Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Июня 2012 в 00:57, курсовая работа

Краткое описание

У сваей курсавой працы я буду разглядаць пытанне аб утварэннi Вялiкага Княства Лiтоускага працяглага гiстарычнага перыяда у мiнулым беларускага народа. Беларусь у пэунай ступени была тэрытарыальнай, гаспадарчай, ваеннай ,духоунай асновай дзяржавы. Тут iснавалi буйныя гарады, на нашы земли прыйшоуся асноуны цяжар ваенных падзей. А само утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі.
У гэты перыяд упершыню продкi сучасных беларусау пачалi асэнсоуваць сябе цэласным народам са св

Содержание

1.Увядзенне…………………………………………………….
2.Аналiз лiтаратуры……………………………………………
3.Канцэпцыi утварэння ВКЛ…………………………………
4.Перадумовы фармiравання ВКЛ……………………………
5.Прычыны утварэння ВКЛ…………………………………..
6.Працэс утварэнне ВКЛ……………………………………..
7. Прыкладанне………………………………………………….
8.Заключэнне……………………………………………………
9. Спiс лiтаратуры………

Вложенные файлы: 1 файл

КУРСАВАЯ !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!.docx

— 1.01 Мб (Скачать файл)

Яшчэ к эканамичным прычынам можна аднесцi тот факт што першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага быў Новагародак. Як сведчаць археалагічныя даследаванні, у XII-ХПІ стст. Новагародская зямля дасягнула значнага эканамічнага і культурнага развіцця, а сам Новагародак стаў багатым горадам і моцнай крэпасцю. Землі вакол яго былі даволі ўрадлівымі і давалі добрыя ўраджаі. У самім горадзе вядучай галіной рамяства была апрацоўка каляровых і каштоўных металаў. Ювеліры станавіліся заможнымі гараджанамі. Развіваліся і іншыя рамёствы: ганчарнае, кастарэзнае, выплаўка і апрацоўка жалеза. Горад меў шырокія знешнія сувязі, вёў гандаль з Полацкам, паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай, Полынчай, Візантыяй, Блізкім Усходам.

На падставе высокага развіцця земляробства, рамёстваў і гандлю багацелі мясцовыя феадалы. Новагародская зямля мела даволі развітыя феадальныя адносіны, значную маёмасную дыферэнцыяцыю, перажывала эканамічны ўздым. Яе князі і феадалы былі зацікаўлены ў пашырэнні тэрыторыі княства. У гэтыя ж часы па шэрагу прычын страчвае сваё былое значэнне гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі” і слабеюць тыя моцныя гарады і княствы, якія на ім разбагацелі і ўмацаваліся. Дзяржава- ўтваральная ініцыятыва на беларускіх землях стала пераходзіць ад Полацка да Новагародка. Паступова вакол апошняга пачынае фарміравацца новая дзяржава - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.[ 2, с. 43].

 

Этнiчны фактар .  Пэуную ролю у развiццi аб’яднальных працэсау адыгрывау этнiчны фактар. На тэрыторыi  Беларусi пачынаючы з 5-8 ст. склалiся пляменныя аб’яднаннi крывiчоу-палачан,дрыгавiчоу,радзiмiчау у выннiку яе засялення славянскiмi пляменамi, якiя змешвалiся з ужо жыушымi тут балцкiмi пляменамi ,гэта значыць адбывалася славянiзацыя балцкага насельнiцтва .У гэты перыяд намецілася актыўны ўзаемапранікненне балцкага і ўсходнеславянскага этнічных масіваў. На іх памежжы фармiравалася шырокая змешаная зона , значная частка якой ахоплівала тэрыторыю сучаснай Беларусі. [4, с.43 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Утварэнне Вялікага  Княства  Літоўскага

Пачатак утварэння ВКЛ як у літоўскай, так і беларускай гістарыяграфіі звязваецца з дзейнасцю літоўскага князя Міндоўга. Першы раз яго імя ўпамінаецца ў дагаворы 1219 г., дзе ён разам з іншымі балцка - літоўскімі князямі абавязаўся перад галіцка - валынскімі князямі выступіць супраць палякаў. У 1237 і 1245 гг. Міндоўг выступаў на баку Данілы Галіцкага супраць Конрада Мазавецкага і чарнігаўскага князя Расціслава. Дзесьці ў прамежку 1245 -1246 гг. Міндоўг быў запрошаны куронамі для дапамогі ім у змаганні з немцамі. Аднак пад крэпасцю Амботэн ён пацярпеў страшэннае паражэнне і вымўшаны быў адступіць. Крыжакі напалі на яго ўладанні і хаця не ўзялі яго ўмацаванняў, аднак нанеслі вялікія спусташэнні і разбурэнні яго зямлі. Гэта не магло не прывесці да аслаблення пазіцый Міндоўга ў Літве, што і выкарысталі яго праціўнікі. У міжусобнай барацьбе, якую яны распачалі супраць Міндоўга, ён пацярпеў паражэнне і быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ён дзесьці ў канцы 1246 — пачатку 1247 г. прымае “веру хрысцiанскую от Востока со многiмi своiмi бояры”, што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем (як у 1266 г. налыпчанскі перабежчык Даўмонт уцёк у Пскоў, прыняў там хрысціянскую веру і быў абраны князем. Калі б Міндоўг быў заваёўнікам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць, Міндоўг з’явіўся ў Новагародку не як заваёўнік, а як перабежчык, які ўцёк з Літвы разам з усім сваім родам і акружэннем [ 6, с.56 -61 ].

Мацей Стрыкоускi наконт пiсау «Аб пачатках ,вывадах,мужнасцi, справах рыцарскiх i хатнiх слаунага народа лiтоускага, жамойцкага i рускага » (1575-1577) : « Таго Мендога Лiтва неабачлiва i глупа у сваiх летапiсах не узгадвае, каторы быу першым каралем лiтоускiм ,каранаваным ад папскага стальца ,i больш доблесным чым усе яго продкi».

Лiчачы каранацыю Мендоуга  галоунай яго заслугай  Стрыкоускi  iмкнууся указаць I  месца гэтай падзеi,аднак звестак у ягоных крынiцах не было. Таму месца каранацыi у розных творах Стрыкоускi вызначае па-рознаму.У першым яго творы « Ганец цноты» 1574г. –паведамляецца пра каранацыю Мiндоуга у Кернаве.У « Хронiцы польскай, лiтоускай, жмудскай i усяе Русi» у Навагрудку.

 Па сутнасцi пытанне было вырашана яшчэ у 1910 г. Эдуардам Вальтэрам. У сваiм артыкуле « Горад Мiндоуга ,або  Дзе шукаць Летовiю 13 ст.» даследнiк  звярнуу  увагу  на тое што канкрэтная мясцовасць ,што называлася Летовiя ,сапрауды iснавала у Лiтве i вядомая цяпер як Латава. Так называлася веска на пауночны  захад ад  г.Анiкшай ля ручайка прытоку ракi Швянтойи. Узгадваецца ручаек Латава i у фальшывай грамаце Мiндоуга 1261г. у якой апiсваецца мяжа Селы. Назва ручайка у грамаце пiшацца дакладна так ,як пiсалася назва маентку Мiндоуга – « in ripam Lettowiae».

Толькi у 1997 г. было выяулена гарадзiшча на беразе ручайка Латава, непадалеку ад вескi Латава. Мяркуючы па выпадковых знаходках ,гарадзiшча датаванае 13-14 ст.

Такiм чынам можна лiчыць даказаным iснаванне княскай рэзiдэнцыi, назва якой у нямецка-лацiнскай транскрыпцыi цалкам супадала з напiсаннем назвы Лiтвы. Ва урачыстасцях каранацыi брау удзел кiраунiк  суседняй дзяржавы –магiстр Лiвонскага ордэна Андрэй Штырланд. Паводле звычайнай у сярэднiя вякi практыкi ,кiраунiкi дзяржау сустракалiся на межах сваiх уладанняу. Не дзiуна што у 1253 г. маентак што знаходзiуся на памежжы Лiтвы и Лiвонii, стау найбольш прыдатным для правядзення каранацыi Мiндоуга и прыему гасцей.Палатаускае гарадзiшча такiм чынам можна лiчыць найбольш праудападобным месцам каранацыi Мiндоуга. .  [10, с.26 ].

 

Палітычнае аб’яднанне Наваградскага  княства з Літвой амаль адразу выклікала супрацьдзеянне як унутры Літвы, так і з боку суседзяў. У 1249 г. супраць Міндоўга ўтварылася магутная кааліцыя ў складзе яго пляменніка Таўцівіла, жамойцкага князя Выкінта, Данілы Галіцкага і ландмайстра Лівонскага ордэна Андрэя фон Сцірланда. Тройчы, прыкладна ў 1249, 1251 і 1253 гг., Даніла рабіў паходы на Наваградак і Гародню. У такіх умовах Міндоўг у канцы 1250 ці пачатку 1251 г. прыняў хрышчэнне па каталіцкім абрадзе, а ў 1253 г. каранаваўся (паводле Густынскага летапісу у Наваградку) каралеўскай каронай, дасланай з Рыма. Папа Інакенцій IV абвясціў, што прымае новае каралеўства пад сваё заступніцтва. Гэта дапамагло Міндоўгу нейтралізаваць варожасць Лівоніі і перамагчы сваіх праціўнікаў у Літве. Праўда, часова ён вымушаны быў саступіць значную частку Жамойці крыжакам, а Наваградак, Слонім і Ваўкавыск - сыну Данілы Галіцкага Раману (на ўмовах васальнай залежнасці апошняга). Але Міндоўг захаваў за сабой вярхоўнае права на Наваградскую зямлю, а пазней аднавіў поўны кантроль над ёю.

Між тым пераход шэрага рускіх княстваў пад уладу Літвы  прывёў да канфлікту з Залатой Ардой, якая не адмовілася ад намеру падпарадкаваць усю Русь. Каля 1258 г. татарскі ваявода Бурундай здзейсніў спусташальны паход супраць Літвы. Аднак і гэта не прывяло да адлучэння ад яе Беларускага Панямоння.

У 1260 г. Міндоўг раптоўна  парваў з каталіцтвам і падтрымаў паўстанне супраць крыжакаў, якое ўспыхнула ў Жамойці. У выніку там замацаваўся стаўленік Міндоўга і сын яго сястры князь Транята. Іншы пляменнік, Таўцівіл у гэты час княжыў у Полацку і, верагодна, таксама прызнаваў верхавенства літоўскага ўладара. Пад непасрэднай уладай Міндоўга знаходзіліся іншыя літоўскія князі, якія прыгадваюцца як сведкі ў яга граматах крыжакам: Лугвен, Гердзень Нальшчанскі, Парбусе (верагодна, з Дзевалтвы) і інш.

Такім чынам, можна гаварыць пра ўтварэнне з сярэдзіны XIII ст. даволі ўстойлівай палітычнай структуры, у якой вярхоўнаму князю літоускага паходжання непасрэдна належала частка этнічнай Літвы (Аўкштота) з Наваградскай зямлёй, а іншыя балцкія (Жамойць) і рускія (Полацкае княства) землі знаходзіліся ў пэўнай залежнасці ад яго. Гэта дазваляла эфектыўна супрацьдзейнічаць экспансіі, з аднаго боку, крыжакаў, з другога - татар і залежных ад іх галіцка-валынскіх князёў. У барацьбе з крыжакамі вялікі князь мог апірацца на рускія княствы, а ў барацьбе з татарамі і валынянамі — на этнічную Літву. Агульная плошча падкантрольнай літоўскім князям тэрыторыі ў гэты час складала, паводле падлікаў аўтараў, каля 153 тыс. кв. км. .[ 2, с. 74-77].

 

У пачатку 50-х гг. XIII ст. дзякуючы намаганням дыпламацыi папы рымскага паміж Міндоўгам і Даніілам Галіцкім, каронававшiмiся практычна адначасова, наступіла перамiрре.

Перамовы з Галiчанскiм княствам ад імя Міндоўга вёў яго сын Войшалк. Летапіс адзначае, што ў 1254 годзе для ўмацавання пагаднення адна з дачок Міндоўга была выдадзена замуж за сына Данііла, Холмскага князя Шварна. Данiiл з каралеўскай шчодрасцю адарыў маладых, аддаўшы ім Драгічынскае княства. Гэтым ён адначасова гасіў таксама і зацягнутаю за гэтую зямлю спрэчку паміж Галіцка-Валынскай Руссю і ВКЛ.

 Міндоўг, у сваю  чаргу, узяў сабе на службу  ў Наваградак другога сына Данііла, Рамана. Здавалася, што дыпламатыя папы рымскага магла святкаваць свой поспех. Атрымалася не толькі прывесці да згоды, але нават і парадніць тыя, дзве і дынастыі што ваявалі - Рингольдовичей і Рамановічей. Вродзебы стварылася трывалая анцiтатарская кааліцыя, у чым была зацікаўлена Заходняя Еўропа. Аднак гэта не стала доўгачасовым.

Калі вестка аб смерці Батыя  ў 1256 дайшла да Холм і Навагрудка, абодва караля вырашылі, што настаў час  для вызвалення паўднёва-ўсходніх зямель, і найперш за ўсё старажытнай рускай сталіцы - Кіева. Першым выступіў Данііл. Не дачакаўшыся войскаў ВКЛ, каторые узначальваў Раман Даніілавіч, ён напаў на сильнае татарскія ўмацаванне - Возвягль. Горад быў разграблены, спалены, усё насельніцтва ўзята ў палон. Войскі ВКЛ абурыліся дзеяннямі сваіх галіцка-Валыніскіх саюзнікаў. Гнеў іх выліўся на ўласнага ваенначальніка - князя Рамана Даніілавіч, які вымушаны быў бегчы да свайго бацькі. Пакінутая ім армія «своевала» наваколлі Луцка. Атрады Данiiла дагналі войска ВКЛ каля Кастругi, дзе адбылась бітва, у якім загінула шмат воінаў. У выніку доўгіх перамоваў гэтая ўспышка ўзаемнай варожасці паступова ўляглася. Раман Данiлавіч вярнуўся на службу ў Наваградак.

Неўзабаве па нейкай прычыне Войшалк саступіў Раману Даніілавічу кіраванне ў Навагрудку, адмовіўся ў яго карысць ад Слоніма і Ваўкавыска, а сам пайшоў на службу да Даніілы Галіцкаму, дакладней станавіўся яго ганаровым закладнікам. Тут Войшалк пастрыгаецца ў манахі ў праваслаўным манастыры, дзе знаходзіцца на працягу трох гадоў, зарэкамендаваўшы сябе рэўнасным слугою веры. Неўзабаве Войшалк заснаваў манастырь «на раце на мяжы памiж Літвою і Новагародкам».

Праз некаторы час ён пачаў рабіць меры па вяртанні Навагрудка і навакольных зямель. У 1258 Войшалк з дапамогай Товцiвiла захапіў Навагрудок. Княжы ў ім Раман Даніілавіч быў схоплены і, магчыма, нават забіты. У адказ на гэтыя дзеянні Данііл Галіцкі здзейснiў паход на Новагрудскую зямлю, узяў Ваўкавыск, паслаў атрады на Гродна і Зэльву. Аднак падпарадкаваць зноў Наваградак ўжо не змог.

Вярнуўшы ўладу над  Наваградкам, Войшалк хацеў зацвердзіцца і ў літоўскіх уладаннях бацькі, перш за ўсё  шляхам распаўсюджвання  там праваслаўя. Таму заканамерна, што  паміж імі паўстала варожасць, якая насіла рэлігійны адценне. Адначасова ў Міндоўга абвастрыліся адносіны з полацкім князем Товцiвiлом, сваім братам Герденем, а таксама з жамойцкіх князем Транятай, які ўступіў у змову з Нальшанскiм князем даў-Монтам, у якога Міндоўг забраў жонку. Не рызыкуючы адкрыта супрацьстаяць каралю, Даўмонта стаіўся і чакаў толькі зручнага моманту для помсты. Такі момант змоўшчыкамі прадставіўся, калі войска Міндоўга ажыццяўляла паход на Браншчыну з мэтай яе прыяднання да Вялікага княства Літоўскага. 12 верасня 1263 змоўшчыкі, падкупіўшы ўлюбёнца Міндовга выхадца з Разані Астапа Канстанцінавіча, напалі на спячага Міндоуга i забілі яго разам з сынамі Руклю і Ренекю.

Гібель Міндоўга затармазіла працэс далейшайга пашырэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага і перашкодзіла аб'яднанню рускіх і прыбалцкiх зямель у барацьбе супраць ордэна. Вядома, што як дальнабачны палітычны дзеяч Міндоўг падтрымлiу саюз супраць крыжакоў, у які уваходзiлi князі: Уладзіміра-Суздальскай - Аляксандр Невскі, полацкі-Товцiвiл, віцебскі - Канстанцін (сын Товтивила) і жамойцкіх - Транятай. Саюзнiкамі ў 1262 нават быў нанесены сумесны ўдар па Лівонскім ордэнам, хоць з-за няўзгодненасці дейнасці асаблівай эфектыўнасці не меў. Пасля гібелі Міндоўга гэты саюз пачаў распадацца.

Зацвердзіў «ва ўсёй зямлі літоўскай і Жэмайціі» Транята вырашыў расправіцца з прэтэндэнтамі на Літву - Войшалкам і Товцiвiлом. Пад падставай дзяльбы «зямлі і набытка Міндоўга» Товцiвiл быў запрошаны да Траняты ў госці і забіты. Войшалк схаваўся ў Пінску. Даўмонта «з дружынай сваёю і ўсім родам сваім» збег у Пскоў і там хрысціўся «з сваімі бояры», атрымаўшы пры хрышчэнні імя Цімафей. «І бысть радасць вялікая Псковицам, і посадиша яго на княвішчы ў сваім горадзе Пскове».

Праз некалькі месяцаў  пасля забойства Міндоўга быў забіты і Транята. Войшалк, даведаўшыся пра безуладдзя ў Літве, вырашыў, што настаў момант для канцэнтрацыі ў сваіх руках улады і над Літвой, і над Наваградкам. Разам з мінчанамі і новогрудчанами ён прыйшоў у Літву княжыць, дзе ў цэлым быў сустрэты як свой «господич». Войшалк, расправіўшыся з унутранымі ворагамі, заключыў мір з ордэнам і Галіцка-Валынским княствам, пры гэтым, каб атрымаць ваенную падтрымку апошняга, прызнаў сябе васалам брата Данііла Галіцкага, Валынскага князя Васілька Раманавіча, а яго пляменніка Шварна запрасіў « дапамагаць »ва ўпраўленні падуладнымі землямі. Разлік апынуўся дакладным. Васілька і Шварн даслалі свае дружыны, з іх дапамогай Войшалак заваяваў Деволтву і Нальшаны і, далучыўшы іх да Наваградка, стаў больш актыўна распаўсюджваць сваю ўладу на іншыя княжества, перш за ўсё на Полацкае.

Неўзабаве адбылося, па здагадцы некаторых аўтараў, мірнае аб'яднанне Полацкай зямлі з Навагрудком. У гэты час, як вядома з граматы полацкага князя Ізяслава. Полацкаму княству падпарадкоўваўся і Віцебск: «Полацк з Віцебескам адно ёсць» і што віцебскі князь «са мной адно». Злучэнне гэтых беларускіх зямель у адной дзяржаве - Вялікім княстве Літоўскім прывяло да этнічнай, а значыць, і ваенна-палітычнаму перавагу славянскага насельніцтва над балцкім. Войшалку атрымалася аб'яднаць у адной дзяржаве Літоўскую, Нальшанскую, Деволтвскую, Навагрудскую, Полацка-Віцебскую і Пінскую зямлі. Уласна, гэта і з'явілася рэальным пачаткам новай дзяржавы - Вялікага княжества Літоўскага, і Рускага, і Жамойцкага.

Аднак далейшыя дзеянні Войшалка цяжкавытлумачальныя. Магчыма, з мэтай апоры на Галіцка-Валынскую зямлю пры падпарадкаванні Жамойці, а можа, у сілу нейкіх асабістых прычын, ў 1267 г. ён аддаў сваё вялікае княжанне Шварну, а сам зноў прыняў манаскі сан. Іпацьеўскі летапіс трактует гэты крок як духоўны ўчынак, раскаянне за кровапраліцце: «Зграшыў ёсьць шмат перад Богам і людзі» .[ 5, с. 30-35].

Летаписец так малюе  Войшелка у той час кали ен быу князем-намесникам у Чорнай Руси: «Войшелак кожны дзень забiвау па тры цi па чатыры чалавека.Калi у якi дзень яму ня было здарэння забiць каго-небудь,то ен рабiуся вельми сумным и засмучаным а калi ен каго забiвау то быу надта рады» .[ 7, с.75].

Шварн, баючыся, як відаць, унутраных валненя у Літве ў карысць князёў прыродных, т. е. лiтоускiх, угаварываў Войшалка пакняжыць з ім вмесце, але той рашуча адмаўляўся і вярнуўся на престол толькі тады, калі Шварн памёр, не пакінуўшы наследников, і літоўцы зноў выклікалі Войшалка з манастыра для кіравання справамі княства.

Гэта ўзбудзіла варожасць другога сына Данііла Галiцкага, Льва, які хацеў стаць спадчыннікам брата і валодаць аб'яднанымі землямі Літвы і Навагрудка. Між князямі гатовыя былі ўжо пачацца баявыя дзеянні. Аднак Васілька Рамановіч, князь валынскі, прапанаваў з'ехацца для прымірэння. Войшалк і Леў прыбылі да яго ва Ўладзімір Валыніскі. Пасля сумеснага вячэры госці раз'ехаліся мірна. Але неўзабаве Леў прыехаў у Міхайловский манастыр, дзе спыніўся Войшалк. Князі пасварыліся, і Леў, як адзначаюць крыніцы  забіў Войшалка.

Информация о работе Утварэнне Вялiкага Княства Лiтоускага, Рускага i Жамойцкага