Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці.Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 01:52, контрольная работа

Краткое описание

У сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены. У славян адбываўся працэс разлажэння радавых адносін. Яшчэ захоўвалісь такія рэшткі радавых адносін, як вялікая патрыярхальная сям’я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць іх назвы, складаліся на тэрытарыяльнай аснове і былі аб’яднаннем тэрытарыяльных абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні са старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэррытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб’ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.

Содержание

1. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV – VII cт.ст.
2. Рассяленне славян.
3. Эпоха ваеннай дэмакратыі.
4. Усходнеславянскія саюзы плямен(крывічы, дрыгавічы,радзімічы).
5. Славянская каланізацыя ў землях Панямоння.
6. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІст.ст.
7. Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі.
8. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг.
9. Час Брачыслава.
10. Час Усяслава Чарадзея.
11. Заключэнне.

Вложенные файлы: 1 файл

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ.docx

— 108.56 Кб (Скачать файл)

            БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

       

 

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

НА ТЭМУ:«ПАЧАТАК  ФАРМІРАВАННЯ СТАРАЖЫТНАРУСКАЙ  ДЗЯРЖАЎНАСЦІ.

ПОЛАЦКАЕ  КНЯСТВА – ПЕРШАЯ ДЗЯРЖАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ».

 

 

 

Студэнта: Жарковай Анастасіі Ігараўны

Група:1 курса ФЗН 102а

Выкладчык: Крыўліч  Святлана Ўладзіміраўна.     

 

 

 

 

 

 

 

                                                    МІНСК 2011

 

 

 

УВОДЗІНЫ:

  1. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV – VII cт.ст.
  2. Рассяленне славян.
  3. Эпоха ваеннай дэмакратыі.
  4. Усходнеславянскія саюзы плямен(крывічы, дрыгавічы,радзімічы).
  5. Славянская каланізацыя ў землях Панямоння.
  6. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІст.ст.
  7. Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі.
  8. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг.
  9. Час Брачыслава.
  10. Час Усяслава Чарадзея.
  11. Заключэнне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV – VII cт.ст.

          У сярэдзіне першага тысячагоддзя  н.э. у жыцці насельніцтва Цэнтральнай  і Паўночнай Беларусі адбываюцца  значныя змены. У славян адбываўся  працэс разлажэння радавых адносін.  Яшчэ захоўвалісь такія рэшткі радавых адносін, як вялікая патрыярхальная сям’я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць іх назвы, складаліся на тэрытарыяльнай аснове і былі аб’яднаннем тэрытарыяльных  абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні са старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэррытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб’ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.

2. Рассяленне славян.

          Старажытныя летапісы перадаюць  паданні, з якіх вынікае, што  славяне не былі абарыгенамі  на абшарах лясной зоны Усходняй  Еўропы. Паводле паведамлення летапісаў,  славяне пачаткова жылі на  Дунае. У VI ст. славяне ўключыліся ў працэс Вялікага перасялення народаў. На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI-VII ст., калі ўзрост балцкіх старажытнасцяў тут дасягаў ужо дзвюх тысячагоддзяў. Храналагічна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы.

        Рухаючыся па рэках славяне сяліліся побач з балтамі. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Невядома, наколькі мірным было суіснаванне дзвюх этнасаў на тэрыторыі Беларусі. На некаторых балцкіх гарадзішчах VII-VIII ст. зафіксаваны сляды пажараў, што можа сведчыць пра ваенныя канфлікты.

          Пералічваючы ўсходнеславянскія плямёны, Географ Бaварскi у IX ст. і Кастусь Пaрфiрародны у X ст., а таксама "Аповесць мінулых гадоў", створаная спачатку XII ст., завуць: вяцічаў, дрыгавічой, дрэўлян, крывічоў, палачан, палян, радзімічаў, паўночнікаў, славенов, тиверцаў, улічаў, бужанов і дулебаў, якіх яшчэ клікалі валынянами. Тэрыторыю Беларусі займалі крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

 

 

 

 Прыкладна з X стагоддзя крывічы і дрыгавічы пачалі каланізацыю Панямоння, заселенай плямёнамі яцвягаў па левую, і літвы па правы бок Нёмана. Туды ж накіраваліся валыняне і дрэўляне. Аднак асіміляцыя балтаў тут адбывалася вельмі павольна, таму Панямонне яшчэ стагоддзямі заставалася змешанай балта-славянскай зонай.

            Крывічы, дрыгавічы і радзімічы былі не родаплемяннымі, а тэрытарыяльна-палітычнымі адукацыямі. Каланізацыя земляў, раней абжытых іншым насельніцтвам, патрабавала ад іх магутнай ваеннай арганізацыі, узвядзенні сваіх апорных пунктаў - гарадоў, якія выконвалі функцыю і адміністрацыйных цэнтраў, і фарпостаў засваення новай тэрыторыі.

           Пра тое, як і калі рассяліліся славяне на тэрыторыі Беларусі, пісьмовых крыніц амаль не захавалася. Таму да цяперашняга часу не суціхаюць навуковыя спрэчкі, маюць месца розныя пункты гледжання, гіпотэзы па ўсіх гэтых пытаннях. Асноўныя дадзеныя, калі не лічыць кароткіх звестак пра рассяленне славян у «Аповесці мінулых гадоў», навукоўцы чэрпаюць з археалагічных крыніц.

          Няма сумнення ў тым, што ў славян існавала рабства і гандаль рабамі. Колькасць рабоў папалнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сотнямі і тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць іх у рабства ці атрымаць за іх выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заставаліся сярод славян як свабодныя.

         Захоп вялікіх абласцей выклікаў  сур’ёзныя змены сацыяльнай структуры славянскіх плямён. У першую чаргу памнажае свае багацці ваенна-племянная вярхушка. У яе рукі трапляла ільвіная доля здабычы – рабы, зброя, жывёла, каштоўнасці. Потым яна становіцца ўладальнікам найбольш пладародных зямель на захопленай тэрыторыі. У выніку перасялення быў дадзены новы штуршок працэсу

маёмасна-сацыяльнага расслаення, што па сутнасці азначала крок у бок дзяржаўнай арганізацыі.

 

 

 

 

 

 

        Ваеннае кіраўніцтва звычайна  дазваляла правадырам вылучацца з асяроддзя астатняй родаплемянной арыстакратыі. Іх апорай станавілася  дружына – аб’яднанне прафесійных воінаў, якія страцілі сувязь са сваімі родамі і абшчынамі. У дружыне адзіным сувязным звяном станавілася асабістая адданасць правадыру і зацікаўленасць у яго паспехах.

        Фарміруецца асобная палітычная  арганізацыя. Яе органы кіравання  – вярхоўны правадыр, савет старэйшын,  народны сход. Пры гэтым народны  сход складаўся з усіх свабодных  мужчын, здольных насіць зборю.  Такая форма арганізацыі і  яго кіравання аірымала назву  “ваеннай дэмакратыі”.

 

3. Эпоха ваеннай дэмакратыі.

          Эпоха ваеннай дэмакратыі –  гэта час несупынных міжпляменных  войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся  рабаўніцтвам. Пераможцы захоплівалі  жывёлу, зерне, футры і рабоў.  Паўсядзенная пагроза ваеннага  нападу з боку чужых плямён  выклікала неабходнасць у абарончых  эбудаваннях. Паселкі размяшчаліся  на мысах стромкага берага  ракі і ўмацоўваліся з напольнага  боку валам і ровам. Плошча  ўмацаваных гарадзішчаў звычайна  невялікая (45х85 м). на тэрыторыі  Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў.  Паўсюдна ваенная дэмакратыя  была формай пераходнага перыяду  да класавага грамадства, да ўтварэння  дзяржавы. Месца ваеннай дэмакратыі  ў агульнай перыядызацыі першабытнана  грамадства знаходзіцца на яго  заключным этапе, напярэдадні  ўзнікнення дзяржавы.

         Узнікалі племянныя органы кіравання,  а з імі – племянная арыстакратыя. З яе асяроддзя вылучаліся  правадыры, адной з галоўных  функцый якіх становіцца кіраванне  ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных  аб’яднаннях звычайна вылучаліся два тыпы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадсвах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваенныя, а таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны – ваенны – кіраўнік. З цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, і ваеннымі правадырамі ўзнікала барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.

 

  1. Усходнеславянскія саюзы плямен.

 

            У Верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-Xст.ст. сфарміраваліся некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан,радзімічаў. У аснове гэтых супольнасцей ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. Цяпер гісторыкі звычайна лічаць іх “саюзам плямен”.

 

 

 

 

 

 У  этнаграфічных адносінах гэтыя  супольнасці можна называць пранароднасцямі.  Адначасова яны былі пачатковымі  дзяржаўнымі утварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага  характару ці прадзяржавамі, у  летапісе абазначанымі тэрмінам  “княжанні”,на чале якіх стаялі  правіцелі,якія мелі тытул “светлы  князь”.

             Стварэнню княжанняў садзейнічалі  развіцце мірных сувязяў паміж  плямёнамі, ці ваенныя перамогі  адных плямен над лругімі, ці , нарэшце неабходнасць барацьбы  з агульнай знешняй небяспекай. У час заняпаду родаплемяннога  грамадства і ў перыяд ваеннай  дэмакратыі складваліся сацыяльна-палітычныя  супольнасці,аб’яднаныя адзінай уладай, адноснай агульнасцю гаспадарча-культурнага жыцця , тэрыторыі і інш. Утварэнне такіх супольнасцей садзейнічала ўзмацненню моўных і культурных сувязяў паміж асобнымі пляменамі, іх змешванню і трансформацыі ў новыя этнасацыяльныя супольнасці – народнасці.

          Крывічы-палачане: займалі значныя абшары Усходняй Еўропы. Гэта вялікае аб’яднанне  плямен, якія жылі ва ў вярхошях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны у “Аповесці мінулых гадоў” пры напісанні падзей ІХ-Хст.ст. і папярэднега часу. Пра крывічаўтаксама пісаў візантыйскі гісторык Хст Карстанцін Парфірародны

           Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву “крывічы”: ад прозвішча старэйшага роду Крыў(Крыва), што найбольш верагодна,ад слоў “крэўныя” (блізкія па крыві), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва – Крывейтэ, ад крывізны гарыстай мясцовасці і інш.

           Найбольш значны матэрыял па  гісторыі насельніцтва выяўлены  ў Віцебскай вобласці ў курганных  могільніках, дзе была дакладна  ўстаноўлена, што для полацкіх  крывічоў характэрна археалагічная  культура доўгіх курганоў Паўночнай  Беларусі ў якой прысутнічае  шмат элементаў матэрыяльнай  культуры ўсходніх балтаў. У некатарых  пісьмовых крыніцах старажытныя  курганы называлі “валатоўкамі”.  На Віцебшчыне сярод мясцовага  насельніцтва такая назва распаўсюджана  дагэтуль. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты(волат  – персанаж беларускай міфалогіі,  асілак высокага росту).

          Фарміраванне крывічоў – вынік  асіміляцыі прышлымі славянамі  мясцовых балцкіх і заходняфінскіх  плямён, паступова славянізаваных. Гэта пацвярджаюць выразныя археалагічныя  матэрыялы. Славянскімі рысамі  курганоў ІХ-Хстст з’яўляюцца абрад трупаспалення і наяўнасць ляпных гаршкоў з акруглым плячом у верняй частцы тулава, якое захавана і ў кераміцы,зробленай пазней на ганчарным крузе. Але таксама лета-літоўскія элементы доўгіх курганоў займаюць значнае месца. Каланізуючы лясную зону, уступаючы ў цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, славяне перанялі ў большай ці меншай ступені культурна-этнаграфічныя асаблівасці балтаў, ўнаследавалі элементы іх матэрыяльнай культуры.

           Характэрнымі рысамі апрання  крывічаў была шматлікасць упрыгожванняў  (бранзалетападобныя драцяныя кольцы  з завязанымі канцамі, падковападобныя  спражкі, зааморфныя бранзалеты, вітыя шыйныя грыўні з петлепадобнымі  канцамі, пазалочаныя шкляныя  пацеркі, мноства бразготак, падвескі-конікі).

 

 

 

 Характэрнай  рысай жаночага касцюма крывічоў  былі маністы , у якіх пацеркі  спалучаліся з металічнымя бразготкамі,  а мужчынскага падковападобныя, лірападобныя спражкі, пярсцёнкі, абшыванне адзення і галаўных убораў металічнымі пранізкамі.

           У летапісе крывічы названы  пад 859 г. Паводле летапіснага  паведамлення , яны плацілі даніну  варагам. У 862 г. крывічы разам  з плямёнамі прагналі варагаў  за мора, адкуль яны прыйшлі.  Аднак потым , як паведамляе  летапіс, чудзь, наўгародскія  славяне, крывічы заклікалі да  сябе нарманскіх князёў.

          Вялізнае аб’яданне крывічоў  у канцы 1-га тысячагоддзя распалася  на групы – смаленскую, полацкую, пскоўскую.

         Крывічы прымалі ўдзел у паходах  князя Алега і Ігара супраць  грэкаў. На аснове племяннога  княжання крывічоў-палачан склалася  буйнае Полацкае княства –  самастойная моцная сярэднявечная  дзяржава на тэрыторыі Беларусі.

         У старажытных летапісах насельніцтва  Полацкай зямлі называецца таксама  палачанамі. Летапісцы лічылі, што  гэта назва паходзіць ад назвы  ракі Палата, лявусця якой заснаваны  першапачатковы Полацк. Палачане  – група плямён, што вылучаліся  з крывіцкага аб’яднання з  цэнтрам у Полацку, ад якога  атрымала першапачатковую назву.

         Дрыгавічы: адно з летапісных усзоднеславянскіх аб’яднанняў, што ў ІХ-ХІІІстст займала вялікую тэрыторыю сучаснай Беларусі і ў пазнейшым часе разам з крывічамі з’явілася асновай для фарміравання беларускай народнасці.

Информация о работе Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці.Полацкае княства – першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі