Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Мая 2013 в 04:01, реферат
У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з выдатнейшых з'яўляецца перыяд "нашаніўства". Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у літаратурным, агульнакультурным і грамадскім жыцці Беларусі, так ці інакш звязаны з газетай "Наша Ніва". Нараджэнне "Нашай Нівы" адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Яно паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці, а газета была галоўнай спружынай, якая рухала яго развіццё і з'яўлялася яго духоўным асяродкам, розумам і сэрцам.
Уводзіны……………………………………………………………………………………...3
1. Перадумовы ўзнікнення “Нашай Нівы”………………………………………………5
2. Структура газеты і склад яе рэдакцыі:
• Першы нумар “Нашай Нівы”, яе выдавуцкия праграмы…………………………7
• Склад рэдакцыі, яе ідэйная скіраванасць…………………………………………...7
• Умовы выдання “Нашай Нівы”……………………………………………………...8
• Структура і жанрава-тэматычная разнастайнасць “Нашай Нівы”………………..11
3. Дзейнасць газеты “Наша Ніва”:
• Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты……………………………………….14
• Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху…………………………………………………...14
• Роля ў станаўленні нацыянальна-гістарычная адукацыі ў Беларусі………………17
Заключэнне…………………………………………………………………………………..20
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………………………….21
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт
Рэферат
па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму: «Нашаніўскае адраджэнне»
Студэнт
ФМЭА, 1-й курс, ДАП-1 Савасцянаў Д.В.
Праверыў
доктар
гістарычных навук,
прафессар
Мінск 2010
План
Уводзіны…………………………………………………………
1. Перадумовы
ўзнікнення “Нашай Нівы”…………………
2. Структура газеты і склад яе рэдакцыі:
3. Дзейнасць газеты “Наша Ніва”:
Заключэнне……………………………………………………
Спіс
выкарыстанай літаратуры……………………………………………………
Уводзіны
У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з выдатнейшых з'яўляецца перыяд "нашаніўства". Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у літаратурным, агульнакультурным і грамадскім жыцці Беларусі, так ці інакш звязаны з газетай "Наша Ніва". Нараджэнне "Нашай Нівы" адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Яно паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці, а газета была галоўнай спружынай, якая рухала яго развіццё і з'яўлялася яго духоўным асяродкам, розумам і сэрцам.
Тэма “Нашаніўскага адраджэння” з’яўляецца актуальная і ў наш час. Нягледзячы на перапынкі, традыцыя выдання «Нашай Нівы» існуе ўжо сто гадоў. Для беларускай прэсы гэта ўнікальная зьява, памножаная тым, што «Наша Ніва» заўжды была выданнем грамадскім і ніколі – дзяржаўным, ніколі не трапляла пад кантроль аўтарытарнай ці таталітарнай улады. Ва ўсе пэрыяды існавання газеты на яе старонках прапаноўваліся і дыскутаваліся культурныя мадэлі, якія дапамагалі беларусам станавіцца сучаснай нацыяй.
У гэтай рабоце я паспрабую раскрыць наступныя мэты і задачы:
Мэты:
Задачы:
Агляд выкарыстаннай літаратуры
Для падрыхтоўкі рэферата я карыстаўся 4 крыніцамі. Больш канкрэтна і дакладна інфармацыя падаецца ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, там прыведзены толькі факты, даты, імёны без аналізу дзейнасці газеты.
Карыстаючыся факсімільным выданнем “Нашай Нівы” я змог апісаць структуру і тэматыку “Нашай Нівы”.
Сайт www.nn.by насычаны цікавымі фактамі, інфармацыя ў ім прааналізавана, таксама падведзены пэўныя вынікі, ўздымаюцца важнейшыя пытанні нацыянальнай самасвядомасці, развіцця беларускай мовы, літаратуры, культуры.
У кнізе “Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100-годдзя выхаду ў свет газеты "Наша нiва"” таксама дастаткова цікавай інфармацыі, але яна падаецца не вельмі канкрэтна. У гэтай крыніцы кожнае свярджэнне падмацоўваецца доказам у форме цытат з розных нумароў газеты “Наша Ніва”.
Перадумовы ўзнікнення “Нашай Нівы”
Развіццю нацыянальнай свядомасці беларускага народа садзейнічала рэвалюцыя 1905-1907 гг, яна паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае адраджэнне, на ўздым вызваленчага руху. На чале ўсіх гэтых працэсаў выступіла Беларуская сацыялістычная грамада, якая напачатку стагоддзя была адной з уплывовых партый сацыял-дэмакратычнага кірунку. Грамадаўцы добра разумелі, што распрацаваць праграму руху, яго стратэгію і тактыку, вырашыць усе праблемы, якія стаялі перад нацыянальна-культурным адраджэннем, без нацыянальнага друку немагчыма.
З 1-га верасня 1906-га года БСГ пачала выдаваць штотыднёвік “Наша Доля”, які напаткаў трагічны лёс. З шасці нумароў “Нашай Долі” пяць (па іншай інфармацыі 4) былі арыштаваны, а сёмы знішчаны ў наборы. Першая легальная грамадска-палітычная і літаратурная газета “для вясковага і местачковага рабочага люду” выйшла ў свет адначасова лацінкай і кірыліцай на васьмі старонках невялікага фармату тыражом 10 тыс. асобнікаў (6 тысяч для праваслаўных кірыліцай, 4 тысячы для каталікоў на лацінцы). У артыкуле “Для чытачоў” газета сфармулявала сваю праграму так: “Пісаць мы будзем для вёскі і будзем бараніць справы вясковых людзей”.
Стваральнікамі газеты была група сяброў БСГ, а выдаўцом і рэдактарам – жыхар Вільні Іван Тукеркес.
Адразу пасля выхаду першага нумару газеты ён быў канфіскаваны, а ў рэдакцыі паліцыя ўчыніла ператрус. Віленская судовая палата неаднаразова разглядала справы пра арышт газеты, 11 студзеня 1907 году вынесла прысуд: спыніць выданне і зняволіць рэдактара тэрмінам на адзін год. [4, с. 313]
Газета “Наша Доля” заклала першапачатковы грунт для выхаду “Нашай Нівы”. Фактычна выданне з’яўлялася правадніком ідэй БСГ у народ, таму яе асноўныя задачы, зыходзячы з публікацый і праграмных пастулатаў партыі, можна вызначаць так:
Аднак на той час (1906 год) нельга было яшчэ казаць пра ўвасабленне ў рэальнасці гэтых задач рэдакцыйнай палітыкі. Затое мэта ў нацыяльнальных і сацыяльна-дэмакратычных сіл была скіраванана на перамогу І рускай рэвалюцыі. Каб не згубіць сувязь з народам у выпадку закрыцця “Нашай Долі”, у прамежку паміж чацвёртым і пятым нумарамі быў выдадзены першы нумар “перашай беларускай газеты з рысункамі” “Нашай Нівы”. Перадумовамі яе ўзнікнення сталі:
Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддела “Наша Ніва” была спачатку больш памяркоўная, чым “ Наша Доля”, але пасля “стала змяшчаць артыкулы ўзбуджанага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі”.[4, с. 314]
Такім чынам можна зрабіць выснову, што перадумовамі ўзнікнення “Нашай Нівы” з’яўляецца развіцце нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і рэвалюцыя 1905-1907 гг., якая паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае адраджэнне.
Структура газеты і склад яе рэдакцыі
1.Склад рэдакцыі, яе ідэйная скіраванасць
Склад рэдакцыі “Нашай Нівы” змяняўся. Там працавалі Якуб Колас (май-верасень 1907 з перапынкамі), Змітрок Бядуля (з канца 1912 і да закрыцця газеты), Ядвігін Ш. (1909), Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі (1909 – 1914),У. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічыі, Язэп Манькоўскі (Янка Окліч), Альгерд Бульба, С. Палуян.
У першых чатырох нумарах рэдактар-выдавец З. Вольскі, пасля ажно да 1914 года, Аляксандр Уласаў. Апошнім рэдактарам “Нашай Нівы” ў 1914-1915 гадах быў Янка Купала.
Каб вызначыць ідэйную накіраванасць сяброў рэдакцыі, трэба азначыць, з якімі перакананнямі яны прыйшлі ў “Нашу Ніву”. Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў прыйшлі з Беларускай сацыялістычнай грамады. Яны першыя, як кіраўнікі БСГ, выступалі за знішчэнне самадзяржаўя і сцвярджэнне дэмакратычных свабод у барацьбе супольна з іншымі народамі імперыі. Нацыянальнае пытанне разглядалася ў той час у партыі наступным чынам: стварэнне дзяржаўнай аўтаноміі краю са сталіцай у Вільні (у складзе дэмакратычнай федэратыўнай Расіі). Адпаведна, гэтая праграма БСГ пераносілася і ў газету. [1]
2.Умовы выдання “Нашай Нівы”
Выданне газеты вялося найперш стараннямі рэдактара-выдаўца Аляксандра Уласава і братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Выдаўцы не былі багатымі людзьмі. Адзін У. Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак, але з яго мусіў жыць сам, бо іншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамі Луцкевічамі, ён дапамагаў аплочваць кватэру для ўсяго штабу “Нашай Нівы”. Грамадства Вільні падтрымліваць газет не хацела. Выключэнне складаў Зыгмунт Нагродскі, сябра Францішка Багушэвіча, які аказваў невялікую падтрымку.
З розных рахункаў М. Кухты, з друкарні якога выходзіла газета “Наша Ніва”, можна даведацца, як цяжка прыходзілася рэдакцыі. У пачатку 1909 года за набор рускімі літарамі і лацінкай дзвюх тысяч экзэмпляраў газеты трэба было заплаціць 51 рубель. За перасылку газеты па пошце – каля 30 (на кожны нумар наклейвалася дзвюхкапеечная марка). У той жа час за продаж усяго тыражу аднаго нумару можна было выручыць 100 рублёў. Аднак гэтай сумы рэдакцыя не атрымлівала: частка тыражу высылалася бясплатна аўтарам і карэспандэнтам газеты. Ганарараў не было. Амаль праз месяц пасля выхаду чацвёртага нумару, 21 лютага 1909 года ўласніку друкарні было зплочана 15 рублёў, 3 сакавіка Кухта атрымаў яшчэ 30, 21-35, 3 красавіка – 150 рублёў. Але і пасля гэтага за рэдакцыяй “Нашай нівы” застаўся доўг 220 рублеў. І так было з месяца ў месяц.
Вядома, пра папулярнасць выдання лепш за ўсё сведчыць яго тыраж. Тыраж “Нашай Нівы ў сакавіку 1907 года быў роўны 1500 экземпляраў. На пачатку 1909 года – 2000, а ўжо ў красавіку таго ж года – 2916 экземпляраў.[1]
Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры “Наша Ніва” хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. Але, тым не менш, кожны нумар у выніку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобныя нумары “Нашай Нівы” канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Магчымасць здабыць грошы ў Івана Луцкевіча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукі антыкварных рэчаў спыніліся. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод іх і супрацоўнікі “Нішай Нівы”. А. Уласава забралі ў войска. Тады ён, спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам набліжаўся да Вільні. Выданне газеты ў такіх умовах станавілася немагчымым. 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.
3.Першы нумар “Нашай Нівы”
Першы нумар “Нашай Нівы” выйшаў 10/23 лістапада 1906 года ў Вільні [4, с. 314-315].
Дазвол на выданне
пад асабістую адказнасць і рэдагаванне
быў атрыманы 25 кастрычніка 1906 года
віленцам Сыгізмундам-Уладзімірам-
Мне хацелася б нагадаць уступны невялічкі артыкул, які быў змешчаны ў першым нумары “Нашай нівы”. Рэдактар-выдавец С. Вольскі (З. Вольски) дае наступны тэкст: “Пачынаючы выдаваць беларускую газэту “Наша Ніва“, хочэм трохи пагаварыць з усими, каму у той чы иншы способ залежыць на нашай працы, хочэм адкрыць свае думки, каб усе магли нас пазнаць.