Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 22:27, курсовая работа

Краткое описание

Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер свята Гуканне вясны больш ператварылася ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з’яўляліся стваральнікамі свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………..…3-6
Глава 1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця .
1.1. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны ................7-14
1.2.Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята ........................14-19
1.3. Свята Гукання вясны ў iншых краiнах. ......................................19-22
Глава 2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе
2.1.Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi. ..................................22-27
2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны ....................................28-31
Бібліяграфічны спіс........................................................................... ........... 32
Заключэнне................................................................................. ....................32-34
Дадатак................................................................................. .......................... 32-40

Вложенные файлы: 1 файл

курсавая2.doc

— 223.00 Кб (Скачать файл)

А тым часам калона павольна пасоўвалася да галоўнага, йггучна змайстраванага ўзгорку  свята. Сiмвалiзаваў ён дах гумна, накрытага залатой саломай. Узбiрацца на гэты дах трэба было па лесвiцы. Непадалёк ад галоўнага былi змайстраваныя два меншыя ўзгоркi. Гурты гукальнiкаў зладжана размяркоўвалiся каля сваiх пляцовак. На пастаўленых к святу платах, агароджах i дрэвах размясцiўся дружны вырай птушак, адмыслова зробленых з дзеркачоў (галенчыкаў) i галiнак лазы. Сiмвалiзаваў гэты вырай Саракi. Былi i арэлi для малых, падлеткаў i дарослых. А каржакаваты моцны стары дуб мусiў трымаць некалькi калод-вулляў. Адным словам, iдылiя натуральнай гаспадаркi i амаль поўны набор гукальнай атрыбутыкi i сiмволiкi.

Людзi радавалiся кожнаму  цёпламу веснавому дню, якi год кормiць, шчыравалi з ранку да ночы, дайамагалi сусед суседу i, як бы цяжка нi было, заўсёды радавалiся першым усходам, вееялiлiся i спявалi народныя песнi.

Потым, расказаўшы пра  супярэчнасцi i складанасцi жыцця ў  апошнiя гады, пра чарнобыльскую  бяду, якая зачапiла сваiм крылом i Жыткавiцкi раён, сказаў пра тое, што жыццё не стаiць на месцы i што толькi супольна можна перажыць i боль, i нягоды, i чарнобыльскую катастрофу, выканаўшы такiм чы-нам свой абавязак перад нашчадкамi. «Але гэта проста немагчыма без адраджэння забытых i яшчэ не забытых намi народных традыцый, свят i абрадаў. А таму вельмi шмат трэба зрабiць усiм нам для таго, каб адрадзiць у нашых душах, душах нашых дзяцей i ўнукаў цiкавасць i любасць да роднай культуры. I знамянальным з'яўляецца тое, што словы Аляксея Сцепаненкi не разыходзяцца са справай. Нам памятаецца яго актыўны i непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi рэспублiканскага Тураўскапi Купалля, якое таксама ладзiў Мiкола Макарцоў, а Сцепаненку «асаблiва радавала яно сваей прыгажосцю, вясновасцю i багатай абраднасцю». Для яго i Гуканне вясны — гэта свята непарыўнай знiтаванасцi нашых продкаў з прыродай i яе з'явамi, якiя, несумненна, аказвалi iстотны ўпльгў на iх светапогляд i духоўны свет. А вясна — гэга не толькi наступленне цёплых i сонечных дзён, абуджэнне прыроды, але i вельмi цяжкая праца на нiве, каб забяспечыць будучы ўраджай. А таму няхай гэта цудоўнае свята хутчэй прынясе нам цяпло i сонца, прагрэс зямлю, якая чакае вашых шчырых працавiтых рук.

Калi б такое разуменне важнасцi справы прыйшло да кожнага кiраунiка цi хаця б праз аднаго, то наш культурны побыт хутка паляпшаўся б. Сардэчнае пачуццё ўдзячнасцi ён выказаў галоўнаму рэжысёру свята Мiкалаю Макарцову, Мiнiстэрству культуры i ўсiм, хто сабраўся на свята. А потым, паведамiўшы, што на гэтым вялiкiм свяце адбудзецца яшчэ адно — прэзентацыя часопiса «Тэатральная Беларусь», перадаў слова яго галоўнаму рэдактару Анатолю Сабалеўскаму.

У канве агульнага  свята разыгралiся мiзансцэны прэзентацыi часопiса. На стылiзаваную страху гумна на фоне бадзёрай музыкi ўзляталi два вялiкiя птахi, якiя трымалi ў дзюбах свежыя нумары часопiса. Неслi птахаў на доўгiх кiях дзяўчынкi-падлеткi. Яны ж, як i ў лялечным тэатры, агучвалi гэтую мiзансцэну словамi:

— Мы, птахi палескай зямлi, прынеслi новья нумары часопiса «Тэатральная Беларусь». Хай заўсёды жыве «Тэатральная Беларусь» i нясе мастацтва ў народ.

Птахi калыхалiся над пляцоўкай  з часопiсамi ў дзюбах, а каля мiкрафона  быў галоўны рэдактар. Ён павiтаўся з шаноўным грамадствам, парадаваўся таму «вялiкаму сэнсу, што на гэтай прыгожай, багатай i, на жаль, пакутнай зямлi сёння ладзiцца свята вясны. Ладзiцца якраз тады, калi ўсё абуджаецца, калi з зямлi iдуць жыватворныя сокi i ўсё жывое цягнецца да святла ласкавага сонейка, запаўняе зямлю прыгажосцю i прыбыткам. Гэтак i часопiс «Тэатральная Беларусь», як i гэта старажытнае свята, стараецца напаўняцца сокамi тэатральнага жыцця Беларусi.

У неба з усiх ўзгоркаў-пляцовак шуганула аж да небасхiлу, ажда сонца  Гуканне вясны. Вiдовiшчнымi i захапляльнымi былi выступленнi фальклорных гуртоў, ансамбляў, калектываў. Кульмiнацыя свята пачалася. Сыпалiся прыпеўкi, плылi песнi, адсюль неслася мастацкае слова, старалiся музычныя гурты: былi i сола, i дуэты, i квартэты, i квiнтэты. Былi i «нячыстыя сiлы». Яны весялiлi сваiм нязвычным рэпертуарам i адмысловымi строямi. Бойка працаваў гандаль.

Традыцыйна гасцiнныя гаспадары запрасiлi гасцей на святочнае застолле. Але гэта ужо асобная тэма, таму адзначым гэтакае важнае мерапрыемства толькi некалькiмi штрыхамi. Святочныя застоллi, як вядома, праводзяцца на сваей рэжысуры. Яны маюць i сваiх майстроў i сваiх герояў. Гэтакiм было i Жыткавiцкае «гукальнае» застолле. Там таксама былi свой пачатак, свая кульмiнацыя i свой фiнал. Пачалося са страў i да страў. Зарад станоўчай энаргii, якi атрымалi ўдзельнiкi на свяце, абавязкова зробiць сваю добрую справу ў нялёгкiя працоўныя буднi. Але самым важным трэба лiчыць тос, што на свяце было мора дзяцей. Магчыма, якраз ужо тут перадавалася культурная эстафета продкаў нашчадкам. А калi i не, дык намячалiся шляхi яе перадачы, гэта знамянальна.

У сучасным сьвеце, дзе  пануе глабалізацыя і уніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў  дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленьні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.

 

                        2.2. Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясн

 

Вясна — гэта час, калі дзеці і моладзь могуць знайсці вольную хвіліну для сустрэч і забаў на прыродзе. Таму цяжка вылучыць нейкі пэўны дзень святкавання вясновага каляндарна-абрадавага цыкла, асабліва цяпер, калі ў жывой традыцыі напластаваны і памяць продкаў, і царкоўныя каноны, і жорсткія дырэктывы атэістычных уладаў. Праўда, і хрысціянская царква з яе тысячагадовай традыцыяй на Беларусі, і камуністычная дзяржава за восем дзесяцігоддзяў здолелі толькі перайменаваць спрадвечныя святы, адцягнуць ад іх увагу ды далучыць да сваіх ідэй і сімвалаў. Пошукі Гармоніі, адзінства чалавецтва з прыродай або перамагалі — і тады этнасы квітнелі, або занепадалі — і тады народ пачынаў выраджацца.

Выкарыстаньне выключна традыцыйных механізмаў гуканьня вясны  на сучасным этапе малаэфектыўнае. Узровень разьвіцьця грамадства, дзе  большая частка насельніцтва жыве ў  гарадах і вызначае надвор'е не па народных прыкметах, але па інтэрнэце, вымагае творчага спалучэньня традыцый і інавацый. Зразумела, што перш, чым гукаць вясну, трэба належным чынам запалохаць і прагнаць зіму.

Ва ўмовах гарадскіх  школ, калі дзеці прывязаны да абмежаванай  прасторы і памяшканняў, святкаванне вясны набывае надзвычай важнае выхаваўчае і аздараўленчае значэнне. Кожны дасведчаны чалавек разумее, што горад перанасычаны электрамагнітнымі палямі, ад якіх нават прыборы трэба ізалёўваць. Дзіцячы ж арганізм - гэта цэлая сістэма біялагічных, хімічных, электрамагнітных працэсаў. Вось чаму арыентацыя дзіцячай душы і розуму на Сонца і Сусвет — элементарная ўмова функцыянавання асобы. На жаль, плануючы школьны працэс, мы не заўсёды вывяраем яго па гэтым аспекце.

 Перш чым вывесці  дзяцей і падлеткаў на прастору прыроды, трэба даць ім тэарэтычныя звесткі пра вясну як прыродны цыкл у жанрах мастацкай творчасці. А для масавых мерапрыемстваў можна выбраць адзін-два дні ў школе ці на прыродзе. Свята вясны, вядома, можна разглядаць і як мастацкае азнаямленне з фальклорна-міфалагічнай спадчынай народа. Але ў кожным выпадку варта па магчымасці ўзмацняць містычны пачатак, рытуальны бок дзейства. Адчуваць жывы голас абраду, самому рухацца ў рытуале, трымаць у руках сімвалы адраджэння прыроды — гэта санацыя, аздараўленне псіхікі і цела.

Геаграфія Беларусі вымагае  прывязваць Гуканне вясны да раўнадзенства. Сапраўды, 18 -21 сакавіка вясну яшчэ трэба  клікаць. Ды і на Вялікдзень не кожны  год можна ступіць босымі нагамі на зямлю. Таму Сонца набывае самы жыццярадасны змест як носьбіт цеплыні.

Што датычыцца падрыхтоўкі  мерапрыемстваў, то яна традыцыйна ўтрымлівае некалькі абавязковых момантаў:

  • Адбор аўдыёзапісаў абрадавых спеваў.
  • Апісанне карагодаў і гульняў.
  • Падбор святочнага адзення.
  • Падрыхтоўка абавязковых сімвалаў з разнастайных матэрыялаў: птушачак з паперы, цеста, саломкі, гліны; сонейка ў малюнках, адзежы, выпечках, драўляным коле, пісанках, выцінанках, вырабах з саломкі.

Вясновыя святы - гэта дэманстрацыя святочных убораў. Можна прапанаваць гледачам ацаніць найпрыгажэйшых удзельнікаў. Акрамя таго, трэба адзначыць прызам найлепшы святочны строй гледачоў і удзельнікаў, які найбольш адпавядае вясноваму настрою і сведчыць пра творчы падыход гаспадара да яго падрыхтоўкі.

Нельга прапусціць надзвычай  спрыяльны момант для паказу ўзораў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і творчасці ў іншых жанрах, усяго, зробленага сваімі рукамі. Трэба заахвоціць кожнага і асабліва адзначыць лепшыя творы. Атмасфера павінны быць такая, каб ніводная праява творчасці не засталася незаўважанай, няўхваленай!

На вясновых святах у  школе абавязкова павінна быць кола, найлепш ад калаўрота, бо яно —  увасабленне Сонца. 3 галінак дрэў трэба рабіць не букеты, а святочныя  сімвалы для кожнага ўдзельніка — на каляровых стужках падвешваць птушачак з саломкі і цеста. Акрамя жаваранкаў, з паперы можна рабіць і іншыя прадметы: кошычкі, місачкі, ручнікі і да т. п.

Да месца папяровыя, саламяныя ці зробленыя з лучынак  ветракі, іншыя цацкі. Кожны дарослы  ці малы павінен у гэтыя дні  патрымаць у руках сонечныя святочныя сімвалы

15 сакавіка у Цэнтральным  дзіцячым парку імя Горкага  адбылося абрадавае свята «Загуканне  вясны», арганізаванае Нацыянальным  цэнтрам мастацкай творчасці  дзяцей і моладзі.

Гэта абрадавае свята  праводзіцца ўжо другі год  і выклікае вялікую цікавасць у спеўных фальклорных калектываў устаноў адукацыі горада Мінска. «Сцэнарый» абрадавага свята падпарадкаваны даўняму звычаю — дабраслаўлення старых людзей, выхаду на высокае месца, паленню агню, спявання гукальных песень. Дзяўчаты і хлопцы чакалі прылёту птушак, звярталіся да іх у песнях, прасілі хутчэй прынесці вясну. Сёлета ўдзельнікамі свята сталі фальклорныя калектывы «Квецень», «Зорачка», «Гронка», «Верас» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, «Пралеска», «Ярыла», «Сунічка», «Росніца», «Мілавіца», «Джамбібум» устаноў пазашкольнага выхавання і навучання г.Мінска, агульнаадукацыйных школ №№ 11 і 89, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і «Кроса» Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Перад пачаткам мерапрыемства можна было пачуць вяснянкі ў выкананні аўтэнтычных фальклорных калектываў Міншчыны, Падняпроўя, Палесся з радыёрэтранслятара парку. «Жывыя» песні загучалі ў выкананні ўдзельнікаў абрадавага свята, калектывы «гукалі» вясну на асобных пагорках. На час свята пагоркам былі нададзены свае імёны гара Святая, Сасновая, Красная і Дзявочая горка, Вясновая альтанка, Ярылавы мост… Веснавыя песні, асабліва заклічкі, часта разлічаны на эфект рэха. Акустычныя эфекты закліканы адухавіць прыроду, зрабіць яе саўдзельніцай абраду, імітаваць дыялог з вясной.

На наступным этапе  абрадавага свята, калі ўсе ўдзельнікі збіраюцца на абедзвюх набярэжных Свіслачы, імітацыя рэха ствараецца шляхам пераклікання асобных хораў. Калектывамі выковаюцца вяснянкі па чарзе, антыфонам і супольна. Вяснянка — песня якая мае магічнае прызначэнне, таму яна з’яўляецца самастойнай і не патрабуе дадатковых абрадавых дзеянняў, сама песня — абрад. Для супольнага выканання былі выбраны заклічкі «Агу, вясна» і «Вясна на калочку». Абавязковай на любым свяце лічыцца атрыбутыка. Гэты вясновы дзень не стаў выключэннем — шэра-халодны паркавы ландшафт маляўніча ўпрыгожылі народныя строі дзяўчат і хлопцаў, галінкі дрэў з птушкамі, штандары са стужкамі і дэкарытаўнай аздобай, птушкі-амулеты. Падчас пераходу ад ракі Свіслач да «Гульнёвага пляцу» ўдзельнікамі было наведана дрэва «Вяртання».

Пад супольнае выкананне  вяснянкі «Жавароначкі, прыляціце» фальклорныя  калектывы аздобілі дрэва сваімі птушкамі — з паперы, саломы, цеста. А наперадзе іх чакала вогненная дзея — спаленне Марэны, вобраза зімы і «смяротнага духа». Пачалася заключная, гульнёва-танцавальная, частка абрадавага свята пад назвай «Свята раўнадзенства». Сёлета да ўдзельнікаў абрадавага свята далучыліся вядомыя дзіцячыя фальклорныя калектывы Мінскай вобласці — «Куманёк» з Міханавіцкага Дома фальклору Мінскага раёна (кіраўнік Ларыса Рыжкова) і «Вянок» з Ракаўскага «Цэнтра культуры і вольнага часу» Валожынскага раёна (кіраўнік Лізавета Пятроўская). Яны прывезлі з сабою абрадавыя гульні і традыцыйныя танцы свайго рэгіёну для супольнага выканання ўдзельнікамі свята. Гэта танцы «Кракавяк», «Акуліна», «Падэспан», «Лявоніха», абрадавыя гульні «Мак», «Проса», «Цар», «У карагодзе мы былі», «Явар». Студэнты і выкладчыкі факультэта традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў ужо не першы год ладзяць фальклорныя дыскатэкі для моладзі ў сучасных дыскаклубах г.Мінска. На абрадавым свяце яны паказалі ўжо папулярныя побытавыя танцы «Ойра», «Картузэ», «Базар», «Какетка». Свае танцы паказалі і ўдзельнікі фальклорнага калектыва «Мілавіца» Цэнтра пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

 

 

 

Бібліяграфічны  спіс

 

 

1. Катовіч, А.В. Гуканне вясны / А.В. Катовіч // Веснавыя святы : нарысы : у 2 кн. / А. Катовіч, Я. Крук. - Мінск, 2005. - Кн. 1. - С. 67-131.

2. Котович, А.В., Крук И.И. Золотые правила народной культуры / А. В. Котович, И. И. Крук. – 2-е изд. испр. и доп. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2008. – 592 с.: ил.

3.Ліцьві.нка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. – Мінск : Беларусь, 1997. – 176.: іл.

4. Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. – 2-е выд. перапрац. і дап. – Мінск :  Полымя, 2002. – 238 с.

5. Лозка, А. Ю. Гульні, забавы, ігрышчы / А. Ю. Лозка. – Мінск : Беларуская навука, 1996. – 534 с. : нот. іл.

6. Народная культура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / пад рэд. В. С. Цітова. – Мінск : Бел. Энцыкл., 2002 – 432 с.

7. Сысоў У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. – Мінск : Выш. шк., 1997. – 415 с.

8. Цітоў, В. С. Этнагарафічная спадчына: Беларусь. Традыцыйна-бытавая культура / В. С. Цітоў – Мінск : Беларусь, 2001235 с.

9. Афіцыйны сайт праекта "Каляндар падзей" – Рэжым доступу: http://www.calend.ru// .

 

 

Заключэнне

 

Светапогляд нашых продкаў  грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. І да сёньняшніх дзён многія народы, чые традыцыі асноўваюцца на месячным календары, святкуюць новы год вясною. Веснавыя абрады з’яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

Информация о работе Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi