Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2013 в 22:50, шпаргалка

Краткое описание

Абрад - традыцыйныя дзеянні, якія маюць сакральны характар і суправаджаюць важныя моманты жыцця чалавечага калектыву; абрады, звязаныя з нараджэннем, вяселлем, смерцю, называюцца сямейнымі; сельскагаспадарчыя і іншыя абрады - каляндарнымі.
Абрадавая паэзія - творы вуснай народнай творчасці, звязаныя з каляндарнымі або сямейнымі абрадамі.
Абраднасць казачная - своеасаблівы мастацкі этыкет казкі, галоўным чынам чарадзейнай, які дасягаецца сродкамі формульнай і неформульнай стэрэатыпізацыі (зачыны, канцоўкі, пазасюжэтныя прыказкі, трохразовыя паўторы, песенныя ўстаўкі, антытэзы і г. д.).

Вложенные файлы: 1 файл

KAROTKI_SLOWNIK_FAL_KLORNA.docx

— 86.39 Кб (Скачать файл)

КАРОТКІ СЛОЎНІК  ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫХ ТЭРМІНАЎ

Абрад - традыцыйныя дзеянні, якія маюць сакральны характар і суправаджаюць важныя моманты жыцця чалавечага калектыву; абрады, звязаныя з нараджэннем, вяселлем, смерцю, называюцца сямейнымі; сельскагаспадарчыя і іншыя абрады - каляндарнымі.

Абрадавая паэзія - творы вуснай народнай творчасці, звязаныя з каляндарнымі або сямейнымі абрадамі.

Абраднасць казачная - своеасаблівы мастацкі этыкет казкі, галоўным чынам чарадзейнай, які дасягаецца сродкамі формульнай і неформульнай стэрэатыпізацыі (зачыны, канцоўкі, пазасюжэтныя прыказкі, трохразовыя паўторы, песенныя ўстаўкі, антытэзы і г. д.).

Абсыпанне (абсяванне) - магічны вясельны абрад, скіраваны на павелічэнне сям'і (а. маладых) і забеспячэнне яе дабрабыту (а. маладой двара і хаты).

Абход - элемент каляндарных і аказіянальных абрадаў: наведван- не ўдзельнікамі абраду кожнай вясковай сядзібы з выкананнем песень і пажаданняў; абворванне (баранаванне) вёскі падчас крызісных жыццё- вых сітуацый дзеля яе магічнай абароны.

Авантурна-навелістычныя  казкі -творы з прыгодніцкім сюжэтам і своеасаблівым тыпам разумнага, кемлівага, хітрага героя.

Агульныя месцы (адлац. Іосі сотітшпез) - у фальклоры: наяўнасць у розных творах або ў розных жанрах аднолькавых сітуацый, матываў, што маюць падобнае слоўнае выражэнне; традыцыйныя паэтычныя формулы, устойлівыя стылістычныя звароты.

Адзінка фальклорная — любы твор фальклору (поўны або незавершаны), фрагмент твора, апісанне абрадаў і сітуацый, аформленае ў выглядзе тэксту, нот, магнітаграмы, відэазапісу; мае навуковы пашпарт.

Аксіялогія (ад грэч. ахіа- «каштоўнасць» + 1о§о$ - «слова, паняцце, вучэнне») - вучэн не аб каштоўнасцях, згодна з якім фальклор разумеецца як каштоўнасць сама па сабе, а яго змест - сукупнасць фундаментальных каштоўнасцей, якімі кіруюцца ўсе без выключэння члены дадзенага этнасу.

Аламатыў (грэч. аііоз - «іншы») - канкрэтная рэалізацыя матыву ў фальклорным тэксце.

Алюзія (лац. аіііізіо - «намёк, жарт») - у мастацкай мове: адсылка да вядомага выказвання, факта літаратурнага, гістарычнага, палітычнага жыцця або да мастацкага твора; прыём красамоўства ў фальклоры і літаратуры.

Амбівалентнасць (ад лац. ашЬо - «абодва» + уаіепііа - «сіла») - тэрмін, які абазначае дваісты характар успрымання, ацэнкі аднаго і таго ж вобраза, з'явы, што валодае супрацьлеглымі, узаемнавыключальнымі якасцямі, уласцівасцямі (высокае і нізкае, разумны і дурань, драматычнае і камічнае).

Аналогія(фэч.апа1о§іа-«падабенства»)-уфальклоры: падабенства вобразаў, сюжэтаў, тэм, матываў, кампазіцыйных і іншых прыёмаў.

Ананімнасць (грэч. апопушпоз - «безыменны») - тэрмін, што абазначае працэс страты аўтарства, безыменнасць фальклорных твораў.

Анекдот (фэч. апеЫоіоз - «нявыдадзены, ненадрукаваны») - невялікае аднаэпізоднае вуснае апавяданне пра розныя жыццепадобныя здарэнні, смешныя сітуацыі, рысы характару чалавека або недарэчныя ўчынкі, якія завяршаюцца нечаканай камічнай развязкай.

Анімізм (ад лац. апіша, апішш - «дух», «душа») - вера ў існаванне душы, што можа існаваць па-за целам, духаў, у адушаўлёнасць жывой і нежывой прыроды.

Анталогія (ад фэч. апіЬо1о§іа - «кветнік, збор кветак») - збор асобных твораў некалькіх паэтаў або пісьменнікаў; у фальклоры: збор фальклорных твораў аднаго або некалькіх жанраў.

Антрапалагічная школа - яе прадстаўнікі тлумачылі падабенства фальклору народаў, якія не знаходзіліся паміж сабой у этнічнай роднасці або эканоміка-культурных сувязях, праз тэорыю самазараджэння сюжэтаў, агульнасць чалавечай прыроды, падабенства псіхікі і мыслення людзей.

Антрапамарфізм (ад фэч. апіЬгороа - «чалавек» + шофКе - «форма») - прыпадабненне міфалагічнай істоты, стыхіі і з'явы прыроды, жывёлы, рсліны і г. д. да чалавека па знешнім выглядзе, якасцях і здольнасцях.

Антытэза (адфэч.ап(ііЬе$І5-«супрацьпастаўленне»)-стылістычны прыём, заснаваны на рэзкім супрацьпастаўленні з'яў, прадметаў, азначэнняў, дзеянняў, вобразаў, пачуццяў і г. д.

Апавядальнік - інфармант, рэальны расказчык вусных празаічных твораў, казачнік; умоўны вобраз, які прысутнічае ў зачынах і канцоўках казак.

Апавяданне вуснае - жанр фальклорнай няказкавай прозы пра розныя падзеі з жыцця расказчыка, яго блізкіх, знаёмых, іншых людзей.

Апакрыфічныя легенды - жанр няказкавай прозы, звязаны з вобразамі і матывамі Старога і Новага Запаветаў, сюжэтамі пра вандраванне Бога і святых па зямлі, пра вялікіх падзвіжнікаў, вялікіх фэшнікаў і г. д.

Лпокрыф (грэч. арокгурНоз - «таемны») - твор з біблейскім сюжэтам, які ўтрымлівае адступленне ад афіцыйнага веравучэння і таму адвяргаецца царквой.

Архетып (грэч. агсНе-Іуроз - «пачатак» + «вобраз») - псіхалагічная агульначалавечая структура, калектыўны падсвядомы спадчынны вобраз; першасная форма, прататып; у фалыаіоры: першасны матыў, сюжэт, вобраз, створаны калектыўнай фантазіяй на аснове апрыёрнай схемы.

Арэал - (лац. агеа - «плошча, прастора») - зона распаўсюджання асобнай фальклорнай з'явы або яе часткі.

Асіміляцыя (лац. аззітііаііо - «прыпадабненне, зліццё, засва- енне») -у фалыаіоры: зліццё аднаго паэтычнага тэксту або праяўлення з іншым са стратай адным з іх сваіх мастацкіх асаблівасцей, жанравых прыкмет.

«Асноўны міф» - міф пра адзінаборства бога навальніцы са змеепадобным праціўнікам (выкрадальнікам вады, свойскай жывёлы, жанчын) і перамогу над ім; ва ўсходніх славян: гіпатэтычны міф пра паядынак бога-грамоўніка Перуна з Вялесам.

Атрыбут — істотная прыкмета міфалагічнага ці фальклорнага персанажа, абраду, з'явы і г. д.

Атрыбуцыя (лац. айгіЬііІіо - «прыпісванне») - устанаўленне аўтара мастацкага твора; у фальклоры: устанаўленне месца і часу стварэння фальклорнага твора.

Аўсень (Таусень, Баусінь) - каляндарна-абрадавая велічальна- віншавальная песня, якая выконвалася ў час калядных абходаў і названая па прыпеве ў форме выгуку («Аўсень!»)

Аўтарэма - індывідуальна-аўтарская, адзінкавая, адрозная ад агуль- напрынятай трактоўка пэўнага міфалагічнага  ці фальклорнага вобраза, матыву, сюжэта ў літаратурным творы.

Аўтэнтычны (тэкст) (ад грэч. аіНЬепгікоз - «сапраўдны») - тэкст фальклорнага твора ў момант яго выканання носьбітам фальклорнай традыцыі.

Афарыстыка народная - сукупнасць выслоўяў, прыказак, пры- мавак.

Багатырскія казкі - група твораў, героі якіх багатыры незвычайнай сілы або былінныя багатыры.

Байка - у гутарковай мове сінонім казкі, легенды, апавядання з выдумкай.

Балаган (ад перс. балахане - «верхні пакой, балкон») - часовае збудаванне для паказу ў ім цыркавых і тэатральных прадстаўленняў пераважна камічнага характару (у Расіі з сяр. XVIII ст.).

Балада (франц. Ьаііасі ад познелац. Ьаііо - «танцую») - ліра-эпічная песня, якая па-мастацку адлюстроўвае драматычныя і трагічныя калізіі ў сферы асабістага, сямейнага і грамадскага побыту чалавека.

Бахар (баять - «казаць», бахорнть - «балбатаць») - старажытнарускі казачнік.

Батлейка - від беларускага народнага лялечнага тэатра; гл. Вяртэп.

Бывальшчына -жанр няказкавай прозы, кароткае вуснае апавяданне з адноснай сюжэтнай устойлівасцю пра нібыта наяўнае, выключнае здарэнне, звычайна з трэцяй асобай.

Быліны (кніж.) - жанр рускай народнай эпічнай паэзіі эпохі ранняй дзяржаўнасці; народны тэрмін - «старына» («старынка»).

Былічка - вуснае апавяданне-успамін пра нібыта наяўныя звышнатуральныя з'явы: сустрэчу апавядальнака з увасобленым духам прыроды (лесуном, вадзяніком, русалкай і г. д.), хатнім духам (дамавіком, кікімарай, лазнікам, авіннікам) або іншай дэманічнай істотай (д'яблам, змеем, чараўніком, ведзьмай).

Бытаванне фальклору - уключанасць фальклору ў паўсядзённы і працоўны быт, святы, абрады, ігрышчы, вячоркі і г. д.

Бытавыя казкі - від рэалістычных казак з сямейным тыпам канфлікту.

Валачобныя песні(валачэўныя,лалынкі) -велічальна-віншавальныя песні вясеннягаабрадавага абходу двароў, якія выконваліся ў першы дзень Вялікадня (Пасхі) валачобнікамі (лалоўнікі, кукольнікі, ранцавальнікі, хрыстаслаўнікі), блізкія да калядак.

Вандроўныя сюжэты - аднолькавыя сюжэты ў фальклоры розных народаў (казках, баладах і г. д.), наяўнасць якіх тлумачылася іх міграцыяй і запазычаннем.

Варыянт (ад лац. уагіапііз - «зменлівы») - у фаяыаіоры: кожнае ад- наразовае выкананне народнага твора, а таксама яго зафіксаваны тэкст.

Варыятыўнасць-арганічнаяіуніверсальнаяўласцівасцьфальклору, спосаб існавання фальклорнай традыцыі; фальклорны працэс - гэта змяненне на традыцыйнай аснове сюжэтных тэм, матываў, сітуацый, вобразаў, элементаў стылю і г. д.

Велічальныя песні - жанр абрадавай лірыкі, пабудаваны на ідэалізацыі персанажа і яго асяроддзя.

Версія (ад познелац. уегзіо-«відазмяненне, паварот»)-у фалыаіоры: група варыянтаў, якія даюць якасна іншую (часам прама супрацьлеглую) трактоўку народнага твора.

Верш раёшны - рыфмаваны вольны верш, у якім колькасць строф, размяшчэнне складоў і націскаў свабодна вар'іруецца ў кожным радку; выкарыстоўвалі раешнікі, лялечнікі, гандляры-разносчыкі і інш.

Верыфікацыя - праверка дакладнасці мастацкага тэксту.

Вінаграддзе - адзін з трох тыпаў рускіх калядных велічальна- заклінальных песень (калядка і аўсень), названых па прыпеве («Внноградне красно-зелено»).

Вобраз фальклорны - персанаж, дзеючая асоба, рэч, прадмет, локус, якія валодаюць мастацкай завершанасцю, самастойным зместам іфункцыяй.

Вобразы-сімвалы - характэрныя для народнай паэзіі традыцыйныя іншасказанні («акамянелыя» метафары), якія абазначаюць шэраг персанажаў, іх пачуцці і перажыванні.

Вопленіца (ад «вопкть») - выканальніца галашэнняў (з народа).

Восеньскія песні - цыкл каляндарных, часта элегічных песень, звя- заны з месцам прысутнасці лірычнага героя.

Вывучэнне фальклору - арэальнае, дыяхроннае, комплекснае, рэ- гіянальнае, сінхроннае, сістэмнае, тыпалагічнае, тэксталагічнае, функ- цыянальнае даследаванне фальклору і яго асобных з'яў.

Выслоўі - трапныя і дасціпныя выразы, пазбаўленыя па- вучальнасці.

Вяртэп (ад стараслав. і сгаражытнарус. вертепь - «пячора») - разнавіднасць народнага лялечнага тэатра; дзеянне вяртэпнай драмы адбывалася ў двухпавярховым драўляным корабе, на верхняй пляцоўцы якога разыірываліся сцэны рэлігійнага характару (галоўная тэма - на- раджэнне ў пячоры Ісуса Хрыста), на ніжняй - побытавыя гумарыстыч- ныя сцэнкі (галоўныя героі - Салдат, Цыган, Запарожац, Поп, Баба, Д'ябал).

Вяселле - комплекс абрадаў, звычаяў, песенных, танцавальных, гульнявых і інш. твораў, якія суправаджаюць урачыстасць заключэння шлюбу, няпісаны юрыдычны акт зацвярджэння новай сям'і.

Вясельныя песні - від сямейна-абрадавых песень, розных ў жан- равых адносінах (рытуальныя, заклінальныя, велічальныя, жартоўныя і інш.), з адметнымі вобразамі-персанажамі (жаніх, нявеста, сват, каравайніцы, дружкі, прыданкі і інш.).

Вяснянкі - песні абраду гукання вясны і веснавога перыяду («вяс- на»),

Галашэнні - традыцыйныя мастацкія імправізацыі, звязаныя пера- важна з пахаваннем, вясельнымі, рэкруцкімі і іншымі абрадамі, хваро- бай, няўродзіцай і г. д., форма выражэння гора і смутку.

Гарадскі фальклор - вусна-паэтычная творчасць гарадскога насельніцтва своеасаблівага зместу і складу.

Гендэр (англ. §епсіег - «род») - паняцце, якое арыентуе на сэнсавую дыферэнцыяцыю з'яў (у прыватнасці, фальклорных) па палавой прыкмеце. 

Генезіс (грэч. §епезІ5 - «паходжанне») - паходжанне, узнікненне; працэс утварэння і станаўлення з'явы, што развіваецца.

Гераічны эпас - эпічныя жанры, аб'яднаныя гераічным модусам мастацкасці, пазіцыяй галоўных персанажаў (быліны, юнацкія песні, багатырскія казкі і да т. п.).

Гістарычная песня - жанр фальклору, песня пра гістарычны факт або гістарычную асобу, пра якіх дакладна вядома з пісьмовых гістарычных крыніц.

Гістарычная школа  — кірунак у рускай фалькларыстыцы, прадстаў- нікі якога тлумачылі фальклорныя творы толькі як адлюстраванне пэўнай гістарычнай рэальнасці; заслуга: сістэматызацыя сюжэтнага складу і стварэнне гістарычнай геаграфіі народнага эпасу.

Дзіцячы фальклор - сукупнасць жанраў, прызначаных для дзіцячай аўдыторыі, створаных як дарослымі для дзяцей, так і самімі дзецьмі.

Дражнілка - жанр дзіцячага фальклору; кароткія, аднастрофныя творы гумарыстычнага або сатырычнага характару.

Другасны фальклор - творы, узноўленыя ў мастацкай практыцы.

Дума - песенны эпас украінскага  народа.

Духоўныя вершы - жанр усходнеславянскіх народных песна- пенняў рэлігійнага зместу, якія па сюжэце ўзыходзяць да кніжных крыніц (Бібліі, жыцій святых, апокрыфаў).

Дыскурс (лац. (ІІ&С11Г5115 - «разважанне, маўленне, выказванне») - нярэдка ўжываецца як паняцце, блізкае «стылю»; у фальклоры: спецыфічны спосаб або спецыфічныя правілы арганізацыі вуснай маўленчай дзейнасці.

Дэманалогія, або ніжэйшая міфалогія (ад грэч. «іаішоп - «боства, дух» + 1о$>оз - «слова, паняцце, вучэнне») - комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра дэманаў язычніцкага і хрысціянскага паходжання (д'ябла, чарцей, русалак, вадзяніка, лесавіка, дамавіка, кікімару і г. д.), а таксама сукупнасць твораў, якія адлюстроўваюць гэтыя ўяўленні.

Информация о работе Кароткі слоўнік фальклорна-этнаграфічных тэрмінаў