Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2014 в 12:10, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой работы – даследаванне паэзіі Рыгора Барадуліна розных гадоў.
Задачы курсавой работы:
- акрэсліць жыццёвы шлях паэта;
- зрабіць агляд паэзіі Р.Барадуліна;
- прасачыць тэматыку творчасці паэта;
- ахарактарызаваць мастацкую вобразнасць у паэзіі;
- асэнсаваць функцыю элементаў паганскай і хрысціянскай міфалогіі;
- прасачыць фальклорныя матывы ў творчасці;
- вызначыць уклад творчасці Р.Барадуліна ў развіццё беларускай дзіцячай
паэзіі

Содержание

Уводзіны….….……………………………………………… …………..................3
РАЗДЗЕЛ 1 Жыццёвы шлях паэта……….…………….………………………......5
РАЗДЗЕЛ 2 Тэматыка і праблематыка творчасці...…………………………….....8
РАЗДЗЕЛ 3 Мастацкая вобразнасць.………………………..…………….……..15
РАЗДЗЕЛ 4 Уклад Р.Барадуліна ў развіццё дзіцячай паэзіі….…………..……..17
РАЗДЗЕЛ 5 Матывы ў творчасці ………………………………………………...19
5.1 Элементы паганскай міфалогіі…..…….……………….……………...……...19
5.2 Біблейска-хрысціянскія матывы………………………………..……………..21
5.3 Фальклорныя матывы ў творчасці…………..…………….………………..…23
Заключэнне……………………………….………………………………………..25
Бібліяграфічны спіс…………….…………...……………………………………28

Вложенные файлы: 1 файл

курсавая праца.docx

— 114.86 Кб (Скачать файл)

І ўсемагутная хвароба” [6, с.198].

  Паэт гаворыць мастацкімі радкамі чытачам, што малітва павінна гучаць на роднай мове, бо “Халаднавата сэрцу ў мове чужой, // Нібыта ў неасвечаным храме” [5, с.35]. Малітва гучыць па-сапраўднаму толькі на матчынай мове, гэтая малітва можа разварушыць, расчуліць любога: “Малітва на матчынай мове адна // Госпаду, зорам і ніцым лозам — // Усім зразумела будзе да дна, //

I ўсцешыць, і разварушыць  розум”. Гэтыя радкі – сведчанне вялікай і моцнай любові і пашаны да роднай сэрцу мовы, за якую і на якой трэба маліцца

[5, с.35]. 
 І наогул, аўтар узвышае малітву над усім зямным: ”Узляціць малітва высока. // Абначуе спагада ў храме. // Боль зямны знікне ў помірг вока, //  
Плач нябесны ўпадзе дажджамі” [5, с.18].

Відавочна, што ў творчасці паэта яскрава бачна звяртанне да Бога, асэнсаванне біблейскіх высноў.

 

 

 

5.3 Фальклорныя матывы ў творчасці

Прыкладам глыбокага пранікнення ў фальклор служыць цэлы цыкл «Матчыных песень», поўных мудрасці і святла, радасці і горычы, любові і суровай праўды. Матчыны песні акрылілі паэта, далучылі да народнай мудрасці, уткалі у яго паэзію народна-песенную аснову. “Матчына песня, // Ты ў полі гарбела… // Але спачувала, што ў перапёлкі ножкі баляць” [2, с.197]. Сапраўды, па творах Р.Барадуліна сёння можна вывучаць фальклор.

Так, у песні «Удава –  бяроза  без  верху...»  назва, дадзеная па першых радках, сімвалічная, таму што ў народнай песні заламванне бярозкі жанчынай –  знак развітання з роднай хатай. Бацька Барадуліна не вярнуўся з вайны, родная хата гітлераўцамі была спалена, таму песня для маці паэта аўтабіяграфічная. “Удава – бяроза без верху // Адной бедаваць // Да веку. Удавіная - // Доля савіная [2, с.185].

У матчынай песні «Верабеечкі чы-чы, чы-чы...» паказаны канфлікт нявесткі  і свекрыві. Такі канфлікт мае вялікае распаўсюджванне ў народнай творчасці, бо спрадвеку гэтая праблема была актуальнай. У песні ўжываецца шмат прыёмаў, характэрных для фальклору. Побач стаяць аднолькавыя па структуры галоўныя часткі сказаў: “На моры бяліць палатно // На лесе сушаць, // Каб было ладно. // На небе качаць – да зары канчаць, // У арэшак складаць, як пачне халадаць” [2, с.186]. Паўторы: «я ж  не  качачка  плысці  па моры»,

«я ж  не сонейка хадзіць небам сінім», «я ж не вавёрачка – арэшкаў не маю». Звароткі «Зашумі, дубровачка, як шумела ў маі», «Не лютуй, не злуй, свёкар-сівер» узмацняюць эмацыянальнасць песеннага апавядання. “Голас галасуе” – цікавая таўталогія, якая моцна акцэнтуе ўвагу на тым, што хацеў перадаць аўтар.

У паэзію Р.Барадуліна арганічна ўваходзяць разнастайныя жанравыя фальклорныя  матывы песні, плачу, галашэння, прыпеўкі, замовы, праклёну, заклінання, легенды  і падання, балады, прыказкі, прымаўкі, дзіцячага фальклору і, нарэшце, сатыры і гумару. У аснову многіх твораў Р.Барадуліна пакладзены паданні (ушацкае паданне пра  самаахвярнасць маці  ў  вершы «Святло», паданне пра ўзнікненне Мінска над Свіслаччу – у «Каменнай баладзе»), легенды (вершы «Птушкамі колісь былі цыганы...», «Дуброўка»  і  інш.), казачныя матывы (вершы «Мяккія рукі», «Верасовачка» і інш.).               

Для беларусаў характэрны гумар з кпінамі, паджартоўваннямі, смехам і асуджэннем усяго амаральнага і несправядлівага. Народны гумар, які паэт пачуў на роднай Ушаччыне, ім па-майстэрску апрацаваны. Сабраныя ўшацкія прыказкі, прыбабунькі, небыліцы ў  нядаўняй  кнізе «Здубавецьця» (1996) маюць аўтабіяграфічнасць, бо з самага пачатку знаёмства са словам  было  для Барадуліна ўшацкім  гумарам.“І не толькі словам да скаб // Праціналі. // Быў жарт, як вожык” [16, с.2].

Верш Барадуліна «На маёвай расе» сугучны па  змесце з народнай песняй. Да народнага песеннага ладу гэты верш адносяць сталыя эпітэты (ночка  позняя, маці грозная, маці злосная, сцежка росная, вада крынічная), прычым усе гэтыя эпітэты ўжыты пасля назоўнікаў, да якіх адносяцца, у выніку інверсіі, што таксама з’яўляецца неад’емнай прыкметай народнага, гутарковага; перамяшчэнне націску (туманЕ). Словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі (ночка, расіначкі, хаціначкі). Народня тэма: дзяўчына сустрэлася з хлопцам позняю ночкай, і яны ніяк не могуць расстацца. “А ўзыйшла зара. / Хутка раніца - / А юнак ніяк / Не расстанецца” [17, с.21].

 Сярод  гумарыстычных  жанраў  беларускай народнай творчасці адно

з вядучых месцаў належыць прыпеўцы. Прыпеўка – першакрыніца народнай душы. У Барадулінскім цыкле прыпевак «Полька» са зборніка «Свята пчалы» прысутнічаюць элементы небыліцы (дождж ідзе - дарога суха, дзверы я зраблю з паперы, хоць забыла серп узяць – покатам снапы ляжаць), воклічныя звароты (Ой, Поленька, Поленька; не брашыце, зладзеі; ой ты, полька-тармасуха; ой, дзяўчына, чыя ты? [2, с.227]). Ужо з самага пачатку цыкла можна сказаць пра яго тэму. Відавочна, што мова пойдзе пра прыпеўкі, для якіх будзе ў хаце цесна: “Угінай, загул, масніцы, / Позні час прыпеўцы сніцца…”[2, с.227].

У твор уведзены назвы танцаў (полечка, шэйк, твіст). Народны матыў пытання да дзяўчыны, ці пойдзе яна гуляць: “Ой, дзяўчына, чыя ты // А ці пойдзеш гуляць ты?”. І парада, агульнапрынятая ў народзе: “Не хадзі пацёмначы, // Пра бацькоў не помнячы” [2, с.227]. І народнае адступленне ад яе: “Добрыя ў бацькоў намеры, // Толькі й трэба супраць меры: // Дзверы я зраблю з паперы, // Каб хадзілі кавалеры” [2, с.227].

У мастацкім свеце Р.Барадуліна ключавымі выглядаюць вобразы бору і туману. Бор – найпершы паэтаў суразмоўца. У паэта ёсць верш, які так і называецца “Бор”. У вершы аўтар надае бору рысы чалавека, словам, увасабляе яго. “Заняты думаю сваёй // Бор, уздыхаеш, засмучоны” [2, с.17], “Табе і радасць я нясу, // Спяшу і горам падзяліцца” [2, с.17]. Па гэтых словах можна меркаваць, што бор для лірычнага героя, які, думаю, атаясамліваецца з аўтарам, найлепшы дарадца і сябар, бо толькі з сапраўдным сябрам можна дзяліцца і горам, і радасцю”. Дзе б ні быў лірычны герой, ён заўсёды адчувае бор, чуе яго голас: “І дзе б ні быў я, - чую, бор, // Твой бас, прыглушаны, знаёмы” [2, с.17]. Вобраз бору ў творчасці паэта сустракаецца вельмі часта. Напрыклад, “Мы зноў з табой удвух. // Цяпер мы болей бачым, - кажа паэт знаёмаму бору, - Дакорам не крану, // Падзякай не зазначу, // Што дошак на труну // Для маці даў, зямляча” [2, с.177]; “Неруш ранішні – матчына слова, // Мне, як бору цябе засланяць” [4, с.54]; “Толькі трэба спачатку // Пакланіцца бору з пашанай // Мяне засланяў ад ветру” [1, с.32]. Народны вобраз туману – увасабленне тугі і смутку, сівы старажыла : “ У верасня свій асаблівы пах: // Курыць сівец – плыве дымок гаркавы. // І туманы - ляжалаю атавай” [4, с.20]; “Стагоддзяў сівых, як туманы” [4, с.31]; “Пахнуць туманы аернай рыбай” [4, с.32]; “Драч крычыць у густым тумане” [4, с.34]; “Туман над Дзвіной разамлелай” [4, с.44]; “Як туман на дасвецці, святлее кашуля” [4, с.52]; “Ішло дасвецце ў туманах” [4, с.56].

Такім чынам, у паэзіі Рыгора Барадуліна яскрава гучаць фальклорныя матывы.

 

Заключэнне

У 1992 годзе Рыгору Барадуліну было прысуджана ганаровае званне народнага паэта Беларусі. Яго актыўная рознабаковая пісьменніцкая і грамадская праца адзначана ордэнамі Дружбы народаў, “Знак Пашаны”, медалём Францыска Скарыны і іншымі ўзнагародамі. На фарміраванне светапогляду, літаратурных густаў і грамадзянскіх перакананняў Р.Барадуліна паўплывала шчырае сяброўства і творчыя пошукі “філалагічнага пакалення”. Яшчэ студэнтам Р.Барадулін быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў. У 1959 годзе скончыў універсітэт і застаўся жыць у Мінску. Спачатку працаваў літкансультантам аддзела культуры ў рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”. Пазней у рэдакцыях часопісаў ”Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”. Сапраўдным падзеямі ў беларускай літаратуры сталі кнігі Р. Барадуліна “Нагбом”(1963), “Неруш”(1966), “Лінія перамены дат” (1969), “Вяртанне ў першы снег”(1972), “Свята пчалы”(1975), “Вечалле”(1980), “Амплітуда смеласці”(1983), “Маўчанне перуна”(1986), “Парастак радка, галінка верша” (1987), “Самота паломніцтва”(1990), “Міласэрнасць плахі”(1992), “Аратай, які пасвіць аблокі”(1995), “Евангелле ад мамы” (1996). Многія вершы Р.Барадуліна пакладзены на музыку і сталі песнямі. Яго творы перакладзены больш як на трыццаць моў розных народаў свету. Рыгор Барадулін – актыўны грамадскі дзеяч. Абіраўся ў прэзідыум праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя – у зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Рыгор Барадулін, з’яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вядомых папярэднікаў, светачаў нашага Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўваючы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці [18].

Ён прысвячаў сваю творчасць розным напрамкам: і бесчалавечнасці вайны, і роднай матулі, і роднай Беларусі, і Віцебшчыне, і мове, і каханню, і гумару з сатырай. Вышэй пералічаныя тэмы – вядучыя ў творчасці паэта, творы на гэтую тэматыку найбольш часта сустракаюцца ў яго творчасці, але гэта зусім не значыць, што дадзены круг тэм абмежаваны. Тэматыка паэта разнастайная і шматбаковая. Беручы ў рукі новы зборнік, мы кожны раз здзіўляемся, наколькі багаты кругагляд у паэта, наколькі тонкае адчуванне да ўсіх праяў жацця. Самі назвы зборнікаў хаваюць у сабе таямнічасць і неардынарнасць: “Неруш”, “Рум”, “Свята пчалы”, “Амплітуда смеласці”, “Белая яблыня грому”.

Мастацкая мова Рыгора Барадуліна багатая на вобразныя сродкі. Амаль кожны верш насычаны тропамі. Свабоднае валоданне і выкарыстанне мастацкасці ў мове надае творам паэта лёгкасць, шчырасць, прыгажосць і натуральнасць ва ўспрыманні. Большую колькасць тропаў паэт скарыстоўваў у ранні перыяд сваёй творчасці. У пазнейшы перыяд метафары, параўнанні, эпітэты і іншыя мастацкія сродкі не захоўваюць такой экзатычнасці, набываюць прыкметы язычніцтва, міфалогіі. Прыкметы міфалогіі ідуць ад сувязі чалавека з прыродай, натуральным, першародным светам, яго гармоніяй, непадробнасцю і ўпарадкаванасцю.  Пры дапамозе сваіх цікавых вобразаў пісьменнік надзяляе і мастацтва, і чытача верай у казкі, цуды, легенды, міфы, паданні.

Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Дзякуючы народнаму гумару ён набывае сваю адметную індывідуальнасць у дзіцячай паэзіі. Разумна спалучаў свой жыццёвы вопыт з дзіцячай непасрэднасцю, нестандартнае вобразнае мысленне. У Барадуліна відавочны талент дзіцячага паэта. У паэта вельмі ўдала наладжваецца кантакт з маленькімі чытачамі, дзякуючы яго незвычайнай чуйнасці да жыватворных крыніц роднага слова.

«Адушаўленне», «абагаўленне» прыроды, пакланенне яе таямнічым неспасцігальным сілам – адметная рыса беларускага народа. «Хрышчоным паганцам» паказаў сябе ў паэзіі Рыгор Барадулін. Агонь – важны вобраз язычніцтва. З сівых часін маці была ашчаджальніцай агню, які абаграваў  і  карміў  праз  вякі. Паэт  нездарма  называе  сваю маці «вогнепаклонніцай», “вернападдадзенай святла”. Яна з павагай ставілася да агню: падкармлівала яго толькі выбарнымі кавалкамі дроў. Вобраз маці мае свае вытокі ў міфалогіі і фальклоры, дзе маці – сімвал жыцця і вечнасці. Маці-Зямля-Радзіма, Маці-Жанчына-Дрэва, Маці-Кроў-Вада, Маці-Агонь. Абагаўленне дрэў – з’ява вельмі старажытная. А матыў дрэва скрозь паўтараецца ў творчасці паэта. Бажаство світання, сонца і нябеснага агню ўвасаблялася  ў  нашых  продкаў  у  вобразе  пеўня. Таму, відаць, небеспадстаўна ў барадулінскай паэзіі міфалагічны вобраз пеўня набыў статус прарочай птушкі. Паэзія Барадуліна-прыродапаклонніка язычніцкая. Ён ужывае ў сваёй творчасці агульнапрынятыя вобразы  паганства. Гэтыя вобразы характарызуюцца вялікай частотасцю ўжывання.

Зварот Барадуліна да біблейскай тэматыкі заканамерны. Нядаўняя кніга паэзіі Р.Барадуліна так і называецца – «Евангелле ад Мамы» (1995). Малітва,

адзначым, успрымаецца паэтам як самае святое для душы. Змешчаны ў «Евангеллі ад Мамы» «Трыкірый»  – магічнае біблейскае трыадзінства, у якім спрадвечнасць, жыццё. У барадулінскай творчасці напачатку хрысціянскае лучыцца з паняццямі хатняга, хлеба, маці. Паэт пераконвае нас, што нязменным застаецца толькі тое, што стварае Бог. Крыж – увасабленне абсалютнай Божай Любові. Вобраз крыжа – значны па сэнсе вобраз. Паэт звяртаецца да Бога: моліцца за шматпакутную Беларусь: Р.Барадулін гаворыць мастацкімі радкамі чытачам, што малітва павінна гучаць на роднай мове. І наогул, аўтар узвышае малітву над усім зямным. Відавочна, што ў творчасці паэта яскрава бачна звяртанне да Бога, асэнсаванне біблейскіх высноў. Мяркую: у кожнага народнага паэта павінна асвятляцца гэтая тэма, бо кожны паэт пакутуе пра лёс краіны і сваіх суайчыннікаў.

Прыкладам глыбокага пранікнення ў фальклор служыць цэлы цыкл «Матчыных песень», поўных мудрасці і святла, радасці і горычы, любові і суровай праўды. Матчыны песні акрылілі паэта, далучылі да народнай мудрасці, уткалі у яго паэзію народна-песенную аснову. У паэзію Р.Барадуліна арганічна ўваходзяць разнастайныя жанравыя фальклорныя  матывы песні, плачу, галашэння, прыпеўкі, замовы, праклёну, заклінання, легенды  і падання, балады, прыказкі, прымаўкі, дзіцячага фальклору і, нарэшце, сатыры і гумару.

У аснову многіх твораў Р.Барадуліна пакладзены паданні, легенды, казачныя матывы. У барадулінскай фальклорнай паэзіі гучаць дзіцячыя лічылкі і загадкі. Для беларусаў характэрны гумар з кпінамі, паджартоўваннямі, смехам і асуджэннем усяго амаральнага і несправядлівага. Народны гумар, які паэт пачуў на роднай Ушаччыне, ім па-майстэрску апрацаваны. Сабраныя ўшацкія прыказкі, прыбабунькі, небыліцы ў  нядаўняй  кнізе «Здубавецьця» (1996) маюць аўтабіяграфічнасць. Бо ўсё з самага пачатку знаёмства са словам  было  для Барадуліна  ўшацкім  гумарам.

 Сярод  гумарыстычных  жанраў  беларускай народнай творчасці адно з вядучых месцаў належыць прыпеўцы. Прыпеўка – першакрыніца народнай душы. У мастацкім свеце Р.Барадуліна ключавымі выглядаюць вобразы бору і туману. Бор – найпершы паэтаў суразмоўца.

З самых сваіх першых вершаў Рыгор Барадулін выявіў незвычайную сілу над паэтычным словам, зайздросную здольнасць валодання паэтычным вобразам. У яго творчасці цяжка знайсці прыблізныя, прахадныя радкі, звычайна яны віртуозныя. З нейкай зачараванай лёгкасцю яму падлягаюць паэтычныя вобразы, нават самыя звыклыя з іх пад пяром паэта набываюць бляск і цнатлівасць.

Майстэрства, спружыністая сіла радка… Гэта, вядома, вельмі важна для творчасці народнага пісьменніка, і гэта ёсць у поўнай меры ў Барадуліна. Ёсць вынаходлівасць рыфмы, трапнасць метафары, умельства на патрэбнай ноце, на выразнай канцоўцы абарваць верш.

Рыгор Барадулін валодаў самабытным талентам, у любым узросце ён здольны прыкінуцца хлапчуком. У яго яркая, змястоўная, надта сумленная творчасць, якая, несумненна, адносіць яго да ліку выдатных паэтаў.

Толькі лепшым, па-сапраўднаму таленавітым паэтам, надзеленым, акрамя ўласна паэтычнага таленту, яшчэ і талентам жывога ўзаемадзеяння з папярэднімі літаратурнымі традыцыямі, уменнем у час прыпасці да гаючых фальклорных крыніц, каб вярнуць вобразам першароднасць, - толькі такім паэтам суджана вызначыць кірунак самой паэзіі і яе месца ў нашым жыцці.

Такі паэт – Рыгор Барадулін.

За больш чым паўстагоддзя шчырага слугавання айчыннай літаратуры (а значыць і самой Бацькаўшчыне) беларускі варажбіт упрыгожыў беларускую  творчасць выдатнай лірыкай. Талент паэта такі зіхоткі, што яе нельга не прыкмеціць і на адлегласці, таму імя Рыгора Барадуліна ведаюць і далёка за межамі нашай Айчыны.

Информация о работе Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна