Шпаргалка по "Истории Республике Беларусь"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Января 2011 в 04:17, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы по дисциплине "История Республике Беларусь".

Вложенные файлы: 4 файла

История РБ шпоры.doc

— 51.00 Кб (Просмотреть документ, Скачать файл)

Шпоры 2.doc

— 77.50 Кб (Скачать файл)

Вывучэнне актаў гарадскіх магістратаў  дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася.

Так, беларускія гарады не выбіралі бургграфа, а фогт (войт) не толькі ўзначальваў суд, але  і быў вышэйшай судовай инстанцыяй у горадзе.

У прывілеях  на магдэбургскае права не ўтрымлівалася нормаў крымінальнага, цьшільнага, зямельнага і іншых найболып важных галін права,  
 

Кадыфикация права . статут ВКЛ 1529.

Статут  складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыку-лаў павялічылася да 283. У I — III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцы-повыя палажэнні іншых галін права, у IV і V -Ішпобна-сямейнага і спадчыннага, у VI — працэсу-льнага, VII — крымінальнага, VIII — зямельнага, IX — ляснога і паляўнічага, X — цывільнага і ў XI— ХШ — крымінальнага і крымінальна-працэсуальна-га права1.

У Статуце  былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага  і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоц-твы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, "як убогія, так і багатыя", павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Ста-туце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць гэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых за-конаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-пра-цэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самаволь-ства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуд-дзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фар-мальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. 

Статут  ВКЛ 1566: агульная хар-ка

Па сваей  структуры Статут складаўся з 14 раздзе-лаў  і 367 артыкулаў. Раздзелы I — III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністряцыйнага права, IV — судовага ладу і судовага працэсу, V — VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX — цывільнага, X — ляснога і паляўнічага, XI — XIV — крымінальнага права. Найболып істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсу-альнага і цывільнага права.

У Статуце  былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (на-суперак  царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поў-на рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаў-най улады і кіравання, якія былі заснаваны на агуль-ных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты, не-дапунгаэнні простых людзей у органы кіравання, за-мацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Напрыклад, ён не мог без рашэння сойма  пачынаць вайну або ўстанаўліваць  падаткі на ваенныя патрэ-бы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў да-У  Статуце 1566 г. акрэслены пераход  ад феадаль-нага да буржуазнага права  ўласнасці. Усе феадальі маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкла-дзены нормы спадчыннага права, істотнью змены ўне-сены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачын-ства прызнаваўся толькі сталы чалавек, непаўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэ-зумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не да-казала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю. 

Статут 1588

Ен меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў1. У раздзе-лах I - - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V — X і часткова ў XIII — шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI -XII, XIV і часткова ў ХШ — крымінальнага права. Трэба заўважыць, Ідто нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г.

Сістэматызацыя  права, пакладзеная ў аснову Ста-тута 1588 г., была пабудавана на новых прынцьшах, уласцівых для пераходнага перыяду  ад сярэдневякоўя да новага часу і  зараджэння буржуазньіх адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні  ўлады гаспада-ра і імкненні да падзелу ўлад; абвянгчэнні неабходнасці црытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоў-валася за соймам, выканаўчая — за вялікім князем і Радай, судовая — за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.

Адначасова  з канчатковым запрыгоньваннем  ся-лян Статут прадугледжваў крымінальнуто  адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чала-века за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.

Адзначым, што Статут прызнаваў ільготы  і прывілеі для пануючых саслоўяў. Гэтым падрываўся агульны прьшцьш адзінства права.  
 

Мясцовые  судовыя органы.

Сярод мясц судоу старадауним быу замкавы, пасядження правадилася у замку.

судныя  крымінальныя справы аб найболып цяжкіх злачынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.

Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вы-шэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэй-шага замкавага  суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў По-лацку — і мяшчан1. Ніжэйшы замкавы суд складаў-ся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вя-

Галоўны суд.

Справаводства замкавага суда вёў пісар; дастаўка заяў і выкананне рашэнняў суда ажьвдцяўляліся па-вятовымі вознымі і судовым  прыставам2. Пры зам-кавым судзе нёс службу кат, была турма, у якой ут-рымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, зем-скага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкава-га суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетэнцыю  гродскага суда ўваходзілі і нека-торыя  адміністрацыйныя функцыі. Так, у час  рабо-

ты сваёй  сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыыоўыікаў, якія пры-язджалі на сесію. Ен таксама выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлен-ня і інш.

Найболып  тыповым, аддзеленым ад адміністра-цыі  саслоўным судом для шляхты быў  земскі павя-товы суд1. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шлях-ты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыя-та, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб навета. Канчатковае прававое афармленне земс-кага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Ста-тутамі 1566 і 1588 гг.

У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсу-дак  і пісар, якія выбіраліся на з'езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысці-ян ("веры годных"), якія валодалі беларускай грама-тай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаў-ных пасад. 3 гэтага спіса вялікі князь выбіраў і зац-

Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у  студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры — чатыры тыдні.  
 
 
 

Дзяржауны лад РП

Заканадаўчая  ўлада ў краіне належала Вальяеду сойму, Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайвыя* сонмы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у вьшадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: каявакацыйны, элекцыйвы і каранацыйны. На кан-вакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, вьшрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным — праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на ка-ранацыйным сойме.

Вальны  сойм быў двухпалатны і складаўся  з Се-ната і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яў-ляўся вышэйшай палатай сонма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага  апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталя-ны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад па-мяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна:тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым — свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сяд-зелі ў.крэслах, малодшыя — на лавах. Як леражытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары — дарадчыкі караля дзяліліся на чатьфы групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Пасольская  ізба была ніжэйшай палатай сойма. У  яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыў-най дзяржавы, а таксама  невялікая колькасць дэпу-татаў  ад мяшчан найболып важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павято-вых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыд-няў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасоль-скай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У XVI — XVII стст. яна даходзіла да 200 асоб

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Республике Беларусь"