Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

44. Індустрыялізацыя  і масавая калектывізацыя сельскай  гаспадаркі ў БССР.

Індустрыялізацыя  ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне  СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на X з`ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. У прынятых імі рашэннях адзначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асабліва ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР(1928-1932 гг.) прадугледжваў пашырэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Агульны аб`ём капіталаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаё 243 млн руб. і перавысіў укладанні папярэдніх дзесяці гадоў больш чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, ільняная і швейная. У Беларусі разгарнулася будашніцтва новых прамысловых прадпрыемстваў. Былі пабудаваны швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “Кім” у Віцебску, фабрыка штучнага валакнк і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы БелДрэс і шэраг іншых. А у канцы 20-х гг. па ініцыятыве Сталіна адбываецца адыход ад НЭПа і пачынаецца палітыка калектывізацыі, асноўнай задачай якой вызначаецца барацьба супраць “непралетарскіх элементаў”. На вёсцы галоўным ворагам быў аб`яўлены “кулак”(заможны селянін). У 27 г. на Беларусі такіх налічвалася 4, 1 % ад усяго вясковага нас-ва. Летам 29 г. быў аб`яўлены курс на суцэльную калектывізацыю, яе прадугледжвалася завершыць да 32-33 гг. На Беларусі кіраўніцтва рэспублікі сфарміравала спец. групу рабочых агульнай колькасцю 612 чал. Пасля 2-х-тыднёвай падрыхтоўкі яны выехалі на месца прызначэння, дзе ажыццяўлялі кантроль за калектывізацыяй. У БССР “раскулачванню” падлягала 34 тыс. гаспадарак, да мая 30 г. пад рэпрэсіі падпала 15,6 тыс сем`яў. Восенню 30 г. палітыка суцэльнай калектывізацыі была адноўлена. Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі атрымліваць машынна-трактарныя станцыі(МТС). Іх арганізацыя пачалася ў 29 г. і ўжо ў 32 г. налічвалася 57 МТС, якія мелі 1500 трактароў і абслугоўвалі 33 % калгасаў. У МТС былі створаны паліт. аддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі метадамі і з`яўляліся органамі дыктатуры пралетарыяту ў вёсцы. На канец 1940 г. на Беларусі мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробна-таварная гаспадарка была разбурана, аднак ўзровень с/г вытворчасці заставаўся нізкім, а планы яе павышэння не былі выкарыстаны. У 38 г. прысядзібныя ўчасткі калгаснікаў складалі 4 %, а давалі 45 % усёй с/г прадукцыі, у тым ліку 70 % мяса.

45. Усталяванне  камандна-адміністрацыйнай сістэмы.  Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Пад палітычнымі  рэпрэсіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя(так званыя контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіраванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаткам паліт. рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый нас-ва падчас Грамадзянскай вайны і ў 1920-я гг. Каля вытокаў паліт. рэарэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў І. Сталін. Сваю ідэялогію і дакладна распрацаваны механізм паліт. рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг. Ідэялагічным абгрунтаваннем з`явіўся крызіс І. Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца. Галоўныя мэты паліт. рэформ – аслабіць супраціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць “ворагаў народа”, якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і паспяховаму руху па шляху пабудовы сацыялізма. Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, контррэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіёнскай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават японскай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш. Пры гэтым лічылася, што адным з асноўных доказаў віны з`яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя “выбівалі” паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныя катанні, здзекі і інш. 29 ліпеня 1937 г. адбыўся ІІІ Племум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога аб неабходнасці самай рашучай барацьбы за пабудову сацыялізму выклікалі абвальны працэс масавага псіхозу ў выкрыцці “ворагаў народа”. З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так званага “Аб`яднання антысавецкага падполля”(ААП). “Ворагамі народа” былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншых установах. Палітычныя рэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця “ворагаў народа” акрамя фізічнага вынішчэння рэальных ці ўяўных прауіўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не менш жудасны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, даносаў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэння і хлусні на самога сябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939-1940 гг. пасля ўваходжання Зах. Беларусі ў склад БССР. Колькасць усіх ахвяр рэпрэсій дакладна невядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек.

 

 

 

 

 

 

 

 

46. Культурнае жыццё  БССР у 1930-я гады.

Важнейшую ролю ў вырашэнні  нацыянальных праблем у любой  краіне адыгрывае нацыянальная сістэма  адукацыі і развіццё культуры на мове карэннай нацыянальнасці з атрыманнем шырокіх магчымасцей развіцця культур усіх народаў, якія жывуць у межах адной дзяржавы. Ад гэтага ў вялікай меры залежыць стабільнасць яе паліт. і сацыяльнага развіцця. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства “Далой непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Ужо ў 1932 г. налічвалася 10 тыс. ячэек гэтага таварыства, якія аб`ядноўвалі 156 тыс. чалавек. З 1926 па 1932 г. праз школы і пункты ліквідацыі непісменства прайшлі больш за 800 тыс. чалавек, аднак большасць з іх засталіся малапісьменнымі, бо праца па ліквідацыі непісьменнасці не была падмацавана сур`ёзнай кадравай і матэрыяльнай базай.4 жніўня 1932 г. СНК БССР прыняў пастанову “Аб ўвядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Беларуская мова стала асноўнай мовай нацыян. сістэмы адукацыі. У 1932 г. з 6984 школ 6269 былі беларускія. Разам з беларускімі школамі ў 1926 г. працавалі 146 школ на мове ідыш, 118 – на польскай і 118 – на рускай. З другой паловы 1932 г. у БССР пачала вырашацца задача поўнага ажыццяўлення ўсеагульнага абавязковага навучання за курс няпоўнай сярэдняй сямігадовай школы, у якой заканчвалася агульная падрыхтоўка вучняў, а таксама задача развіцця сістэмы сярэдняй(дзесяцігадовай) школы, якая рыхтавала кадры для паступлення ў ВНУ. У выніку радыкальных змен, якія адбыліся ў галіне адукацыі ў БССР, каля 85 % нас-ва ад 9 да 49 гадоў стала пісьменнымі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі развівалася і бел. навука. Побач з навукоўцамі, запрошанымі з Масквы, Ленінграда і іншых навуковых цэнтраў, пачалі працаваць і бел. даследчыкі. Інбелкульт працягваў паспяховую працу па ўдасканаленню бел. мовы. Асноўная ўвага ў 1930-я гг. была сканцэнтравана на даследаванні прыродных рэсурсаў Беларусі, вырашэнні праблем прыкладнога характару ў галіне прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, водных рэсурсаў, меліярацыі і інш. Рэпрэсіі 1930-х гг. нанеслі значны ўдар па бел. навуцы. Ад рэпрэсій пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў БАН(Беларускай акадэміі навук). Навука БССР, як і ў цэлым СССР, апынулася за “жалезнай заслонай” таталітарнага рэжыму, і ўсё больш аддалялася ад еўрапейскіх і сусветных навуковых дасягненняў. У гэты час таксама шырока развіваецца бел. літ-ра, музычнае, тэатральнае мастацтва, а таксама кінематаграфія(сярод яе здабыткаў варта назваць фільмы У. Корш-Сабліна “Першы ўзвод”(1933) пра пераход салдат царскай арміі на бок рэвалюцыі, “Залатыя агні”(1935 г.), прысвечаны рабочаму класу і будаўніцтву сацыялізму. Да ліку лепшых можна аднесці і фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны”(1935) і “Канцэрт Бетховена”(1937 г.) і многія іншыя).

47. Заходняя Беларусь  у складзе Польшчы(1921-1939 гг.).

Тэрмін “Заходняя Беларусь”  разглядаецца беларускімі, польскімі  і літоўскімі даследчыкамі ў двух значэннях: па-першае, як геаграфічны і этнаграфічны – тэр-рыя, населеная бел. этнасам, што адышла да Расійскай імперыі пасля 3-цяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г.; па-другое, гэты тэрмін ужываўся як палітычны, як назва этнічнай тэр-рыі беларусаў, што адышла паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. да Польскай дзяржавы і на якой дзейнічалі бел. паліт. партыі і грамадскія арганізацыі. Заходняя Беларусь складала 24 % тэр-рыі і 13 % нас-ва ІІ Рэчы Паспалітай. Што датычыцца прамысловасці Зах. Беларуі, то яе ўдзельная вага была прыкладна 13 %, колькасць занятых рабочых – 5 %. У 1928 г. у Зах. Беларусі дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80 % іх працавалі ад 5 да 20 рабочых, налічвалася амаль 50 тыс. рамеснікаў. Многія галіны прамысловасці не дасягнулі вытворчасці 1913 г. Ажыўленне прамысловай вытворчасці ў 1922-1923 гг., а затым пераход да адноснай стабілізацыі эканомікі змяніліся застоем, а ў 1929-1933 гг. – вострым эканамічным крызісам. У Зах. Беларусі часова спынілі работу або закрыліся зусім каля 230 прадпрыемстваў. Без працы засталіся больш за 25 тыс. чалавек. Такім чынам, прамысловасць Зах. Беларусі на працягу ўсяго пер-яду знаходжання яе ў складзе Польшчы мела рысы, характэрныя для тэхнічна адсталых паўкаланіяльных краін. Гэта вяло да абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей, кзмацнення палітычнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Таксама больш за 80 % нас-ва Зах. Беларусі займаліся сельскай гаспадаркай. Гэта быў самы высокі паказчык у Еўропе. Асобную групу складалі с/г рабочыя(батракі). У канцы 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах іх налічвалася больш за 90 тыс. чалавек. Але беззямелле і малазямелле, паўфеадальныя адносіны тармазілі эканамічнае развіццё дзяржавы, стваралі высокую сацыяльную напружанасць у вёсцы. Рэальныя змены пачалі праводзіцца на аснове “Закона аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”, які быў прыняты сеймам 28 снежня 1925 г. і больш вядомы як “Закон аб парцэляцыі і асадніцтве”. Ажыццяўленне яго было разлічана на 10 гадоў. Парцэляцыя прадугледжвала продаж праз зямельны банк невялікімі ўчасткамі, ад 2 да 20 га, часткі памешчыцкіх, дзяржаўных, так званых пакінутых зямель, а таксама зямель праваслаўнай зямлі.Камасацыя прадугледжвала абяднанне некалькіх дробных надзелаў у адзін, што быў роўны тым, якімі гаспадар валодаў з улікам кошту зямлі, і, як правіла, суправаджалася высяленнем на хутар. Адной з традыцыйных форм існавання сялянскіх гаспадарак было карыстанне сервітутамі(права карыстання чужой уласнасцю, абмежаванае ў пэўных адносінах). У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад жыццёвы ўзровень, асабліва медыцынскае абслугоўванне, быў значна ніжэйшым, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Эканамічная палітыка польскіх улад аб`ектыўна падштурхала працоўных Зах. Беларусі да барацьбы за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне.

48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Беларусь напярэдадні  вайны з`яўлялася савецкай рэспублікай  з агульнай плошчай 225, 7 тыс. км квадр. з нас-вам 10,5 млн чалавек, у складзе  якой было 10 абласцей: Брэсцкая, Баранавіцкая, Пінская, Беластоцкая, Вілейская, Мінская, Віцебская, Палеская, Магілёўская і Гомельская.  

22 чэрвеня 1941 г. германскія  войскі атакавалі дзярж. граніцу  СССР на працягу ад Чорнага  да Баранцавага мораў. Пачалася  Вялікая Айчынная вайна, якая  з`явілася 2-гім этапам Другой сусветнай вайны. У ліку першых савецкіх рэспублік БССР атрымала моцны ўдар ворага. У выніку ў першыя тыдні вайны на тэр-рыі Беларусі разыгралася трагедыя савецкіх войскаў. У чэрвені 1941 г. на грані катастрофы апынулася Заходняя асобая ваенная акруга, перайменаваная пазней у Заходні фронт. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах байцы пагранічных застаў А. Кіжаватава, В. Усава і інш. З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Але ўжо ў канцы жніўня гітлераўцамі была акупіравана ўся тэр-рыя Беларусі. На акупіраванай тэр-рыі Беларусі гітлераўцы ўстанавілі акупацыйны рэжым – сістэму паліт., ідэалагічных, эканам. і ваен. мер, накіраваных на ліквідацыю існуючага грамадскага і дзярж. ладу, рабаванне нацыян. багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне нас-ва. На захопленых землях фашысты ўводзілі так званы “новы парадак” – рэжым беззаконня, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору. Галоўныя прынцыпы каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы былі прадстаўлены ў выглядзе агульнай праграмы, якая атрымала назву – план “Ост”. Згодна яму на бел. землях меркавалася пакінуць не больш за 25 % беларусаў, ды і то з мэтай анямечвання. У адносінах да грамадзянскага нас-ва акупацыйнымі ўладамі праводзілася палітыка генацыду – масавага планамернага знішчэння мірных жыхароў. У межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці. Пры стварэнні органаў акупацыйнай улады немцамі таксама выкарыстоўваліся і беларускія нацыянальныя дзеячы – калабрацыяністы, якія актыўна супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл стаў партызанскі рух. Адначасова на захопленай ворагам тэр-рыі ствараліся падпольныя арганізацыі і групы. Значны ўплыў на развіццё народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Контрнаступленне савецкіх войскаў, якое пачалося 5-6 снежня 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне па ўсім фронце і працягвалася да красавіка 1942 г. Значны ўплыў на далейшае развіццё партыз. руху аказалі перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам(лістапад-люты 1943 г.), якая палажыла пачатак карэннаму пералому ў ходзе ВАВ. Да восені 1943 г. часці Чырвонай Арміі шчыльна наблізіліся да бел. зямель. Восенню-зімою 1944 г. праходзіў першы этап вызвалення Беларусі. У пасатку кастрычніка 1943 г. пачалося савецкае наступленне на Віцебскім напрамку. 10 лістапада савецкія давізіі пачалі наступленне на поўдзень ад Гомеля і змаглі прарваць абарону ворага, перарэзаць чыгунку Гомель-Калінкавічы. У выніку 18 лістапада 1943 г. была вызвалена Рэчыца, 26 лістапада – Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад Беларусі і БШПР. 14 студзеня 1944 г. быў вызвалены Мазыр. У выніку восеньска-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 км у глыб варожай абароны, вызвалілі 36 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашызму. Ён стаў годам канчатковага вызвалення бел. зямель. У красавіку-маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі дэталёва распрацаваў Беларускую наступальную аперацыю па вызваленню рэспублікі, якая атрымала назву “Баграціён” і працягвалася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. У ходзе прадаўжэння наступлення савецкія войскі 4 ліпеня вызвалілі Полацк, 5 Ліпеня – Маладзечна, 8 ліпеня – Баранавічы, 9 ліпеня – Навагрудак, 10 ліпеня – Слонім, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. закончылася выгнаннем нямецка-фашысцкіх акупантаў з тэр-рыі Беларусі. 16 красавіка 1945 г. Чырвоная Армія пачала Берлінскую аперацыю, акружыла і завяршыла разгром ворага. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт ад безумоўнай капітуляцыі. 9 мая 1945 г. быў аб`яўлены Днём Перамогі.

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"