Утварэнне Рэчы Паспалiтай

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2014 в 23:39, курсовая работа

Краткое описание

Мэтай курсовой працы з'яўляецца дослед прычынаў і працэсу утварэння Рэчы Паспалитай.
Зыходзячы з мэты працы неабходна разглядзець наступныя задачы:
− разглядзець адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя;
− даследаваць шлях да Люблiна i Утварэнне Рэчы Паспалітай;
− расчыніць грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай.

Содержание

Уводзiны 3
1.Адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя 5
2.Шлях да Люблiна. Утварэнне Рэчы Паспалітай 12
2.1.Лівонская вайна 12
2.1.Утварэнне Рэчы Паспалітай 14
3.Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай 23
Заключэнне 26
Спiсак выкарыставанных выданняу 28

Вложенные файлы: 1 файл

КУРСОВАЯ.doc

— 151.50 Кб (Скачать файл)

 


 


Змест

 

 

 

 

 

 

 

Уводзiны

Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай - адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.

Па-першае, гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.

Па-другое, у савецкай гістарычнай літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.

Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практычнае, выхаваўчае значэнне.

1569 год паклаў  пачатак новай, трагічнай старонцы  ў гісторыі Беларусі. У гэты  год на палітычнай карце Еўропы  знікла самастойная, магутная і  незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая - Рэч Паспалітая, што значыць "рэспубліка". Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнні Рэчы Паспалітай.

Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм - Рэч Паспалітую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам "кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва "Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася Польшчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Кароль абавязаны быў захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя пасады, княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай.

Мэтай курсовой працы з'яўляецца дослед прычынаў і працэсу утварэння Рэчы Паспалитай.

Зыходзячы з мэты працы неабходна разглядзець наступныя задачы:

  • разглядзець адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку XVI стагодзя;
  • даследаваць шлях да Люблiна i Утварэнне Рэчы Паспалітай;
  • расчыніць грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай.

Тыярэтiко-метадалагічную аснову сапраўднай працы складае комплекснае скарыстоўванне прынціпаў і метадаў доследу, выработанных сучаснай гісторычаской навукой.

У ліку асноўных метадаў доследу выкарыстаныя храналогічны, параўнальна-гісторычны, рэтраспектыўны, статыстычаскі, метады параўнальнага політычаскаго аналізу і апісанні, прыарытэтнастi крыніц. Пры гэтым дослед грунтуецца на праблемна-храналогічных асновах аналізу пытанняў тэмы курсавой працы.

 

 

1.Адміністрацыйны лад і кіраванне на пачатку                     XVI стагодзя

Органы кіравання і адміністрацыйнае дзяленне, якія склаліся да пачатку XVI ст., сведчаць пра некаторае ўмацаванне дзяржаўнай улады ў краіне. Зацікаўленасць у развіцці феадальнага памесця, запрыгоненне сялянства, а таксама ўскладненне знешнепалітычінай абстаноўкі — усё гэта абумовіла падтрымку пануючым класам палітыкі вялікага князя, хоць яс цэнтралізатарскія мэты і парушалі імунітэтныя правы нядаўніх удзельных Ікнязёў і паноў. Ажыццяўленне мерапрыемстваў дзеля цэнтралізацыі аблягчалася яшчэ і тым, што ў Вялікім хнястве Літоўскім «улада караля як вялікага князя значна большая, таму што гэта ўлада спадчынная і прывілеі сената і шляхты тут меншыя, чым у Кароне» [6, c. 222].

Хоць у пачатку XVI ст. у Беларусі яшчэ захоўвалі аўтаномію некаторыя княствы (Кобрынскае, Клецкае, Слуцка-Капыльскае), Полацкая і Віцебская землі, воласці Падняпроўя, але і тут ролю мясцовай улады выконвалі намеснікі, якіх назначаў і змяшчаў вялікі князь.

У цэнтралізатарскай палітыцы вялікі князь імкнуўся абаперціся на шляхту, чые эканамічныя і палітычныя інтарэсы патрабавалі моцнай вярхоўнай улады. Надзейным яго саюзнікам былі гарады, зацікаўленыя ў ліквідацыі феадальнай раздробленасці і анархіі.

У сярэдзіне XVI ст. значзнне вышэйшага заканадаўчага і кантралюючага органа набызае сейм. Сейм быў сходам прадстаўнікоў феадальнага саслоўя і тым самым надаваў палітычнаму ладу Вялікага княства Літоўскага рысы саслоўнай манархіі. Першапачаткова на сеймы запрашаліся знатныя феадалы і найбольш важныя службовыя асобы з мясцовай адміністрацыі (старосты, дзяржаўцы, харунжыя), але ўдзельнічаць у яго рабоце меў права кожны шляхціц. 3 1511 г. усталёўваецца правіла, паводле якога «а сейм, акрамя знаіці. павінны былі з'яўляцца па два дэпутаты ад шляхты кожнага павета. Выбары шляхецкіх дэпутатаў трэба разглядаць не як нейкае пашырэнне правоў шляхты, а як абмежаваяне окладу сейма. Але і пасля гэтага ад шляхты на сейм запрашаліся персанальна буйнейшыя феадалы, нават калі яны не займалі дзяржаўных Іпасад і не былі выбраны дэпутатамі.

Збіраўся сейм па меры неабходнасці. Кампетэнцыю яго вызначыў Статут 1566 г. Сейм даваў саслоўныя прывілеі, абмяркоўваў умовы міжнародных дагавораў, устанаўліваў ладаткі, павіннасці (вайсковую, замкавую, дарожную, падводную і інш.), таможныя пошліны, змяняў заканадаўства, наглядаў за дзейнасцю скарба.

Спачатку ўсе пытанні на сейме вырашаліся ўсё тымі ж панамі — радай, а дэпутаты ад шляхты толькі пры гэтым прысутнічалі. Удзел шляхты ў рабоце сейма зводзіўся ў асноўным да падтрымкі той ці іншай групы паноў. 3 сярэдзіны XVI ст. дэпутаты паветаў пачалі выступаць з патрабаваннямі і просьбамі, а пазней — і з наказамі ад шляхты. Тым самым узрастала роля мясцовых сеймікаў і ўзмаіцняўся ўплыў шляхты на дзяржаўнае і ўнутрыпалітычнае жыццё краіны. Рост значэння сейма і мясцовых сеймікаў аслабляў пазіцыі вярхоўнай улады. Ён адлюстроўваў тандэнцыю разрастання феадальнага самавольства і самаўпраўнасці, г. зн. тых рэакцыйных рыс, якія несла ў сабе гэта шляхецкая дэмакратыя.

Адной з першых мер, якая была ажыццёўлена ўрадам у XVI ст., была змена адміністрацыйна-тзрытарыяльнага падзелу, што склаўся ў міну-лым і захаваў многія рысы пары феадальнай раздроблвнасці. У новым дзяленні тэрыторыі на ваяводствы ўдзелыныя княствы зніклі. У 1503 г. ствараецца Віцебскае ваяводства, праз год Полацкае, у 1507 г. Навагрудскае, у другой палове XVI ст. Брэсцкае, Мінскае і Мсціслаўскае (усіх ваяводстваў у Вялікім княстве Літоўскім было 13) [6, c. 223]. Большасць ваяводстваў дзялілася на лаветы, а паветы — на воласці. Прамым прадстаўнііком веліка.княжаскай улады і галоўнай судова-адміністрацыйнай асобай мясцовай улады, а таксама военачальнікам феадальнага апалчэння пэўнай тэрыторыі быў ваявода. Як і намесніцтва, гэту пасаду вялікі князь у першую чаргу даваў радавітым княжаскім сем'ям і буйньш феадалам са свайго блізкага акружэння, часцей за ўсё літоўскага паходжання. Аднак сярод ваявод намеснікамі былі і беларускія феадалы — нашчадкі ўдзельных князёў з часоў Кіеўскай Русі.

Структура і кампетэнцыя мясцовых органаў кіравамня залежала ад дзяржаўна-прававога становішча дадзенай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе дзяржавы і ад таго, пад чыім кіраваннем яна знаходзілася. На землях, якія належалі князям або панам, дзейнасць гэтых органаў вызначалася звычаем, які склаўся тут, і воляй уладальніка зямлі. Яго ўлада мела характар дзяржаўнай улады, а сама тэрыторыя па сутнасці была памесцем-дзяржавай, межы якой ахоплівалі часам некалькі паветаў або былых княстваў. Мясцовыя органы кіравання на дзяржаўных землях арганізаваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем краіны. Да ўтварэння ваяводстваў і ўстанаўлення пасад ваяводаў і старостаў некаторымі землямі (Брэсцкай, Мінскай, Полацкай, Віцебскай і інш.) кіравалі яамеснікі. Пры іх былі асобы, якія загадвалі зборам ладаткаў, вьжонвалі судовыя, лаліцэйскія і ваенныя функцыі.

Разам з фарміраваннем дзяржаўнай адміністрацыі на месцах адбывалася пашырэнне землеўладання літоўскіх феадалаў, якія атрьшалі ў Беларусі памесці, вышзйшыя пасады і розныя лрывілеі. У вялікіх маштабах насаджаўся каталіцызм і павялічваліся ўладанні каталіцкай царквы за кошт праваслаўнай. Мясцовыя ж феадалы трацілі ўладанні і ранейшую палітычную ролю ў дзяржаве.

Незадаволеныя беларускія феадалы адкрыта пераходзілі на бок Рускай дзяржавы. Гэтым фактам тлумачыцца выключны поспех рускіх войск у вайне супраць Вялікага княства Літоўскага ў 1500-1503 гг., у выніку якой Літоўская дзяржава страціла велізарныя тэрыторыі на ўсходзе, а межы Рускай дзяржавы пашырыліся ад Мажайска да лініі Вязьма — Драгабуж — Гомель. Пераканаўчьш доказам незадавальнення беларускіх феадалаў палітьжай вярхоўнай улады з'явілася паўстанне, узнятае з мэтай захапу ўлады князем Міхаілам Глінскім (1507г.). Яно атрымала ладтрымку часткі феадалаў і асобных гарадоў.

Наказамі, просьбамі і вымаганнем на вальмых сеймах шляхта патра-бавала пашырэння эканамічных і палітычных правоў. Яе інтарэсы на-далі пэўны кірунак мерам урада ў галіне адміністрацыйнага кіравання і судаводства. Знешне гэты Ікірунак выявіўся ў тым, што галоўным звяном тэрытарыяльнага дзялення і адміністрацыйнага кіравання стаў павет. I хоць у якасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ён быў вядомы ў Беларусі і раней, аднак да рэформы 1565-1566 гг. як само паняцце «павет», так і яго межы былі няпэўныя. Рэформа вызначыла межы паветаў і ваяводстваў акрэслена і груктоўна. Яны без якіх-небудзь прыкметных змен захаваліся да канца існавання Рэчы Паспалітай.

Пасля рэформы ваязодствы сталі таксама і ваеннымі акругамі. Агульнае камаіндаванне ўзброенымі сіламі даручалася ваяводам. Узброеныя сілы паветаў, дзе знаходзіўся ваяводскі цэнтр, узначальваў кашталян, у астатніх паветах — маршалак. Пад кіраўніцтвам гэтых асоб павіінны былі выстулаць усе ваеннаабавязаныя ваяводства, уключаючы буйных феадалаў, якія выходзілі на вайну са сваімі атрадамі, у склад якіх уваходзілі іх васалы.

Ваенную службу ў Вялікім княстве (як і звычайна ў феадальную эпоху) неслі ўсе асобы, якія адносіліся да феадальнага саслоўя незалежна ад таго, мелі яны маёнткі ці не. Тыя, хто меў маёнткі, былі абавязаны пастаўляць яшчэ ўзброеных воінаў. Усе ваяводствы выстаўлялі прыблізна аднолькавы кантьнгент воінаў ад агульнай колькасці жыхароў. Улічваючы, што ў Вялікім княстве Літоўскім большасць насельніцтва былі беларусы і ўкраінцы, галоўны кантынгент узброеных сіл дзяржавы складаўся з ураджэнцаў Беларусі і Украіны, а пасля Люблінскай уніі — з беларусаў.

Новае адміністрацыйнае дзяленне зацвердзілася не адразу. Крыніцы пачатку XVII ст. называюць, напрыклад, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай Рагачоўскую і Рэчыцкую воласці. Напаміналі аб мінулым і княствы, якія ўваходзілі ў Навагрудскае ваяводства. У тэрыторыі паветаў і ваяводстваў укліньваліся каралеўскія эканоміі, якія мелі свой падзел на воласці, што ў сваю чаргу складаліся з войтаўстваў (у кожнае з іх уваходзіла 4-6 і болей сёл), староствы (якія таксама дзяліліся на воласці), дзяржавы, графствы, намесніцтвы. У гэтым хаосе рэальна адлюстравалася няздольнасць вярхоўнай улады справіцца з ладам, які яна атрымала ў спадчыіну ад удзельных часоў.

Тым не менш утварэнне ваяводстваў і паветаў было перспектыўным крокам: яно дазволіла ўраду, не закранаючы маёмасных правоў знаці, нанесці адчувальны ўдар па яе палітычнай ролі ў краіне. У паветах і ваяводствах рашэннем вальнага сейма 1566 г. ствараліся свае оудоваадміністрацыйныя ўстановы. Сейм утварыў земскі павятовы і падкаморскі суды. Яны разбіралі маёмасныя іскі феадалаў, зямельныя спрэчкі і іншыя справы, звязаныя з прэтэнзіямі па землеўладанні. Кампетэнцыяй замкавага або гродскага судоў былі справы па крымінальных злачынствах, узброеных нападах аднаго шляхціца на другога (так званыя наезды), падпальзаннях, забойствах, грабяжах і інш. Членаў земскага, а ў канцы XVI ст. і падкаморскага судоў выбірала шляхта павета. Згодна са Статутам 1588 г., на судовыя пасады трэба было выбіраць «в праве и писма русского умеетных шляхтичов» [6, c. 226]. Вылучаныя кандыдатуры зацвярджаліся на сходах феадалаў павета. Склад гродокага суда вызначаў вялікі князь. На пасяджэннях гродскага, земскага і падкаморскага судоу старшынстваваў ваявода або яго памочнік падваявода. Апеляцыйнай інстанцыяй на рашэнні павятовага суда быў Галоўны літоўскі трыбунал — судовы орган, які быў заснаваны ў 1581 г. У ім заеядалі дэпутаты, выбраныя феадаламі ваяводстваў, зямель і паветаў.

Судовая рэформа па сутнасці адмяніла імунітэт удзельных князёў, таму што права судовага разбору мясцовых слраў перайшло да павятовых судоў. Без павятовага сейма не магло быць прынята ніводнае рашэнне, якое датычыла мясцовых спраў, што ўзмацніла палітычныя пазіцыі шляхты.

У некаторых усходніх воласцях, дзе не было велікакняжаскіх эканомій, функцыі мясцовай адміністрацыі выконвала сялянскае самакіраванне, якое склалася здаўна. Вышэйшым яго органам была агульная сходка сялян, якая часцей за ўсё называлася капой. Яна была і судовым органам. Капу ўтварала ўсё дарослае мужчынскае насельніцтва сёл і вёсак, што былі размешчааы ў мілі (прыкладна 8 км) ад месца яе пастаяннага збору. Капа выбірала службовых асоб (старца, сарочнікаў, дзесяцкіх), рабіла раскладку павіннасцей сярод сялян, судзіла і прыводзіла ў выкананне рашэнні ла справах аб крадзяжах, падпальваннях, забойствах. Галоўнай асобай мясцовага самакіравання быў старац воласці. Акрамя таго, старцамі называліся і вясковыя старасты. Старцы і іншыя асобы мясцовага сама,кіравання сачылі за парадкам у воласці, за рамонтам дарог і мастоў, збіралі і адвозілі даніну. Яны з'яўляліся таксама суддзямі - копнага суда, удзельнічалі пры адшуканні злачынцаў.

Феадалы імкнуліся ліквідаваць незалежнае сялянскае самакіраванне. Пры актыўным садзеянні дзяржаўнай улады ім удалося падпарадкаваць сабе дзейнасць копных судоў і выбары службовых асоб.

Першы звод законаў Вялікага княства Літоўскага з'явіўся, як ужо адзначалася, у 1529 г. Асновай яго сацыяльных і юрыдычных нормаў была «Русская Правда», звычаёвае права, якое склалася да гэтага часу ў Беларусі, Літве і на Украіне, розныя прывілеі, выдадзеныя вялікімі князямі гарадам і асобным землям. У цэнтры ўвагі Статута 1529 г. - клопат аб цэласнасці феадальнай уласнасці і ўлады феадалаў. За князямі і панамі захоўвалгся асобная юрысдьжцыя, яны не былі падсудныя правінцыяльным судам. Пад націскам шляхты і гарадоў кароль вымушаны быў выдаць адзіны кодэкс законаў. У 1566 г. быў прыняты другі Статут. Галоўнае яго адрозненне ад першага было ў тым, што магнаты былі пазбаўлены сваіх выключных судовых правоў. Па ўсіх спрэчках і ісках з шляхціцам магнат павінен быў цяпер звяртацца ў павятовы суд. Узрасла роля шляхты ў павятовых сейміках.

Информация о работе Утварэнне Рэчы Паспалiтай