Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 22:11, контрольная работа

Краткое описание

Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва.

Содержание

Уводзіны………………2
Глава 1. Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6
Глава 2. Паўстанне 1830 -1831 гг. у лёсе беларускай культуры…………… 10
Глава 3. Адукацыя ………………14
Глава 4. Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17
4.1 Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17
4.2. Жывапіс. Архітэктура …………..21
4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27
Заключэнне………………………………30
Спіс літаратуры…………………32
Прыкладанне………………………33

Вложенные файлы: 1 файл

печать.docx

— 81.09 Кб (Скачать файл)

                                            ЗМЕСТ            

Уводзіны………………2

Глава 1.  Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6

Глава 2.   Паўстанне 1830 -1831 гг.  у лёсе беларускай культуры…………… 10

Глава 3.   Адукацыя ………………14

Глава 4.   Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17

4.1 Станаўленне беларускай  літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17

4.2. Жывапіс.  Архітэктура …………..21

4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27

Заключэнне………………………………30

Спіс  літаратуры…………………32

Прыкладанне………………………33 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                             УВОДЗІНЫ 

     У навуцы існуе шмат азначэнняў паняцця “культура”. Самае кароткае з іх, але не пазбаўленае сэнсу: культура – гэта ўсё тое, што створана фізічнай і разумовай працай чалавека. І сапраўды, ці ж не працай людзей пабудаваны тысячы прагожых гарадоў з іх цудоўнымі будынкамі, мастамі, скверамі, паркамі, напісаны безліч цікавых і каштоўных кніг у розных жанрах мастацкай і навуковай літаратуры, падобна свету такое мноства выдатных твораў жывапісу і музыкі?! Ён быў бы яшчэ больш прыгожым і багатым, калі б па злой волі разбуральнікаў прыгожага, праціўнікаў прагрэсу на зямным шары не вяліся частыя і жорсткія войны, у выніку якіх культуры прычыняліся незаменныя страты. Сёння найвялікшую пагрозу для яе ўяўляюць сур’ёзныя парушынні законаў экалогіі, у чым найбольш вінаватае само чалавецтва, чым разбуральныя, стыхійныя працэсы ў прыродзе.

     Сказанае  вышэй ў поўным аб’ёме зведала на сваім шматвяковым шляху і беларуская культура. У яе былі перыяды сапраўднага ўздыму, што ўвайшлі ў нашу гісторыю як залаты век, але здарылася і такое, што яе існаванне знаходзілася на валаску ад пагібелі, нястрымна набліжалася да апошняга дня Пампеі. На шчасце, у самы трывожны, трагічны для беларускай культуры час у яе заўсёды знаходзіліся надзейныя заступнікі і працэс распаду спыняўся, пачыналася новае ўзыходжанне да прагрэсу, што даводзілася назіраць колькі гадоў таму і на сучасным этапе, які мы пэўнай падставай называем новым беларускім нацыянальна-культурным адраджэннем. На жаль, яно затармазілася, не набыўшы належнага разгону, бо не было як след зразумета многімі нашымі палітыкамі і інтэлігенцыяй. Прынятыя дзяржавай у першай палове 90-х гг. нарматыўныя акты па адраджэнні, вяртанні на законнае месца беларускай мовы, нацыянальнай культуры і нацыянальнай сістымы адукацыі пазней не сталі планамерна ўкараняцца ў практыку і

сёння носяць у поўным сэнсе слова чыста  сімвалічны характар.

     У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых  з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай  самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства.

     Найбольш  характэрнай праявай новага этапу  ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі  культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклору і г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва - сродкамі такой барацьбы.

     У сувязі з развіццём эканомікі  і ўскладненнем сацыяльнага жыцця  расце попыт на веды, культурныя каштоўнасці. Адначасова больш значнай  становіцца роля культуры ў жыцці  асобнага чалавека, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.

   Вызначальнай  з'явай гісторыка-культурнага працэса  на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыяанальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел фамадства, іншыя праявы феадальнага  ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры, а такса-ма насуперак памкненням улад затрымаць  беларускую культуру на ўзроўні фальклору,уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага  адраджэння. Свайго найвышэйшага ўз-роўню  яна дасягнула ў 40-50-я гг. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя  рысы культуры беларусаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны  тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі, асветы.

   Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва. Уменне шукаць і ўжываць, для дадзенай тэмы, патрэбны матэрыял, патрэбную літаратуру, таксама з’яўляецца мэтай маёй кантрольнай работы. У адпаведнасці з мэтай сфармуляваны задачы:

  • Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства.
  • Паўстанне 1830 -1831 гг.  у лёсе беларускай культуры.
  • Адукацыя.
  • Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура.

   Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

     На час далучэння да Расійскай  імперыі Беларусь мела багаты  культурна-гістарычны вопыт i сталыя  культурныя традыцыі, якія складваліся  на працягу стагоддзяў. Уключэнне  ў новы дзяржаўны арганізм, які  ў сваю чаргу вызначаўся ўласнымі, здаўна выпрацаванымі, культурнымі  здабыткамі, не магло не паўплываць  на далейшае культурнае развіццё  Беларускага краю.

      На канец XVIII - першую палову XIX ст. прыпадае пачатковы этап новых,  пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай, узаемадносін паміж культурамі  Беларусі i Расіі. На пярэднім  плане гэтых даволі складаных  i неадназначных узаемаадносін апынуліся  такія ўжо сфарміраваныя культурныя  плыні, як шляхецкая культура  Беларусі i руская дваранская імперская  культура. Шмат у чым гэтыя  культуры былі роўнавялікія, найперш  па ўзроўню развіцця. Да XIX ст. яны  прыйшлі значна абноўленымі бурнымі  працэсамі еўрапеізацыі, узбагачаныя  ідэямі i ідэаламі эпохі Асветніцтва,  аднак мелі розны культурны  вопыт, арыентацыі i традыцыі.

      Злучаныя ў межах адзінай дзяржаўнай  прасторы, яны апынуліся ў няроўным  становішчы: як культура народа  скаронага i народа пануючага.  Роўнавялікасць параджала ўзаемаразуменне  i ўзаемапрыцягненне, рознасць выклікала  непаразуменні i супрацьстаянне. Гэтыя  тэндэнцыі вызначалі развіццё  ўсіх сфер культурнага жыцця  краю, асабліва народнай асветы.

   Актуальнасць дадзенай тэмы не выклікае сумненняў. Асаблівую актуальнасць набываюць пытанні, прысвечаныя вывучэнню станаўлення беларускай  літаратурнай мовы і беларускай літаратуры, а таксама развіццё  жывапіса, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва. Нездарма кажуць: “ Без мінулага няма будучыні”. У нашыя дні рэзка ўзрасла цікавасць да тэарэтычнага вывучэння культуры. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць ўзнікненне ў XX стагоддзі цэлага шэрагу навуковых дысцыплін, якія робяць культуру прадметам спецыяльнага разгляду. Асаблівае месца сярод іх заняла культуралогія. Заснавальнікам культуралогіі стаў амерыканскі вучоны Л.А. Уайт (1900-1975). У працах «Навука аб культуры» (1949), «Эвалюцыя культуры» (1959), «Паняцце культуры» (1973) і іншых Л. Уайт заклаў асновы культуралогіі як самастойнай навуковай дысцыпліны. Інтэнсіўна развіваючыся, культуралогія стала сёння інтэграцыйнай вобласцю ведаў, якая разглядае культуру перш за ўсё як агульначалавечы здабытак. Разам з ёй (а па часе ўзнікнення раней) існуе культурная антрапалогія. Гэтая навука занятая вывучэннем культур асобных народаў. У заходняй навуцы культуралогія і культурная антрапалогія часта ідуць «у звязку», узаемна дапаўняючы адзін аднаго.

   Свае  думкі наконт развіцця беларускай культуры ў цэлым выказаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел ЛАТУШКА часопису “Слава працы”: – “Ведаеце, што культура – гэта душа чалавека. І беларуская культура, яна чыстая і празрыстая, як назва нашай краіны – Беларусь. Мы можам ганарыццца нашай гісторыка-культурнай спадчынай, тым набыткам, які прыйшоў да нас ад прадзедаў спакон вякоў і на гэтым будаваць сучасную культуру”.

   На  цяперашні момант дзяржава стараецца  зрабіць усё дзеля таго, каб  сёння гэтая сфера дзейнасці  займала важнае месца ў грамадстве. Прыклад таму – рэалізацыя шэрага праграм. Успомніць хаця б дзяржаўную праграму развіцця і падтрымкі вёскі, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі апошнія пяць год. Дзякуючы ёй адрамантавана  больш за 1700 аб’ектаў культуры і  пабудаваны новыя ў розных кутках краіны: дамы культуры, клубы, бібліятэкі і г. д. Палепшылася матэрыяльная база і раённых устаноў. Зразумела, што не ўсе пытанні былі вырашаны, аднак з прыняццем новай дзяржаўнай праграмы фінансавую дапамогу атрымаюць  і сельскагаспадарчыя рэгіёны краіны. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Глава. 1 Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства 

     Новыя палітычныя ўмовы (падзелы Рэчы Паспалітай) аказалі вельмі істотны ўплыў  на характар і развіццё культурнага  працэсу. Такія падзеі, як паўстанне  пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, вайна з французамі 1812 г., паўстанні 1831-га і 1863-га гадоў, ліквідацыя царкоўнай  Уніі адбіліся вобразна і сюжэтна  ў многіх творах літаратуры, музыкі, жывапісу, фальклору. Пад уплывам  еўрапейскіх матываў рамантызму такія творы падкрэслівалі гістарычны пафас, нязбытачнасць спадзяванняў, безнадзейнасць ад страты чагосьці вялікага і значнага (дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага).

     У дачыненні да беларусаў царскае  самадзяржаўе праводзіла палітыку поўнай нацыянальна-культурнай асіміляцыі. Такая  палітыка зыходзіла з ідэалагічнай дактрыны «заходне-русізму», якая разглядала беларусаў як неад’емную частку адзінага рускага народу. Гісторыю Беларусі «заходне-русы» трактавалі выключна ў кантэксце расійскай гісторыі, не прызнавалі станоўчых момантаў у  развіцці беларускай культуры ў эпоху  ВКЛ і РП, беларускую мову разглядалі як заходне-рускі дыялект вялікарускай мовы. Такія ідэі карысталіся ўрадавай падтрымкай і пашыраліся сярод насельніцтва з дапамогай праваслаўнай царквы і дзяржаўнай школы. Адмоўным фактарам у развіцці беларускай нацыі стала пашырэнне стэрэатыпу, паводле якога беларусы праваслаўнага веравызнання атаясамляліся з рускімі, а беларусы-католікі – з палякамі. Адначасова вялікая частка прад-стаўнікоў шляхецкіх элітаў і каталіцкага духавенства Беларусі атаясамляла сябе з польскай культурай і праводзіла палітыку паланізацыі. Але менавіта ў дадзены храналагічны перыяд, дзякуючы намаганням прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, выпрацоўваецца беларуская нацыянальная ідэя, адраджаецца літаратура на мове карэн-нага насельніцтва, ствараецца навуковае беларусазнаўства

     У канцы XVIII – XIX ст. Беларусь у навуковых адносінах заставалася нявывучаным краем. Зусім не было даследаванняў аб мове, фальклоры, этнаграфічных межах рассялення беларусаў, гісторыі Беарусі. Не існавала нават адзінай назвы народа і краіны. Так, назва “Беларусь” на той час замацавалася толькі за ўсходнімі губернямі – Віцебскайі Магілёўскай. Мінская, Гродзенская, віленская губерні называліся Літвой. Пераважна непісьменнае беларускае насельніцтва не Ўсведамляла сябе асобным народам. Сваю нацыянальную прынадлежнасць яны вызначалі не па этнічных (нацыянальных), а па канфесійных (рэлігійных) або мясцовых прыкметах, называючы сябе тутэйшымі. Праваслаў’е ўспрымалася імі як “руская” вера, а каталдіцкая – як “польская”

     На  працэсы развіцця культуры Беларусі ў ХІХ ст. вялікі ўплыў аказвалі ідэі Асветніцтва і рамантызму. Далучэнне  да Расійскай імперыі не паўплывала істотна на стан асветы. Сістэма  школьніцтва, закладзеная славутай Адукацыйнай камісіяй, атрымала далейшае развіццё ў першай трэці ХІХ ст. Цэнтрам навукі і культурнага  жыцця на абшарах былога ВКЛ быў  утвораны ў 1803 г. на базе былой Вышэйшай школы Віленскі універсітэт. Ён адначасова стаў адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай  навучальнай акругі, у склад якой уваходзілі былыя ўсходнія землі  Рэчы Паспалітай. Віленскі універсітэт  знаходзіўся на першым месцы ў  Расійскай імперыі па колькасці  студэнтаў. Тут выкладалі такія  выдат- ныя даследчыкі, як філосаф, астраном і матэматык Ян Снядэцкі, яго брат біёлаг Ежы Снядэцкі, батанік Станіслаў  Юндзіл, медыкі Франк і Пелікан i многія іншыя. У сценах універсітэта дынамічна развівалася гістарыяграфія ВКЛ, да прадстаўнікоў якой належалі выдатныя гісторыкi Іосіф Лялевель, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Іосіф Ярашэвіч. У абуджэнні цікавасці  грамадства да культурнай спадчыны ВКЛ  і старабеларускай пісьмовай  традыцыі вялікую ролю адыграў вядомы славіст Міхал Баброўскі. Цікава, што Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, Іосіф Ярашэвіч, філолаг Платон Сасноўскі, выдавец  Антось Марціноўскі паходзілі з  уніяцкага прыходскага духавенства. На думку некаторых гісторыкаў, менавіта ў гэтым асяроддзі зараджаюцца  парасткі беларускай нацыянальнай ідэі.

     Пасля паўстання 1831 г. Віленскі універсітэт  быў закрыты царскім ўрадам як рассаднік бунтарскіх ідэй, а навучанне  ў сярэдніх і пачатковых школах пераводзілася  на расійскую мову: “(...) для доставления  юношеству Западных губерний образования  в духе русском, необходимо стараться, дабы русский язык посредством первоначального  воспитания сделать там народным” . Пасля закрыцця Віленскага універсітэта цэнтрам навукова- культурнага жыцця  сталі перыядычныя выданні “Ateneum”, “Teka Wilenska”, “Rubon” і інш. Тут друкаваліся  шматлікія навуковыя артыкулы, прысвечаныя  гісторыі і культуры Беларусі. Найбольш вядомымі і актыўнымі выдаўцамі  такіх часопісаў былі пісьменнік Ігнат Крашэўскі і этнограф, археолаг, гісторык Адам Кіркор. Адным з важнейшых  кірункаў развіцця гуманітарных навук  на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст. стала вывучэнне традыцыйнай  народнай культуры. Гэтая тэндэнцыя  была абумоўлена ўплывамі Асветніцтва  і рамантызму, абуджэннем сярод адукаванага  грамадства цікавасці да старажытнай дахрысціянскай культуры і гісторыі, сляды якой яны бачылі ў звычаях і традыцыях простага люду. Пэўную ролю тут адыгрывалі і палітычныя прычыны – паражэнні ў барацьбе з расійскім самадзяржаўем прымушалі мясцовую шляхту, асабліва яе перадавую частку, шукаць згоды і паразумення з сялянствам, якое даволі абыякава ставілася да патрыятычных заклікаў паўстанцаў. Першыя спробы літаратурнай творчасці на беларускай мове з’яўляліся па сутнасці спробамі наладзіць масток паміж мясцовай польскамоўнай шляхецкай культурай і беларускамоўнай культурай простага люду,

Информация о работе Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст