Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 22:11, контрольная работа
Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва.
Уводзіны………………2
Глава 1. Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6
Глава 2. Паўстанне 1830 -1831 гг. у лёсе беларускай культуры…………… 10
Глава 3. Адукацыя ………………14
Глава 4. Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17
4.1 Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17
4.2. Жывапіс. Архітэктура …………..21
4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27
Заключэнне………………………………30
Спіс літаратуры…………………32
Прыкладанне………………………33
данесці да сялян на зразумелай ім мове набыткі і вартасці шляхецкай цывілізацыі.
Пачынальнікам навуковага беларусазнаўства, археалогіі і фалькларыстыкі стаў ураджэнец Міншчыны Зарыян Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), які быў у маладосці арганізатарам тайнага антыўрадавага гуртка і патрапіў за гэта ў ссылку, а пазней, змяніўшы прозвішча, заняўся навуковай дзейнасцю. Менавіта Даленга-Хадакоўскі адным з першых пачаў друкаваць у перыядычных выданнях артыкулы пра бе- ларускую народную культуру. Вывучэнне сялянскай мовы, фальклору, традыцый і звычаяў аб-
вяшчалася адным з накірункаў асветніцкай дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Актыўны ўдзельнік гуртка філарэтаў Ян Чачот, блізкі сябар і зямляк Адама Міцкевіча, стаў адным з найбольш вядомых даследчыкаў беларускага фальклору. Пасля вяртання з царскай ссылкі
ён выдаў у выніку карпатлівай збіральніцкай працы фалькларыстычнае даследаванне “Сялянскія песні з-над Дзвіны і Нёмана”. Народныя тэксты Чачот перакладаў на польскую мову, а ў апошніх выданнях падаваў у арыгінале. Ён таксама заклікаў інтэлігенцыю да вывучэння беларускай мовы і сам склаў яе невялікі слоўнічак. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі такія выдатныя даследчыкі, як браты Яўстах і Канстанцін Тышкевічы, Адам Кіркор і многія іншыя. У перыядычных выданнях Вільні, Пецярбурга, Масквы і Варшавы ў гэты перыяд выходзіць вялікая колькасць матэрыялаў, прысвечаных беларускаму фальклору, мове, звычаям і традыцыям. У 1840 г. палітычны эмігрант Аляксандр Рыпінскі выдаў у Парыжы фалькларыстычнае даследаванне “Беларусь”. У работах Паўла Шпілеўскага, сына прыходскага святара з Міншчыны, уздымалася праблема паходжання беларускай мовы і яе месца сярод іншых славянскіх моў. Актыўныя даследаванні беларускай мовы праводзілі Станіслаў Мікуцкі і Іван Насовіч.
Нягледзячы
на неспрыяльныя ўмовы, якія склаліся
пасля закрыцця Віленскага універсітэта,
працягваецца вывучэнне гісторыі Беларусі.
Асаблівае значэнне мелі “Гістарычныя
звесткі пра выдатныя месцы Беларусі з
далучэннем і іншых звестак, што да яе
адносяцца” (1855) М. Без-Карніловіча і “Агляд
гісторыі Беларусі са старажытных часоў”
(1857) В.Турчыновіча. Фактычна ўпершыню
ў гэтых кнігах гісторыя Беларусі разглядалася
як асобны прадмет даследавання. Турчыновіч,
напрыклад, заяўляў, што “Беларусь мае
ўласную гісторыю”.
Глава.2 Паўстанне 1830 -1831
гг. у лёсе беларускай
культуры
Цяжка сказаць, да якой пары культура карэннага насельніцтва беларускай зямлі ганьбілася б, знаходзілася б у залежным, падпарадкаваным становішчы ад іншароднай, польскай, каб на шлях адкрытай барацьбы з апошняй рашуча не стаў сам рускі ўрад пры цару Мікалаю I (1825-1855). Падставай для гэтага паслужыла нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1830 – 1831 гг. у Польшчы, Літве і Заходняй Беларусі. Выклікана яно было не ў малой ступені рэвалюцыйнымі падзеямі ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У час яго ўпершыню самі палякі ці апалячаныя беларусы зрабілі канкрэтныя практычныя крокі па выкарыстанні беларускай мовы ў пісьмовых тэкстах. На ёй выдаваліся і распаўсюджваліся сярод беларусаў улёткі (лістоўкі) з мэтай уцягнення іх у барацьбу за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. З такімі смелымі патрабаваннямі паўстанцаў, зразумела, ніяк не мог пагадзіцца рускі імператар. Добра падрыхтаваныя да ваенных дзеянняў царскія войскі без асаблівых цяжкасцяў прымусілі капітуляваць паўстанцкія цэнтры. Пачаліся рэпрэсіі, у час якіх рабіліся і розныя захады па абмежаванні сферы распаўсюджвання польскага ўплыву на беларускіх землях, што самым істотным чынам паўплывала, але зусім не ў лепшы бок, і на духоўнае жыццё іх карэнных жыхароў. Менавіта пасля разгрому паўстанцаў Дзяржаўны савет Расіі прапанаваў мінісіру народнай асветы пакланіцца “ аб прыняцці захадаў наконт узмацнення рускай мовы ў вучылішчах заходніх губерняу”.1 І такіх захадаў было зроблена нямала.
Знешне круты паварот у палітыцы Расійскай імперыі да палякаў быццам бы зусім не быў накіраваны супраць асноўнага насельніцтва Беларусі. А такі паварот пачаўся тут ужо з выдання ў 1836 г. царскага ўказа аб забароне выкладання ў навучальных установах на польскай мове і замене яе рускай, з масавага закрыцця каталіцкіх і уніяцкіх школ. Рускія свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы прыйшлі на замену каталіцкім манастырскім навучальным установам, а рускія пачатковыя школы - прыходскім вучылішчам, што існавалі пры касцёлах. Праз чатыры гады, як вывелі польскую мову з каталіцкіх і уніяцкіх школ, быў прыняты ўказ, у адпаведнасці з якім прадпісвалася і ўсе судовыя, адміністрацыйныя і грамадзянскія акты складаць не на польскай, а на рускай мове. Як бачым, з беларускім элементам знешне не вялося сур’ёзнай барацьбы, як не было і спробы садзеяння яму ў школьнай адукацыі, афіцыйным справаводстве, аднак усе захады па выкараненні ўплыву сваім канчатковам вынікам мелі русіфікацыю Беларускага краю. У выкараненні ж беларускай мовы з усіх дадзеных сфер вялікай патрэбы не было, бо аб гэтым яшчэ раней “добра” паклапаціліся палякі. Апошнюю беларускую школу, што знаходзілася ў Крошне і ў якой вучыўся будучы першы наш паэт Паўлюк Багрым, закрылі ў пачатку 30-х гг. Істотным ударам па нашых традыцыях трэба прызнаць адмену ў адпаведнасці з царскім указам ад 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута 1588 г.спачатку ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. – у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.
У супрацьборстве польскай і рускай моў у галіне асветы ў Беларусі, гэтак жа як і ў саперніцтве польскай і рускай культур у цэлым, першай наканавана было паступова здаць свае досыць трывалыя пазіцыі, зразумела, не без супраціўлення. Тут строга пачынаў дзейнічаць прынцып: чыя ўлада, таго культура і мова. Калі да 1830 – 1831 гг. царызм, праваслаўная царква абмяжоўваліся толькі тым, што праз рускую мову імкнуліся русіфікаваць беларусаў, якія захавалі сваё роднае слова, этнічную самасвядомасць, трымаліся праваслаўя, дык цяпер яны ўжо смялей, адкрыта замахнуліся і на тую частку спрадвечнага беларускага па крыві насельніцтва, якое ўсёж паспелі пад прымусам і шляхам падману акаталічыць і апалячыць. Так два вялікія – паводле колькасці насельніцтва, а не ажыццяўляемай мэты – суседнія славянскія народы распраўляліся на зусім новым вітку развіцця сусветнай цывілізацыі з нацыянальна-культурнымі традыцыямі трэцяга славянскага народа, які з прычыны цяжкіх гістарычных абставін затрымаўся ў сваім духоўным развіцці і нарэшце на рубяжы XVIII – XIX стст. апынуўся паміж молатам і кавалдай.
На ўмацаванне рускга элементу на беларускіх землях пэўным чынам магло б паўплываць выкананне прынятага царскім урадам у лютым 1836 г. Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Меркавалася перасяляць да дзесяці тысяч душ, аднак пераехала да нас не больш чым 100 душ мужчынскага полду, якія з цягам часу асіміляваліся ў асяроддзі беларускіх сялян. Не ўдалося ажыццявіць і масавага размяшчэння рускіх ворыўных салдат у маёнтках удзельнікаў паўстання 1830 – 1831 гг., якія былі высланы ці самізбеглі з радзімы. Па розных прычынах застаўся нявыкананым і прыняты ў 1835 г. праект аь масавым перасяленні беларускіх сялян з канфіскаваных і дзяржаўных маёнткаў у рускія губерні .
У пэўным сэнсе слова пераломным у гвалтоўнай русіфікацыі нашага краю ёсць падставы лічыць 1840 г., калі ўказам Мікалая I забаранялася нават ужыванне самаго тэрміна “ Беларусь”. Ад таго часу яе афіцыйна сталі называць Паўночна- Заходнім краем, каб не даваць падставы насельніцтву ў гэтай назве роднай зямлі бачыць штосьці этнічна акрэсленае. Мову беларусаў, на якой у сярэднявеччы выйшла ў свет вялікая колькасць твораў арыгінальнай літаратуры, цяпер ужо не ў вузкім коле людзей, а на афіцыйным узроўні беспадстаўна аб’явілі “дыялектам”, “гаворкай” рускай мовы, а не дык і проста “жаргонам”. Міне некаторы час і яе назавуць яшчэ больш грубым азначэннем “мужыцкая мова”, таму што яна стане панаваць у асноўным у асяроддзі сялян, вясковых жыхароў, бо ў горадзе тады карэннае насельніцтва Беларусі было вельмі слаба прадстаўлена.
Беспадстаўныя плёткі на беларускую мову, да распаўсюджвання якіх мелі дачыненне прысланыя з Расіі чыноўнікі, прадстаўнікі інтэлігенцыі і праваслаўнага кліру, ніколькі не паўплывалі на адносіны жыхароў сельскай мясцовасці да роднага слова далёкіх і блізкіх продкаў. Па-ранейшаму яно жыло тут па-за ўсялякай сур’ёзнай канкурэнцыі. Станоўчы прыклад адданасці вяскоўцаў свайму асноўнаму духоўнаму скарбу пазітыўнага ўздзейнічаў і на стаўленне да яго той часткі інтэлігенцыі, якая яшчэ дашчэнту не растварылася ў польскай ці рускай культурах. Шанаваць роднае слова пераканаўча вучыў перадавых людзей Беларусі яшчэ і вопыт палякаў, якім зараз таксама нялёгка было ўратоўваць сваю мову, будучы падзеленымі паміж трыма суседнімі дзяржавамі: Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Не думаецца, што многіх людзей нашага краю не хвалявала, калі яны чыталі наступныя словы польскага паэта, ураджэнца Брэсцкага павета Юльяна Урсына Нямцэвіча (1757 – 1841): “Мова – аснова нацыі, ці больш дакладна – уяўляе сабой адрозненне нацыі ад нацыі. Калі толькі сціраецца родная мова – гіне імя бацькаўшчыны… Ніводзін народ не мае большай патрэбы стаяць на варце супраць гэтай пагрозы, як мы палякі”. І ўсё ж яшчэ большая патрэба ў гэтым існавала ў беларусаў, і таму яны не маглі не пераймаць вопыту палякаў. А ён быў вядомы ў Беларусі і ў значнай ступені дзякуючы таму, што нямала яе таленавітых сыноў і дачок, асабліва ў галіне пісьменства, працавала на карысць польскай культуры.
Паколькі ў першай палове XIX ст. у нашым краі польская мова з’яўлялася літаратурнай, практычна ўсе, хто меў прыроджаны талент пісьменніка, пісаў свае творы на ёй. Рабочай яна была і для ўраджэнца вёскі Мясота Наваградскага павета Тамаша Зана, вядомага як заснавальніка Таварыства “філаматаў” у Віленскім універсітэце. “Заслуга Тамаша Зана перад нашай літаратурнай у тым – справядліва зазначае паэт Кастусь Цвірка, - што ён адзін з першых (разам з Янам Чаротам) звярнуўся да крыніц беларускага фальклору, паказаў, якія духоўныя багацці тояцца ў шматвякавой культуры роднага народа. Зварот да фальклору быў першым крокам літаратараў Беларусі першай паловы XIX стагоддзя да ўласна беларускай літаратуры. Сюжэты і вобразы вуснапаэтычнай творчасці беларусаў асабліва шырока выкарыстаў Тамаш Зан у такіх сваіх творах, як камедыя “Грэцкія піражкі”, паэма “Табакерка”, балады “Цыганка”, “Свіцязь – возера…”.2
Смела
падаў голас у абарону правоў
беларусаў на самастойнае нацыянальна-
Глава.3
Адукацыя
З пункту гледжання асветнікаў стварыць ідэальнае грамадства можна перш за ўсё з дапамогай правільнага выхавання і адукацыі. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў падпарадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэта абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII – пачатку ХІХ ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі.Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой.
У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. на базе рэарганізаванай Галоўнай Віленскай школы. Ва універсітэце меліся 4 факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратурны і вольных мастацтваў. Ва універсітэце працавалі такія вядомыя вучоныя як І. Страйноўскі, Я. Снядэцкі, І. Даніловіч, М. Баброўскі, І. Лялевель і інш. Пры універсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны, агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, адзін з самых багатых у Еўропе батанічных садоў, першы ў Расіі заалагічны музей, тры клінікі, аптэка, бібліятэка. З’яўляючыся цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, універсітэт распрацоўваў праграмы і падручнікі для падначаленых школ. Адукацыя, атрыманая ў Віленскім універсітэце, не саступала адукацыі ў лепшых заходнееўрапейскіх інстытутах. У 1832 г. універсітэт быў закрыты за ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1830 – 1831 гг.
Паводле Статута 1804 г., які складзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці: кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб’яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павятовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіліся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.
Информация о работе Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст