Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2012 в 22:56, контрольная работа

Краткое описание

У ВКЛ у другой палове XV ст. манарх быý галоýнай асобай у дзяржаве i меý шырокiя ýладныя паýнамоцтвы: веý мiжнародныя справы, заключаý саюзы i мiрныя пагадненнi, стаяý на чале ýзброеных сiл, распараджаýся дзяржаýнай маемасцю, скарбам, прызначаý на пасады, вяршыý вышэйшы суд, мiлаваý асуджаных, узнагароджваý тытуламi i званнямi. Вялiкаму князю лiтоýскаму належала заканадаýчая iнiцыятыва, усе асноýныя законы i прававыя акты выдавалiся ад яго iмя i за яго подпiсам.

Содержание

1. Арганізацыя дзяржаўнага кіравання і сацыяльна-палітычны лад княства.
2. Сістэма мясцовага кіравання. Магдэбургскае права.
3. Фарміраванне агульнай прававой сістэмы. Статуты 1529, 1566 гадоў. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоў.

Вложенные файлы: 1 файл

контрольная по истории Беларуси.doc

— 224.50 Кб (Скачать файл)

    Ніжэйшым  звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы  - кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх  маёнткаў. Да XV ст. дзяржаўцы называліся цівунамі. Яны мелі права вяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Гэтак жа, як ваяводы і старасты, дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам. [3, с.  45]

    У 1566 г. у дадатак да ўжо існуючых ваяводстваў было ўтворана пяць новых, у тым ліку тры ў Беларусі – Мсціслаўскае, Менскае і Берасцейскае. Паводле новага адміністрацыйнага падзелу ўся тэрыторыя дзяржавы складалася з 13 ваяводстваў, кожнае з якіх мела ад аднаго да пяці паветаў. Беларускія землі ўваходзілі ў дзевяць ваяводстваў княства: Берасцейскае (паветы Берасцейскі і Пінскі), Віленскае (паветы Ашмянскі і Браслаўскі),  Віцебскае (паветы Аршанскі і Віцебскі), Менскае (паветы Менскі, Рэчыцкі і Мазырскі), Мсціслаўскае, Новагародскае (паветы Новагародскі, Ваўкавыскі і Слонімскі), Троцкае (паветы Гарадзенскі і Лідскі), а таксама Полацкае і Смаленскае, тэрыторыя якіх у тыя гады знаходзілася пад уладаю  маскоўскага цара. Такі адміністрацыйны падзел заставаўся амаль нязменным да канца XVIII ст.

    На  чале кожнага ваяводства стаяў ваявода, прызначаны вялікім князем. Толькі ў Віцебскім і Полацкім ваяводствах, як і ў Жамойціі, яго па-ранейшаму выбіралі  на абласным сейміку. Прэрагатывы ваяводаў былі істотна абмежаваныя. У выніку рэформаў у кампетэнцыі іх судовай улады засталіся толькі крымінальныя справы і разбор скаргаў маемаснага характару. Адміністрацыйныя  функцыі ваяводы пашыраліся толькі на цэнтральны павет, бо іншымі кіравалі старасты. Адзінства ваяводстваў было захавана толькі ў ваенных адносінах: на чале ўсяго ваяводскага руху стаяў ваявода, да якога прыводзілі войска з цэнтральнага павета кашталян, а з астатніх – маршалкі. Ваяводы пяці новаўтвораных ваяводстваў наогул не атрымалі адміністрацыйнай і судовай улады. Як і ў Польшчы, яны толькі ўзначальвалі мясцовыя ўзброеныя сілы і маглі ўваходзіць у склад гаспадарскай рады, а ўсім астатнім займаліся старасты. Што да паветаў, дык імі кіравалі судовыя старасты, у прэрагатывы якіх уваходзілі і адміністрацыйныя, і судовыя, і чыста гаспадарчыя функцыі.

    На  практыцы новы адміністрацыйны падзел не адразу паўсюдна ўсталяваўся. На тэрыторыі  Беларусі апрача паветаў шмат дзе  яшчэ доўга існавалі каралеўскія эканоміі, дзяржавы, староствы і намесніцтвы. [5, с. 87] 

    Магдэбургскае права. Кіраванне  ў беларускіх гарадах.

    У перыяд узнікнення і станаўлення  ВКЛ  кіраванне ў гарадах дзяржавы было разнастайным. У вялікакняжацкіх  гарадах кіравалі ад імя князя  яго службовыя асобы. У гарадах “прыслухоўваючых” земляў доўгі час захоўваліся старажытныя органы пад кіраўніцтвам мясцовых князеў. Паступова складаўся статус і прыватнаўласніцкіх гарадоў, у якіх усе справы знаходзіліся пад кантролем канкрэтнага феадала-землеўласніка.

    Актывізацыя эканамічных адносін прыводзіла да таго, што гарады-крэпасці з ваенна-адміністрацыйных цэнтраў усе больш пераўтвараліся ў цэнтры раместваў, гандлю і культуры. Усе гэта выклікала неабходнасць рэфармавання органаў гарадскога кіравання, надання большай волі ў гаспадарчай дзейнасці самім гарадскім жыхарам. Ужо на этапе кансалідацыі асобных княстваў у ВКЛ некаторыя беларускія гарады сталі дабівацца права на большую самастойнасць і самакіраванне. Прыкладам ім служылі заходнееўрапейскія гарады з магдэбургскім правам.

    Падставай распаўсюджвання магдэбургскага права  на беларускіх землях стаў шэраг сацыяльна-палітычных, эканамічных і прававых перадумоў. Нормы мясцовага звычайнага права  ўжо не маглі задавальняць патрэбы  гараджан у рэгуляванні ўсе больш  складаных эканамічных адносінаў. Запатрабавалася дапаўненне ў выглядзе магдэбургскага права, якое запаўняла пэўны прабел у тагачасным заканадаўстве. У некаторых мясцовасцях Вялікае княства гэта права атрымала найменне права хелмскае – ад горада Хелмна, які атрымаў магдэбургскае права ў сярэдзіне XIII ст.

    Спачатку  магдэбургскае права было ўведзена ў заходняй частцы ВКЛ, адкуль яно  пачало распаўсюджвацца далей на ўсход. Першымі атрымалі граматы на магдэбургскае права ў канцы XIV ст. беларускія гарады Вільня, Бярэсце і Гародня. Ініцыятыва па ўвядзенні ў горадзе магдэбургскага права магла зыходзіць ад насельніцтва горада або ад самога князя ў вялікакняжацкіх гарадах. У прыватнаўласніцкіх гарадах ініцыятарам часцей за ўсе выступаў сам феадал-уласнік.

    Граматы на магдэбургскае права выдаваліся гарадам паступова на працягу некалькіх стагоддзяў, прычым часам у сілу шматлікіх прычын такое права давалася часткова (напрыклад, Сураж, Ула, Вяліж і некаторыя іншыя маленькія гарады і мястэчкі мелі толькі ўласны войтаўскі суд). Праз пэўны час некаторым гарадам даваліся паўторныя граматы, якія дапаўнялі ранейшыя праы горада і гараджан, тым больш што часам у перыяд шматлікіх войнаў яны страчваліся.

    Граматы на магдэбургскае права прадугледжвалі абмежаванне ўлады мясцовых дзяржаўных органаў і стварэнне ў горадзе ўласных органаў кіравання і самакіравання, адносна самастойную арганізацыю і рэгуляванне рамеснай і гандлевай дзейнасці, а таксама замацоўвалі права гараджан на свій уласны гарадскі суд. У гэтых гарадах уводзілася асаблівая форма гарадскога кіравання, падобная ў некаторых рысах да формы кіравання ў гарадах Нямеччыны і Польшчы, якія мелі магдэбургскае права. У адпаведнасці з граматай гарадское насельніцтва вызвалялася ад адміністрацыйнай і судовай улады мясцовай адміністрацыі – ваяводаў, старастаў і іх намеснікаў, а ў горадзе ствараліся ўласныя органы кіравання – градскі магістрат, на чале якіх стаялі войт і гарадская рада. З наданнем магдэбургскага права горад атрымоўваў і права на свой уласны герб.

    Спачатку  галава горада – войт – прызначаўся цэнтральнай адміністрацыяй, як правіла, з ліку землеўласнікаў. Затым ен падбіраў сабе намесніка (лентвойта), бурмістраў, членаў гарадской рады і лаўнікаў, з якімі сумесна здзяйсняў адміністрацыйныя і судовыя функцыі. Пазней у шэрагу гарадоў насельніцтва абірала радцаў і лаўнікаў, а часам і войта, выкупіўшы гэтую пасаду ў дзяржавы, што сведчыць аб пэўных усе большых рысах самакіравання ў такіх гарадах.

    Гарадскі  войт ведаў пытаннямі агульнага кіравання справамі горада, сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе, зборам сродкаў у дзяржаўную казну і на агульнагарадскія патрэбы, здзяйсняў правасуддзе. [3, с. 51]

    Уласна  магістрат складаўся з рады і лавы. Найбольш уплывовым калектыўным органам самакіравання з’яўлялася рада. У яе ўваходзілі ад 6 да 24 радцаў, якія, як правіла, выбіраліся штогод агульным сходам мяшчан. На чале рады стаялі бурмістры, якія маглі прызначацца ці зацвярджацца войтам з ліку радцаў. Рада выступала ў якасці гарадскога ўрада; ей жа належалі таксама функцыі суда па маемасных і грамадзянскіх справах. Бурмістраўска-радзецкія суды разглядалі справы рамеснікаў і рамесніцкіх карпарацый, гандлева-крэдытныя пытанні і спрэчкі па іх, справы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і маральнасцю. Кампетэнцыі рады падлягалі таксама справы, звязаныя з абвінавачваннем у чарадзействе.

    Апроч выканання судовых функцый рада актыўна займалася і адміністрацыйнай дзейнасцю. Яна не толькі вызначала  агульны напрамак развіцця гарадской  гаспадаркі, але і кантралявала дробныя  аспекты дзейнасці гарадоў: назірала за ажыццяўленнем гандлю, вырабам і продажам жыццева важных для горада харчовых тавараў, займалася зборам падаткаў і арганізоўвала выбары, сачыла за справаздачнасцю органаў самакіравання, загадвала гарадской маемасцю, усталеўвала нормы і правілы ўнутрыгарадскога жыцця. Радзе падпарадкоўваліся рамеснікі горада.

    Важны бок дзейнасці рады складалі крокі  па забеспячэнні добраўпарадкавання горада і бяспекі яго жыхароў. Гэты пункт  з’яўляўся прадметам асаблівага клопату рады, якая жорстка карала ўсіх парушальнікаў гарадской бяспекі. Вінаваты ў падпале, напрыклад, сам падлягаў спаленню. Клапацілася рада і пра боегатоўнасць горада на выпадак ваеннай небяспекі; у яе падпарадкаванні знаходзіліся “мескія” ўмацаванні і арсеналы. У адстойванні гарадскіх інтарэсаў рада не спынялася перад супрацьдзеяннем феадальнаму самаўладдзю. І ўсе ж гэтыя інтарэсы разумеліся пераважна як інтарэсы заможных мяшчан, таму дзейнасць рады насіла даволі ярка выражаны класавы і групавы характар.

    Больш абмежаваныя функцыі адводзіліся  лаве, члены якой, або лаўнікі, выбіраліся магістратам ці прызначаліся войтам з ліку найбольш карысных для горада мяшчан хрысціянскага веравызнання. Лаўнікі ўваходзілі ў склад вайтоўска-лаўніцкага суда, які мусіў займацца крымінальнымі справамі. У рэальнасці ж вайтоўска-лаўніцкі суд у беларускіх гарадах займаўся таксама справамі, у якіх адзін з бакоў не падлягаў юрысдыкцыі магістрата, і выступаў у якасці  апеляцыйнай інстанцыі на рашэнні бурмістраўска-радзецкага суда.  Апошні, такім чынам, выступаў фактычна як самае нізкае звяно гарадской судовай сістэмы. Аднак па меры развіцця самакіравання роля бурмістраўска-радзецкага суда ўзрастала.

    Абодва  судовыя органы часам дзейнічалі паралельна без дакладнага размежавання функцый. Практыкаваліся таксама сумесныя пасяджэнні для вырашэння спраў, якія тычыліся горада ў цэлым, або калі кампетэнцыі аднаго з судоў не хапала для вынясення пастановы. [6, с. 359]

    Бурмістры займаліся рашэннем бягучых спраў гарадскога кіравання, ведалі пытаннямі гандлю, раместваў, гарадскога добраўпарадкавання, клапаціліся аб гарадскіх абарончых збудаваннях.

    Колькасць службовых асобаў залежыла ад ліку гарадскіх жыхароў.

    Соцкія, дзесятнікі знаходзіліся ў падначаленні ў войта і бурмістраў. Яны ажыццяўлялі  функцыі па зборы падаткаў ў горадзе, кантролю за дзейнасцю гандляроў  і рамеснікаў.

    Магдэбургскае права ўнесла значныя змяненні ў  прававое становішча мяшчан, удакладніла  і палепшыла яго. Замест шматлікіх  натуральных павіннасцяў гараджане  плацілі грашовы падатак, памер  якога быў дакладна вызначаны. Таксама  яны перадавалі ў дзяржаўную казну вызначаную колькасць вырабляемых рамеснікамі тавараў. Памеры гандлевага і рамеснага мытаў рэгуляваліся самімі гарадскімі органамі, што ў значнай меры ўмацоўвала эканамічнае становішча гарадоў і садзейнічала свабодзе эканамічнай дзейнасці.

    Аднак беларускія гарады не проста ўспрынялі новыя прынцыпы жыццядзейнасці гарадоў і сістэму гарадскіх органаў кіравання, якая была перайначана прымяняльна да мясцовых умоў і асаблівасцяў. Што тычыцца непасрэдна прававых умоў, на падставе якіх будавалася сістэма ўзаемаадносінаў гараджан у розных грамадскіх сферах, то ў пераважнай большасці ў іх знайшлі адлюстраванне мясцовыя звычаі і тыя ўласныя новыя нормы, якія былі выпрацаваны ў працэсе развіцця дзяржавы і вылучэння гараджан у адасобленае саслоўе – мяшчан.

    Такім чынам, магдэбургскае права на Беларусі ўяўляла сабой сукупнасць прававых нормаў як уласнага звычайнага гарадскога права, так і запазычанага заходнееўрапейскага магдэбургскага права, што рэгулявалі жыццядзейнасць гарадскога насельніцтва ў гарадах, атрымаўшых адпаведныя гарадскія граматы. Пашырэнне магдэбургскага права на Беларусі было абумоўлена павелічэннем ролі гарадоў у грамадскім жыцці дзяржавы.

    Паступова большасць гарадоў Беларусі і  нават некаторыя мястэчкі атрымалі магдэбургскае права, прычым прыкладам ім служылі ўжо тыя беларускія гарады, якія да гэтага часу атрымалі такое права і карысталіся ім на працягу доўгага перыяду.

    Асаблівай сацыяльнай і палітычнай з’явай у  ВКЛ сталі юрыдыкі – адміністрацыйна  аддзеленыя часткі тэрыторыі гарадоў, якія знаходзіліся пад уласнай юрыдыскацыяй якога-небудзь землеўласніка або царкоўнай установы. Юрыдыкі былі выключэннем з магдэбургскай сістэмы гарадскога кіравання. Яны ствараліся на частцы той гарадской тэрыторыі, якая была ва ўласнасці канкрэтнага феадала-землеўласніка або царквы. На жыхароў юрыдык не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада гарадскіх органаў кіравання. Юрыдыкі не плацілі падаткаў, якія ішлі ў бюджэт горада, і цалкам залежылі ад свайго ўладальніка, таму гараджане і гарадская адміністрацыя былі часта незадаволеныя юрыдыкамі і падавалі скаргі вялікаму князю. [3, с. 53] 

     

Фармiраванне  агульнай прававой сiстэмы. Статуты 1529, 1566 гадоý. Судовая рэформа 1564 – 1566 гадоý. 

       Пачатак кадыфiкацыi права.

    Пашырэнне i колькаснае павелiчэнне заканадаýчых актаý па розных пытаннях сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага жыцця краiны выклiкала патрэбу ý сiстэматызацыi i кадыфiкацыi бягучага прававога матэрыялу.

    Першай  спробай сiтэматызацыi нормаý права  ý агульнадзяржаýным маштабе  з’явiýся Судзебнiк Казiмiра 1468 г. Пасля абмеркавання тэкста з князямi, панамi-радай i «с всим посполитством». Судзебнiк быý невялiкiм па аб’еме i аб’ядноýваý нормы крымiнальнага, адмiнiстрацыйнага i працэсуальнага права.

    Акрамя  абагульнення бягучага заканадаýства, нормаý мясцовага звычаевага права i судовай практыкi па названых галiнах права Судзебнiк увеý шэраг новых прынцыпаý i падыходаý жзяржавы да пакарання злачынцаý. Так, напрыклад, у iм устанаýлiвалiся адзiныя для ýсей дзяржавы вiды пакаранняý за злачынствы супраць феадальнай уласнасцi, абмяжоýвалiся адказнасць жонкi i дзяцей за злачынствы мужа i бацькi. Тым самым у Судзебнiку атрымала замацаванне iдэя iндывiдуалiзацыi пакарання. Быý устаноýлен новы прынцып вызвалення ад крымiнальнай адказнасцi дзяцей да сямiгадовага ýзроста.

Информация о работе Палiтычна-прававая сiстэма Вялiкага княства Лiтоýскага