Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2012 в 22:56, контрольная работа

Краткое описание

У ВКЛ у другой палове XV ст. манарх быý галоýнай асобай у дзяржаве i меý шырокiя ýладныя паýнамоцтвы: веý мiжнародныя справы, заключаý саюзы i мiрныя пагадненнi, стаяý на чале ýзброеных сiл, распараджаýся дзяржаýнай маемасцю, скарбам, прызначаý на пасады, вяршыý вышэйшы суд, мiлаваý асуджаных, узнагароджваý тытуламi i званнямi. Вялiкаму князю лiтоýскаму належала заканадаýчая iнiцыятыва, усе асноýныя законы i прававыя акты выдавалiся ад яго iмя i за яго подпiсам.

Содержание

1. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.

Вложенные файлы: 1 файл

контрольная по истории Беларуси.doc

— 224.50 Кб (Скачать файл)

    Характарыстыка  вышэйшых органаý улады i кiравання.

     Дзяржаýны лад ВКЛ у час Гедзiмiна, Альгерда i Вiтаýта ýяýляла сабой неабмежаваную манархiю – уладу аднаго кiраýнiка ý дзяржаве. Яго абавязкамi былi абарона краiны, выданне законаý, ажыццяýленне дыпламатычных зносiн з iншымi краiнамi, аб’яýленне вайны i заключэнне мiру, распарадженне дзяржаýнай казной, прызначэнне на дзяржаýныя пасады.

    У час княжання Аляксандра Казiмiравiча ýлада вялiкага князя была абмежавана радай. У склад рады пачалі ўваходзіць прадстаўнікі вышэйшага духавенства, самыя вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарата, мясцовыя кіраўнікі – ранейшыя ўдзельныя князі, а цяпер княжацкія ваяводы і старасты, а таксама некаторыя князі тых мясцовых княстваў, што яшчэ засталіся ў дзяржаве. Без згоды Рады вялікі князь ужо не мог аднаасобна вырашаць праблемы знешняй палітыкі, выдаваць і адмяняць законы, распараджацца фінансамі. [2, с. 55]

    З цягам часу з ліку членаў рады выдзелілася  невялікая частка найбольш уплывовых феадалаў дзяржавы, з якіх была ўтворана Вышэйшая рада.Яна вырашала паўсядзенныя праблемы жыццядзейнасці гаспадарства ў адрозненні ад паноў-рады, якія збіраліся толькі некалькі разоў у год і вырашалі найважнейшыя дзяржаўныя пытанні.

    На  пасяджэнні рады пры разглядзе тых  пытанняў, па якіх патрабавалася садзейнічанне  буйных землеўласнікаў, прычым як пры  вынясенні рашэння, так і пры  яго выкананні, запрашаюцца часам  і іншыя буйныя феадалы. Вучоныя  адносяць прыкладна да XIVст. пачатак  склікання больш шырокіх нарадаў феадалаў – пашыраннага пасяджэння рады – соймаў.

    Спачатку  соймы збіраліся ў асобных  княствах і землях з мэтай рашэння  сваіх мясцовых спраў. Умацаванне ўнутраных  і знешніх эканамічных сувязяў  ВКЛ, а таксама ўзмацненне працэсу цэнтралізацыі дзяржавы выклікалі неабходнасць больш шырокага прыцягнення буйных землеўласнікаў  да вырашэння дзяржаўных спраў і асабліва – да больш актыўнага іх удзелу ў справе выканання рашэнняў цэнтральнай улады. У сувязі з гэтым соймы становяцца больш прадстаўнічымі і пачынаюць называцца вялікімі вальнымі соймамі.

    Парадак склікання і працы сойма, а  таксама яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся не нарматыўнымі прававымі актамі, а толькі звычайным правам і залежалі ад меркавання князя і яго рады. Рашэнні на сойме выносіліся, як правіла, гаспадаром і радай, а прадстаўнікі шляхты толькі інфарміраваліся аб гэтым, гэта значыць яны валодалі фактычна толькі правам дарадчага голасу. У сувязі з чым і самі соймы ў XIV – XV стст. мелі больш значэнне органа дарадчага, а не заканадаўчага. Аднак паступова сойм усе больш набывае  заканадаўчыя функцыі, а з XVI ст.  пераўтвараецца ў сапраўдны вышэйшы орган ВКЛ.

    У гэты перыяд у склад сойма ўваходзяць вялікі князь і паны радныя як вышэйшая палата сойма, а таксама прадстаўнікі ад мясцовай шляхты, якія штогод абіраліся ад кожнага павета. Апроч таго, у працы сойма прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя біскупы, князі мясцовых княстваў, шматлікія службоўцы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама шляхціцы, якія пажадалі прыбыць на сойм, тым больш што першапачаткова запрашаліся на сойм усе феадалы.

    Асаблівасцю дзяржаўнага апарата ВКЛ з’яўлялася адсутнасць калегіяльных галіновых  органаў кіравання, замест якіх была створана сістэма вышэйшых і дворных  пасадаў, а таксама мясцовых, заснаваная на прынцыпах прызначэння, адзінаначалля, кармлення ад пасады, персанальнай адказнасці. Заканамернай з’явай у дзяржаве доўгі час было сумяшчэнне розных пасадаў.

    У сістэме вышэйшых службовых асобаў дзяржаўнага апарата важная роля належыла канцлеру, які ведаў дзяржаўнай канцылярыяй і быў захавальнікам дзяржаўнай пячаткі, без якой ні адзін нарматыўны акт не меў юрыдычнай сілы. Ен наглядаў за распрацоўкай нарматыўных актаў, актыўна ўдзельнічаў у гэтым працэсе, сачыў за ўлікам усяго ўваходнага допісу, усей карэспандэнцыі, што паступала на імя вялікага князя. У яго падпарадкаванні быў вялікі штат службовых асобаў, у тым ліку такіх важных, як яго намеснік – падканцлер, дзяржаўныя пісары, дзякі і іншыя.

    Узброеныя сілы дзяржавы ўзначальваў гетман найвышэйшы. Ен не толькі камандаваў войскам і арганізоўваў абарону або ваенны паход, але ведаў пытаннямі збору войска, яго камплектавання і забеспячэння. Яму дапамагалі гетман дворны, гетман польны і іншыя асобы, падпарадкоўваліся мясцовыя харужыя і іншыя.

    Усе фінансава-гаспадарчыя пытанні і  дзяржаўная казна былі ў падпарадкаванні  земскага падскарбія. Ен ведаў прыбыткамі і выдаткамі дзяржаўнай казны, перадачай у арэнду дзяржаўнай маемасці, здзяйсняў агульнае кіраванне дзяржаўнай маемасцю. Яго бліжэйшым памочнікам быў дворны падскарбі. У падпарадкаванні іх былі шматлікія скарбнікі, рэвізоры, зборшчыкі падаткаў і іншыя службоўцы, якія па іх указанню займаліся непасрэднымі пытаннямі дзяржаўна-фінансавай дзейнасці.

    Маршалак  земскі кіраваў аховай парадку ў дзяржаве і наглядаў за этыкетам пры двары вялікага князя. Ен займаўся прыемам замежных паслоў, хадайнікаў са шматлікімі скаргамі на імя вялікага князя, мог старшынстваваць на пасяджэннях вальнага сойма і рады пры адсутнасці гаспадара, валодаў, як і іншыя паны радныя, шэрагам іншых паўнамоцтваў. Фактычна гэтыя асобы з’яўляліся сваеасаблівымі міністрамі феадальнай дзяржавы, бо займаліся канкрэтнымі накірункамі дзяржаўнай дзейнасці, хаця ў цэлым яны ўсе разам сумесна з вялікім князем кіравалі дзяржавай.

    У той ці іншы перыяд часу ў склад  цэнтральнай княжацкай адміністрацыі  ўваходзілі таксама вялікі харунжы, які насіў дзяржаўны сцяг на святочных  мерапрыемствах, вялікі мечнік, вялікі канюшы, вялікі лоўчы, вялікі стольнік, а таксама мернічы, гранічы, крайчы, чашнік і іншыя службовыя асобы, якія мелі ўласных намеснікаў і памочнікаў. [3, с. 42] 

    Прадстаýнiкi беларускiх знатных родаý, прадстаýленых у органах цэнтральнай улады. 

    Леý Сапега.

    Пплiтычны, грамадскi i ваенны дзеяч ВКЛ, дыпламат, мыслiцель. Паходзiý са старажытнага роду аршанскiх баяр. Нарадзiýся ý радавым маентку Астроýна. Малалетнiм яго аддалi на выхаванне ý Нясвiжскi двор Мiкалая Радзiвiла Чорнага, якi потым паслаý 13-гадовага юнака на вучобу ý Лейпцыгскi унiверсiтэт. На працягу свайго жыцця Сапега займаý самыя высокiя пасады ý ВКЛ. У 1581 г. пасля заканчэння унiверсiтэта каралеýскi пiсар пры двары Стафана Баторыя. У 1585 г. прызначаны падканцлерам ВКЛ, а ý 1589 – канцлерам. З 1621 г. вiленскi ваявода, а з 1625 г. гетман ВКЛ. На гэтых пасадах Сапега паказаý сябе як таленавiты палiтык. На апошнiм этапе Лiвонскай вайны праславiýся як ваенны дзеяч i дыпламат. Сфармiраваýшы за свой кошт гусарскi полк, ен звярнуý на сябе ýвагу паспяховымi дзеяннямi ý бiтвах пры Завалаччы, Вялiкiх Луках, пры аблозе Пскова. Пасля заканчэння вайны Сапега ýзначалiý пасольства Рэчы Паспалiтай у Маскву, дзе падпiсаý з царом Федарам Iванавiчам мiрнае пагадненне на 10 гадоý. У 1600 г. зноý ездзiý з пасольствам у Маскву, дзе з рускiм царом Барысам Гадуновым было падпiсана чарговае мiрнае пагадненне на 20 гадоý. Негледзячы на тое, што памiж Расiйскай дзяржавай i ВКЛ частымi былi ваенныя i розныя дыпламатычныя сутыкненнi i асабiстыя адносiны Сапега да Масквы не заýседы былi дружалюбнымi, пасля смерцi караля Стафана Баторыя яго апанавала думка пра аб’яднанне Рэчы Паспалiтай з Расiяй. Аб’яднанне славянскiх народаý i абранне iмi адзiнага манарха, на яго думку, спрыяла б росту iх эканамiчнага i ваеннага патэнцыялу, забяспечыла б трывалы мiр. Калi ý 1620-я гады ý межы ВКЛ уварвалiся шведы, састарэлы Сапега зноý стаý на абарону свайго краю i прыняý удзел у ваенных дзеяннях, вылучыýшы на гэтыя справы значную частку сваiх уласных сродкаý. Апошнiя гады жыцця Сапега правеý у Вiльнi, дзе актыýна займаýся ýпарадкаваннем архiваý Метрыкi ВКЛ. Памер i пахаваны ý Вiльнi ý кацеле св. Мiхаiла.

    З iмем Сапегi звязана падрыхтоýка i выданне 3-га Статута ВКЛ i стварэнне ý 1581 г. Трыбунала ВКЛ. Фiласофска-прававыя погляды Сапегi значна паýплывалi на змест гэтага Статута. Пры яго выданнi Сапега змясцiý як прадмову да Статута зварот да вялiкага князя Жыгiмонта III Вазы i насельнiцтва ВКЛ, дзе абгрунтаваý неабходнасць гэтага новага збору законаý. Важнай крынiцай вывучэння сацыялагiчных поглядаý Сапегi з’яýляюцца таксама яго лiсты. Як буйны землеýласнiк ен абараняý iнтарэсы свайго класа, як чалавек вялiкай эрудыцыi i дальнабачны палiтык ен не мог не ýспрымаць тых прагрэсiýных працэсаý, што адбывалiся ý грамадстве i iдэалогii. Кампрамiс з прагрэсiýнымi iдэямi дазваляý Сапегi даволi эфектыýна праводзiць сваю галоýную лiнiю – процiборства гегеманiсцкiм намерам царквы, бо прэтэнзii духавенства на вядучую ролю ý дзяржаве выклiкалi незадаволеннасць у часткi феадалаý. Ен адстойваý права шляхты на палiтычнае панаванне i ý той жа час выступаý прыхiльнiкам унутрана адзiнай, цэнтралiзаванай, шляхецка-дэмакратычнай дзяржавы. Сапега быý перакананы, што права павiнна абараняць падданых ад злоýжыванняý з боку манарха i тым самым засцерагаць ад тыранii, а закон павiнен забяспечыць дзяржаве парадак, спакой i сацыяльны мiр. Таму лiчыý, што неабходна мець адзiны закон i для правячых вярхоý, i для падданых. Сапега выступаý як прыхiльнiк незалежнасцi i свабоды чалавека, для ýдакладнення сутносцi свабоды спасылаýся на Цыцэрона. Асаблiвую ýвагу звяртаý на тое, што паводзiны чалавека ý грамадстве павiнны вызначацца не яго ýнутранымi пажаданнямi, а ýстаноýленнымi рамкамi закону. У поглядах Сапегi на права натуральна-прававы падыход супадае з пастулатамi, што значна пазней з’явiлiся ý краiнах Заходняй Еýропы. Права ен разглядаý не як прадукт боскага адкрыцця, а дзейнасцi чалавечага розуму. Абсалютнасць i аб’ектыýнасць права, вяршэнства закону яскрава выявiлiся ý артыкулах распрацаванага iм Статута, дзе закон – «найвышэйшы вартавы ýсеагульнай свабоды».

    Палiтычная i творчая дзейнасць Сапегi адбывалася ý перыяд, калi ВКЛ i Польшча знаходзiлiся ý «вечным саюзе» пад вяршэнствам адзiнага караля i сойма. Намаганнi Сапегi былi скiраваны на зябеспячэнне дзяржаýнай годнасцi i суверэнiтэту Княства i тым самым абаранялi iнтарэсы беларускага i лiтоýскага народаý. Процiдзеянне польскiм намерам выявiлася ý барацьбе супраць шэрага палажэнняý унii 1569 г., якiя прынiжалi палiтычнае i самастойнае значэнне ВКЛ. У адпаведнасцi з гэтымi палажэннямi i канстытуцыямi сойма нормы новага Статута 1588 павiнны былi адпавядаць рашэнням Люблiнскай унii. Ажыццяýляць распрацоýку Статута ý 1586 было даручана Сапеге. Яго намаганнямi, дыпламатычнымi здольнасцямi i наперакор пастанове Люблiнскага сойма ý 1588 Статут быý зацверджаны каралем   Жыгiмонтам III Вазай i замацаваны пячаткай толькi ВКЛ за подпiсам Сапегi i пiсара Габрыэля Войны. Нават гэтым Сапега iмкнуýся падкрэслiць незалежнасць ВКЛ ад польскай Кароны ý справах, якiя тычылiся яго ýнутранага ýладкавання. У Статуце 1588 замацавалiся артыкулы, якiя абвяшчалi аýтаномны палiтыка-прававы статус ВКЛ ý складзе Рэчы Паспалiтай.

    Прамаý удзел Сапега i ý рэфармацыйным рух. У рэлiгiйных адносiнах ен не вызначаýся паслядоýнасцю. Двойчы ен мяняý веравызнанне: спачатку перайшоý з праваслаýя ý пратэстантызм, а потым у каталiцтва. Талерантны палiтык i прыхiльнiк верацярпiмасцi, ен падтрымлiваý утварэнне унiяцкай царквы на Беларусi, але быý катэгарычным працiýнiкам гвалту i насiлля як сродкаý яе ýмацавання.

    Сапега, безумоýна, быý прадстаýнiком i выразнiкам iнтарэсаý свайго асяроддзя. Яго дзейнасць аб’ектыýна спрыяла развiццю i ýмацаванню на Беларусi ý другой палове 16 ст. прагрэсiýнай свецкай сацыяльна-палiтычнай думкi. [4, с. 367]

      
 

    Астафiй Валовiч.

    Дзяржаýны i грамадсi дзеяч ВКЛ, гуманiст, мецэнат-асветнiк. Нарадзiýся на Гродзеншчыне. Паходзiý са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Першапачатковую добрую адукацыю атрымаý у бацькаýскiм доме. Потым вучыýся ý адным з нямецкiх пратэстанцкiх унiверсiтэтаý, есць звесткi, што скончыý Падуанскi унiверсiтэт. У 1540-я гады служыý сакратаром у вiленскага ваяводы Яна Глябовiча. У 1552 г. ажанiýся з Фядорай, дачкой Сапегi. Пасада маршалка дворнага дала яму права ýвайсцi ý склад гаспадарскай рады. У 1552 г. каралеýскi пiсар. У 1553 г. Валовiч з полацкiм намеснiкам Давойнам i крамянецкiм старостам, пiсарам Сямашкам быý пасланы ý Маскву, каб заключыць мiрнае пагадненне.

    У час перагавораý дэлегацыя ВКЛ рашуча выступiла супраць iмперскiх прэтэнзiй Iвана IV Грознага называцца «царом усяе Русi», г. зн. не толькi рускiх, але беларускiх i ýкраiнскiх зямель. Валовiч i яго паплечнiкi даказвалi, што не толькi Смаленск, але Ноýгарад, Пскоý, Вялiкiя Лукi i iншыя гарады спакон веку належалi ВКЛ. Нягледзячы на супярэчнасцi, 12.9.1553 было падпiсана перамiр’е да 25.3.1556. Як узнагароду за гэта Валоýскi атрымаý ад Жыгiмонта II Аýгуста Магiлеýскае староства. За паслугi каралеве Боне Сфорца ý правядзеннi аграрнай рэформы Васлоýскi атрымаý Усвяцкае i Езярышчанскае староствы. У 1558 г. разам са сваiм аднаверцам, евангелiкам-рэфарматарам, вiленскiм ваяводам Радзiвiлам Чорным Валовiч веý перагаворы з маскоýскiм паслом Алферавым, пераконваючы апошняга ý неабходнасцi мiру памiж Рускай i Беларуска-Лiтоýскай дзяржавы, саюзу хрысцiянскiх народаý супраць Крымскага ханства i Турцыi. Але Iван IV у 1558 г. паслаý свае войска на заваеву Iнфлянтаý. У вынiку ýзнiкла рэальная панроза суверэнiтэту Беларуска-Лiтоýская дзяржава, бо на падставе пагаднення з Iнфлянтамi ý лiстападзе 1559 г. туды быý накiраваны корпус на чале з Хадкевiчам i Зяновiчам. Усведамляючы, да чаго можа прывесцi гэты канфлiкт, дальнабачны Валовiч усяляк iмкнуýся яго нейтралiзаваць. У Маскву з мiрнай мiсiяй прыбыý велiкакняжацкi пасол Валадковiч, якi перадаý Адашову, што «вiленскi ваявода Мiкалай Радзiвiл ды велiкакняжацкi пiсар Валовiч моцна стаяць на тым, каб мiж нашымi гаспадарамi панавалi мiр i згода». Падтрымлiваючы намер Iвана IV узяць шлюб з сястрой Жыгiмонта II, Валовiч абумоýлiваý гэту акцыю падпiсаннем «вечнага мiру» i захаваннем правоý ВКЛ на Iнфлянты. Аднак Iван IV, якi здолеýуладзiць канфлiкт са швецыяй, узнавiý вайну. ВКЛ вымушана было ý 1562 г. уступiць у вайну з Маскоýскай дзяржавай, якая ý хуткiм часе захапiла Вiцебск, Оршу, Дуброýна, Копысь, Шклоý, а 13.2.1563 – i Полацк. Зацяжная Лiвонская вайна востра паставiла пытанне пра дзяржаýную унiю ВКЛ з Польшчай. Памiж беларускiмi i лiтоýскiмi магнатамi, з аднаго боку, i польскiмi феадаламi, з другога, разгарнулiся спрэчкi наконт прынцыпаý аб’яднання. Разам з Радзiвiлам Чорным, Хадкевiчам i iншымi Валовiч быý сярод лiдэраý беларуска-лiтоýскай апазiцыi, якая намагалася максiмальна захаваць асноýныя атрыбуты дзяржаýнай незалежнасцi Беларуска-Лiтоýскай дзяржавы ý складзе Рэчы Паспалiтай. На вальным сойме 1569 г. у Люблiне Валовiч з iншымi членамi дэлегацыi прапанавалi «Праект унii» з 15 артыкулаý, якiя гарантавалi адносную незалежнасць ВКЛ. Аднак польскiя магнаты i шляхта настойвалi на ýтварэннi дзяржавы, што i было зафiксавана ý заключным «Акце аб унii». У далейшым Валовiч прыкладаý шмат намаганняý, каб аднавiць некаторыя яго пункты.

    Актыýны ýдзел ен прымаý у аграрнай, судова-адмiнiстрацыйнай i iншых рэформах 1550 - 1560-х гадоý. Валовiч разам з юрыстамi Ратондусам i Раiзiем рыхтаваý 2-е выданне Статута ВКЛ, зацверджаннага 1.3.1566 на Вiленскiм вальным сойме. Па яго прапанове ý тэкст Статута быý уключаны артыкул, якiм «загранiчнiкам» (перш за ýсе мелiся на ýвазе феадалы Польшчы) забаранялася набываць землi i займаць дзяржаýныя пасады ý межах ВКЛ. З 1561 г. Валовiч займаý пасады маршалка дворнага, падскарбiя земскага, падканцлера. Па яго iнiцыятыве на мiрныя перагаворы ý Маскву былi накiраваны 2 пасольствы. У складзе велiкакняжацкай дэлегацыi Валовiч прымаý удзел у выбарах новага караля Генрыха Валуа. У 1576 г. каралем i вялiкiм князем стаý Стафан Баторый, што прынесла ВКЛ значныя палiтычныя i ваенныя поспехi i карэнны пералом у Лiвонскай вайне. Актыýны ýдзел прымаý Валовiч у ваенных дзеяннях, у прыватнасцi ý вызваленнi Полацка, узяццi Вялiкiх Лук. Разам з Сапегам ен стварыý у 1581 г. Трыбунал.

    Валовiч – адна з найбольш выдатных постацей у беларускай гiсторыi другой паловы        16 ст.:  памяркоýны i разважлiвы дзяржаýны дзеяч, тонкi дыпламат, рэфарматар, мецэнат-асветнiк, талэрантны чалавек, хоць сам быý кальвiнiст i застаýся верным гэтаму веравызванню да смерцi. Ен шмат зрабiý для пашырэння на роднай зямлi адукацыi, ведаý, кнiгадрукавання.

    Памер у канцы 1587 г i пахаваны ý Сiдранах «в склепе мурованом» побач з евангелiсцка-рэфармацкiм зборам. [4, с. 84] 
 

    Сiстэма мясцовага кiравання. Магдэбургскае права. 

    Сістэма мясцовага кіравання  і рэформа адміністрацыйнага ладу.

    Большасць старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў і пасля ўваходжання іх у склад Вялікага княства Літоўскага захоўваліся як адносна самастойныя адміністрацыйныя адзінкі са сваімі ўласнымі органамі кіравання. Паступова на працягу XIV – XV стст. гэтыя княствы пераўтвараюцца ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, воласці, дзяржанні, а мясцовыя князі замяняюцца больш залежнымі ад вярхоўнай улады службовымі асобамі.

    На  тэрыторыі ваяводства прадстаўніком  вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў  адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя  і ў значнай ступені судовыя органы. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ - пажыццёва прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.

    Кіраўніком  адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага