Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

25. Культура  бел. зямель у 17-18 ст. Распаўсюджванне  ідэй Асветніцтва.

Што ж датычыцца  духоўнага развіцця Беларусі ў дадзены  час, то тут у першую чаргу неабходна адзначыць трывалыя кантакты мясцовага грамадства з культурным і навуковым асяроддзем тагачаснай Зах. Еўропы. Па-ранейшаму ў Рэч Паспалітую рэгулярна запрашаліся вядомыя еўрапейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Шырока ўжывалася ў 18т ст. практыка найму магнатамі ў якасці хатніх выкладчакаў выпускнікоў вядучых універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Вельмі частымі былі ў адзначаны пер-яд і замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх маладое пакаленне наведвала разнастайныя еўрап. навучальныя установы, а больш сталыя прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў папаўнялі свае прыватныя калекцыі мастацтва. Акрамя таго, далучэнне да еўрап. культуры ў Беларусі праявілася таксама ў выпісванні папулярных замежных літаратурных выданняў, газет і часопісаў. Аднак падобныя ўчынкі ў большасці выпадкаў мелі даволі паказны хар-р, а сапраўднае грамадскае жыццё Рэчы Паспалітай было вельмі кансерватыўным і любыя праявы “вольнадумства” рашуча выкараняліся пры актыўным удзеле езуітаў. Так, філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынскі быў у 1689 г. па рашэнню суда спалены ў Варшаве за напісання трактата “Аб неіснаванні Бога”. Літаратар і перакладчык з-пад Мінска І. Капіевіч быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрыраваў у Зах. Еўропу. Сябра Г. Лейбніца, ён у 1698-1706 гг. ва уласных друкарнях у Амстэрдаме і Капенгагіне выдаў больш за 20 кніг па гісторыі, арыфметыцы, граматыцы, марской справе і інш. Таксама ў Нідэрланды быў вымушаны пераехаць з Беларусі К. Семяновіч, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім вынаходніцтвам у галіне артылерыі і ракетабудаўніцтва.

26. Пачатак  мадэрнізацыі ў краінах Заходняй  Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё  Беларусі ў першай палове 19 ст.

Мадэрнізацыя  – працэс паступовага пераўладкавання  грамадства пры пераходзе ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі, пераходу ад феад. да буржуазнага грамадства. Прыкметы: індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, развіццё навукі, адукацыі і культуры, абмежаванне пазіцый царквы(секулярызацыя), фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, лібералізм(ідэйна-паліт. вучэнне, якое ўзнікла ў канцы 18-пачатку 19 ст., яго паліт. і эканам. мэты – скасаванне феад. парадкаў, абмежаванне манархіі, усталяванне парламентарнага ладу, павага да асобы, абарона прыватнай уласнасці). Для індустрыяльнага тыпу грамадства характэрна станаўленне капіталізму, які зараджаецца яшчэ ў феад. эпоху. Індустрыяльнае грамадства ахапіла пер-яд росквіту і упадка капіталізму. Капіталізм стварыў сістэму машын, а машынны хар-р вытворчасці вызначыў змены ва ўсіх сферах жыцця грамадства:эканамічных, сацыяльных і палітычных адносінах. Ужо на фазе ўпадка перадіндустрыяльнай цывілізацыі і пераходнага пер-яду да індустрыяльнай цывілізацыі павялічыліся тэмпы прыроста нас-ва і скараціліся магчымасці забяспечыць яго патрабаванні на абмежаванай базе мануфактурнай вытворчасці. Пагэтаму аб`ектыўнай неабходнасцю стаў пераварот у самім спосабе вытворчасці, і такі пераварот у выглядзе прамысловай рэвалюцыі адбыўся ў апошняй трэці 18-пачатку 19 ст. Такім чынам прамысловы пераварот – гэта пераход ад мануфактурнай да машыннай працы, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнаёмнага рабочага класу. Дэатэхнічны пераварот адбыўся яшчэ ў 60-90-я гг. 18 ст. у тэксцільнай прамысловасці. Потым прамысловы пераварот перамяшчаецца ў іншыя краіны кантынентальнай Еўропы: ЗША і Расію. З сярэдзіны 19 ст. пачаўся тэхналагічны пераварот, чкі стаў працягам прамысловай рэвалюцыі. Асновай тэхналагічнага пераварота стала цяжкае машынабудаванне. Вялікае значэнне мела заснаванне электрычнасці і стварэнне электрарухавіка. З адкрыццём электрычнасці пачаўся пераварот у сродках сувязі(вынаходніцтва тэлеграфа(30-я гг. 19 ст., Расія, Шылінг), вынаходніцтва тэлефона(1876 г., Бэл, Англія), радыё(Папоў, Расія, 1895 г.), фатаграфія(1839 г., Францыя, Дайгер), кіно(брацья Люм`ер, Францыя, 1895 г.)). Прамысловая рэвалюцыя і тэхналагічны пераварот прывялі да стварэння і развіцця новай галіны эканомікі машынабудавання. Спачатку яно абмяжоўвалася вытворчасцю паравых рухавікоў, потым ўзнікла паравозабудаванне, с/г машынабудаванне і станкабудаўніцтва, а на рубяжэ 19-20 ст. – аўтамабілебудаванне і самалётабудаванне. Перамены ў эканоміцы тычыліся не толькі эканомікі, але і вялі да ўзнікнення канкурэнцыі. У гэтых умовах узнікаюць і ператвараюцца ў асноўную форму арганізацыі капіталу акцыянерныя кампаніі. Асобныя прадпрыемствы аб`ядноўваюцца ў прамысловыя групоўкі манапаліст. тыпу: картэлі, сіндыкаты, канцэрны і трэсты. Такім чынам у Еўропе і Паўн. Амерыцы 19 ст. – гэта час канчатковага ўсталявання заходняга тыпу цывілізацыі як тэхналагічнай цывілізацыі, заснаванай на прагрэсе навукі і тэхналогіі. На аснове тэхнагеннай цывілізацыі ў 19 ст. фарміруюцца індустрыяльныя, а ў 20-21 ст. постіндустрыяльныя грамадствы. Індустрыяльнае грамадства – грамадства, дзе машынная індустрыя займае вядучае становішча; галоўную ролю ў культуры такога грамадства займае навуковая рацыянальнасць, а прыярытэтнае значэнне надаецца развіццю тэхнічных навук.

 

 

 27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.

Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзі быў  цесна звязаны лёс бел. народа, у выніку 3-х падзелаў паміж Расіяй, Аўстра-Венгрыяй і Прусіяй(1772, 1793, 1795) перастала існаваць. Бел. землі з  нас-вам каля 3-х млн чалавек  адышлі да Расіі. Этапы палітыкі рас. урада на тэр-рыі Беларусі: 1. канец 18 ст. – паўстанне 1830-31 гг.(палітыка “заспакойвання”); 2. паўстанне 1830-31-1917 гг. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расіі царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку, накіраваную на невіліроўку мясцовых асаблівасцей і мейшую мэтай збліжэнне з рускімі рэгіёнамі, у прыватнасці ўводзіўся агульнарас. адміністрацыйны падзел “органаў і ўстановы кіравання”.  Бел. землі ўвайшлі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, якія ў сваю чаргу аб`ядноўваліся ў 3 генерал-губернатарствы: беларускае, літоўскае і мінскае. Мясцовая шляхта мела магчымасць займаць адміністрацыйныя пасты. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся статут ВКЛ. У саслоўнай палітыцы царызм імкнуўся забяспечыць інтарэсы шляхты, якая пры ўмове прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне ІІ атрымоўвала правы рас. дваранства. Разам з тым, для таго, каб стварыць сацыяльную апору на далучаных землях, рас. урад праводзіў палітыку “насаджэння” рускага землеўладання. Бел. сяляне спачатку атрымалі ільготы па ўплаце падаткаў, а ў далейшым усё мясцовае нас-ва было пастаўлена ў аднолькавыя адносіны з жыхарамі рас. губерняў. У гарадах скасоўвалася магдэбургскае права і ўводзіліся нормы рас. гарадскога самакіравання. Пры гэтым частка гарадскіх пасяленняў і такіх правоў не атрымоўвала, а іх нас-ва аўтаматычна пераводзілася ў сялянскае саслоўе. У 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэр-рыі 9 зах. губерняў. У гарадах гэтых геберняў дазвалялася сяліцца яўрэям і займацца рамяством і гандлем. Займацца земляробствам ці набываць зямлю ім не дазвалялася. Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай уплаты падаткаў у падвойным памеры. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку праводзілася асцярожная палітыка, маёмасць касцёлаў і манастыроў заставалася недатыкальнай. У 1774 г. былазаснавана бел. каталіцкая епархія, аднак каталіцкаму духавенству забаранялася хрысціць ў сваю веру праваслаўных хрысціян. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. пачаў ажыццяўляцца комплекс мер, накіраваных на хутчэйшае зліццё зах. губерняў з рускімі пад сцягам праваслаўя і рус народнасці: 1. скасавана дзеянне статута ВКЛ і ўведзена агульнарас. заканадаўства(1840 г.); 2. “разбор шляхты” – палітыка, паводле якой у 30-50-х гг. 18 ст. асобы, якія не даказалі дакументамі свайго шляхецкага паходжання, пазбаўляліся дваранскага звання, а таксама права валодаць сваімі маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць; 3. у справаводства ўводзілася рус. мова, што вызначала скасаванне польск. мовы; 4. 1832 г. – за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў за паўстанне быў зачынены Віленскі універсітэт; 5. 1839 г. – была скасавана уніяцкая царква шляхам аб`яднання з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на бел. нас-ва; 6. на пачатку 40-х гг. царскі ўрад пазбавіў як каталіцкую, так і праваслаўную царкву права валодаць зямлёй з сялянамі, растлумачыў забарону тым, што клопад аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых дух. абавязкаў. Такім чынам палітыка рас. урада, якая праводзілася на другім этапе, поўнасцю ліквідавала юрысдыкцыю мясцовых улад на Беларусі. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук апоры ў сялян, чаму садзейнічаў шэраг эканамічных рэформ. Вайна 1812 г. З першых дзён вайны Беларусь стала краінай супрацьстаяння дзвюх вялікіх дзяржаў і армій. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона пераправілася праз Нёман. 16 чэрвеня была занята Вільня. 24 чэрвеня – Мінск. У межах Літвы, Беларусі шляхта сустракала Напалеона як вызваліцеля. Напалеону супрацьстаялі 3 рускія арміі: 1-ая – генерала Барклая дэ Толі(штаб у Вільні), 2-ая – генерала Баграціёна(Ваўкавыск), 3-ая – генерала Тормасава(Луцк). 1-ая армія ў жорскіх баях адступала праз Свяцяны, Дрысу, Полацк на Віцебск. Баграціён рухаўся з Ваўкавыска праз Слонім на Мір і далей меў намер ісці на Мінск. Але 24 чэрвеня ў Мінск уваўшоў 50-тысячны корпус Маршала Даву і Баграціён рушыў на Магілёў. Да Магілёва Баграціён не дайшоў. Каля вёсак Салтанаўка і Навасёлкі(11 км ад Магілёва) 11-12 ліпеня адбываліся жорскія баі. 1-ая і 2-ая армія ў выніку злучылася пад Смаленскам. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў утвораны часовы ўрад ВКЛ на чале з Солтанам. Гэты ўрад не імкнуўся да аднаўлення ВКЛ як дзяржавы. 14 ліпеня 1812 г. ён выказаўся аб далучэнні да генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага. Часовы ўрад выдаў распараджэнне аб фарміраванні 4-х палкоў літ. кавалерыі агульнай колькасцю 10 тыс. чалавек забеспячэннем за кошт нас-ва. На Беларусі Напалеон пакінуў 100-тысячнае войска, большая яго частка(60 тыс. чалавек) знаходзілася пад Полацкам. 26 жніўня 1812 г. адбыўся Барадзінскі бой. У друг. палове 1812 г. у многіх месцах Беларусі разгарнулася партызанская барацьба. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражыраў, не дапускалі іх да сваіх вёсак, у раёне Полацка партыз. рух абапіраўся на падтрымку рус. арміі. 6-8 кастрычніка армія Відгенштэйна авалодала Полацкам. У лістападзе армія Напалеона быоа фактычна акружана. У гэты ж пер-яд адбылася пераправа праз Беразіну ля вёскі Студзёнка, у выніку якой загінула каля 20 тыс. французаў Праз Беразіну пераправілася не больш за 60 тыс. чалавек. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. У Смаргоні Напалеон пакінуў сваю армію і выехаў у Францыю. У выніку вайны 1812 г. загінула амаль чвэрць нас-ва Беларусі. Пасяўныя плошчы зменшыліся на палову, значна скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя страты бел. губерні 1812-14 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх пабораў. Прыгон і самавольства памешчыкаў у бел. вёсцы рэзка ўзмацніліся.

28. Грамадска-паліт.  рух у Беларусі ў першай  палове 19 ст.

Сведчаннем крызісу  феадалізму з`яўляўся грамадска-паліт. рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Зах. Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй. Першымі праявамі грамадска-паліт. руху ў Беларусі былі таварыствы філаматаў(прыхільнікаў навукі), філарэтаў(прыхільнікаў дабрачыннасці), узнікшых у Віленскім універсітэце. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля(прыхільніка адраджэння Польскай дзяржавы). Іх члены на тайных сходках абмяркоўвалі набалелыя праблемы ў польскім духу, прапагандавалі сярод нас-ва ідэі роўнасці і свабоды. Але ў 1824 г. яны былі разгромлены царызмам. У Беларусі знайшлі падтрымку і ідэі дзекабрыстаў. Упачатку 1825 г. узнікла таварыства ваен. сяброў на чале з капітанам Ігельстрофам. 24 снежня 1825 г. праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў сябры таварыства спрабавалі падняць мяцеж у літ. корпусе, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў таварыства аб`яднаных сялян у палтаўскім палку ў Бабруйску. Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, рас. урад разграміў іх арганізацыі. Многія ўдзельнікі былі арыштаваны, аднак гэта не спыніла грамадска-паліт. рух у зах. губернях; іх жыхары, асабліва шляхта, прынялі ўдзел у польскім паўстанні 1830-1831 гг., якое ў жніўні 1831 г. на тэр-рыі Беларусі і Літвы было падаўлена. У другой палове 30-х гг. 19 ст. на Беларусі-Літве зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40-50-я гг. на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйнай да ўлады, усё больш актыўную ролю пачалі адыгрываць рэвалюцыянеры-дэмакраты. Ішло фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да іх належылі і Франц Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. на базе Віленскай Медыка-Хірургічнай акадэміі радыкальнай тайнай суполкі(дэмакратычнага таварыства). Яно працягвала традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. Дзейнасць тайных суполак, нацыян.-вызваленчы рух сведчылі пра крызісныя з`явы ў рас. грамадстве.

29. Культура  Беларусі ў першай палове 19 ст.

Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст. адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем бел. нацыі і ўзмацненнем нац. свядомасці беларусаў. Спачатку на тэр-рыі Беларусі моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага нас-ва, мовай тэатра, асветы і кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў з Беларусі(у літ-ры – Адам Міцкевіч і У. Сыракомля(Кандратовіч), у музыцы – Міхаіл Клеафас Агінскі і Станіслаў Манюшка). На першым этапе распаўсюджванне рас. культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва(пераклад рас. кніг, пастаноўка п`ес рас. аўтараў, падрыхтоўка да друку рас.-польскіх выданняў). Ажыццяўлялася стварэнне планаў

забудовы бел. гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рас. горадабудаўніцтва. У 60-90-я гг. 19 ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з`яўляліся народн. вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы-граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Пачатковыя школы адкрываліся пераважна за кошт нас-ва. Царкоўна-прыходскія і школы-граматы мелі абмежаваную праграму і падпарадкоўваліся сенату. Больш грунтоўныя веды давалі народн. вучылішча, якія былі падпарадкаваны Міністэрству народнай адукацы. Настаўнікаў для пачатковых шлол рыхтавалі ў настаўніцкіх семінарыях(Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая). Пачатковыя школы маглі ахапіць не болей 20 % ад нас-ва. У сістэме сярэдняй адукацыі на Беларусі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класічныя гімназіі і прагімназіі, Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча(інстытут), полацкі кадэцкі корпус, Полацкая Іезуіцкая акадэмія(зачынена ў 1820 г.), духоўныя семінарыі. У 70-80-я гг. 19 ст. адкрываюцца рэальныя вучылішчы. У 1887 г. быў выдадзены цыркуляр “аб кухаркіных дзецях”. Удзельная вага пісьмен. людзей на Беларусі ў канцы 19 ст. складала 25, 7 %, у вёсцы - да 16 %. У 19 ст. было зроблена шмат навук. даследаванняў у кантэксце палітыкі русіфікацыі, у прыватнасці была распрацавана ідэалогія заходнерусізму, аўтарам якой стаў прафесар Піцербургскай Духоўнай акадэміі Каяловіч. Выказваўся тэзіс аб неабходнасці поўнага нацыян. і культурнага зліцця Беларусі з Расіяй. Пры вызначэнні нацыянальнасці галоўным крытэрыем лічылася веравызнанне, і па гэтай падставе беларусаў-праваслаўных далучалі да рускіх, беларусаў-католікаў – да палякаў. У 1867 г. у Вільні быў створаны паўночна-заходні раздзел рускага геаграф. таварыства, які разгарнуў дзеўнасць па этнаграф. даследаванні краю(мовы, фальклору, абрадаў, матэр. культуры). Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з`яўляліся Шэйн(даследаванні па гісторыі Віцебшчыны), Еўдакім Раманаў(“Белар. зборнік”, “Энцыклапедыя Беларусі”), Насовіч(“Белар. слоўнік”, выйшаў у 1870 г. і ўтрымліваў 30 тыс. слоў), браты Тышкевічы(заснавальнікі бел. археалогіі і 2-х музеяў старажытнасці ў Вільні і Лагойску), Яўхім Карскі(“Беларусы”, склаў карту рассялення беларусаў на падставе ўжывання бел. мовы), Доўназ Запольскі(даследаванні па эканамічн. гісторыі Беларусі, бел. сялянства і г.д.).

30. Буржуазныя  рэформы 60-80-х гг. 19 ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі, адставанне яе ад капіталістычнай Еўропы, масавая  незадаволенасць сялянства сталі  прычынамі правядзення шэрагу буржуазных рэформ, якія б садзейнічалі развіццю капіталістычных адносін у Расіі, першай і галоўнай з праведзеных рэформ была адмена прыгоннага права. 19 лютага 1891 г. Аляксандр ІІ падпісаў маніфест і зацвердзіў палажэнні аб сялянах, якія выходзяць з прыгоннай залежнасці, у маніфесце рэформа аб`яўлялася актам найвялікшай справядлівасці і дабраахвотным самаахвяраваннем дваранства. У палажэннях вызначаліся прынцыпы і план рэфармавання. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захоўвалі поўнае права ўласнасці на зямлю, пры гэтым частку зямлі яны павінны былі прыдаставіць для надзялення сялян, якія павінны былі яе выкупіць. У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сял. землекарыстання, былі ўжыты 2 палажэнні, адно для Віленскай і Магілёўскай губерняў, другое для Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Ва ўсходняй частцы па меры надзелы складвалі ад 2 да 6 дзесяцін, у зах. і цэнтр. частцы сялянам перадавалася тая зямля, якая ў іх была да 1861 г. паводле інвентароў. Калі ў сялян атрымлівалася, што надзел зямлі большы чым указана ў інвентары ці ў памешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыгодных для земляробства зямель, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі. Зямля станавілася ўласнасцю селяніна ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася такім чынам, каб памешчык мог атрымоўваць штогадовы даход, які раўняўся памеру былога гадавога аброка, такім чынам з`ящлящся выкупам не толькі зямлі, але і ўсяго селяніна. Зямельная рэформа не апраўдала падзеі сялян, яна не скасавала феад. інстытуты ў прыватсці памешчыцкае землеўладанне, разам з тым адмена прыгон. права садзейнічала хутчэйшаму развіццю капітал. адносін. Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя; 2. судовая рэформа(1864 г.) – ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада адвакат, уводзіўся суд прысяжных; 3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі; 4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год; 5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі; 6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). Важнейшымі элементамі дзейнасці царскага ўрада ў сферы адукацыі на Беларусі былі штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі і зачыненне апошняй у Беларусі ВНУ(Горы-Горыцкага земляробчага інстытута).

 

 

 

 

31. Культура  Беларусі ў другой палове 19-пачатку  20 ст. Пачатак фарміравання бел. нацыі.

Мастацтва Беларусі ў 19 ст. Жывапіс бел. зямель у 19 ст. прайшоў 3 мастацкія накірункі: класіцызм, рамантызм, рэалізм. У пачатку 19 ст. на базе Віленскага універсітэта была створана мастацкая школа – умоўная назва маст. кафедр, факультэта літ-ры і мастацтва. Яе заснавальнік – прафесар Смуглевіч. За 35 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў і скульптараў. Аляшкевіч – адзіны прадстаўнік класіцызму, жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат партрэтаў у стылі класіцызму, сярод іх групавыя партрэты моладзі, юнакоў, дзяўчат, партрэты Сапегі, Радзівіла, Чартарыйскага, Міцкевіча і інш. Ян Дамель. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму, але пісаў пераважна карціны на гіст. тэматыку. Сярод іх “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню”. Вікенцій Ваньковіч. “Адам Міцкевіч на скале Аюдах”, “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі у 968 г.”, аўтар партрэта Пушкіна, аўтар рамант. пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа у Троках”, “Вуліца ў Вільні”. Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, педагог, музык. пісьменнік, мастак-графік. Стварыў серыю графічных замалёвак, архітэктурных пабудоў Беларусі, якія на сённяшні дзень з`ящляюцца гист. крыницай па развиццю архитэктуры Беларусі. Хруцкі – майстар нацюрмортаў, скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтва у Санкт-Пецярбургу, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”. Ён упершыню звярнуўся да сялянскай тэматыкі(“Хлопчык у саламяным капелюшы”). Сільвановіч. Яго творчасць развівалася ў пераходны пер-яд ад рамантызму да рэалізму. У стылі рэалізму напісаў карціну “Пастух са Свянцяншчыны”, адзін з першых белар. мазаістаў за мазаічнае пано “Тайная вячэра”, за аздабленне Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу атрымаў званне акадэміка. Альхімовіч – жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісу. Найбольш вядомы твор – “Пахаванне Гедыміна”. Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу, у ранні пер-яд былі напісаны пейзажы. За пейзажы “Вясна ідзе” аўтар атрымаў першую прэмію маскоўскага таварыства аўтараў мастацтва. У стылі мадэрна працавалі архітэктары Шабунеўскі, Краснапольскі і мастак Фердымонд Рушчыц, аўтар эмацыян.-вобразных пейзажаў, сац. матывы назіраюцца ў карцінах “У свет” і “Эмігранты”. Мадэрн – стылявы накірунак у мастацтве канца 19-пач. 20 ст. Яго характэрнымі рысамі былі новыя прынцыпы формаўтварэння, багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хвалістай лініі ў дэкоры з элементамі готыкі, класіцызму і інш.

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"