Шпаргалка по "История Белоруссии"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Сентября 2012 в 23:11, шпаргалка

Краткое описание

1. Прадмет, ф-цыі і задачы гістарычнай навукі.
У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод

Вложенные файлы: 1 файл

Гісторыя Беларус(шпоры).doc

— 370.00 Кб (Скачать файл)

У канцы 19 ст. у  Віцебску заснавана мастацкая школа-майстэрня. Яе заснавальнік Юдаль Пэн(настаўнік Марка Шагала), працаваў у жанры пейзажа і тэматычнай карціны. Найбольш знакамітыя творы “Жабрак”, “Вуліца ў Віцебску” і інш.

Бел. літ-ра 19 ст. Літ-ра першай паловы 19 ст. развівалася пад уплывам польскай мовы. У гэтым кантэксце можна вызначыць дзейнасць некалькіх паэтаў: Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Баршчэўскі(паэма “Рабункі мужыкоў”. У сваім галоўным творы шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях, напісан. на польск. мове, аўтар літаратурна перапрацаваў бел. фальклорны матэрыял), Тамаш Зан(вывучаў бел. фальклор, аўтар паэм “Табакерка”, “Мёд” і балады “Свіцязь-возера”), Дунін-Марцінкевіч(паэт, драматург, тэатр. дзеяч, меў уплыў на развіццё бел. літар. мовы, на выпрацоўку новых жанравых літаратурных форм), Францішак Багушэвіч(бел. пісьменнік, публіцыстыка якога стала асновай распрацоўкі ідэялогіі бел. нацыянальна-вызваленчага руху; уступ да зборніка “Дудка беларуская”, пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок, удзельнік паўстання 1863-64 гг., аўтар зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, першы ў поўным сэнсе нацыян. бел. пісьменнік), Янка Купала(паэт, драматург, публіцыст, супрацоўнік газеты “Наша ніва”, яе рэдактар у 14-16 гг., у дакастрычніцкі час выдаў зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, Шляхам жыцця”, паэмы “Магіла льва”, “Курган”, драмат творы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і інш., Якуб Колас( бел. паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, працаваў у газеце “Наша ніва”, у дакастрычніцкі пер-яд вышлі яго зборнікі паэзіі “Песні жальбы”, прозы, апавяданні “Родныя з`явы”, паэмы “Новая зямля”, “Сымон музыка” і інш.), Максім Багдановіч( бел. паэт-перакладчык, крытык і гісторык літ-ры, адзін з найбольш актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення бел. дэмакратычных пісьменнікаў, выдаў зборнік вершаў “Вянок”, паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім Лебедзь”і інш. Тэрмін нацыя у перакладзе з лацін. мовы азначае племя, народ. Чалавецтва зведала наступныя этнічныя супольнасці: племя(першабытнае грамадства), народнасць(феадалізм) і нацыя(капіталіст. грамадства), для гэтых супольнасцей характэрны наступныя прыметы: агульнасць тэр-рыі, адносная супольнасць мовы, агульнасць эканамічнага жыцця, агульнасць культуры, этнічная самасвядомасць(гал. прымета для фарміравання нацыі). Асноўная тэр-рыя пражывання беларусаў знаходзілася ў межах бел. губерняў:Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай. Колькасць нас-ва па перапісу 1897 г. у межах сучаснай тэр-рыі Беларусі складала 6,5 млн чал., з якіх 5,4 млн былі беларусы(болей 73 %), 1,2 млн – яўрэі, 493 тыс. рускіх, 377 тыс. украінцаў, 424 тыс. палякаў, 617 тыс. літоўцаў, латышэй і інш. нацыянальнасцей. Агульнасць эканамічнага і паліт. жыцця характарызавалася паскарэннем у парыформенны пер-яд тэмпаў эканам. развіцця, пашырэннем капітал. прадпрымальніцтва ў прамысловасці, пераарыентацыяй памешчыцкіх гаспадарак на рынак, развіццём гандлю і шляхоў зносін. Усё гэта садзейнічала стварэнню на тэр-рыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна і станаўленню бел. нацыі.

32. Развіццё  капіталізму на Беларусі ў  парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.).

2-ая палова 19 ст. была адзначана хуткім эканамічным  развіццём краін Еўропы, Паўн. Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці і звязана было з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі. Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. Сельск. г-ка перадавых краін ужо насіла таварны хар-р і была шчыльна звязана з рынкам. У той час як у Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчацкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спецыяліўавалася на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. Так у пер-яд з 1883 па 1900 г. пагалоўе жывёлы на тэр-рыі Беларусі павялічылася ўдвая; павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Так у 80-90-я гг. плошча бульбянога поля павялічылася больш чым у 3 разы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Так у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях утварыўся рэгіён бульбаводства. На льне спецыялізаваліся Віцебск і паўночна-ўсходнія паветы Віленскай губерні. На Магілёўшчыне ў асноўным вырошчвалі канаплю. На працягу 60-80-х гг. у Гродзенскай і Віленскай губернях паступова развівалася танкарунная авечкагадоўля. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Прычым удзельная вага дробных майстэрняў была вельмі высокая. У 1860 г. яны давалі да 84 % ад усяго аб`ёму прамысл. прад-цыі. У той час як мануфактуры 7 %, а фабрыкі 9 %. Аднак з цягам часу сітуацыя змянілася. У 1900 г. фабрыкі і заводы забяспечвалі 46 % прад-цыі, мануфактуры – 15 %, а дробн. прадпрыемствы – 37 %. Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Самая буйная на Беларусі – тытунёвая ф-ка Шырышэўскага ў Гродне – 1445 чал. Найбольш развітымі галінамі прамысловасці былі вінакурная(у 1890 г. у 5 бел. губернях дзейнічала 18 % вінакурных заводаў усёй Расійскай імперыі), дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, ільно і пенькаапрацовачная, металаапрацовачная на прывазной сыравіне. У другой палове 19 ст. у шэрагу галін адбыўся прамысловы пераварот. У папярова-кардоннай – у сяр. 80-х гг., вінакурнай, дрэваапрацов. і металаапрац. – у 90-х гг. Адным з важных фактараў фарміравання нацыян. рынку і развіцця гаспадаркі было пашырэнне сеткі шляхоў зносін і ў першую чаргу – чыгунак. Першая чыгуначная лінія на тэр-рыі Беларусі была пабудавана ў 1862 г.(участак Пецярбуржска-Варшаўскай дарогі).

33. Паўстанне  1863 г. у Беларусі.

У пачатку 60-х  гг. у нацыянальна-вызваленчым руху на тэр-рыі былой Рэчы Паспалітай аформіліся 2 паліт. групоўкі: чырвоныя і белыя. Чырвоныя падзяляліся на памяркоўную і радыкальную плынь. Чырвоныя меркавалі аднавіць незалежнасць Польшчы праз народнае паўстанне, а найбольш радыкальная плынь выказвалася за рэспубліканскі і дэмакратычны лад самавызначэння народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюц. сіл з Расіі. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі, імкнуліся недапусціць, каб паўстанне перарасло ў сял. рэвалюцыю. А спадзяванні незалежнасці Польшчы звязвалі з націскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Белыя планавалі аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. Для кіравання каардынацыі падрыхтоўкі паўстання ў Варшаве ў 1862 г. быў створаны цэнтральны нацыянальны камітэт(ЦНК) на чале з чырвонымі Дамброўскім і Урублеўскім. Пад уплывам гэтых падзей на тэр-рыі Беларусі(у Вільні) быў створаны літоўскі правінцыяльны камітэт(ЛПК), фармальна падначалены ЦНК, на чале з Кастусём Каліноўскім. У ім былі прадстаўлены літ.-бел. чырвоныя. Паўстанне пачалося ў царстве Польскім у ноч з 22 па 23 студзеня 1863 г. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясціў сябе часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграмн. дакументы, што дубліравалі праграмы польскіх паўстанцаў. Нас-ва заклікалася падняцца на ўзброен. барацьбу, жыхары аб`яўляліся раўнапраўнымі гражданамі, не залежна ад саслоўн. прынадлежнасці, нацыянальнасці і веравызнання. На ўласнасць сялян бязвыплптна перадаваліся зям. надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, а памешчыкамі за зямлю разлічвалася дзяржава. Беззямельн. сяляне, але толькі ўдзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 маргі зямлі(1,72 га). Рэкруцтва адмянялася трохгадовай усеагульнай вайсковай павіннасцю, аднаўлялася уніяцкая царква. Па сутнасці гэта была буржуазная праграма. Першыя атрады паўстанцаў з`явіліся ў зах. раёнах Беларусі з Польшчы у канцы студзеня 1863 г. Мясцовыя атрады сфарміраваліся ў сакавіку-красавіку з ліку дробнай шляхты, навучэнцаў, моладзі, рамеснікаў, сялян, а таксама афіцэраў, якія пакінулі царскую армію. Калі першапачатковая ініцыятыва належыла чырвоным(радык. часткі), то з развіццём паўстання ініцыятыва пераходзіць да белых, якія імкнуліся пазбавіць паўстанне рэвалюцыйнай накіраванасці. Так у сакавіку 1863 г. яны ўсталявалі кантроль над кіруючымі органамі паўстання і быў утвораны  аддзел кіраўніцтва правінцыямі на чале з памешчыкам Гейштарам. Прыход белых да кіраўніцтва кампраментаваў справу ў вачах сялянскіх мас, што вельмі актыўна выкарысталі царскія ўлады. У выніку асноўная маса сялянства на тэр-рыі Беларусі да паўстання так і не далучылася, іх доля складала толькі 18 %. У такіх неспрыяльных умовах выявілася няздоленасць белых кіраваць паўстаннем. У чэрвені 1863 г. пасля арышту многіх членаў аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў яго былі ўведзены Каліноўскі і іншыя левыя. Яны стварылі так званы літ.-бел. чырвоны жонд(падпольны ўрад, які спрабаваў удыхнуць у паўстанне новыя сілы, але час быў страчаны). Восенню 1863 г. узброеная барацьба спынілася на Беларусі, а да восені 1864 г. паўстанне было разгромлена і ў Польшчы. Каліноўскі доўгі час спрабаваў аднавіць дзейнасць паўстанцаў, але ў хуткім часе быў арыштаваны і 10 сакавіка 1864 г. быў публічна павешаны на Лукінскай плошчы у Вільні. Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, 850 чал. асуджаны на катаргу, каля 12 тыс. чал. – сасланы і высланы. Пасля паўстання ў Беларусі і Літве быў усталяваны выключны рэжым, накіраваны на ўзмацненне палітыкі русіфікацыі. Паўстанне 1863-64 гг. было апошнім значным сумесным выступленнем за аднаўленне дзяржаўнасці былой Рэчы Паспалітай.

34. Грамадска-палітычны  рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.

З сярэдзіны 90-х  гг. вядучае месца ў вызваленчым  руху занялі сацыял-дэмакраты, якія арыентаваліся  на падрыхтоўку пралетарскай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны пачалі праводзіць масавую  эканамічную агітацыю сярод рабочых і змаглі ўзначаліць рабочы рух. У Вільні, Мінску, Брэсце, Гродне і інш. гарадах стварыліся дастаткова буйныя агульнагарадскія рабочыя арганізацыі сацыял-дэмакратычнага напрамку. Сталі ўзнікаць і рэгіянальныя арганізацыі: Рабочы саюз Літвы(1896 г.), Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі(1897) і інш. У сакавіку 1898 г. на з`ездзе ў Мінску прадстаўнікі шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, у тым ліку і Бунда, прынялі рашэнне аб аб`яднанні і стварэнні Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі(РСДРП). У канцы 19-пачатку 20 ст. Бунд стаў самай уплывовай арганізацыяй у Беларусі. У 1900-1903 гг. яго ячэйкі дзейнічалі амаль ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках. Летам 1903 г. на ІІ з`ездзе РСДРП, падрыхтаваным рэдакцыяй газеты “Іскра”, дэлегацыя Бунда выступіла з патрабаваннем пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нац. рабочых арганізацый. Большасцю дэлегатаў яно было адхілена, і бундаўцы заявілі аб сваім выхадзе з партыі. Барацьба на з`ездзе завяршылася расколам РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў. Выхад Бунда з партыі прымусіў ЦК РСДРП прыняць меры па стварэнню ў Беларусі сваіх партыйных арганізацый. У канцы 1903-на працягу 1904 г., нягледзячы на моцнае супрацьстаянне Бунда, яны з`явіліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Бабруйску і некаторых іншых гарадах, аб`ядноўваючы ў сваіх радах бальшавікоў і меншавікоў. Кіраўніцтва мясцовымі групамі ЦК РСДРП ажыццяўляў праз абласныя камітэты – Палескі і Паўночна-Заходні. У 1902 г. была створана агульнарас. леванародніцкая Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(эсэраў), якая ў сваёй дзейнасці арыентавалася ў асноўным на сялянства. На працягу 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі аформіліся ў Мінску, Вільні, Гомелі, Віцебску і г.д. У 1904 г. адбылося іх аб`яднанне ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР. Да леванародніцкага напрамку належала і Польская сацыялістычная партыя ў Літве(1902). Яе камітэты дзейнічалі ў Вільні, Брэсце і Гродне. Да гэтага ж тыпу партый адносілася і Беларуская сацыялістычная грамада. Яна была створана ў канцы 1903 г. у Вільні на з`ездзе прадстаўнікоў Пецярбургскай, Віленскай і Мінскай груп. Як і іншыя сацыялістычныя  партыі, яна бачыла сваю канчатковую мэту ў знішчэнні капіталізму і пераходзе да сацыялізму. Разам з тым гэта была адзіная з усіх дзеючых у Беларусі партый, якая ставіла на парадак дня нац. пытанне і патрабавала стварэння на беларускай тэр-рыі пасля звяржэння самадзяржаўя незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсяго насельніцтва і поўнаўладдзя народа.

35. Падзеі  рэвалюцыі 1905-1907 гг. на тэр-рыі Беларусі.

Асноўнымі прычынамі  рэвалюцыі былі: 1. незадаволенасць  царызмам(манархічнай формай кіравання); 2. крызіс у аграрных адносінах; 3. імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння  сваіх правоў. Разлік царскага ўрада  на тое, што вайна Расіі з Японіяй 1904 г. можа быць пераможнай і супакоіць грамадства, даў адваротны вынік. Жорсткае паражэнне расійскага войска толь абвастрыла эканамічны крызіс і прыспешыла рэвалюцыю. Растрэл шэсця пецярбургскіх рабочых з сем`ямі да цара 9 студзеня 1905 г. ускалыхнуў імперыю. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла ўсю краіну, у тым ліку і беларускія гарады. Так пачалася расійская рэвалюцыя, якая ў Беларусі ў сваім развіцці прайшла некалькі этапаў. 1-ы, пачатковы, этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. У выніку веснавых забастовак рабочыя Беларусі дамагаліся павышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 9-10 гадзін. Актыўна ўдзельнічалі яны і ў паліт. выступленнях салідарнасці з працоўнымі Расіі(мітынгаг, дэманстрацыях).Хваляванні перакінуліся і ў вёску. Сяляне ахвотна збіраліся на паліт. сходы і мітынгі. З пачаткам рэвалюцыі актывізавалася дзейнасць паліт. партый. Дзеячы БСГ разгортвалі працу найперш у вёсцы. Яны даводзілі вяскоўцам аб неабходнасці звяржэння царызму сумеснымі намаганнямі з сялянствам Расіі і заклікалі па прыкладу замежных краін дамагацца дэмакрат. свабод. 2-гі этап, ці ўздым рэвалюцыі, прыпадаў на кастрычнік-снежань 1905 г. У кастрычніку краіну ахапіла Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першымі ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Іх падтрымалі фабрычныя і рамесныя рабочыя. Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве стала кульмінацыяй падзей рэвалюцыйнага 1905 г. і суправаджалася Усерасійскай чыгуначнай стачкай. У Беларусі блізкім да паўстання было становішча ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. У жніўні 1905 г. быў створаны эсэраўскі Усерасійскі сялянскі саюз. 3-ці этап, ці адступленне рэвалюцыі, працягвалася са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г. Яго адметнасцю сталі 2 тэндэнцыі: затуханне рэвалюцыйных выступленняў і нарастанне парламенцкіх метадаў барацьбы за дэмакратызацыю Расіі. Што тычыцца рэвалюцыйнай плыні, то колькасць сял. выступленняў у Беларусі 1906 г. набліжалася да ўзроўню мінулага года. Асноўнай формай барацьбы зноў з`яўляліся забастоўкі. Яны праводзіліся больш накіравана, бо кіраваліся сялянскімі групамі рэвалюцыйных партый, якія ствараліся па бел. вёсках. Рэвалюцыя дала магчымасць сябрам БСГ прыступіць да выдання першай легальнай бел. газеты “Наша доля”. Яна выходзіла ў Беларусі з 1 верасня да 18 лістапада 1906 г. На сюмым нумары была забаронена за рэвалюцыйную прапаганду. Але па даручэнню віленскіх кіраўнікоў БСГ(найперш братоў І і А. Луцкевічаў) А. Уласаў адразу ж у лістападзе пачаў выдаваць новую штотыднёвую легальную газету “Наша ніва”, якая ўжо заклікала не да рэвалюцыі, а да парламенцкай барацьбы. У выбарах ІІ Думы(1907 г.) левыя сілы, якія адмовіліся ад тактыкі байкоту, не правялі ад Беларусі ніводнага дэпутата. Сяляне дамагаліся не адмены, а карэннага пераразмеркавання прыватнага землеўладання. Перад ІІ Думай, якая адкрылася ў лютым 1907 г., паўсталі тыя ж праблемы, што і перад І Думай – знайсці выхад з аграрнага і нацыянальнага крызісу. Але ўрэшце Дума зайшла ў палітычны тупік і 3 чэрвеня, як і яе папярэдніца, была разагнана ўрадам. Спадзяванні на веснавы ўздым сялянства не спраўдзіліся. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Кансерватыўныя, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.

Информация о работе Шпаргалка по "История Белоруссии"