Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

49. Выхад БССР  на міжнародную арэну. Знешнепаліт. становішча рэспублікі ў час “халоднай вайны”.

Знешнепаліт. дзейнасць і  міжнар. сувязі БССР у 1944-1900 гг. развівалася  ў рэчышчы скаардынаванай знешняй  палітыкі СССР, пазней і сацыялістычных краін – членаў Варшаўскага Дагавора і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі(СЭУ). Пер-яд 1944-1990 гг. можна раздзяліць на 3 этапы: 1. 1944-1953 гг. – выхад БССР на міжнар. арэну як суб`екта мижнароднага права, уваход у склад краін-заснавальніц ААН, фарміраванне асноўных кірункаў дыпламатычнай актыўнасці, станаўленне дыпламатычнай школы савецкай Беларусі; 2. 1953-1985 гг. – пашырэнне ўдзелу Беларусі ў знешнепаліт., знешнеэканамічнай дзейнасці, пабраціскім руху і гуманітарным супрацоўніцтве ў рэчышчы агульнадзяржаўнай палітыкі СССР, галоўным чынам па лініі ААН; 3. 1985-1990 гг. – дэмакратызацыя грамадскага жыцця і міждзяржаўных адносін, пашырэнне нефармальных чалавечых кантактаў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Дэлегацыі БССР выязджалі ў сацыялістычныя краіны, а таксама ў Аўстрыю, Бельгію, Велікабрытанію, Грэцыю, ЗША, Іспанію, Італію і інш. краіны. Асноўнай формай знешнеэканамічных сувязяў Беларусі з`яўляўся гандаль. У першае дзесяцігоддзе пасля ВАВ з Беларусі вывозіліся на экспарт у асноўным сыравінныя тавары, завозіліся машыны і абсталяванне. З 1953 г. сталі экспартавацца аўтамабілі, станкі і інструменты, прыборы. У 1960 г. прадукцыя 106 прадпрыемстваў пастаўлялася ў 47 краін свету.

53. Культурнае жыццё  БССР у сярэдзіне 50-сярэдзіне  80-х гг. 20 ст.

За гады ВАВ у рэспубліцы была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў і ВНУ, загінула шмат настаўнікаў, выкладчыкаў і вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі была адноўлена. У рэчышчы агульных спроб рэфармавання 50-х гг. праходзіла і рэфармаванне сістэмы адукацыі, але ў асноўным сярэдняй школы. Вялікія зрухі адбыліся ў развіцці бел. навукі, асабліва яе флагмана – Акадэміі навук. Значных поспехаў бел. навука дабілася ў такіх абласцях, як матэматыка, спектраскапія, люмінісцэнцыя, квантавая электроніка, ядэрная фізіка, парашковая металургія, біялогія, геалогія. Таксама развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выдана “Гісторыя БССР” у 5 тамах і “Беларуская Савецкая энцыклапедыя” у 12 тамах. У бел. літ-ру прыйшлі маладыя пісьменнікі і паэты: празаікі І. Шамякін, Я. Брыль, І. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэвіч. Большасць твораў прысвячалася падзеям мінулай вайны. Гэта “Глубокая плынь” І. Шамякіна, “Мінскі напрамак” І. Мележа, “Расстаёмся ненадоўга” А. Кулакоўскага і інш. Пачаў развівацца мемуарны жанр. У жывапісі найбольшай вядомасцю карысталіся імёны такіх мастакоў, чк В. Волкаў, Ф. Дарашкевіч, В. Стальмашонак, В. Цірко і інш. Актыўна працавалі кампазітары-песеннікі. “Радзіма мая дарагая”, “Лясная песня” У. Алоўнікава, “Песня пра Нёман” М. Сакалоўскага і шмат інш. песень актыўна гучалі па радыё і тэлебачанні.

58. Культурнае жыццё  Беларусі ў канцы 20-пачатку  21 ст.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці. З 1998 г. пачалася рэформа 4, 5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўныя рысы: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. У 90-я гг. пашыралася сетка ВНУ. Тэмпы розвіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў 2 разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у стр-ры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з`явіліся новыя навук. установы: Інстытут праблем вык-ня прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 90-я гг. бел. культура значна папоўнілася значнымі творамі літ-ры, мастацтва. У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Жыльбел” і інш. Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае больш за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў. Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-паліт. перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем. 

      

                 


Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"