Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2014 в 12:10, курсовая работа
Мэта курсавой работы – даследаванне паэзіі Рыгора Барадуліна розных гадоў.
Задачы курсавой работы:
- акрэсліць жыццёвы шлях паэта;
- зрабіць агляд паэзіі Р.Барадуліна;
- прасачыць тэматыку творчасці паэта;
- ахарактарызаваць мастацкую вобразнасць у паэзіі;
- асэнсаваць функцыю элементаў паганскай і хрысціянскай міфалогіі;
- прасачыць фальклорныя матывы ў творчасці;
- вызначыць уклад творчасці Р.Барадуліна ў развіццё беларускай дзіцячай
паэзіі
Уводзіны….….……………………………………………… …………..................3
РАЗДЗЕЛ 1 Жыццёвы шлях паэта……….…………….………………………......5
РАЗДЗЕЛ 2 Тэматыка і праблематыка творчасці...…………………………….....8
РАЗДЗЕЛ 3 Мастацкая вобразнасць.………………………..…………….……..15
РАЗДЗЕЛ 4 Уклад Р.Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі….…………..……..17
РАЗДЗЕЛ 5 Матывы ў творчасці ………………………………………………...19
5.1 Элементы паганскай міфалогіі…..…….……………….……………...……...19
5.2 Біблейска-хрысціянскія матывы………………………………..……………..21
5.3 Фальклорныя матывы ў творчасці…………..…………….………………..…23
Заключэнне……………………………….………………………………………..25
Бібліяграфічны спіс…………….…………...……………………………………28
У вершы “Вы зблыталі мяне са мной” жанчына або дзяўчына абрала лірычнага героя ў якасці таго, каго яна раней кахала. “I нагадаў я сам сабе // Таго, каго Вы не кахалі” [12, с.31]. Журба ўвасоблена ў жывы вобраз, таму што герой ёй нагадвае пра ашуканне: “Я Вашай нагадаў журбе, // Што хвалі човен ашукалі” [12, с.31]. Але ў вершы грэецца надзея пра тое, што дзяўчына і яе абраннік пазнаёмяць кожны са сваёй журбой: “У кожнага свая журба. // Мы іх і пазнаёмім, можа” [12, с.31]. У вершы адзначаецца, што свет прымае ўсіх з варожасцю, але калі абраннік і дзяўчына (так назавём таямнічую незаёмку) падзеляцца адно з адным сваёй журбой, гэта дасць надзею на тое, што яны, магчыма, паяднаюць свае лёсы, пакахаюць адно аднаго і будуць жыць ва ўнісон з гармоніяй і гэтым прыемным пачуццём кахання. Лірычны герой да сваёй каханай дзяўчыны адносіцца з вялікай павагай. Гэта можна сцвярджаць, зыходзячы з розных акалічнасцей. Ён сваю абранніцу называе на Вы “Вы мне жыццём і забыццём былі”, “Што незабытна помніць толькі Вас”, “Успомніце хоць раз свайго няпершага, // Якому першай засталіся Вы” [12, с.26]. Ён ужывае ў сваёй творчасці такія радкі, якія сведчаць пра неаспрэчную паслухмянасць і падпарадкаванасць дзяўчыне: “Княгіня хараства, я верны Ваш халоп”// Капрызаў Вашых неадступны лёкай” [12, с.10]. Лірычны герой параўноўвае сябе з вязнем, які без каханай знаходзіцца ў зняволенні і залежнасці ад яе: “Чакаю Вас, пакуль адчай не згас, // Чакае вязень так свайго прысуду, // Каб волю ўбачыць хоць апошні раз”, “Я Вас чакаў з вясны да сівізны, // Як вечны вязень раніцу чакае” [12, с.15]. І гэтая непахісная пакорнасць, павага да дзяўчыны, яе абагаўленне чуецца паўсюль: у кожным мастацкім тропе, якімі гарманічна насычаны вершы. Параўнанні, метафары, эпітэты – вось тое духоўнае і самае вялікае багацце, якім надзяліў паэт каханую дзяўчыну, святую, некранутую, цнатлівую, нябесную, да якой імкнецца і парываецца душа. Лірычны герой і аўтар, мяркую, у адной асобе нават не ведаюць, ці ёсць гэты незямны вобраз на свеце. Таму паўстае пытанне: ці да рэальнага вобраза дзяўчыны ідзе зварот у вершах: “Я выдумаў цябе, ці ёсць // Ты сапраўды на гэтым свеце, // Як ёсць адчай, як ёсць мілосць, // Як ёсць спякота ў кожным леце” [12, с.24]. Заўважаем, як тонка падабраны параўнанні. Адчай, мілосць, спякота – тонкія адчуванні, абстрактныя, якія таксама не маюць канкрэтных абрысаў у рэальным свеце, але ўсё-ткі існуюць.
У вершы “Прашу спагады Вашае рукі” лірычны герой уяўляе вяселле ў прыродзе: “Вяселле мы згуляем баравое. // Заручаць нас у небе жаўрукі //
I срэбны ложак нам засцелюць хвоі” [1, с.414]. Прырода узвышае, паэтызуе, узмацняе каханне, надае яму натуральнасць, непадробнасць, шчырасць. Аднак “Прашу пакорна Вашае рукі” [1, с.414] гучыць напоўніцу рэальна. Зямное жыццё з узвышанасцю вельмі гарманіруюць у творы і арганічна спалучаюцца.
Скразной з’яўляецца ў творчасці Барадуліна гумарыстычная тэматыка. Ён аўтар больш за паўдзесятка гумарыстычных кніжак. Паэма “Смаргонская акадэмія” - бадай, адзіная ў нашай паэзіі спроба сатырычнай паэмы на фальклорна-гістарычнай аснове. У паэме тое-сёё тычыцца мядзведзяў, між іншым, як і людзей. Энцыклапедычная даведка: “Смаргонская акадэмія” - жартоўная народная назва промыслаў лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаваная князем Радзівілам ў 17 стагоддзі ў Смаргоні (Гродзенская вобл.).
А пачалося дзеянне быццам з таго, што мядзведзям “быць дрымучымі, быццам бы дрымучы бор, - знадакучыла” [13, с.228]. Як на тое, і “акадэмія” адкрылася якраз. “Мядзведзям у людзей // Ёсць чаму вучыцца!” [13, с.228] І бедным мядзведзям даводзіцца праходзіць школу чалавечай навукі, пераймаць чалавечыя звычкі ды норавы, - вядома, горшае ў іх, бо горшаму навучыцца часам і выгадней, і прасцей: “Шчэр усмешкай ляпу - // І тае навукі! // Лапы ўжо Не лапы, // Нейкім чынам - Рукі. // Імі капялюш трымай, // Як мацней пляскай, // Што даюць - Прымай, // Пазірай з ласкай!” [13, с.226] Тут, канешне, шмат прастору для сатыры і гумару, і паэт напоўніцу і бліскуча карыстаецца сваімі, створанымі ім жа самім магчымасцямі.
У сатырычным вершы “Амплітуда смеласці” выкрываецца баязлівасць, амплітуда адвагі, якая можа вагацца да нуля. Амплітуда смеласці можа зніжацца перад шэфам. Не рае аўтар і хадзіць па бітым шкле, а рае адхіляцца па амплітудзе смеласці. Гэтая амплітуда і прыпыняе смелыя, “дзёрзкія” думкі. Аўтар вучыць ў фінале верша: “Хочаш скразнякоў, святла, // Пахвала прыелася, - // Вытры ўсю шкалу // Датла // Набярыся смеласці” [9, с.163]. Трэба быць смелым і адважным, бо гэта менавіта тыя якасці, якія вядуць ды маральна непахіснага жыцця, узаемапавагі, вытрымкі. У гумарыстычным плане, сатырычым, амплітуда смеласці, г.зн. яе ваганне, узнікае толькі ў баязлівых, няўпэўненых людзей. З гэтых людзей і смяецца аўтар.
У сатырычным вершы “Крыху спазніўся” выкрываюцца бацькі, якія не цікавяцца школьнымі справамі сваіх дзяцей. Дачка вельмі старалася вучыцца, шчыравала, а бацька раз за працяглы час наважыўся наведаць бацькоўскі сход. На сходзе пра ўсіх дзяцей расказалі, толькі пра сваю дачушку бацька нічога не пачуў. Ён запытаў у класнага кіраўніка: “Як вучыцца дачка мая, // Старанная такая?” Адказ быў сапраўды вясёлы: “Якраз памылка адбылася. // Прыйшлі Вы ў пяты клас, // А ў Вас // Дачка ўжо ў восьмым класе” [13, с.68]. Аўтар смяецца з тых бацькоў, якія не зважаюць на поспехі і на школьнае жыццё сваіх дзяцей, а думаюць, што гэта дзецям даецца лёгка і ўсё прыходзіць само па сабе. Трэба, каб бацькі з самага пачатку школьнага жыцця цікавіліся справамі дзяцей, наведвалі бацькоўскія сходы, вырашалі бягучыя праблемы, якія, безумоўна, маюць месца ў жыцці кожнага чалавека. Верш мае сатарычную назву, якая перадае ўсю сутнасць твора – “Крыху спазніўся”. Толькі пад прыслоўем крыху маецца на ўвазе тры гады, на якія бацька памыліўся, прыйшоўшы на сход. Безумоўна, у гэтым вершы прысутнічае перабольшванне. Але і ў рэчаіснасці таты часта не ведаюць, у якім класе вучацца іх дзеці, і маюць цяжкасці пры вызначэнні ўзросту дзіцяці. Такой абыякавасці, канечне, быць не павінна.
Рыгор Барадулін прысвячаў сваю творчасць розным напрамкам: і бесчалавечнасці вайны, і роднай матулі, і роднай Беларусі, і Віцебшчыне, і мове, і каханню, і гумару з сатырай. Вышэй пералічаныя тэмы вядучыя ў творчасці паэта, творы на гэтую тэматыку найбольш часта сустракаюцца ў паэзіі. Але гэта не значыць, што ў аўтара не прысутнічаюць творы на іншыя тэмы. Паэтычная творчасць Рыгора Барадуліна разнастайная. Беручы ў рукі новы зборнік, мы кожны раз здзіўляемся, наколькі багаты кругагляд у паэта, наколькі тонкае адчуванне да ўсіх праяў жыцця. Самі назвы зборнікаў хаваюць у сабе таямнічасць і неардынарнасць: “Неруш”, “Рум”, “Свята пчалы”, “Амплітуда смеласці”, “Белая яблыня грому”.
РАЗДЗЕЛ 3
Мастацкая вобразнасць
Мастацкая мова Рыгора Барадуліна багатая на вобразныя сродкі. Амаль кожны верш насычаны тропамі. Свабодна валоданне і выкарыстанне мастацкасці ў мове надае творам паэта лёгкасць, шчырасць, прыгажосць і натуральнасць ва ўспрыманні.
Эпітэты (упарта-лабаты грыб, шустрая рэчка, палахлівая ўсмешка, заспаная раніца, заспаныя лугавіны, стагоддзі сівыя, цёплая ласка, дзень малады, песня босая, сонны Сож і Нёман, вочы цнатлівыя, Дзвіна разамлелая, трывожны шлях, заспаныя грымоты, самлелая баразна, вясновыя вочы, чыстыя вочы, агнявы глыток, узважлівая яснасць дзёрзкай мары, вусаты жівень, чырванацыбы лісток, буйныя вятры, вясёлы ліст, трывожны ўспамін, тугія галіны, дужы пах, вясёлы горад, босы лёс, малады пачатак мая, пакорлівая сціпласць, жыццёвыя хвалі, змоўклы кут, святое галлё, галодныя вуголлі, рухавы туман, нячыстыя думкі, бяссонная яма, хітрая кпіна, зайздросныя вочы, незагойная магіла, сірочы пыл, пакрыўджаная аблачына, ласкавыя рысы, галодная зямля, запылены гнеў, ціхая доля).
Адухаўленні (маланка спрабуе арэхі, лучына ела вочы маці, імшарамі верасень крочыць, паравоз цяжка дыхае, поўня круціць круглай галавой; расу лугоў песня да сонца нясе, лашчыць цёплай ласкай хваля, вятры ходзяць і сон будзяць, лета з восенню разыходзяцца, ішла песня, цішыня за ўсім насцярожана сочыць, ноч па зямлі ступала, рэха не спала, Сафійка не разумее, слова крыляла, злавіла Свіцязь юнакоў спакой, імя выплыве, лагчынка ледзь папярхнулася расой, прыйшла пад хату грушка дзікая, грымоты прачнуліся, шчырэў дождж, ліпень нагінаецца крыніцу выпіць, спіць залева, ішло дасвецце, зглыдаў агонь, прачнулася світанне, разгубілася слова, зоркі ў вуллі загулі, халаднавата сэрцу, прыходзіць туга, вада напоіць рызыку і одум, не сціскае пашчу яма, думкі не ходзяць пешкі, лыжка драмаць не павінна, руплівасць не слухаецца, даганяе галеча, галечы не спіцца ўночы).
Увасабленні (кветкі мне ўслед пазіраюць з усмешкаю, вайна глядзела навокал позіркам немым, вятрыска рабіны рукамі здаровымі гойдаў, верасень не мог нас даклікацца ў клас, перуны чытаюць, маланкі пішуць, лілею млявы плёс люляе, пялёстак кліча ў блакіт лілею, вырай стрэліць, сланечнік галаву цяжкую праз частакол прасунуў, дзень пераступіў парог, ноч паліла кастры, не спіць зямля – у ёй вулканы дрэмлюць, па вясне расціскаюць лісты свае кулачкі маладыя, Сафійка цягне ў неба рукі, Сафійка глядзіць вачыма, калыску маладзік да поўначы на вострых рожках калыхаў, рукой прытрымлівае верасень, тайфун вятры ў мяхах вязе, навальніцы плакалі, пакінулі пакой цішыня і спакой, каменны рогат, гаворка чароту, душа споўніць свой абавязак, дарога смяецца, луг памяне пакошу, дух моліцца, небу плакаць – вачэй не выплакаць, цэп прысягае ўмалоту, галеча прайшла ўсе навукі).
Параўнанні (як палахлівым дзіцём устрывожаным хмель каля вольхі абвіўся вакол; як у бары, бы маленькія вожыкі, шышкі хваёвыя ўсыпалі дол; а маці, як яблыня, белая з гора; цвітуць успаміны верасам; асіны, як бежанцы, як пагарэльцы; стагоддзі, як туманы; возера аж да дна, нібы цвіком, прыбіта; вожык, быццам купінка з сухой ігліцы; быстрай ластаўкай, як стралой, у мяне сонны вырай стрэліць; нада мною крылы белым дахам; іскры блякнуць патухлымі зоркамі; барана, як вожык, абчаплялася лісцем; па ім, як ганчак па следу, дарогу дадому знайду; на Беларусі пчолы, як гусі; згару я на вейцы тваёй расінкай; ралля ляжыць нядоенай каровай; вядро рыбінай цяжкай вырываецца з рук; сонца, як перагрэтая медзь; п’ю з неба, як з поўнага кубка; мне ясным сонцам лёс наканаваны; не знікну так, як цень, як гук пусты; абрус, як кляновы ліст з пажылкамі складак; кожны гук азяблай сінічкай цінькае; мова пацячэ цёплым Гальфстрымам; як жыта, спрадвечная беларуская мова; сосны зазвіняць купалаўскімі радкамі; жылі суседзямі лясы; грушына стаіць бабылкай на мяжы; яліна стаіць, нібы званіца; мне, як бору, цябе засланяць; час, як канакрад; надзея, як якар душы; нясіце, як сваю, чужую ношу; зляціць маркота зязюляй шэрай, хай рунню рупнасць умаладзее, зоркі, як пчолы)
Метафары (не ачарсцвець душою, старонкі кнігі стагоддзяў, у крыніцах завару хмель, спеюць навальніцы, бусел у чырвоных ботах, скроні серабрацца, смех сонца, снег аблачынак п’ю з неба, лёхі нематы, бор галавы, мелодыя слоў, вецер хмеліць галаву, белая хустка маладых снягоў, рэха стагоддзяў, халадок стрыманасці, рулоны грамоў, рулоны вясёлак, промні зазвіняць, далонь планеты, маладзічок пляча нырае ў сон, грыміць рогат, вачэй ільны, прорва нявер’я, зацьменне свядомасці, бераг спагады, бераг душы, пакіпець у бядзе, азёры ніяк не развесці вінамі, душа да пакуты прыкута, цямніца душы, збожжа разуму, мяжа туману, мяжа світання, мяжа дабра, мяжа трываласці, таямніца вечара, таямніца рання, глыбіня душы, камень злосці).
Паўторы (уверсе высока-высока шумяць векавыя хвоі; а пахне зімой-вясною зялёны-зялёны мох; Вятры! Я вас заклінаю, прашу як братоў, слухайце ўсе, слухайце ўсе!; засумавалы, белы, белы ляціць удалеч матылёк; а вятры карагодам вакол ходзяць-ходзяць; спатнелае лета, расхрыстанае лета, трывожнага дыхання трывожны сухавей, трывожныя ў тумане пагляды ласкавей; нахмураныя хмары; свет хавае святло).
Яскравымі нечаканымі тропамі насычаны тэкст амаль кожнага верша. Большую колькасць тропаў паэт скарыстоўваў у ранні перыяд сваёй творчасці Ён параўноўваў яловыя шышкі з натапыранымі вожыкамі, кроплі вады на вядры, выцягнутым са студні, — з рыбінай луской, разапрэлыя і разамлелыя пары ў рэстаране (калі зімой глядзець у памяшканне з вуліцы) з “распаранымі сасіскамі”, пра твары ж міліцыянераў, абветраныя, і чырвоныя, пісаў, што яны «семафораць». У пазнейшы перыяд метафары, параўнанні, эпітэты і іншыя мастацкія сродкі не захоўваюць такой экзатычнасці, набываюць прыкметы язычніцтва, міфалогіі.
Творчасць паэта ўспрымаецца цікава і па-сапраўднаму неардынарна дзякуючы мастацкім тропам, якія ужыты паэтам вельмі арганічна і натуральна, нязмушана. Калі чытаеш яго вершы, міжволі апынаешся быццам у іншасвеце, расквечаным незвычайнасцю жыцця.
РАЗДЗЕЛ 4
Уклад Р.Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі
Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартным вобразным мысленнем. У Барадуліна відавочны талент дзіцячага паэта. У яго вельмі ўдала наладжваўся кантакт з маленькімі чытачамі дзякуючы яго незвычайнай чуйнасці да жыватворных крыніц роднага слова.
Народнапаэтычныя традыцыі адлюстраваны ў аўтарскіх калыханках, забаўлянках, лічылках, дражнілках, хуткамоўках, загадках, казках-пераказках, небыліцах-перакрутках, жартоўных і гумарыстычных вершах. Многія жанры дзіцячага фальклору (лічылкі, хуткамоўкі, казкі-пераказкі) набылі ў барадулінскай інтэрпрэтацыі новае гучанне і адметнасць. Ці ж не калыханкі – першакрыніцы нашай душы?
У калыханках Р.Барадулін скарыстаў і любімага персанажа гэтага жанру – ката. Як вядома, кот па сваёй прыхільнасці да хатняга жыцця-быцця самы блізкі і жаданы госць, да таго ж рытмічнае мурлыканне ката-варката супакойвае і закалыхвае дзіця. Менавіта кот, лічыцца, здольны прыносіць дзецям салодкі сон. Дарэчы, кот Мірон – пастаянны персанаж у шматлікіх барадулінскіх творах для дзяцей. Натуральным падаецца і тое, што вобраз ката найчасцей гарманізуе са старажытнымі міфічнымі вобразамі Варкоты, Сну, Дрымоты як адухоўленымі істотамі (зморанымі спадарожнікамі яны блукаюць па хатах, шукаючы прытулку) альбо проста з казачна-міфалагічнымі матывамі сну-дрымоты («Спі, засні, // Мой кот Мірон, // Хай табе прысніцца сон») [14, с.6].
З тонкім псіхалагічным майстэрствам піша Барадулін для дзетак-малалетак забаўлянкі («Козытка», «Хто перагаворыць Бая?» і інш.). Тут арганічна спалучаны жанры забаўлянкі і хуткамоўкі з элементамі гульні. Параўнаем з народнай «Ішоў Бай па сцяне...»: – ставіцца адкрытае пытанне ў зачыне і ў канцоўцы аўтарскага твора, які мае пэўную кальцавую пабудову (у народнай жа – паўтор першага і апошняга сказу-аповеду). Дзіцяці неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахіснае пачуццё справядлівасці, сілу закона выпрацоўваюць у дзяцей лічылкі як спецыфічны жанр дзіцячага гульнявога фальклору. Эмацыянальныя, гарэзлівыя лічылкі Р.Барадуліна, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Маленькі Цімошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькі кошак у кашы?») [14, с.184], дасціпны заяц думае «Ноч і дзень, // Як уласны // Зважыць цень» («Колькі важыць зайцаў цень?»)