Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 22:11, контрольная работа

Краткое описание

Мэта дадзенай працы складаецца ў адказе на наступныя пытанні: Якія ўмовы паўплывалі на развіццё куьтуры XIX ст.? Якую роль адыграла паўстанне 1831 – 1832 г. у лёсе беларускай культуры? Якой была сістэма адукацыі? Працэсы паланізацыі і русіфікацыі і так далей. А таксама ў вывучэнні пытання аб развіцці літаратуры, жывапісу, архітэктуры, тэатральна-музычнага мастацтва.

Содержание

Уводзіны………………2
Глава 1. Умовы развіцця культуры Беларусі, зараджэнне беларусазнаўства…………….6
Глава 2. Паўстанне 1830 -1831 гг. у лёсе беларускай культуры…………… 10
Глава 3. Адукацыя ………………14
Глава 4. Літаратура. Тэатральна-музычнае мастацтва. Жывапіс. Архітэктура……. ….17
4.1 Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры…………17
4.2. Жывапіс. Архітэктура …………..21
4.3. Тэатральна-музычнае мастацтва……..27
Заключэнне………………………………30
Спіс літаратуры…………………32
Прыкладанне………………………33

Вложенные файлы: 1 файл

печать.docx

— 81.09 Кб (Скачать файл)

     Для аблягчэння нагляду за тэатральным  мастацтвам урад у 1846 – 1847 гг. правёў тэатральную  рэформу. Усе вандроўныя трупы забараняліся, у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя руска-польскія тэатры і  тэатральныя дырэкцыі. Гэтыя тэатры мелі манапольнае права на выступленне  ў гарадах губерні. Аднак рэформа  не была даведзена да канца. Ужо ў  сярэдзіне 50-х гг. у Беларусі, як і  раней, дзейнічалі “аб’язныя”трупы, хаця і тэатральныя дырэкцыі, створаныя  ў час рэформы, працягвалі сваю дзейнасць.

     Значнай падзеяй у тэатральным жыцці  Беларусі стала стварэнне першай нацыянальнай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. 9 лютага 1852 г. у мінскім гарадскім  тэатры адбылася прэм’ера камічнай оперы “Сялянка” (аўтар лібрэта В.Дунін-Марцінкевіч, кампазітары С. Манюшка, К. Кжыжаноўскі). Упершыню з тэатральнай сцэны загучалі народныя песні, прымаўкі, прыказкі. Большая частка музычных і драматычных сцэн гэтага твора выконвалася на беларускай мове. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга і кампазітара, што адважыліся ва ўмовах адмаўлення ўсяго беларускага адкрыта заявіцьаб сваіх сімпатыях, а глыбока прадуманая і свядомая акцыя, якая адлюстроўвала творчыя памкненні, грамадзянскія і ідэйныя пазіцыі аўтараў. Трэба было валодаць немалай мужнасцю для таго, каб у часы Мікалая I сказаць пра прыгон так, як гэта зрабілі героі В. Дуніна-Марцінкевіча і С. Манюшкі.4

     Пастаноўка  “Сялянкі” на мінскай сцэне была здзейснена членамі музычна-драматычнага гуртка, арганізаванага драматургам  на рубяжы 40-50-х гг. У склад калектыву  ўваходзілі 20 чалавек. Дзесяць з  іх прынялі непасрэдны ўдзел у  мінскай пастаноўцы “Сялянкі”. У  спектаклі апрача В. Дуніна-Марцінкевіча ўдзельнічалі яго дочкі Каміла і  Мальвіна, а таксама сын Міраслаў. Для выканання оперы быў залучаны аркестр, а таксама хор, складзены  з сялян маёнтка Люцынка, што  належаў драматургу. Асаблівым поспехам у слухачоў карысталіся народныя песні.

     У далейшым, нягледзячы на забарону ўладамі  пастановак “на простанароднай мове”, “Сялянку” неаднаразова ставілі  ў Мінску (1853 - 1855), Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску. Аднак спектаклі  праходзілі ўжо не ў тэатральных  памяшканнях, а ў прыватных дамах.

     Пастаноўку  оперы “Сялянка” можна разглядаць як важную падзею ў гісторыі беларускай музычнай культуры. Яна знаменавала  нараджэнне нацыянальнага музычнага  тэатра. Гэта падзея непарыўна звязана  з імем славутага кампазітара  С. Манюшкі (1819 – 1872). Яго сувязі з Беларуссю былі надзвычай глыбокімі і шырокімі. Ні адзін з музыкантаў, што працаваў тут у сярэдзіне XIX ст., не аказаў такога сур’ёзнага ўплыву на развіццё музычнай культуры Беларусі, як ён. Кампазітар усяляк падтрымліваў і садзейнічаў творчасці Ф. Міладоўскага, К. Марцінкевіча, Н. Орды, Н. Міцкевіча і іншых талекнавітых музыкантаў, якія з цягам часу атрымалі прызнанне за межамі Беларусі.

     Увогуле музычнае жыццё ў краі ў другой чвэрці XIX ст. было даволі ажыўленным. Мінск, Віцебск, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Пінск наведалі вядомыя рускія і замежныя артысты. На гарадскіх плошчах, у парках наладжваліся канцэрты духавых і струнных аркестраў, ансамбляў народных інструментаў. У залах гарадскіх гімназій, дваранскіх сходаў выступалі мясцовыя музыканты. Да сярэдзіны XIX ст. культурнае жыццё беларускіх гарадоў дасягнула даволі высокага ўзроўню, які ў многіх адносінах не саступаў буйнейшым гарадам імперыі. Не выпадкова пецярбургскі “ Театральный и музыкальный вестник” у 1856 г. пісаў: “Мінск у тэатральных і музычных адносінах з даўніх часоў займае не апошняе месца ў шэрагу губернскіх гарадоў. У Мінску заўсёды бывалі вялікія канцэрты, у якіх бралі ўдзел нават еўрапейскія славутасці”.

     На  беларускай сцэне з’яўляліся таленавітыя  оперныя спевакі, якія валодалі добрымі  вакальнымі данымі. Дзейнасць гэтых артыстаў стымулявала творчасць мясцовых кампазітараў, якія пачалі ствараць свае творы ў разліку на пэўнага выканаўца. У гэты перыяд гарадскімі трупамі, а часам і аматарскімі калектывамі ўпершыню былі здзейснены пастаноўкі твораў кампазітараў С. Манюшкі (“Каспер Хаўзер”, “Латарэя”, “Канторшчыкі”), К. Кжыжаноўскага (“Рэкруцкі набор”). Музычны рэпертуар такіх калектываў уключаў оперы еўрапейскіх кампазітараў Г. Даніцэці, В. Беліні, К. Вебера і рускіх – А. Вярстоўскага, М. Глінкі.  
 
 
 
 
 
 
 

                                                    
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                     ЗАКЛЮЧЭННЕ 

     Культура  Беларусі першай паловы XIX ст. з'яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах - выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх  вышынь. У гэты час фарміраваліся  яе самабытнасць, непаўторныя традыцыі. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся палітыкай  царскіх улад. У канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. гэта палітыка спрыяла  інтэнсіўнай паланізацыі Беларусі, што закрывала беларускай культуры шлях да прафесіяналізацыі. Русіфікацыя, распачатая царскім урадам у другой чвэрці стагоддзя і асабліва ўзмацніўшаяся  пасля паўстання 1830 - 1831 гг., зноў не пакідала беларусам месца і магчымасцяў  для развіцця нацыянальнай культуры. Царскі ўрад, не забараняючы афіцыйна беларускую мову, перакрываў ёй шлях да прыгожага пісьменства. Асабліва моцна  пашкодзіла станаўленню новай беларускай мовы забарона друкаваць на лацінцы, выдадзеная ў сувязі з цэнзурным  разглядам перакладу "Пана Тадэвуша" В.Дуніна-Марцінкевіча. Такім чынам, даволі вялікае кола беларускіх пісьменнікаў, якія выйшлі з польскамоўнага асяроддзя  і карысталіся лацінкай, былі пазбаўлены магчымасці друкаваць свае творы. Беларуская мова разглядалася царскімі ўладамі  як адзін з дыялектаў мовы рускай і дазвалялася толькі ў фалыслоры.

     Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю  і распачатую русіфікацыю, беларускі  народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават пры вялікіх стратах  адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.

     Культура  Беларусі першай паловы XIX ст. з'яўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. У многіх галінах - выяўленчым мастацтве, літаратуры, тэатры, навуцы яна дасягнула еўрапейскіх  вышынь. У гэты час фарміраваліся  яе самабытнасць, непаўторныя традыцыі. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся палітыкай  царскіх улад. У канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. гэта палітыка спрыяла  інтэнсіўнай паланізацыі Беларусі, што закрывала беларускай культуры шлях да прафесіяналізацыі. Русіфікацыя, распачатая царскім урадам у другой чвэрці стагоддзя і асабліва ўзмацніўшаяся  пасля паўстання 1830 - 1831 гг., зноў не пакідала беларусам месца і магчымасцяў  для развіцця нацыянальнай культуры. Царскі ўрад, не забараняючы афіцыйна беларускую мову, перакрываў ёй шлях да прыгожага пісьменства. Асабліва моцна  пашкодзіла станаўленню новай беларускай мовы забарона друкаваць на лацінцы, выдадзеная ў сувязі з цэнзурным  разглядам перакладу "Пана Тадэвуша" В.Дуніна-Марцінкевіча. Такім чынам, даволі вялікае кола беларускіх пісьменнікаў, якія выйшлі з польскамоўнага асяроддзя і карысталіся лацінкай, былі пазбаўлены магчымасці друкаваць свае творы. Беларуская мова разглядалася царскімі ўладамі як адзін з дыялектаў мовы рускай і дазвалялася толькі ў фалыслоры.

     Але, нягледзячы на працяглую паланізацыю  і распачатую русіфікацыю, беларускі  народ здолеў захаваць этнічны воблік і нават пры вялікіх стратах  адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.

     У сваёй кантрольнай рабоце я паспрабавала адказаць на наступныя пытанні: Якія існавалі умовы для развіцця  культуры Беларусі? Як зараджалася беларусазнаўства? Якую роль адыграла паўстанне 1830 -1831 гг.  у лёсе беларускай культуры? Якімі былі адукацыя, літаратура, тэатральна-музычнае мастацтва, жывапіс і архітэктура?

     Тэме “Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст” прысвечана шмат літаратуры, але я паспрабавала выбраць самую важную: Лыч Л.,Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі,  Куль-Сяльвестрава С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры новага часу на беларускіх землях (2-я палова XVIIIст. – 1820-я гады ), А. Ф. Смалянчук. Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах і іншыя.

     Веданне гісторыі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны - ёсць той мінімум, якім павінен  валодаць кожны адукаваны чалавек, а тым больш грамадзянін, які  жадае паспрыяць развіццю той  дзяржавы, дзе ён нарадзіўся і жыве. Адчуванне чалавекам, на аснове гістарычных  ведаў, сваёй гістарычнай спадчыны, якая непарыўна вядзецца ад яго продкаў  з самых старажытных часоў, духоўна  абагачае яго, робіць упэўненым у  заўтрашнім дні і натхняе на новыя  здзяйсненні, на шчырую працу дзеля  сваіх нашчадкаў, дзеля сваёй  краіны.

     Так склалася, што апошнія два стагоддзі  Беларусь фактычна ня мела сваё дзяржаўнай самастойнасці. Палітыка паланізацыі, а пасля русіфікацыі пакінулі моцны адбітак на самаідэнтыфікацыі  тутэйшага насельніцтва. Сапраўдная гісторыя была пад забаронай альбо  падмянялася на штучную. Тым больш  актуальна зараз, калі краіна, нарэшце, здабыла сваю незалежнасць, аднавіць у народа гістарычную памяць, вярнуць  забытыя старонкі нашай мінуўшчыны, прывіць новым пакаленням павагу да сваіх продкаў, да сваіх звычаяў  і культуры. Гэта дасць магчымасць беларускаму народу вярнуць сваю духоўную моц, каб наша краіна заквітнела як у часы Полацкага княства і  Вялікага Княства Літоўскага.

                              СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Куль-Сяльвестрава С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры новага часу на беларускіх землях (2-я палова XVIIIст. – 1820-я гады ). – Мн.,2000.
  2. Лыч Л.,Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн.,1997.
  3. Вучэбны дапаможнік па курсу “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей . Мн., 2006.
  4. Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Гісторыя Беларусі у дзвюх частках: частка 1-ая.  Мн.,2007.
  5. Гісторыя Беларусі : У 6-ці т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Мн., 2005.
  6. А. Ф. Смалянчук. Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя. – Вільня: ЕГУ, 2007.
  7. С. А. Габрусевіч. Гісторыя беларускай культуры : Дапам. – Гродна: ГрДУ, 2004.
  8. Часопис “Слава працы” 11.04.2011. Рубрыка: Актуальна, Культура .

Информация о работе Культурнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст