Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 22:09, реферат
Прыхільнікам і аматарам беларускай паэзіі добра вядома імя аднаго з буйнейшых паэтаў XX ст., цудоўнага лірыка, сапраўднага паэта сучаснасці, паэта-грамадзяніна, народнага паэта Беларусі Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Адметная, непаўторная і глыбока нацыянальная яго паэзія назаўсёды ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры.
Нарадзіўся Пімен Панчанка 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі, цяпер Талін, сталіца Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё салдаткі Дар'і Факееўны Панчанка.
1.Жыццё і творчасць
2.Творы
3.Бібліяграфія
3.1Па старонках “Роднага слова”Творы пісьменніка
3.2 Песні на словы паэта
3.3 Наглядны матэрыял
3.4 Методыка
3.5 Літаратуразнаўства
4. Творы
5.Водгук
Зязюлі варожаць, і кнігаўкі
жаляцца,
I глушаць усіх салаўі;
I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца
Дзяўчаты на нашай зямлі.
Учора гулялі з маўклівымі лялькамі,
А сёння прыбраны каралямі яркімі.
О, белыя яблыні, белыя
яблыні,
Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах!
Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя,
I хмель веснавы на гарачых губах!
Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца,
Адны толькі маткі за іх непакояцца.
Пасля сарамліва і горда
ім несці
Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет.
Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць,
Успамінаючы яблыняў цвет.
А іншыя ў нечым навекі зняверацца,
Убачаць цвет яблыні — слёзы навернуцца...
2
Вякамі глядзелі жанкі
з-пад рукі,
Чакалі мужоў і сыноў.
I падалі зоркі, нібы светлякі,
У прорвы бязрадасных сноў.
I самі касілі, і самі аралі,
А іх дарагія за іх паміралі.
Бялелі, як цвет той, іх чорныя
косы,
I сцежкі у сад зарасталі...
I заўтра, як вырвуцца людзі у космас,
Іх гора лягчэйшым не стане.
Мы будзем усе касманаўтаў вітаць,
А маткі пякучыя слёзы глытаць.
Глядзець усю ноч ім
да ранняй зары
Ў халодныя вочы сусвету
I думаць — ці зорка сягоння згарыць,
Ці з сынам любімым ракета.
Ім першым заўсёды марнець і трывожыцца,
На сотні трывог іх чаканне памножыцца.
Няма там слупоў верставых
і дарог,
Няма для прыпынку абочын.
Сусвет ачарсцвеў і дашчэнту прадрог
Без ласкі вялікай жаночай.
А сёння я небу гукаю: не хмарся!
Народжаны ў нас жыхары ўжо для Марса.
Мы ўбачым жанчын у няземнай
красе іх,
Яны — наша шчасце і гора —
Планеты заселяць, любоўю засеюць
Далёкія сінія зоры.
I недзе у космасе будуць прывабліва
Цвісці, як і ў нас, іх дзявочыя, яблыні.
Лясы нырнулі ў хмары шэрыя...
Лясы нырнулі
ў хмары шэрыя,
Прыкрыўшы голлем птушанят.
А ты смяялася, не верыла,
Што будзе дождж, што будзе град.
Углыб, углыб усё
імчалася
І за сабой мяне вяла;
Хавала вочы і смяялася
І нейкай дзіўнаю была.
А гром рыкаў ужо
раз’юшана
За кожнай елкай і сасной.
І прашаптала ты узрушана:
“Што ж нам рабіць, харошы мой?”
А елка, хітрая і
цёмная,
У сховішча пазвала нас.
Я вочы цёмныя, бяздонныя
Так блізка ўбачыў першы раз.
Завесілі нас
ліўні белыя,
Загінуў свет, дарог няма.
І да мяне, заўжды нясмелая,
Ты прыгарнулася сама.
Стагналі дрэвы
мнагарукія,
Ламаўся з грукатам прастор,
І сэрцы ў лад грымотам грукалі,
І бліскавіцы секлі бор…
Забуду ўсё: сяброў
і вершы я,
Ды зберагу да скону дзён
Гарачых вуснаў шчырасць першую,
Ігліцы пах і ліўня звон.
Я прысягаў не раз, не двойчы...
Я прысягаў не раз, не
двойчы
Не абуджаць у сэрца зноў
Тваю паходку, стан дзявочы,
Загадкавых апошніх слоў.
Я уцякаў, нібы злачынца,
З пакутнай катаргі, хутчэй,
Каб адзінотаю лячыцца
Ад варажбы тваіх вачэй.
Я адракаўся, нібы здраднік,
Ад цёмных кос.
Я голас твой
Усё глыбей, усё старанней
Хаваў у памяці сваёй.
I марна ўсё!
За мной усюды,
Сама не знаючы таго,
Ідзеш па нейкаму прысуду
Ты і ў ваду і у агонь...
За днямі дні праходзяць
цугам.
А я, знаць, вымушаны век
Блукаць бяздомным валацугам
Пад ценем ласкавых павек.
Рабінавы гай
Восень, жоўтым крылом
не махай,
Не ўзляцець табе ўслед за зязюлямі.
Я прыйшоў у рабінавы гай,
Гай мой ціхі,
Як сам я, зажураны.
Лета справіла шчодра
памінкі:
На рабінах – чырвоны агонь.
Гэта гронкі маіх успамінаў,
Гэта колер болю майго.
Гэта след і зары,
і кахання,
Знак праклятай замовы,
Дрэў апошняе красаванне
Перад белаю карай зімовай.
Зноў зямля стане
белым экранам.
Дык няўжо, што было, – упустую?
І чырвоныя гронкі, як раны,
Снегапад забінтуе?
Птушкі чырвань
усю раздзяўбуць
Па ягадцы, па ягадцы,
Каб вясною рабінам вярнуць
Па песеньцы, па песеньцы.
А ці вернешся ты, дарагая,
Да гэтага гаю?
Водгук на верш Пімена Панчанкі "Белыя яблыні"
У пасляваенных творах Пімен Панчанка
вядзе шчырую, сяброўскую размову з чытачом.
Адчуваецца яго неспакой, грамадзянская
ўсхваляванасць за месца чалавека ў жыцці.
Лірычны герой Шмена Панчанкі не імкнецца
да славы, ён шчаслівы тым, што жыве ў імя
той вялікай мэты, для дасягнення якой
патрэбны і арліныя крылы, і горды арліны
пат ляд. З думкай аб чалавеку, яго шчасці
і стварыў паэт свой верш «Белыя яблыні».
Мне здаецца, што гэты верш узнік у некаторай
ступені і пад уздзеяннем «Мадонны Літы»
Леанарда да Вінчы, вялікага майстра эпохі
Адраджэння.
У вершы «Белыя яблыні» аўтар апявае самага
дарагога чалавека — маці, услаўляе жанчыну.
Першая частка верша насычана малюнкамі
веснавой прыроды, парывістай у сваей
жыватворнай сіле. «Белыя яблыні» — сімвал
маладосці, чысціні. Паводле легенды, з
іх нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі.
Але верш не пра легенду. Яна служыць паэту
толькі адпраўным пунктам для роздуму
пра радасць, трывогі і боль маці, пра дабрату,
самаахвярнасць і сілу мацярынскай любві.
У другой частцы верша гучыць маналог
пра мацярынскі подзвіг, пра яе ласку,
сардэчнасць, цеплыню. У жанчыны-маці цяжкая
доля, але пачэсная, святая — аддаваць
цяпло сваей душы людзям, сваім дзецям.
Здольнасць да самаахвярнасці робіць
жанчыну мудрай, велічнай. Сваім мацярынскім
цяплом яна сагравае нас. Гэтыя акалічнасці
і дазволілі Я. Брылю назваць верш «Белыя
яблыні» гімнам «маладосці, кахання, прыгажосці
сапраўднага чалавека».
Але верш услаўляе не толькі маладосць
і прыгажосць, але і чысціню. Гэта адна
з прьгчын, якая, на маю думку, пабудзіла
паэта даць такую назву вершу. А другая
прычына ў тым, што аўтар як бы выказвае
свой погляд на тое, якімі павінны быць
людзі — сардэчнымі, чулымі, сумленнымі,
працавітымі.
Радзіма і маці — гэта самае дарагое, чым
валодае кожны з нас. Я думаю, што вялікае
патрыятычнае пачуццё пачынаецца з любві
да маці, бо яна сваей працай, клопатамі
пра нас, мацярынскай цеплынёй выхоўвае
ў нас чуласць, сардэчнасць, маральную
чысціню.
Мова твора парывістая, энергічная, узнёслая,
поўная руху. Напрыклад, дзеясловы маюць
метафарычны сэнс: «сок прарывае бяросту»,
«рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр »,
« гладзяць яліны свой ельнік».
Пейзаж поўны дынамікі, хараства. Ствараецца
ўражанне ўрачыстасці.
Мяне гэты верш вельмі ўсхваляваў, бо я
ў ім убачыла і сваю маці, і маці сваіх
сяброў.
Информация о работе Жыццёвы і творчы шлях Пімен Емяльянавіч Панчанка