Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2014 в 21:29, курсовая работа
Шчучын- адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі. Яго узнікненне- XV стагоддзе – адносіцца да таго часу, калі беларускія землі уваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага.
Першы ўспамін аб Шчучыне ў пісьмовых крыніцах утрымліваецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі (Дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага) пад 1537 годам.
На сённяшні дзень Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, утворанага 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавічскай, а з 20 верасня 1944 года- Гродзенскай вобласці.
Тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай, паколькі гісторыя Шчучынскага каталіцкага прыхода не атрымала спецыяльнага навуковага асэнсавання ў гістарычнай навуцы Беларусі.
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………. 3
ГЛАВА 1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ………………………………….. 5
ГЛАВА 2. КАСЦЁЛ Ў г.ШЧУЧЫНЕ
2.1. Гісторыя касцёла ў Шчучыне……………………………………. 9
2.2. Тры Тэрэзы шчучынскага касцёла……………………………. . 14
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ.
3.1. Гісторыя школы піяраў……………………………………….. .. 16
3.2. Знакамітыя выпускнікі школы піяраў …………………………. 19
ГЛАВА 4. АПТЭКА ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ………………………. .28
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….32
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ………………………34
У 1903 г. ксёндз Савашынскі на ахвяраваныя грошы выпісаў з Варшавы з фабрыкі Шпяткоўскага дзве стаячыя фігуры анёлаў да вялікага алтара і бронзавую лямпу з шасцю падсвечнікамі. [38, л. 7]
У другім алтары быў змешчаны абраз Маці Божай. У трэцім- абраз Св. Іосіфа з Ісусам Хрыстом на руках. Яны былі ў пазалочаных рамах. Гэтыя абразы былі купленыя ў 1905 г. на грошы ( дзве тысячы рублёў), ахвяраваныя ксяндзом Францам Вайцяхоўскім, у мастака Пятра Стаховіча.
Разам з перабудовамі
касцёла змянялася і ўнутранае
аблічча. У 1911 г. ў касцёле ўжо
было не сем, а пяць алтароў.
Першы алтар- галоўны. Тут знаходзілася
фігура распятага Ісуса Хрыста,
якая была прывезена з Бярозы
Картузкай. Ніжэй ад фігуры распятага
Хрыста на чырвоным сукне
Інвентар касцёла за 1911 г. падае, што на бакавой сцяне віселі абразы Ісуса Хрыста, Св. Гіпаліта, Св. Магдалены, над канфесіяналамі віселі абразы Св. Грыгорыя-папы і Св. Карла біскупа. На сценах віселі чатырнаццаць стацыйных абразоў.
У касцёле было многа рэчаў культавага прызначэння з жалеза, волава, медзі, срэбра. Яны прадстаўлены келіхамі, міскамі для свянцонай вады,лыжкамі для гостыі, кадзідлы. У інвентарным апісанні касцёла за 1836 г. упамінаюцца два пазалочаныя і пяць срэбных келіхаў. Інвентарнае апісанне за 1883 г. паведамляе аб тым, што над фігурай Маці Божай у вялікім алтары знаходзіліся два залатыя бранзалеты і залаты ланцужок.[35, л. 1]
З візітнага апісання касцёла за 1884 г. вынікае, што ў гэты час касцёл быў белены і звонку і ўнутры. На невялікай адлегласці ад касцёла знаходзілася званніца на восмі слупах. За званніцай і за новай канюшняю знаходзіўся сад. У ім налічвалася 150 дрэў і хмызнякоў. Дрэвы: грушы, яблыні, вішні, слівы. Хмызнякі: парэчкі і агрэст.[36, л.5, 9]
У 1832 г. касцёл стаў
дыяцэзіяльным. Адбылося гэта пасля
паўстання 1830-1831 гг., калі ў заходніх
губернях Расійскай імперыі
У 1945 г. манастырскія карпусы перадалі вайсковай часці. У 1946 г.быў праведзены рамонт касцёла- пабелены звонку і ўнутры. У гэты час была пабудавана капліца.Наступны рамонт касцёла адбыўся ў 1952 г.- дах пакрылі шыферам, зноў пабялілі сцены, часткова адрамантавалі цокаль, а таксама да касцёла была дабудавана прыбудова.
У 1964 г. ксяндза Пятрашку перавялі ўдругі прыход, а праз год касцёл закрылі. Летам 1966 г. маёмасць касцёла вывезлі ў Троіцкі касцёл у в. Ішчална. Невядома куды потым трапілі срэбныя падсвечнікі, чашыі іншыя рэчы са Шчучынскага касцёла. Касцёльны арган і прыгожыя веніцыянскія вітражы былі разбіты і зламаны. [8, с. 479]
У лютым 1969 г. рашэннем
Савета па справах рэлігій
пры Савеце Міністраў СССР
будынак касцёла перадалі
У 1980 г. выканком Шчучынскага
раёна Савета народных
Толькі ў кастрычніку
1988 г. было дазволена перадаць
будынак рэлігійнаму
Набажэнства праводзіў ксёндз Казімір Вуйцяк. У 1990 г. ён вярнуў будынак Піярскага Ордэна і школы, якія прымыкалі да касцёла.
Фрагменты ўспамінаў айца К.Вуйцяка: “Я выязджаў у Беларусь 13 кастрычніка 1989 г., і гэта была пятніца. Многія адгаворвалі мяне ехаць менавіта ў гэты дзень, але я гаварыў, што гэта дзень аб’яўлення Маці Божай Фацімскай, і “ўзброены” ружанцам, паехаў, каб сустрэцца з айцом Станіславам Райко і ад яго атрымаць накіраванне на працу ў Шчучын.”
“13 снежня ў Шчучын
прыехаў епіскап Тадэвуш
“У маёй парафіі
ў Шчучыне першы раз
Касцёл у Шчучыне прайшоў доўгі і цяжкі шлях станаўлення. Яму прыйшлося прайсці і жахі вайны, і вельмі цяжкі час савецкай улады.
2.2.ТРЫ ТЭРЭЗЫ ШЧУЧЫНСКАГА КАСЦЁЛА
Чаму шчучынскі касцёл носіць імя Святой Тэрэзы? Чаму сярод мноства
святых менавіта яна была абрана ў якасці нябеснай заступніцы касцёла?
Легендарная Тэрэза нарадзілася 28 сакавіка 1515 г. у городзе Авіле ў Касціліі. З дзяцінства яна вылучалася глыбокай верай. У 14 гадоў дзяўчына стала паслушніцай, а потым манашкай ордэну кармелітаў. Усё жыццё Тэрэзы прайшло ў самаадданым служэнні Богу. Яна лічыла, што кожны чалавек можа пазнаць Бога толькі праз асабістую цяжкую працу душы і розума. Свій шлях да Бога Тэрэза адлюстравала ў шматлікіх сачыненнях. Сярод іх найбольш вядомыя “Аўтабіяграфія”, “Шлях да дасканаласці”, “Унутраная моц”, “Лісты”. Памерла Тэрэза ў 1582 г., а 12 сакавіка 1632 г. каталіцкая царква далучыла Тэрэзу з Авіла да ліку святых.[3, c. 8]
Сучасны Шчучынскі касцёл быў пабудаваны ў 1829 годзе. Дзякуючы вышэйшай школе піяраў, Шчучын тады ўжо набыў на Беларусі вядомасць як буйны культурнаасветніцкі цэнтр. Навукоўцы і студэнты піярскай школы ўсяляк віталі той факт, што касцёл будзе насіць імя Святой Тэрэзы з Авіла. [8, c. 478]
Але чаму ж тады імя Святой адпавядала інтарэсам князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага?
Сучасны шчучынскі касцёл пабудаваны на сродкі тагачаснага ўладальніка Шчучына Фр.Кс.Друцкага-Любецкага. У пачатку ХІХ ст. ён меў толькі княскі тытул, але яму дапамагла старэйшая сястра Тэрэза. У свой час яна выйшла замуж за лідскага старасту Йозефа Сцыпіёна, які быў уладальнікам Шчучына. Пасля смерці мужа Тэрэза Друцка-Любецкая Сцыпіён засталася нашчадкам большасці маёнткаў Сцыпіёнаў. У 1800 г. яна запрасіла ў Шчучын свайго брата Францішка Ксаверыя, каб ён дапамагаў ёй кіраваць маёнткам. Каб уладанні Сцыпіёнаў назаўжды перайшлі да Друцкіх-Любецкіх, 14 лютага 1807 г. Фр. Кс. Друцкі-Любецкі ажаніўся на сваёй пляменніцы, дачцы Тэрэзы, чатырнаццацігадовай Марыі Сцыпіён.
Князь ніколі не забываўся, каму ён абавязаны сваімі поспехамі. Таму, калі ў 1829 г. паўстала пытанне аб тым, чыё імя будзе насіць Шчучынскі касцёл, для Фр. Кс. Друцкага-Любецкага імя Святой Тэрэзы было найлепшым. Такім чынам князь імкнуўся ўшанаваць памяць сваёй сястры Тэрэзы.[36, л. 1]
Існуе яшчэ адна магчымая прычына названня Шчучынскага касцёла. Яна звязана з імем зусім іншай жанчыны, Тэрэзы Хлебіцкай-Юзэфовіч Сцыпіён. У 1738 г. , пасля смерці мужа – смаленскага кашталяна Яна Сцыпіёна, Тэрэза засталася ўдавой. Гэта не зламала яе, а наадварот, падштурхнула да дабрачыннай дзейнасці.
У 1742 г. з дазволу біскупа Зянькоўскага Тэрэза Хлябіцкая-Юзэфовіч Сцыпіён запрасіла ў Шчучын канвент сясцёр міласэрнасці. Разам з сынам Йозефам і нявесткай яна заклала ў Шчучыне на месцы старога драўлянага дома вялікі шпіталь на мураваным фундаменце з капліцай. Будаўніцтва шпіталя было ў асноўным скончана ў 1753 г. і абышлося ўдаве ў 1200 злотых срэбрам. Каб сёстры міласэрнасці і шпітальныя хворыя ў будучым не цярпелі ад беднасці, Тэрэза ахвяравала на карысць шпіталя фальварак Мажалёўцы. Хутка пры шпіталі ўзнік прыют для дзяцей-сірот. У 1746 г. на свае сродкі Тэрэза Хлебіцкая-Юзэфовіч Сцыпіён заснавала касцёл і кляштар дамініканцаў у Канюхове. [3, c. 8]
Жыхары Шчучына, дзякуючы Тэрэзе Сцыпіён мелі магчымасць атрымаць бясплатную якасную медыцынскую дапамогу. Таму ў імені святой шчучынцы бачылі ўшанаванне памяці паважанай імі Тэрэзы Хлебіцкай-Юзэфовіч Сцыпіён.
ГЛАВА 3. ГІCТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ
3.1. ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ ПІЯРАЎ
Піярская калегія ў Шчучыне была спансіравана ў 1718г. Андрэем Іосіфавічам Хлябніцкім. Была далучана да парафіяльнага касцёла Св.Тэрэзы. Школа валодала двума маёнткамі, агародам і садам. Да 1735г. піярская абшчына рыхтавала да філасофіі аж 170 вучняў. Камісія Народнай Адукацыі памяняла гэты выхаваўчы цэнтр на школу толькі з трыма класамі. Арганізаваў яе Станіслаў Юндзіл, вядомы прыродазнавец, настаўнік фізікі і гісторыі, стваральнік школьнага батанічнага саду, якому ва ўсім дапамагалі айцы Юльёш Малішэўскі і Ізідор Сяклуцкі. Тады школа мела характар гімназіі з інтэрнатам, якія спансіравала сям’я Сцыпіёнаў і Хрэптовічаў. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі. У 1755г. калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Куроўскі (фізіка і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцэх Камароўскі (паэзія і красамоўства). У 1785-1786 гг. У трэцім класе школы выкладаў С.Б.Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.[4, c. 98]
Колькасць вучняў вагалася напрыканцы ХVІІІ ст.ад 70 да 120 чалавек. Напрыклад, у 1781 г. яна складала 110 чалавек (102 шляхціча і 8 мяшчан), а ў 1782 г. – 95 чалавек (86 шляхцічаў і 9 мяшчан). У Шчучынскай кляштарнай школе сялянскіх дзяцей зусім не было. [4, c. 98]
У 1787г. школа налічвала 94 вучні, у 1789 г.- 69 хлопчыкаў. У XIXст. У трох класах школы атрымлівалі веды 104 вучні, сярод якіх 97 былі прадстаўнікамі шляхетскага саслоўя, 6- мяшчане. Сярод выкладчыкаў тры прафесары.
У 1803 г. у выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. З 1805 г. з Гродна ў Шчучын пераведзены інтэрнат. У 1808 г. у шасці классах навучаліся 159 юнакоў, у тым ліку 139 з шляхты. У 1809 г. было 186 вучняў, у 1821 г.- 148, у 1822 г.- 152.
З 1825 г. школа стала 4-класнай павятовай, якая у 1828 г. налічвала 73 вучні, у 1829 г.- 119, у 1830- 120, у 1831 г.- 100, у 1832 г.- 75.
У цэлым, у першай чвэрці ХІХ ст школа ў Шчучыне належала да ліку найбольш значных і ў 1828 г. была пераведзена ў разрад павятовых дзяржаўных школ. [41, c. 76]
У розныя гады пасаду рэктара займалі: Лука Расоцкі – 1755, Міхаіл Юзаф Фрацкевіч – 1766-1768, Банавентура Ярманьскі – 1768, 1773, 1783, Эдмунт Вальмер – 1772, Марцін Станевіч – 1785-1786, Рэмігій Уленіцкі – 1787, Якуб Петрушэвіч – 1787-1789. [4, c. 98]
Пры школе існавала бібліятэка (у 1-й чвэрціXIX ст.- 2751 кніга). У гэтым плане яна саступала толькі такім значным бібліятэкам, якія меліся ў піярскіх школах уВільна і Гродна. [41, c. 75]
Сярод выхаванцаў шчучынскай школы піяраў вядомыя І.І.Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі, геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), К.Т.Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага накірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), А.Петрашкевіч (паэт) і многія іншыя.[4, c. 98]
Школа спыніла сваё існаванне. Нанава адкрылася ў 1927 г. як дом навіцыята і парафіі. Дом і касцёл былі аддадзены настаяцелю епархіі, дом быў у руінах, без даху, быў адбудаваны на працягу двух гадоў. Рэктарам і настаяцелем быў айцец Максіміліян Адрых, а дапамагаў яму іспанец айцец Ян Барэль. Першы моцна клапаціўся аб таварыстве пад назвай “Справа католіка”. Прыкладна ў гэты ж час тут Сымон Буба заснаваў парафіяльны тэатр.[4, c.98]
У цяперашні час у будынку школы піяраў вядуцца заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі.
ГЛАВА 3. ГІСТОРЫЯ ПІЯРСКАЙ КАЛЕГІІ ПРЫ КАСЦЁЛЕ Ў ШЧУЧЫНЕ
3.2. ЗНАКАМІТЫЯ ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ ПІЯРАЎ
Ігнат Дамейка
Нарадзіўся будучы нацыянальны герой Чылі 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзведка Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сям’і старшыні Наваградскага земскага суда Іпаліта Дамейкі і Караліны з роду Анцутаў. У сямігадовым узросце Ігнат страціў бацьку. Маці адной было цяжка пракарміць трох сыноў і дзвюх дачок. Апеку над Ігнатам узялі дзядзькі – Ігнат і Юзаф. Абодва вызначаліся прыхільнасцю да ведаў. Яны і паўплывалі на выхаванне юнага пляменніка. Дзядзька Юзаф вучыўся ў Фрайсбергу ў вядомага мінеролага Абрахама Вернера. Захапленне мінералогіяй і горнай справай ён перадаў і Ігнату. Пад наглядам дзядзькаў Ігнат атрымаў добрую хатнюю адукацыю. Вучыў яго гувернёр-француз, які быў рэспубліканцам і ў сваім выхаванцы запаліў іскру вальнадумства.
У 1812 годзе Дамейка адразу паступіў у трэці клас Шчучынскай школы піяраў. Вучыўся выдатна, захапляўся фізікай і матэматыкай, цікавіўся філасофіяй, гісторыяй і літаратурай. З лёгкасцю даваліся яму і мовы. Пашчасціла Ігнату і з сябрамі. У Шчучыне ён пасябраваў з будучым філаматам Ануфрыем Петрашкевічам, які быў яго гувернёрам. [19, c. 442] А ў 1816 г. Ігнат Дамейка паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам, Юзафам Кавалеўскім. Старэйшыя сябры вясной 1819 г. прынялі Дамейку ўтаварыства філаматаў. [1, c. 81]