Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 22:11, контрольная работа
Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва.
Уводзіны………………2
Глава 1. Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6
Глава 2. Паўстанне 1830 -1831 гг. у лёсе беларускай культуры…………… 10
Глава 3. Адукацыя ………………14
Глава 4. Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17
4.1 Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17
4.2. Жывапіс. Архітэктура …………..21
4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27
Заключэнне………………………………30
Спіс літаратуры…………………32
Прыкладанне………………………33
У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. Замест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 – 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая – сярэдняй і вышэйшай адукацыі – пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт).
Важную
ролю ў сістэме школьнай адукацыі
працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя
ўстановы, якія належалі розным каталіцкім
ордэнам. Значная частка гэтых навучальных
устаноў падпарадкоўвалася
Расійскі ўрад добра разумеў небяспечнасць такой сітуацыі ў галіне адукацыі, асабліва пасля паўстання 1830 – 1831 гг. У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай паскорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.
Адбывалася
зараджэнне прафесіянальнай адукацыі
ў Беларусі. У 1840 г. пачала дзейнічаць
Горы-Горацкая земляробчая школа. У
1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі
земляробчы інстытут – першая ў Расіі
і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых
навучальных устаноў. Горы-Горацкі земляробчы
інстытут узнік у 1848 г. у выніку рэарганізацыі
Горы-Горацкай земляробчай школы, што
пераўтварыла яе ў вышэйшую сельскагаспадарчую
навучальную ўстанову. Тэрмін навучання
ў інстытуце працягваўся чатыры гады.
Тут выкладаліся агульнаадукацыйныя і
спецыяльныя сельскагаспадарчыя дысцыпліны.
Пры інстытуце дзейнічаў завод па вырабе
цэглы і дрэнажных труб, майстэрня сельскагаспадарчых
машын, сыраварня, вучэбны пчальнік, музеі,
батанічны сад, бібліятэка. Студэнты і
выкладчыкі займаліся навукова-даследчай
дзейнасцю, удзельнічалі ў сельскагаспадарчых
з’ездах і выставах. За ўдзел студэнтаў
і выкладчыкаў у паўстанні 1863 – 1864 гг.
інстытут быў пераведзены ў Пецярбург.
Вышэйшая сельскагаспадарчая навучальная
ўстанова аднавіла сваю дзейнасць у Горках
толькі ў 1919 г. Зараз тут дзейнічае Беларуская
сельскагаспадарчая акадэмія.
Глава
4. Літаратура.
Тэатральна-музычнае
мастацтва. Жывапіс.
Архітэктура
4.1
Станаўленне беларускай
літаратурнай мовы і
беларускай літаратуры
У XIV – XVII стст. мовай беларускага народа з’яўлялася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць ў справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краіне заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова.
Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, а таксама хваля агульнаславянскага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XIX ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Гэта мова абапіралася выключна на жывую народную гаворку. Нанова складваліся графіка (лацінка польскага ці кірыліца рускага ўзору), правапіс, лексіка, не звязаная з працай і побытам сялянства і гарадскіх сацыяльных нізоў.
Адметнай
рысай культурнага жыцця
Выдатнам літаратарам Беларусі быў Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове, могуць лічыцца культурнай спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх ранніх творах "Мешка, князь Навагрудка", "Бульба", а таксама ў буйнейшых паэмах "Дзяды", "Пан Тадэвуш", "Гражына" знакаміты паэт-рамантык выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі, а яго літаратурная мова адчула на сабе значны ўплыў мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні.
Характэрная
з'ява беларускай літаратуры першай
паловы XIX ст. - узнікненне ананімных
твораў, якія, як правіла, уздымалі сацыяльныя
праблемы і не маглі трапіць у
той час на старонкі друкаваных выданняў
з-за цэнзурных перашкод. Ананімныя
творы перапісваліся, завучваліся
на памяць, перадаваліся як сямейная рэліквія.
Многія з іх былі адрасаваны беларускаму
сялянству. У "Гутарцы Данілы са Сцяпанам",
"Вось які свет стаў", гутарках
"Вясна гола перапала", "Панаманія"
і інш. адлюстроўваліся думкі
і настроі беларускіх сялян, сцвярджалася
права прыгоннага сяляніна звацца чалавекам,
гучала асуджэнне існуючага
Доўгі час ананімнымі былі знакамітыя беларускія паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Зараз найбольш верагоднымі іх аўтарамі лічацца адпаведна В.Равінскі і К.Вераніцын, але да канца гэтае пытанне не высветлена. Травесційныя па форме, напісаныя з вялікім пачуццём гумару, паэмы тым не менш вырашалі вельмі сур'ёзную праблему - праблему народнай самабытнасці, даказвалі каштоўнасць народных традыцый, прыгажосць і багацце беларускай мовы, адкрывалі новы жанр у беларускай літаратуры. Стваральнікі гэтых паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклора і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры.
Сярод літаратурнай спадчыны першай паловы XIX ст. асобнае месца займае ўзор рамантычнай прозы "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага, дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні. Тагачасныя крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам "1000 і адной ночы". Значны ўкладу развіццё беларускай літаратуры ўнеслі таксама Ян Чачот, аўтар фальклорных зборнікаў і вершаў.на беларускай і Польскай мовах, сябра Міцкевіча, адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў; В.Каратынскі, польска-беларускі паэт і пісьменнік. Яркай зоркай на небасхіле прыгожага пісьменства 40 - 50-х гг. заблішчэў талент Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча). Яго паэмы, вершы, драматургічныя творы адкрылі новую старонку ў беларускай і польскай літаратуры. У 20-я гг. развіваецца талент беларускага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма, якога літаратураз-наўцы называюць "беларускім Бёрнсам". Але ва ўмовах царскага прыгонніцтва талент сялянскага хлопца не мог праявіцца ў поўнай сіле. За перапісванне забароненых літаратурных твораў, перш за ўсё паэмы Я.Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў", а таксама за ўдзел у сялянскім выступленні сын вясковага рамесніка быў здадзены ў салдаты. Адбыўшы рэкрутчыну, ён вярнуўся на радзіму і працаваў кавалём. 3 некалькіх сшыткаў вершаў маладога паэта, канфіскаваных паліцыяй, да нас дайшоў толькі адзін верш, згаданы ў працы аднаго з сучаснікаў Багрыма.
У 40-я гг. да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядомымі нам творамі пісьменніка сталі п'есы "Рэкруцкі яўрэйскі набор", "Спаборніцтва музыкантаў", "Чарадзейная вада". Гэтыя п'есы былі напісаны на польскай мове і ў 40-я гг. пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В.Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" ("Ідылія"), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. Прозвішча аднаго з найбольш каларытных герояў п'есы - Навума Прыгаворкі - ў далейшым ён выкарыс- таў як літаратурны псеўданім. У 50-я гг. Дунін-Марцінкевіч стварае вершаваныя апавяданні "Вечарніцы", "Гапон", "Халімон на каранацыі" і інш. У гэты час ён пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Аднак царская цэнзура забараніла выданне гэтага перакладу.
Творчасць
Дуніна-Марцінкевіча завяршала рамантычна-
Літаратурнае жыццё Беларусі не вычэрпвалася толькі згаданымі імёнамі. На літаратурнай ніве працавалі многія дзесяткі таленавітых пісьменнікаў, драматургаў, паэтаў. На Беларусі былі добра вядомы творы сусветнай літаратуры. У кнігарнях, якія асабліва актыўна пачынаюць працаваць у гарадах з 30-х гг., можна было набыць кнігі на польскай, французскай, нямецкай, яўрэйскай і рускай мовах, творы Крашэўскага, Дзюма, Вальтэра, Пушкіна, Жорж Санд, Бальзака, Купера і іншых аўтараў. У гэты час значна ўзрастае колькасць друкарняў, як дзяржаўных, так і прыватных.
У
50-я гг. пачынаецца шырокае распаўсюджванне
літаграфій, якія дазвалялі выдаваць
ілюстраваныя выданні. Значную ролю
ў культурным жыцці ў гэты перыяд
адыгрываюць перыядычныя
У 30-я гг. на Беларусі пачалося выданне губернскіх газет на рускай мове. Спачатку гэта былі толькі афіцыйныя выданні, дзе друкаваліся царскія і сенацкія ўказы і іншыя распараджэнні ўлад. У 40-я гг. да афіцыйных выданняў далучыліся і неафіцыйныя, навукова-літаратурныя і рэкламныя.
У
другой трэці XIX ст. на Беларусі пачынаюць
стварацца першыя публічныя бібліятэкі.
Але да сярэдзіны стагоддзя іх
дзейнасць абмяжоўвалася амаль
выключна збіраннем кніжнага фонду.
Адметнай рысай перыяду было існаванне
буйных прыватных кнігазбораў і
калекцый. У канцы XVIII - пачатку XIX ст.
быў пакладзены пачатак аднаму з
найлепшых кнігазбораў Беларусі
і Польшчы - бібліятэцы Храптовічаў,
якая размясцілася ў Шчорсах. Буйныя
калекцыі і кнігазборы былі ў Дзярэчыне
ў Сапегаў, у Т.Нарбута ў Шаўрах,
у Кіркора ў Вільні, у Я.Тышкевіча
ў Лагойску і ў іншых.
4.2 Жывапіс. Архітэктура
Неад’емнай часткай развіцця культуры Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. з’яўлялася выяўленчае мастацтва. Афіцыйным напрамкам у ім быў класіцызм. Аднак сухаваты і “правільны” класіцызм, перавага ў ім рэлігійнай тэматыкі не задавальнялі найбольш таленавітых мастакоў. Яны шукалі сваю тэму, якая была б больш цесна звязана з людзьмі, сучаснымі падзеямі, гістарычнымі каранямі беларускага народа. Таму невыпадкова ў першай палове XIX ст. гістарычны, партрэтны і пейзажны жанры становяцца галоўнымі ў беларускім жывапісе. Зацвярджаўся стыль рамантызму, які ламаў стэрэатыпы і каноны класіцызму, узаконьваў свабоду думак і творчасці, ставіў у цэнтр ідэі мастацкага твора асобу, чалавека высакародных пачуццяў.
Выдатнымі прадстаўнікамі партрэтнага жанру з’яўляліся І. Аляшкевіч, Я. Рустэм, В. Ваньковіч і інш. І. Аляшкевіч напісаў партрэты магнатаў Л. Сапегі, М. Радзівіла, Г. Ржэўскага, партрэт А. Міцкевіча, а таксама “Групавы партрэт”, “Мадонна з дзіцём” і інш. Ён вядомы і як майстар гістарычных кампазіцый. За карціну “Благодетельное призрение и попечение императрицы Марии Фёдоровны о бедных”. І. Аляшкевіч быў абраны членам Імператарскай акадэміі мастацтваў.
Пэндзлю мастака Я. Рустэма, прафесара Віленскага універсітэта, належаць партрэты яго сучаснікаў Тамаша Зана, Антонія Ваньковіча і інш. Мастак Валенцій Ваньковіч, выхаванец Полацкай езуіцкай акадэміі, стварыў партрэты А. Тавянскага і яго жонкі Караліны, карціну “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”.
Информация о работе Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст