага народа і ўздымам  нацыянальна-вызваленчага руху.

Беларуская  літаратура ў гэты час цесна звязана  з фальклорам (вер-шы Яна Чачота, які шмат увагі надаваў вывучэнню  фальклору і мовы беларусаў). Найбольш буйной фігурай гэтага часу з’яўляецца В. Дунін-Марцінкевіч, ад якога фактычна і пачынаецца шлях новай беларускай літаратуры.

Важную ролю ў працэсе фарміравання беларускай літаратурнай мо-вы адыгрывала публіцыстыка. У 1963 годзе К. Каліноўскім выдавалася нелегальная беларуская газета “Мужыцкая праўда”. У гэты час пачаў сваю дзейнасць і Ф. Багушэвіч. Ён адзін з першых сярод беларускіх пісьменнікаў загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры. (зборнікі вершаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” былі выдадзены не на радзіме, а за яе межамі).

Пачатак XX ст. вызначыўся новым уздымам нацыянальна- вызваленчага руху. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. прымусілі царскі ўрад выдаць закон аб свабодзе друку (24.11.1905), які  дазваляў друкаваць творы беларускай літаратуры. Было заснавана беларускае выдавецтва, дзе выходзілі творы  беларускіх пісьменнікаў (Я. Купалы, М. Багдановіча) і пераклады з іншых  моў на беларускую мову. Пачалі выдавацца  газеты “Наша доля” і “Наша  ніва”, часопісы “Лучынка”, “Раніца” і інш.

Актывізацыя літаратурнага жыцця садзейнічала далейшаму ўдасканаленню беларускай мовы. Найбольшы ўклад у распрацоўку  беларускай мовы ў дарэвалюцыйны  час зрабіў акадэмік Я. Карскі –  заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі. У сваёй 3-томнай працы “Беларусы” ён апісаў гісторыю беларускага народа і беларускай мовы, навукова абгрунтаваў і даказаў  самастойнасць беларускай мовы, паказаў, што беларуская мова мае сваю сістэму, якая развівалася і ўдасканальвалася гістарычна.

Але было шмат разнабою ў правапісе, вымаўленні, ужыванні форм слоў. Неабходна было скласці  нарматыўную граматыку беларускай мовы. Па прапанове Я. Купалы над  такой граматыкай у 1913 годзе пачаў  працаваць Б. Тарашкевіч.

 

11. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы

(1917 – 1990 гг.)

Значных поспехаў дасягнула беларускае мовазнаўства пасля 1917 г. 1920-я – пачатак 1930-х гг. вызначаюцца як гады адраджэння беларускай мовы, якая становіцца дзяржаўнай. Была прынята праграма беларусізацыі. Яна ўключала ў сябе перавод навучальных  устаноў на беларускую мову, развіццё нацыянальнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, перавод усяго справаводства  на беларускую мову.

Беларуская  мова аб’яўлялася пераважнай для  зносін паміж дзяржаўнымі і грамадскімі  ўстановамі.

Востра паўстала праблема ўнармавання і нармалізацыі беларускага правапісу. Выходзяць  адразу пяць граматык беларускай мовы, сярод якіх найбольш удалай прызнана граматыка Б. Тарашкевіча, дзе былі вызначаны граматычныя рысы беларускай мовы, сфармуляваны асноўныя прынцыпы і правілы беларускай арфаграфіі.

У гэты перыяд бурна развіваецца беларуская лексікалогія і лексікаграфія. Ідзе распрацоўка  беларускай нацыянальнай тэрміналогіі. Была створана Навукова-тэрміналагічная  камісія, а ў 1922 годзе – Інстытут беларускай культуры. На працягу 1922 – 1930-х гг. былі выдадзены 24 галіновыя  тэрміналагічныя слоўнікі.

Адкрываюцца Беларускі дзяржаўны універсітэт (1921), Беларускі нацыянальны тэатр, Беларуская нацыянальная бібліятэка.

Такім чынам, у пачатку 1930-х гг. беларуская мова дасягнула высокага ўзроўню развіцця, але сталінскія рэпрэсіі 1930-х гг. спынілі беларусізацыю. Палітыка Сталіна  была накіравана на звужэнне функцый  нацыянальных моў і пераход на адзіную мову – рускую.

У 1926 годзе  была праведзена Акадэмічная канферэнцыя  па рэформе беларускага правапісу  і азбукі. А ў 1933 годзе адбылася рэформа, якая, з аднаго боку, унармавала беларускую мову, а з другога –  наблізіла беларускую мову да рускай.

Паступова беларуская мова выцяснялася з большасці  сфер грамадскага і культурнага  жыцця рэспублікі. Сферамі выкарыстання беларускай мовы засталася мастацкая  літаратура, гуманітарная навука і  абмежавана адукацыя (захоўваліся беларускія школы).

У 1957 годзе  адбылася другая рэформа беларускага  правапісу, якая яшчэ больш наблізіла  беларускую мову да рускай.

У 1960 – 1980-я  гады склалася надзвычайная сітуацыя, якая магла прывесці да поўнай страты беларускай мовы.

 

12. Беларуская мова на сучасным этапе

(з 1990 да нашых дзён)

Распад Савецкага Саюза і  атрыманне суверэнітэту рэспублікай  змянілі адносіны людзей да сваёй  гісторыі, культуры і мовы. У 1989 г. было створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. 26 сту-дзеня 1990 г. быў  прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, які пацвердзіў дзяржаўны  статус беларускай мовы. Была прынята  праграма беларусізацыі, разлічаная на 10 гадоў. У гарадах пачалі адкрывацца дашкольныя дзіцячыя ўстановы і школы  з беларускай мовай навучання. Беларуская мова прыйшла ў тэхнікумы і  вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пераводзілася  на беларускую мову справаводства, распрацоўвалася  беларуская навуковая тэрміналогія, выдаваліся слоўнікі і падручнікі на беларускай мове.

Працэс гэты актыўна ішоў да 1996 года. У 1995 годзе адбыўся рэферэндум, па выніках якога другой дзяржаўнай мовай стала руская мова. У 1996 годзе былі ўнесены папраўкі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным двухмоўі. У выніку спыніўся працэс беларусізацыі, многія беларускія школы перайшлі на рускую мову навучання.

Аднак працэс развіцця беларускай мовы працягваецца.

Развіццё і ўдасканаленне мовы, якое выяўляецца ў зменах фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага  характару, абнаўленні лексічнага складу мовы, выклікае неабходнасць удакладняць  правапіс, прыводзіць яго ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай. Беларускі  правапіс, які ў значнай ступені  пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да гэтых змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца.

Асабліва актуальным гэта стала  ў канцы ХХ стагоддзя, калі ў сістэме  беларускай мовы і моўнай практыцы адбыліся пэўныя змены. Істотна абнавіўся  слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларуска-моўнага  друку атрымалі пашырэнне ненарматыўныя  арфаграфічныя варыянты. У сувязі з гэтым стала надзённым неадкладнае  ўпарадка-ванне правапісу, каб пазбегнуць разнабою ў пісьмовай беларускай мове, забяспечыць адзінства яе правапісных  нормаў і аблегчыць навучанне  беларускай мове ў школе. Узнікла  неабходнасць удакладнення “Правіл  беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (Выдаве-цтва Акадэміі навук БССР, Мінск, 1959), якія былі распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 11 мая 1957 года “Аб удакладненні і  частковых зменах існуючага беларускага  правапісу” і дзейнічалі да 1 верасня 2001 года.

Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 годзе, не з’яўляліся чарговай рэформай, а ўдакладнялі і развівалі  “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены  ў 1934 годзе. “Правілы” 1959 года з’явіліся  першай спробай стварэння поўнага  зводу беларускага правапісу. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993 года № 556 “Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы” была створана Дзяржаўная камісія  па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы . Яна разгледзела  агульныя праблемы сучаснага беларускага  правапісу, тэарэтычна абгрунтавала характар і мэтазгоднасць унясення прапанаваных удакладненняў. Дзяржаўная камісія  прызнала, што існуючыя правілы беларускага  правапісу ў цэлым забяспечваюць  функцыянаванне пісьмовай мовы ва ўсіх сферах выкарыстання, не патрабуюць кардынальных змен, і рэкамендавала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць да выдання новую рэдакцыю “Правіл  беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, дзе былі б улічаны прапановы  Дзяржаўнай камісіі, а таксама патрэбы  сучаснай моўнай практыкі.

Навуковы калектыў, кіруючыся рэкамендацыямі Дзяржаўнай камісіі, на працягу 1997 – 1998 гадоў падрыхтаваў праект новай  рэдакуцыі “Правіл”.

На завяршальным этапе падрыхтоўкі  новай рэдакцыі “Правіл” і распрацоўкі  праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 18 студзеня 2006 года Міністэрствам  адукацыі Рэспублікі Беларусь была створана рабочая група, якая канчаткова дапрацавала  “Правілы” з улікам заўваг і  пажаданняў, што былі зроблены ў  час іх неаднаразовага абмеркавання.

Информация о работе Лекции по "Белорусскому языку"