Старажытнае грамадства на тэрыторыи РБ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Марта 2013 в 22:08, контрольная работа

Краткое описание

Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоўпершабытнасці да сучаснасці. Можна пачуць сцвярджэнне, што Беларусь мае тысячагадовую гісторыю. Так, беларуская пісьмовая гісторыя пачала адмерваць сваё другое тысячагоддзе. Дапісьмовая ж налічвае тых тысячагоддзяў не адзін дзесятак. Свой адлік яна вядзе з часоў з’яўлення на нашай зямлі першых людзей.

Содержание

Уводзіны …………………………………………………………….. 3
Археалагічная і агульнагістарычная перыядызацыя эпохі першабытнага ладу…………………………………3
Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Рассляленне індаеурапейскіх плямёнаў па тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку…. 7
Распаўсюджанне славянскіх плямёнаў у перыяд жалезнага веку. Фарміраванне этнічных супольнасцей: крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў………………………………………………………………… 11
Зараджэнне рэлігійных вераванняў і узнікненне мастацтва………….. 13
Вызначэнне наступных паняццяў: асіміляцыя, татэмізм, неалітычная рэвалюцыя, паганства. ………14
Заключэнне .......................................................................................... 16
Літаратура……………………………………………………………… 17

Вложенные файлы: 1 файл

Готовая работа по стараж.грам..doc

— 141.50 Кб (Скачать файл)


МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі Дзяржаўны  Універсітэт Фізічнай Культуры

 

Кафедра філасофіі і  гісторыі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа

 

па тэме № 1:

 

СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                             Падрыхтаваў

                                                                                 Студэнт 213гр., МВС, з/а

                                                             Рудзько В.Н.

                                                                             Адрас: г.Мінск, 220037

                                                                             пер. Казлова д.50 кв.37

                                                                                 Тэл.: 8017-2450718(хатні)

                                                                        8029-6717757 (маб)  
Змест

 

          Уводзіны ……………………………………………………………..         3      

 

  1. Археалагічная і агульнагістарычная перыядызацыя эпохі першабытнага ладу…………………………………………………………………….        3 

                                                                                                    

  1. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Рассляленне індаеурапейскіх плямёнаў па тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку…. 7

 

 

  1. Распаўсюджанне славянскіх плямёнаў у перыяд жалезнага веку. Фарміраванне этнічных супольнасцей: крывічаў, дрыгавічоў і радзімічаў………………………………………………………………… 11

 

  1. Зараджэнне рэлігійных вераванняў і узнікненне мастацтва………….. 13

 

 

  1. Вызначэнне наступных паняццяў: асіміляцыя, татэмізм, неалітычная рэвалюцыя, паганства.     ……………………………………………….  14

 

Заключэнне   ..........................................................................................     16        

         

Літаратура………………………………………………………………   17 
Уводзіны

 

Наш народ прайшоў  шматвяковы шлях ад старажытных часоўпершабытнасці да сучаснасці. Можна пачуць сцвярджэнне, што Беларусь мае тысячагадовую  гісторыю. Так, беларуская пісьмовая  гісторыя пачала адмерваць сваё другое тысячагоддзе. Дапісьмовая ж налічвае тых тысячагоддзяў не адзін дзесятак. Свой адлік яна вядзе з часоў з’яўлення на нашай зямлі першых людзей.

 

 

  1. Археалагічная і агульнагістарычная перыядызацыя эпохі першабытнага ладу.

 

Пры вывучэнні мінулага кожнай краіны ўзнікае патрэба дзялення яго на перыяды – храналагічныя пласты, якія б адлюстроўвалі спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху, пройдзенага народам. Гэтыя перыяды з’яўляюцца своеасаблівым фундаментам, на якім будуецца ўвесь гістарычны будынак.

У аснову гэтага падзелу павінны быць пакладзены такія факты і падзеі, якія выклікалі найбольш глыбокія перамены ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і вызначылі далейшы лёс народа.

Агульнагістарычная перядызацыя  ў аснаўным адпавядае археалагічнай.

Па ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, з улікам матэрыялу, які  служыў для вырабу прылад працы, вызначаюцца  каменны, бронзавы, жалезны вякі. Каменны век (40 тыс. гг. да н.э. – 2 тыс. гг. да н.э.) адпавядае першым двум этапам развіцця ад праабшчыны (у раннім, сярэднім палеаліце) і да ранняга роду — развітога родавага грамадства (у неаліце).

Бронзавы век ( каля 2 тыс. гг. да н.э. – пачатак I тыс. да н.э.) — час позняродавай, патрыярхальнай абшчыны. У жалезным веку ( пачатак I тыс. да н.э. -   V ст. н.э.)  яна ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасці, пачаў разлагацца.

Ствараліся ўмовы для  назапашвання багаццяў у руках асобных  калектываў унутры родавай абшчыны, што вяло да яе разлажэння. Багацці пачалі нераўнамерна размяркоўвацца сярод асобных патрыярхальных сем’яў. Паміж багатымі і беднымі сем’ямі пачалі складвацца адносіны панавання і прыгнечання.

У перыяд раннякласавага грамадства, калі на змену ранейшым дзікунству і варварству надышла  цывілізацыя, узніклі дзяржаўнасць, гарады, пісьменнасць. Агульная лінія равіцця грамадства набывала ў кожным рэгіене свае канкрэтныя ўласцівасці, непаўторныя рысы.

Гісторыя чалавека заўседы  спалучалася з равіццем прыроды  ў неразрыўнае цэлае. Чалавек  быў арганічна ўключаны ў склад  існуючай экалагічнай сістэмы, і яна, калі змянялася, дык разам з ім. Дзейнасць чалавека — як выкарастанне таго, што давала прырода, так і вытворчасць сродкаў існавання — усе больш істотна ўплывала на наваколле асяроддзе і пераўтварала яго. Гэта ў сваю чаргу адбывалася на самім чалавеку, ускладняла яго ўзаемаадносіны з прыродай. У каменным веку да крызісу справа яшчэ не даходзіла, але ўздзеянне, ціск чалавека на прыроду няўхільна павялічваліся.

Каменны век. Пераход  ад праабшчыны да роду

Палеаліт

Першае пранікненне  чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100-35 тысяч гадоў таму назад, што пацвярджаюць асобныя знаходкі — грубаабабітыя прылады працы. Скрабло, вырабленае з крамяневай пласціны, выяўлена каля Свяцілавіч на Бесядзі.Масіўная скрэблападобная прылада знойдзена паблізу Абідавіч на Дняпры (Быхаўскі раен). Сярод матэрыялаў Падлужскай стаянкі сустрэліся востраканечнік, адшчэпы, ядрышчы з крэменю. Падобныя вырабы трапляліся на берагавых схілах каля воз. Нобель у вярхоўях Прыпяці. Яны адносяцца да мусцьерскай эпохі і культуры. Іх выраблялі неандэртальцы, касцявыя рэшткі якіх упершыню знойдзены ў даліне р. Неандэр (Германія), у Крыму і Закаўказіі. Хутчэй за ўсе старажытныя людзі праніклі па далінах “прарэк” з тых месцаў, дзе сустракаецца найбольш слядоў іх жыхарства — з днапроўскага Надпарожжа, басейна Дзясны або Закарпацця.

Вандроўкі мусцьерцаў адбываліся ў сярэдзіне палеаліта, які прыпадаў на ледавіковую эпоху, калі адбывалася некалькі абледзяненняў. У часы максімальнага, дняпроўскага, абледзянення ўся тэрыторыя  Беларусі была перакрыта магутным ледавіком таўшчыней каля 2 км. Пад уздзеяннем хвалепадобнага пацяплення ледавік пачаў раставаць 250-110 тысяч гадоў назад. Надышло цеплае муравінскае (мікулінскае) міжледавікоўе, якое расцягнулася на многа тысяч гадоў. Пасля ледавіка засталіся згрувашчанні пяску, гліны, камення — марэны. Узнавіліся рэкі, тундравая, а потым лясная раслінасць, адпаведна мяняўся жывельны свет. Першыя хвалі холада пачалі зноў змяняць усе прыроднагеаграфічнае асяроддзе 90 – 70 тысяч гадоў назад, калі наступіла новая, апошняя ледавіковая эпоха.

Да канца сярэдняга палеаліта зацягнулася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу — неаантропа. Разам з тым узнікла раннеродавае грамадства, адбываўся пераход ад праабшчыны да роду, ад групавога брака да парнай сям’і. Чалавек ператварыўся ў сацыяльную істоту, члена родавага і вытворчага калектыву, гэта шматкратна павялічвала яго магчымасці.

Эпоха позняга (верхняга) палеаліту пачалася 38-35 тысяч гадоў назад. Людзей гэтага часу называюць неаантрапы, ці краманьенцы.

Амаль усе прылады  працы вырабляліся з пласцін. Сярод прылад былі наканечнікі дроцікаў, нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, свярдзелкі, сякеры, цяслы, разцы. З чарапоў, жардзін, касцей і скур будаваліся трывалыя жытлы. Побач з жытламі меліся вогнішчы, гаспадарчыя ямы-лядоўні, згрувашчанні костак — запасы паліва, месцы для апрацоўкі крамяневых прылад, сховішчы для культавых рэчаў.

У познім палеаліце ўзнікла  мастацтва. На сценах пячор, дзе жылі краманьенцы, захаваліся малюнкі жывел  — аб’ктаў палявання. З іклаў маманта вразаліся статуэткі жанчын, выявы жывел, птушак і рыб, чурынгі з ячэістым арнаментам, бранзалеты.

У познім палеаліце існавала ўжо родавае грамадства. Асноўным прамысловым калектывам была ранняродавая абшчына, якая жыла на адной, або некалькіх суседніх стаянках. Здабываць сродкі існавання можна было ў асноўным калектыўнымі намаганнямі. Таму існавала абшчынная і родавая ўласнасць, як на паляўнічыя ўчасткі, месцы для збіральнічтва і рыбалоўства, запасы ежы і сыравіны, так і на большасць прамысловых сродкаў. Толькі рэчы індывідуальнага карыстання — побыту, узбраення і некаторыя прылады працы знаходзілія ў асабістай уласнасці. Спажыванне было калектыўным. Першы архаічны падзел працы па полу і ўзросту адбываліся ўнутры абшчыны, якая налічвала дзесяткі чалавек. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род.

Род з’яўлялся аб’днаннем людзей аднаго паходжання, якое падлічвалася спачатку па мацярынскай лініі. У  мацярынскі род уваходзілі ўсе жанчыны  і другія асобы, якія паходзілі ад адной маці — родапачынальніцы. У абшчыну разам з тым прымаліся іншыя асобы з другіх радоў, з якімі наладжваліся шлюбныя сувязі, у складзе абшчыны ўтвараліся парныя, няўстойлівыя яшчэ сем’і. Унутры роду шлюбы не заключаліся — існаваў звычай экзагаміі.

Мезаліт

Разам са знікненнем рэшткаў  ледавіка ў Скандынавіі, аднаўленнем лясной зоны, 8500-8300 гадоў да н. э. скончылася ледніковая эпоха (плейстацэн), наступіў сучасны геалагічны перыяд (галацэн). Адбылося змяненне клімату. Ужо не бязмежыя халодныя стэпы ці снегавыя прасторы, а змрочныя спрадвечныя лясы адасаблялі адну абшчыну ад другой. Людзі сяліліся на берагах рэк, займаючы ўжо не асобныя мясціны, а даволі вялікія адрэзкі рачных далін, з высокімі тэрасамі, дзюнападобнымі пясчанымі пагоркамі, марэннымі халмамі, раскіднымі сярод паплавоў.

Нашчадкі верхнепалеалітычных родавых абшчын жылі на паўдневым захадзе (познія стаянкі свідэрскай культуры) і на ўсходзе Беларусі (грэнскія помнікі). Далейшае засяленне адбывалася па рэках, пераважна ў кірунку да поўначы. Стаянкі закладваліся на адлегласці не больш 10-15 км адна ад другой, каб лягчэй падтрымліваць між сабой сувязі.

Ва ўмовах лясной мясцовасці чалавеку даводзілася вырабляць  у вялікай колькасці рубячыя  прылады працы — сякеры, цяслы, долаты з крэменю, якія насаджваліся на рукаяткі. Пэўныя дасягненні ў вытворчасці прамысловых прылад зрабілі нават невялікія абшчыны адносна самастойнымі. Турбавацца аб крыніцах ежы людзям не даводзілася. З канца палеаліту, і асабліва ў мезаліце, у далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва. Дзякуючы ўдасканаленню паляўнічай зброі, чалавек мог індывідуальна паляваць на дробных жывел і птушак. Яго памочнікам на паляванні стаў сабака — першая адамашненая жывела.

На тэрыторыіі Беларусі ўтварыліся тры вобласці, у якіх вытворчасць крамяневых прылад працы істотныя адрозненні. У заходняй і ўсходняй абласцях макралітычная тэхналогія панавала, вырабляліся грубаабабітыя рубячыя прылады розных тыпаў. На захдзе працягвалася развіцце свідэрскай культуры (яе познія этапы). З цягам часу яна ператварылася ў мясцовую мікрамакралітычную культуру верхняй Прыпяці і Панямоння. На усходзе Беларусі існавала грэнская і склалася сожская (днепра-дзяснінская) культура макралітаў.

Свідэрцы выраблялі  прылады працы з вялікіх крамяневых пласцін: наканечнікі стрэл, якія нагадвалі па форме ліст вярбы чаранковыя, канцовыя скрабкі, шматлікія разцы, рубячыя прылады (сякеры, цяслы).

Вобласць паміж Паднапроўем  і арэалам свідэрскай культуры займалі  плямены з мікралітычнымі вырабамі (Буразь, Хільчыцы Жыткавіцкага, Міраслаўка Бярэзінскага, Ляскавічы, Дарашэвічы Петрыкаўскага , Белая Сарока Нараўлянскага, Ломыш, Масаны, Краснаселле Хойніцкага, Стаўбун Веткаўскага раенаў). Падобных стаянак выяўлена каля 15.

Мезалітычныя стаянкі  невялікія, у даўжыню складаюць 50-100м, але есць выключэнні. Звычайна на стаянцы знаходзіліся некалькі круглых або авальных жытлаў па 2-4 м у папярэчніку, якія паглыбляліся ў грунт на 0,4-0,6 м. Вогнішча распальвалася ў ямцы каля сценкі ці пасярэдзіне жытла. Вытворчасць прылад працы адбывалася ў саміх жытлах або ў спецыяльных паглыбленнях, на дне якіх раскладваліся невялікія вогнішчы, мабыць, для асвятлення.

Мезалітычныя культуры адрозніваліся адна ад другой перш за ўсе характарам вытворчасці крамяневых прылад працы — макралітычнай  або мікралітычнай, асноўнымі тыпамі пласцінчатых наканечнікаў стрэл, дробных вастрый, трапецый і іншых дэталей складаных вырабаў. На помніках заходняй Беларусі сустракаюцца своасаблівыя — шырокія, кароткія, скошаныя наканечнікі стрэл з пласцін, якія характэрны для арэнбургскай культуры. Мяркуюць, што яна распаўсюдзілася з захаду раней за свідэрскую, а потым злілася з апошняй. Багаты набор крамяневых сякер — грубаабабітых, аднабаковых, з перахопамі для замацавання, трапецападобных, двухбаковаабабітых, авальных таксама сведчыць аб падабенстве мясцовага і паўночна-германскага мезаліту.

2. Пераход ад  спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.

Пераход ад спажывецкай  да вытворчай гаспадаркі. Пачатак яе вызначаецца па-розаму — з распаўсюджання шліхтаваных прылад працы, керамічнай вытворчасці, архаічнага земляробства і жывелагадоўлі. Больш мэтазгодна адлічваць пачатак неаліту ў лясной паласе Еўропы з часоў, калі прысвоцваючая гаспадарка дасягнула максімальнага развіцця. Людзі атрымоўвалі ежы больш, чым неабходна, і таму маглі нарыхтоўваць яе ў запас. Вялікі здабытак чалавека — вольны час — выкарастоўваўся для далейшага удасканалення гаспадаркі побыту і развіцця культуры. Ен навучыўся вырабляць абпальваць гліняны посуд — гэта другая адметная рыса эпохі.

Неаліт пачаўся на Беларусі 4500-4000 гадоў да н. э., у пляменаў, якія жылі ў суседніх З Валынню паўднева-заходніх раенах. Эпоха неаліту на Беларусі — гэта перш за ўсе гісторыя плямен з грабенчатай керамікай. На тэрыторыіі Беларусі ў неаліце існавала вялікая этнічная і культурная супольнасць, у якую ўваходзілі плямены чатырох культур — неманскай, днепра-данецкай, верхнедняпроўскай, нарвенскай. Для культуры характэрны ў асноўным невялікія наземныя жытлы, відаць, авальнай формы з вогнішчамі ў сярэдзіне. Плошча жытлаш 10-13 м2.

Днепра-данецкая культура (4300-2000 гг. да н. э.) мела арэал ва Усходнім Палессі, на ўсход ад Гарыні, уключаючы нізоўя Бярэзіны і Сожа, а таксама сярэдняе Падняпроўе і абшары да р.Данец. У паўднева-усходняй Беларусі вядома да 150 помнікаў. Гліняны посуд звычайна нізкі, шыракагорлы, з высокай канічнай прыдоннай часткай. Вострадонныя гаршкі трэба было ставіць у ямкі або паміж камянямі вогнішча. У познім неаліце паявіліся пасудзіны з плоскім донцам, вырабляліся невялікія кубкі, арнаментаваныя грузікі.

Людзі днепра-данецкай культуры былі высакарослыя, моцныя, доліхацэфалы (дліннагаловыя), з шырокім тварам, тыповыя паўночныя еўрапеоіды.

Верхнядняпроўская (рагачоўская) культура існавала ў басейне Верхняга Дняпра на пошнач ад Іпуці і вусця  Бярэзіны, ахоплівала міжрэчча і абшары ў напрамку да Акі і Валдая, яе дата 4000-2000-ыя гады да н. э. На тэрыторыі ўсходняй Беларусі, пераважна ў басейне Сожа, вядома каля 200 стаянак.

Информация о работе Старажытнае грамадства на тэрыторыи РБ