Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Июня 2012 в 00:57, курсовая работа
У сваей курсавой працы я буду разглядаць пытанне аб утварэннi Вялiкага Княства Лiтоускага працяглага гiстарычнага перыяда у мiнулым беларускага народа. Беларусь у пэунай ступени была тэрытарыальнай, гаспадарчай, ваеннай ,духоунай асновай дзяржавы. Тут iснавалi буйныя гарады, на нашы земли прыйшоуся асноуны цяжар ваенных падзей. А само утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі.
У гэты перыяд упершыню продкi сучасных беларусау пачалi асэнсоуваць сябе цэласным народам са св
1.Увядзенне…………………………………………………….
2.Аналiз лiтаратуры……………………………………………
3.Канцэпцыi утварэння ВКЛ…………………………………
4.Перадумовы фармiравання ВКЛ……………………………
5.Прычыны утварэння ВКЛ…………………………………..
6.Працэс утварэнне ВКЛ……………………………………..
7. Прыкладанне………………………………………………….
8.Заключэнне……………………………………………………
9. Спiс лiтаратуры………
Трэба адзначыць, што навуковая праблема месцазнаходжання летапіснай Літвы XI - XIII стст., утварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарычнай літаратуры канчаткова не вырашана. [1, с.67 ] .
У дыскусіі па праблемах утварэння Вялікага княства Літоўскага апошняя кропка яшчэ не пастаўлена. Навукоўцы Беларусі, Літвы, іншых краін імкнуцца прыйсці да згоды ў гэтым пытанні. Так, удзельнікі круглага стала, які адбыўся ў Мінску ў 1992 г. па тэме “Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім’’ адзначалі, што ў першай палове XIII ст. у верхнім Панямонні ўзнікла Беларуска-Літоўская дзяржава з цэнтрам у Новагародку, якая стала ядром магутнай еўрапейскай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель.[ 8, с.42 ] .
Перадумовы фармiравання Вялiкага княства Лiтоускага.
Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і Рускага (як афіцыйна называлася дзяржава ў XIV ст.) было абумоўлена рэзкім змяненнем ваенна-палітычных абставін ва Ўсходняй Еўропе ў сувязі з татарскім нашэсцем на Русь. Аднак з’яўленне новай двухэтнічнай дзяржавы стала магчымым толькі таму, што для гэтага склаліся неабходныя ўнутраныя перадумовы, сярод якіх можна вызначыць тры асноўныя: асаблівасці палітычнай сістэмы Русі; пачатак цэнтралізацыі і выкліканае гэтым з’яўленне моцных уладароў у суседняй Літве; працяглы вопыт міжэтнічных кантактаў у верхнім Панямонні, якое стала цэнтрам дзяржаваўтваральнага працэсу.
1-я перадумова : парушэнне сістэмы перадачы ўлады ў рускіх княствах. Кіеўская Русь XIII ст. уяўляла сабой рыхлае палітычнае ўтварэнне, пабудаванае на калектыўным сюзерэнітэце княскай дынастыі Рурыкавічаў. Пры адсутнасці палітычнай цэнтралізацыі землі-княствы Русі (у тым ліку і тыя, што зна- ходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Полацкая, Турава-Пінская, Наваградская) мелі трывалыя гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі, адзіную царкоўную арганізацыю (праваслаўную мітраполію з цэнтрам у Кіеве), агульную літаратурную мову і традыцыю летапісання.
Неаспрэчнае права дынастыі Рурыкавічаў на ўладу ва ўсіх без выключэння княствах было адной з прыкметных рыс палітычнай сістэмы Русі. У масавай свядомасці трывала замацавалася ўяўленне аб тым, што кожны прадстаўнік гэтага роду мае спадчыннае права на частку (“удзел”) тэрыторыі, якой валодаў яго бацька (адсюль і тэрмін “вотчына” - бацькоўская спадчына).
Кожная буйная вотчына (зямля) належала адной з радавых галін Рурыкавічаў і ў сваю чаргу падзялялася на ўдзелы прадстаўнікоў гэтай галіны. У выпадку калі адна з галін згасала ці губляла ўладу, на яе месца прыходзіў прадстаўнік іншай, але абавязкова прамы нашчадак уладара ўсёй Русі Уладзіміра Святаславіча.
Такія ўмовы ў прынцыпе рабілі немагчымым княжанне іншаземца .Да той пары, пакуль традыцыйная палітычная сістэма захоўвала раўнавагу. Разам з тым патэнцыяльна слабым месцам быў яе цэнтр асобна кіеўскага князя, якая ўяўляла калектыўны суверэнітэт роду. Калі б Кіеў разам з кантралючымі яго ўплывовымі галінамі Рурыкавічаў трапіў у залежнасць ад варожай дзяржавы (так і адбылося ў выніку мангола-тарскага нашэсця), гэтая залежнасць аўтаматычна распаўсюджвалася на Ўсе княствы, нават на тыя, што дагэтуль адчувалі сябе самастойнымі і не зведалі непасрэднага заваявання. У такім (і толькі ў такім) выпадку захоўванне лаяльнасці да старой дынастыі губляла для іх сэнс. Наадварот, прыход іншай дынастыі даваў шанц ухіліцца ад агульнага лёсу - пры ўмове, што новы ўладар быў здольны супрацьстаяць непазбежным спробам аднавіць “статус-кво”.[ 2, с.60-62].
2-я перадумова: балта-славянскія кантакты.
Верхняе Панямонне было трывала каланізавана ўсходнеславянскімі плямёнамі крывічоў і дрыгавічоў прыкладна на мяжы X—XI ст. У працэсе свайго рассялення яны асімілявалі рэдкае мясдовае насельнідтва - нашчадкаў культуры штрыхаванай керамікі. На правабярэжжы Нёмана і яго прытока Бярэзіны славяне сутыкнуліся з продкамі сучасных літоўцаў — носьбітамі культуры ўсходнелітоўскіх курганоу, якая, паводле сучасных уяўленняў, утварылася ў IV—V ст. шляхам асіміляцыі той жа культуры штрыхаванай керамікі прышэльцамі з захаду - носьбітамі Культуры шурпатай керамікі. Такім чынам, і славяне, і літвіны наслаіліся на адзін і той жа субстрат, ад якога I мусілі запазычыць шмат агульных звычаяў, міфалагічных і фальклорных сюжэтаў, моўных рыс. Гэта не магло не спрыяць добраму паразуменню між імі.
Разам з тым пэўны час Літва знаходзілася ў данніцкай залежнасці ад Русі. Польскі храніст XV ст. Ян Длугаш прыводзідь паданне аб тым, што даніна літвінаў Русі была чыста сімвалічнай - у выглядзе дубовай кары, бо болып з іх не было чаго ўзяць. Кантроль над Літвой павінны былі ажыццяўляць гарады Браслаў, Ізяслаўль і Наваградак. Каб забяспечыць рэгулярнае наступление даніны, баярства азначаных гарадоў мусіла мець даволі цесныя сувязі з літвінамі, ведаць іх мову і звычаі.
У канцы XII — пачатку XIII ст., калі літвіны не толькі цалкам вызваліліся ад даннідкай залежнасці, але і распачалі рабаўніцкія набегі на Русь, гэтыя набегі закраналі пераважна больш аддаленыя ад Літвы княствы, што непасрэдна з ёю не межавалі - Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае.
Такім чынам, княствы на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны XIII ст. мелі болып чым двухсотгадовы вопыт цесных сувязей з Літвой, у працэсе якіх абодва бакі добра вывучылі адзін аднаго. У далейшым гэты вопыт суіснавання паслужыў падмуркам для ўтварэння двухэтнічнай дзяржавы.
3-я перадумова : пачатак цэнтрализацыи улады у Лiтве.
Балцкія плямёны ў ХІ-ХП ст. знаходзіліся на пераддзяржаўнай стадыі эвалюцыі, для якой характэрна спадчынная ўлада племянных князёу (у балтаў яны называліся “кунігасамі” — тэрмінам, роднасным славянскаму “князь” і германскаму “конунг”). Існавала таксама знаць, пазбаўленая неабходнасці займацца сялянскай працай (у крыжацкіх крыніцах яна вызначаецца лацінскім тэрмінам “нобілі”).
Параўнальна-гістарычныя матэрыялы сведчаць, што пераддзяржаўны сацыяльны лад быў даволі ўстойлівым і мог захоўвацца на працягу стагоддзяў. Аднак у ім ужо меліся неабходныя перадумовы для эвалю- цыйнага скачка на ўзровень раннефеадальнай дзяржавы.
Знешняя пагроза для балтаў узмацнілася з пачаткам крыжацкай экспансіі, якую ажыццяўляў з 1202 г. у Ніжнім Падзвінні Ордэн мечаносцаў (з 1237 г.ён называўся Лівонскім альбо Ліфляндскім ордэнам), а з 1230 г. з нізоўяў Віслы — Тэўтонскі (Нямецкі) ордэн. Да сярэдзіны 1230-х гг. землі куршаў і латыголі (латгалаў) трапілі пад уладу Ордэна мечаносцаў, а значная частка дробных княжанняў прусаў - пад уладу Тэўтонскага ордэна. У княствах роднасных прусам ятвягаў і сумежных з латыголлю земгалаў і селаў, нягледзячы на відавочную пагрозу, не назіраюцца выразныя зрухі да цэнтралізацыі - у далейшым там працягваюць дзейнічаць шматлікія самастойныя князькі, землі якіх адна за адной губляюць незалежнасць гэтак сама, як раней землі прусаў.
Адзіным выкючэннем была Літва.Паводле сведчанняў Генрыха Латвійскага, там ужо каля 1209 г. на фоне іншых правадыроў вызначаецца постаць князя Даўгерутэ (відавочна, германізаваная форма літоўскага імя Даўгерд), названага “адным з найбольш магутных літвінаў”.
Менавіта ён.быў цесцем
і саюзнікам Усевалада з
Палітычнае дамінаванне ў Літве, верагодна, перайшло ў спадчыну бліжэй- шым родзічам аднаго з гэтых князёў. У 1219 г. шматлікая кааліцыя літоўскіх князёў падпісала пагадненне з Уладзіміра-Валынскім княствам, прычым у складзе гэтай кааліцыі згадваецца група “старэйшых” князёў у складзе Жывінбуда і яго верагодных родзічаў: Даўспрунка з братам Міндоўгам і Даўята з братам Вілікайлам. Такім чынам, кааліцыя не была саюзам роўных - адна княжацкая дынастыя дамінавала над астатнімі, прычым гэтае дамінаванне захоўвалася на працягу не менш чым двух пакаленняў. Праз некалькі дзесяцігоддзяў аўтар “Ліфляндскай рыфмаванай хронікі” (даведзенай да 1296 г.) памятаў, што бацькам Міндоўга быў нейкі “вялікі князь” (konig gross), які “не меў сабе роўных у Літве” прыкладна ў тыя гады, пра якія пісаў Генрых Латвійскі. Магчымым кандыдатам на гэтую ролю выглядае або Даўгерд, або невядомы “князь і старэйшына літвінаў”; яны абодва загінулі за шэсць гадоў да першага ўпамінання Міндоўга. Пасля іх першынство, відавочна, належала Жывінбуду, названаму першым у спісе князёў 1219 г. (магчыма, ён быў дзядзькам Міндоўга), а маладыя Даўспрунк і Міндоўг (апошняму было на той момант каля 20 гадоў) унаследавалі дасягнуты іх бацькам статус “старэйшых князёў”, уладзе якіх у той ці іншай ступені пад парад коўваліся прадстаўнікі іншых княжацкіх дынастый. Праз некалькі дзесяцігоддзяў Міндоўг дасягнуў аднаасобнай улады).Адначасова ў 1220—1240-я гг. Літва ператвараецца ў рэальны суб’ект міждзяржаўных стасункаў у| маштабах Еўропы.
4-я перадумова:
наступствы мангола-татарскіх
На працягу 1237-1240 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгізхана, паслядоўна заваявалі і спустошьілі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую землі Русі. Заваяванне насіла выключна жорсткі характар: гарады, якія аказвалі супраціўленне, цалкам вынішчаліся. Лесастэпавыя прасторы Паўднёвай Русі абязлюдзелі на два з паловай стагоддзі, астатняя тэрыторыя была ў глыбокім заняпадзе. Княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі гэтае нашэсце закранула ў значна меншай ступені. Ускосныя летапісныя паведамленні і матэрыялы археалагічных даследаванняў дазваляюць сцвярждаць пра разбурэнне ў гэты час хіба толькі ўскрайкаў беларускай тэрыторыі — гарадоў Гомеля, Магілёва, магчыма Берасця I некаторых iншых.
У 1243 г. Бату-хан прыступіў да сістэматычнага ўсталявання свайго рэжыму на ўсёй Русі. Мясцовыя князі былі пазбаўлены спадчыннага права на ўладанні і мусілі атрымліваць іх нанова ў якасці “пажалаванняў” з рук хана. Неўзабаве па Русі былі разасланы татарскія перапісчыкі, якія размяркоўвалі па гарадах і валасцях даніну — ясак. Характэрна, што перапісчыкі на- кіроўваліся нават у тыя княствы, да якіх не дайшло татарскае войска: напрыклад, у 1257 г. яны прыбылі ў Вялікі Ноўгарад.
У княстваў на тэрыторыі Беларускага Панямоння і Пядзвіння быў выбар: або чакаць непазбежнага з'яўлення татарскіх перапісчыкаў, або рашуча парваць, са старой сістэмай наследавання ўлады, якая ў новых умовах азначала маўклівае прызыанне суверэнітэту ардынскага хана. Паколькі сіл для самастойнага адпору не было, заставалася шукаць сабе новага сюзерена які б не пагражаў такім жорсткім прыгнётам, як татары, і адначасова меў магчымасці для арганізацыі супраціўлення апошнім. Такім сюзерэнам мог стаць у тагачасных умовах або далёкі каталіцкі Захад, або блiзкі і добра знаёмы ўладар суседняй Літвы.[2, с. 60-72].
Прычыны утварэння Вялiкага Княства Лiтоускага
12-13 стагоддзе час феадальнай
раздробленасцi ,калi на тэрыторыi Беларусi
iснавали Полацкае, Турава-Пiнскае ,Новагародскае
княствы,а частка беларускiх зямель уваходзiла
у склад Смаленскага,Чарнiгаускага,
Знешнепалiтычныя прычыны.
-Аб'яднанню раздробленых зямляу садзейнiчала знешняя небяспека з боку Лiвонскага i Тэутонскага нямецких ордэнау.
Лiвонски ордэн - гэта каталiцкая i ваенная арганiзацыя нямецких рыцарау-крыжакоу ва Усходняй Прыбалтыцы. Ордэн веў захопнiцкiя войны супраць Лiтвы i Руси.
Ящчэ большую небяспеку уяуляў Тэўтонскі ордэн - нямецкі каталіцкі духоўна- рыцарскі ордэн .Тэутонскi ордэн быу заснаваны у Палесцiне ,яго рыцары з’явiлiся у Прусii па запрашэнню князя Конрада Мазавецкага для абароны яго уладанняу ад набегау ваяунiчых прускiх плямен.У наступныя 10 гадоу на берагах Вiслы былi пабудаваны ордэнскiя замкi Торунь, Кульм ,Марыен-вердар, Эльблонг i iнш.Сiлай зброi падпарадкоуваючы мясцовае язычнiцкае насельництва, крыжакi захопливалi яго землi . У 1237 г. адбылося злiцце Тэутонскага ордэна з Ордэнам мечаносцау ( Iнфляндскiм ордэнам). [11,с.4 ].
У сувязи з пагрозами з пауначы i захаду лiтоускiя плямены сталi Аб'ядноувацца вакол аднаго ваеннага правадыра - Мiндоуга.[ 3 стр.27]..
- На працягу 1237-1240 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгізхана, паслядоўна заваявалі і спустошьілі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую зем лі Русі. У 1243 г. Бату-хан прыступіў да сістэматычнага ўсталявання свайго рэжыму на ўсёй Русі. Дзеля захавання улады у княствах якiя знаходзiлiся на тэтыторыi сучаснай беларусi мясцовыя феадалы павiнны былi аб'яднаць сваi намаганнi з лiтоускiмi.[ 2 стр.71].
Унутрыпалiтычныя прычыны.
У XII - першай палове XIII ст. Полацкая,
Тураўская землі і іншыя
Эканамiчныя прычыны.
Звязанныя з адзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркi i пераадоляннем натуральнага характару гаспадаркi .Развiцце гандлевых адносiн памiж рознымi рэгiенамi беларускiх зямель садзейнiчала iх аб'яднанню.Узнiкненне гарадоу як цэнтрау гандлю и абароны ,дзе будавалася умацаваныя дзязiнцы спрыялi пашырэнню разнастайных сувязей памiж насельнiцтвам.[ 6, с. 42].
Информация о работе Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага