Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Января 2014 в 01:46, контрольная работа
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі – выдатны прадстаўнік беларускай гістарыяграфіі канца 19 – пачатку 20 ст. Яго неардынарная асоба і творчая спадчына не аднаразова станавіліся зачэпкай для выяўлення палярных гістарыяграфічных і палітычных ацэнак і версій. М.В. Доўнар-Запольскі таленавіты вучоны, грамадскі, дзяржаўны і палітычны дзеяч, арганізатар навукі і адукацыі, педагог, эканаміст, этнограф. Ён належыць да таго пакалення дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, якому выпаў вельмі не просты, можна сказать нават трагічны лёс.
Кантрольная работа
па тэме
“Жыццё і дзейнасць Мітрафана Віктаравіча
Даўнара-Запольскага (1867 - 1934) гісторыка, архівіста”
Жыццё
і дзейнасць Мітрафана
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі – выдатны прадстаўнік беларускай гістарыяграфіі канца 19 – пачатку 20 ст. Яго неардынарная асоба і творчая спадчына не аднаразова станавіліся зачэпкай для выяўлення палярных гістарыяграфічных і палітычных ацэнак і версій. М.В. Доўнар-Запольскі таленавіты вучоны, грамадскі, дзяржаўны і палітычны дзеяч, арганізатар навукі і адукацыі, педагог, эканаміст, этнограф. Ён належыць да таго пакалення дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, якому выпаў вельмі не просты, можна сказать нават трагічны лёс.
З маладых
гадоў далучыўся ён да
Нарадзіўся
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-
З гэтай
галіны Доўнар-Запольскіх
Служба
ў Віктара Марцінавіча Доўнара-
У
канцы 1870-х сям’я пераяджае
ў г. Плоўдзіў (Балгарыя) да старэйшага
сына, Пятра. Але сямейныя адносіны
не заладзіліся. Бацька
Вучоба
ў прагімназіі не прыцягвае
Мітрафана. У характарыстыцы
Варта
заўважыць, што для М. Доўнар-
У 1883 г. гімназіст, які меў толькі 16 гадоў, дасылае ў газету “Заря” сваю першую нататку “Из Мозыря”. У 1884-1885гг. «Еженедельное обозрение» друкуе ўжо 7 яго нататак: «Из Мозыря», «Книги для народа», «О первом поколении», «С берегов Припяти» і інш. Дзве з іх падпісаны крыптанімам “М.Д.”, адна псеўданіма “Провинциал”. Гэта была ўжо сур’ёзная заяўка на глыбокае даследаванне гісторыі роднага краю.
Тым часам
вучоба па-ранейшаму не
Летам 1886 г. Мітрафан наведвае маці і сваю родных ў Балгарыі, дзе набывае некаторыя выданні, якія былі забароненны ў Расійскай імперыі. Сярод іх – паэма Т.Шаўчэнкі “Марыя” з прадмовай і заўвагамі М.Драгаманава, зборнік “Грамада”, які выдаваў М.Драгаманаў у Жэневе; літаратурны даведнік “Основа”; ліст М.Кастамарава да А.Герцэна і некаторыя іншыя. У канцы лютага 1888 г. інспектар гімназіі знаўшоў іх сярод кніг М.Доўнара-Запольскага, што мела для яго далёка ідучыя наступствы.
Безумоўна, такая антыдзяржаўная “бібліятэчка” не магла падабацца кіраўніцтву гімназіі. І хоць М.Доўнар-Запольскі ў тлумачальнай запісцы на імя дырэктара гімназіі пісаў, што набыў гэтую літаратурупадчас знаходжання ў Балгарыі, а прачытаўшы, зразумеў злачыннасць гэтых кніг, напужаўся, але не ведаў, што з імі рабіць. Гэта не дапамагло, і з 4 сакавіка ён быў выключаны з гімназіі.
1 красавіка 1888 г. апякун Кіеўскай вучэбнай акругі выдаў сакрэтны загад, у якім адзначалася, што вучань VIII класа 1-й Кіеўскай мужчынскай гімназіі М.Доўнар-Запольскі “за заганныя і шкодныя паводзіны, якія праявіліся ў чытанні знойдзенных у яго кніг злачыннага зместу па рашэнню педсвавета зволены з гімназіі”. Забаранялася не толькі прымаць яго ізноў, але і прымаць у яго экзамены экстэрнам. Восенню 1888 г., калі М.Доўнар-Запольскі падаў прашэнне пра аднаўленне ў гімназіі, дырэктар у лісце на імя апекуна Кіеўскай вучэбнай акругі пісаў, што вырашыць станоўча пытанне М.Доўнар-Запольскага няма падстаў, бо ўжо ў бытнасць яго Мазырскай прагімназіі “паспеў заразіцца шкоднымі настроямі, і, як бачна, застаўся ў Кіеўскай гімназіі ў такім жа настроі, бо інакш ён не адважыўся б, нягледзячы на сваю беднасць, набываць кнігі такога шкоднага зместу у Балгарыі”. Адзначалася , што няма ўпэўненнасці, што М.Доўнар-Запольскі не будзе займацца забароненнай дзейнасцю і будзе цяжка прадухіліць яго дрэнны ўплыў на вучняў. Менавіта ў гэты час Мітрафан трапляе ў поле зроку паліцыі і жандараў, як “неблаганадзейная асоба” і за ім сочаць аж да Лютаўскай рэвалюцыі 1917г.
Можна толькі здзіўляцца,
наколькі хутка наступае навуковае
сталенне маладога краязнаўцы. У 1886г. часопіс
“Русская мысль” друкуе яго даследаванне
“Крестьянское хозяйство в
У 1888г. “Минском листке” друкуюцца першая рэцэнзія М.Даўнара-Запольскага на кнігу П.Уладзімірава“Доктор Франциск Скорина: его переводы, печатные издания и язык”, а таксама “Северо-Западный календарь на 1888 год”.
У 1888 г. М.Доўнар-Запольскі, ужо даволі вядомы краязнаўца, атрымаў дазвол і здаў экстэрнам экзамены за курс гімназіі. Ён выпашыў паступіць на гісторыка-філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта імя Св.Уладзіміра. Калі бацька, Віктар Марцінавіч, даведаўся пра гэта, ён даслаў сыну ліст, у якім раіў “не перціся ва універсітэт, не маючы сродкаў капітальных”, а паступіць на службу. У канцы ліста бацька дадаў, што ён н6е мае нічога супраць яго вучобы ва універсітэце, але на яго дапамогу Мітрафан не павінен спадзявацца. Так канчаткова вызначыліся адносіны паміж бацькам і сынам, ён мог разлічваць толькі на свае сілы.
Мітрафан паспяхова здае экзамены і становіцца “казённакоштным” студэнтам. Гэта азначала, што ён вучыўся бясплатна, аднак пасля заканчэння універсітэта павінен быў адпрацаваць 6 гадоў па накіраванні Міністэрства народнай асветы. М.Доўнар-Запольскаму прызначаецца стыпендыя імя Святых Кірыла і Мяфодзія.
Кіеўскі універсітэт
быў адным з буйнейшых
Студэнцкія
гады былі вельмі плённыя для М.Доўнар-
Дзякуючы вялікай арганізацыйнай працы пад рэдакцыяй М.Доўнар-Запольскага выйшлі “Календарь Северо-Западного края на 1889 год” і “Календарь Северо-Западного края на 1890 год”. У апошнім выданні М.Доўнар-Запольскі змяшчае свае даследаванні «Белорусское наречие», «Владимир Святой и его время», «Краткий географический очерк древней Белоруссии (в IX – XII веках)», «Гапон»: повесть в стихах на белорусском языке В.Дунина-Марцинкевича (Из истории белоусской этнографии)”. Ён, студэнт першага курса, прыцягва да выдання календароў такіх вядомых даследчыкаў, як У.Завітневіч і М.Шахаў.
Планавалася выдаць і каляндар на 1891 год. Аднак не было грошай, усё цяжэй сіанавілася прабівацца праз цэнзурныя рагаткі, да таго ж і сам М.Доўнар-Запольскі быў надзвычай загружаны вучобай і навуковай працай, не меў часу на арганізацыйную работу і рэдагаванне.
Выданне календароў стала прыкметнай з’явай у навуковым і грамадскім жыцці. У двух яго кнігах быў змешчаны шэраг артыкулаў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, статыстычныя звесткі, беларускія вершы і песні. У іх Беларусь паказвалася як самабытны край са сваёй гісторыяй,культурай, беларускі народ са сваім менталітэтам, моцным духоўным патэнцыялам.
Вялікую ролю ў станаўленні М.Доўнар-Запольскага як даследчыка беларускай народнай культуры і побыту адыграў Аляксандр Вікенцій Ельскі. У маі 1891 г. ён, ужо вядомы краязнаўцаю аўтар шматлікіх нататак і артыкулаў для польскіх і расійскіх выданняў на старонках часопіса “Kraj” (“Край”), адгукаецца на грунтоўную працу студэнта II курса Кіеўскага універсітэта М.Доўнар-Запольскага «Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия». А.Ельски адзначае багацце сабранага матэрыялу, яго глыбоки анализ, патрыятызм маладога даследчыка. Разам з тым А.Ельскі робіць заўвагі, што аўтар “не дакладны ва ўжыванні слова “Русь”, “рускае племя” і г.д., калі прыстасоўвае іх да славяншчыны, яшчэ не заваяванай аврагарусамі, бо назва “Русь”, уяўляючы дзяржаўна-палітычны, а не этнаграфічны тэрмін, адзначала краіну, а не народ”. А Ельскі выказвае меркаванне , што “малады працаўнік на ніве гістарыязнаўства зойме выдатнае становішча, калі пачатак ужо вызначаецца так сур’ёзна і сімпатычна”. Яго прарочаныя словы спраўдзіліся.
У 1892 г. А.Ельскі на старонках “Краю” адклікаецца на працу М.Доўнар-Запольскага “Женская доля в песнях Пинчуков”. Ён адзначае. Што даследчык “раскрывае досыць сумную долю палескай сялянкі, цнатлівасць якой часта бывае асуджана на крыўду і сіроцтва”. У гэтым годзе М.Доўнар-Запольскі пад час экспедыцый па Гродзенскай і Мінскай губернях наведаў Музей старажытнасцей у Замосці і асабіста пазнаёміўся з А.Ельскім. Паміж імі ўсталёўваюцца добрыя адносіны. У нататцы для “Краю” ад 29 ліпеня 1892 г. А.Ельскі адзначае : “П(ан) Запольскі, вядомы ўжо некалькімі сур’ёзнымі этнаграфічна-гістарычнымі працамі, заглянуў цяпер у нашу старонку, здабыў цікавы этнаграфічны матэрыял з вуснаў вясковых казачнікаў, лірнікаў і спявачак. Такія рэчы сапраўды цяпер трэба хапаць талентам.ю бо старажытная традыцыя знікае, і ніхто яе разумна не ахоўвае, ніхто не заахвочваае берагчы тое, што цэлыя вякі шанавалі…”
А.Ельскі ўважліва сочыць не толькі за даследчай працай, але і асаблівым жыццём М.Доўнара-Запольскага. У сваіх лістах да выдаўца Я.Карловіча ад 18(30) студзеня і 1(13) лютага 1893г. ён рэкамендуе яму да друку адну з прац з М.Доўнар-Запольскага і просіць выплаціць аўтару авансам некаторую суму , бо сам ён “здатнай і амбітнай рукі не працяне, а знаходзіцца ў страшэннай бядзе і слабы”.