Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Сентября 2013 в 00:44, курсовая работа
Мэта дадзенай працы – аналіз працэсу станаўлення і развіцця вучэбных калекцый і кабінетаў пры навучальных установах як збораў музейнага характару. Асноўныя задачы, якія неабходна вырашыць у ходзе даследавання, наступныя:
Разгледзець і прааналізаваць працэс стварэння вучэбных калекцый і кабінетаў навучальных дапаможнікаў пры ўстановах адукацыі на Беларусі ў вызначаны перыяд.
Прасачыць шляхі папаўнення калекцый і кабінетаў новымі прадметамі і матэрыяламі.
Выявіць прычыны ўзнікнення вучэбных калекцый і іх ролю ў працэсе навучання.
УВОДЗІНЫ 3
Раздзел 1 Кабінеты і калекцыі пры вышэйшых навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII- пачатку XX стст. 7
1.1 Музей Полацкай езуіцкай акадэміі 7
1.2 Кабінеты Віленскага універсітэта 13
1.3 Музей Гродзенскай медыцынскай акадэміі 18
1.4 Музей Горы-Горацкага земляробчага інстытута 21
Раздзел 2 Кабінеты і калекцыі пры сярэдніх навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII – пачатку XX стст. 25
2.1 Кабінеты і калекцыі пры мужчынскіх гімназіях 25
2.2 Кабінеты і калекцыі пры жаночых навучальных установах 37
ЗАКЛЮЧЭННЕ 43
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 45
У 1820 г. езуіты былі высланы з Расійскай імперыі, а Полацкая акадэмія была ліквідавана. Загадам ад 10 сакавіка 1822 г. усе езуіцкія будынкі, бібліятэка, кабінеты, тыпаграфія былі перададзены піярам з абавязацельствам утрымоўваць вучылішча ці ліцэй. Аднак праз 8 гадоў піяры таксама былі высланы з Полацка. У будынках езуіцкага калегіума размясцілі кадэцкі корпус [29, c. 20].
У сувязі з арганізацыяй
кадэцкага вучылішча
Такім чынам, можна адзначыць, што Полацкі езуіцкі калегіум змяшчаў адну з найбольш значных і каштоўных калекцый у параўнанні з іншымі навучальнымі ўстановамі на тэрыторыі Беларусі. Езуіты клапаціліся аб узроўні адукацыі сваіх вучняў, таму вялікую ўвагу надавалі менавіта выкарыстанню музейных экспанатаў у працэсе навучання. Папаўненне складу калекцый калегіума было адным з важнейшых накірункаў дзейнасці настаўніцкага калектыву: многія выкладчыкі займаліся вынаходніцтвам ці вырабам розных механізмаў, некаторыя праводзілі даследчыцкую працу, вынікі якой паступалі ў калекцыі музея. Неабходна адзначыць, што аўдыторыя музея не абмяжоўвалася настаўнікамі і вучнямі калегіума − на публічныя вопыты і лекцыі прыходзілі шматлікія зацікаўленыя, мерапрыемствы музея набывалі шырокую грамадскую вядомасць.
1.2 Кабінеты Віленскага універсітэта
Віленскі універсітэт мае доўгую і складаную гісторыю. І амаль з моманту заснавання калегіума пачалі фарміравацца калекцыі яго кабінетаў.
27 верасня 1570 г. на аснове парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў. 1 красавіка 1579 г. Стэфан Баторый выдаў прывілей, згодна з якім езуіцкі калегіум ператвараўся ў акадэмію, а кароль і вялікі князь вызначалі на гэта адпаведныя сродкі. Віленская акадэмія была адзінай вышэйшай школай у ВКЛ і важным цэнтрам контррэфармацыі. Пасля скасавання ордэна іезуітаў (1773 г.) Віленская акадэмія ў 1781 г. ператвараецца ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага − свецкую навучальную ўстанову, што кантралявалася Адукацыйнай камісіяй. Паводле падпісанага 4 красавіка 1803 г. Аляксандрам I акта Галоўная школа пераўтваралася ў Імператарскі Віленскі універсітэт, які стаў цэнтрам адукацыі для васьмі губерняў - Віленскай, Гродненскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай. Ганаровым апекуном і патронам універсітэта стаў князь Адам Чартарыйскі. Час росквіту універсітэта - перыяд да паўстання 1830-1831 гг. З-за непасрэднай ці ўскоснай падтрымкі шматлікімі студэнтамі і выкладчыкамі шляхецкага паўстання рэскрыптам Мікалая I ад 1 мая 1832 г. універсітэт быў закрыты. Медыцынскі і тэалагічны факультэты ператварыліся ў Медыка-хірургічную акадэмію, якую потым перадалі Кіеўкаму універсітэту Св. Уладзіміра, і ў каталіцкую Духоўную акадэмію, з часам пераведзеную ў Санкт-Пецярбург. З 1855 г. у будынках універсітета знаходзіўся Музей старажытнасцяў, потым Публічная бібліятэка, архіў і дзве мужчынскія гімназіі [43].
Яшчэ ў час існавання калегіума пачала складвацца універсітэцкая бібліятэка. У яе аснову была пакладзена прыватная бібліятэка вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, якую калегіум атрымаў паводле тэстаменту пасля яго смерці (7 ліпеня 1572 г.). Другое значнае ахвяраванне ў бібліятэку − кніжны збор, завешчаны віленскім епіскапам В. Пратасевічам. Свой уклад у фарміраванне кніжных калекцый акадэміі ўнеслі віленскі епіскап Яўстафій Валовіч (1630) і жмудскі епіскап Мікалай Пац (1619). Паступіла ў калегіум і знакамітая бібліятэка канцлера Льва Сапегі (больш 2 тыс. тамоў) [16, c. 106].
У 1753 г. на сродкі мсціслаўскай кашталянкі Лізаветы Пузыны (1700-1768) у Віленскай акадэміі была заснавана астралагічная абсерваторыя, а пры ёй — фізічны і астранамічны факультэты [40, c. 287]. План астранамічнай абсерваторыі распрацаваў архітэктар, матэматык і астраном Томаш Жаброўскі (1714-1758), які стаў яе першым дырэктарам. Памяшканні абсерваторыі былі дабудаваны да будынка акадэміі і ўключалі ў сябе рэпрэзентацыйную Белую залу, над якой надбудавалі павільён для прыбораў, дзве вежы і назіральную пляцоўку. Князь Міхаіл Казімір Радзівіл (1702-1762), ахвяраваў абсерваторыі тэлескоп у 4 футы даўжынёй, выраблены ў Германіі. Тэлескоп быў абшыты скурай, з гравіраваным золатам надпісам, і ён да сёняшняга часу захоўваецца ў музеі Віленскага універсітэта. Яшчэ адзін тэлескоп быў ахвяраваны віленскім біскупам Юзафам Сапегам (1708-1754). Для закупкі астранамічных прылад у Англію ездзіў будучы рэктар універсітэта Марцін Пачобут-Адляніцкі [18, c. 6-7].
Кабінет фізікі пры Галоўнай школе ВКЛ быў заснаваны яшчэ ў 1775 г. Апекуном прызначаны прафесар фізікі Юзэф Міцкевіч (1744-1817). Ён яшчэ на працягу 80-90-х гг. сабраў невялікую калекцыю механізмаў і фізічных прыбораў, прычым некаторыя з іх былі сканструяваны мясцовымі майстрамі. У склад кабінета ўваходзіў “стары музей фізікі”, які быў закладзены раней па ініцыятыве І. Масальскага і апісаны ў люстрацыі 1773 г. Затым музей папаўняўся за кошт уласных сродкаў і клопатаў Ю. Міцкевіча, які заказваў метэаралагічныя, электрычныя і аэрастатычныя прыборы нават з Лондана. Пераемнік Ю. Міцкевіча, прафесар С. Стэбулевіч, значна ўзбагаціў калекцыю кабінета выпісанымі з Парыжа больш дасканалымі механізмамі [12, c. 59]. У так званых “канторках” (іх было сем) разам з мінераламі і іншымі прадметамі захоўваліся медалі і манеты [10, c. 45]. В. М. Севяргін у сваіх запісках адзначаў, што склад фізічнага кабінета недастатковы, нягледзячы на наяўнасць у ім разнастайных мадэляў машын, кругоў для гальванічных эксперыментаў і іншых прыбораў [33, c. 52].
Хімічная лабараторыя знаходзілася ў лепшым стане, мела добрыя прыборы для хімічных даследаванняў. Па ініцыятыве прафесара хіміі А. Снядэцкага (1768-1826) быў узведзены будынак, у якім размясціліся хімічны кабінет, лабараторыя і зала амфітэатра [42, c. 25].
У 1781 г. пасля закрыцця Гродзенскай медыцынскай акадэміі на базе прывезеных з Гродна калекцый Ж. Э. Жылібер заснаваў пры Галоўнай школе батанічны сад. Яго пачынанні працягваў нямецкі натураліст Іаган Фостэр (1754-1795), запрошаны ў 1784 г. у Вільню Адукацыйнай камісіяй. І. Фостэр таксама сабраў багатыя зборы насякомых, рыб. У перыяд 1781-1792 гг. за сад і музей пры ім адказваў прафесар філасофіі і доктар медыцыны Ф. Шпіцнагель [16, c. 112]. Пазней доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар батанікі і заалогіі Віленскага універсітэта Станіслаў Юндзіл (1761-1847) аднавіў ужо занядбаны батанічны сад і ў 1799 г. перанес яго з тэрыторыі Галоўнай школы на бераг ракі Вілейкі да падножжа замкавай і Трохкрыжовай гор [40, c. 287-288]. Ст. Юндзіл пабудаваў аранжэрэі, вывеў новыя віды раслін, сістэматызаваў калекцыі і склаў некалькі іх каталогаў. Так, па дадзеных каталога 1802 г. у батанічным садзе Галоўнай школы налічвалася 1072 віды раслін. Актыўна праводзіўся абмен раслінамі, насеннем з іншымі батанічнымі садамі Еўропы (з Берліна, Варшавы, Парыжа і т.д.). Напрыклад, у 1801 г. універсітэцкі сад атрымаў насенне рэдкіх раслін з Кракава і калекцыю сіберыйскіх кустоў ад Л. Плятэра. Увогуле, гэта быў адзін з самых багатых у Еўропе батанічных садоў (па каталогу 1824 г. налічваў 6565 відаў раслін). Пры садзе функцыянаваў закладзены яшчэ Ж. Э. Жыліберам кабінет натуральнай гісторыі, зборы якога ў 1801 г. былі перанесены на Сарокішкі ў прадмесце Вільні. Пасля Ст. Юндзіла загадвалі батанічным садам і музеем Юзэф Юндзіл (1794-1877), Кароль Вітзэль (?-1830), Станіслаў Горскі (1802-1864), які правёў грунтоўную навуковую рэарганізацыю калекцый. Пасля ліквідацыі універсітэта батанічныя калекцыі адышлі Медыка-хірургічнай акадэміі, і паступова сад прыйшоў у заняпад [42, c. 30-31].
Прыкладна ў канцы XVIII ст. пачынаецца праца па стварэнні ў Галоўнай школе ВКЛ мінералагічнага, заалагічнага, анатамічнага і нумізматычнага кабінетаў. Спачатку фарміраванне калекцый ішло марудна, археалагічныя знаходкі і іншыя прадметы безсістэмна захоўваліся на гарышчы. Аднак ужо ў першай трэці ХІХ ст. склад кабінетаў пашырыўся [12, c. 59].
Заалагічны збор быў небагаты. У кабінеце былі выстаўлены і сістэматызаваны дары і набыткі, атрыманыя ў розныя часы ад шматлікіх асоб. Гордасцю яго быў зубр, падараваны музею Аляксандрам І. Загадчыкамі кабінета былі прафесары Ф. Шпіцнагель і Ст. Юндзіл. Яны ж адказвалі і за фарміраванне мінералагічнага збору, які займаў дзве залі. Большасць экспанатаў мінералагічнага кабінета складалі горныя пароды. Апошнім і даволі рэдкім набыткам для кабінета сталі дзве вялікія глыбы метэарытнага жалеза, знойдзеныя на Валыні. З дэкаратыўных прадметаў сваімі памерамі вылучаўся келіх, зроблены з бурага агату з чырвонымі палосамі [33, c. 55].
Калекцыі кабінетаў універсітэта пастаянна папаўняліся за кошт ахвяраванняў. Так, у жніўні 1803 г. артылерыйскі генерал Станіслаў Костка Патоцкі ахвяраваў універсітэту калекцыю эстампаў, якую збіраў на працягу 20 гадоў [31, c. 403]. У 1804 г. М. Валіцкі ахвяраваў Віленскаму універсітэту мінералагічную калекцыю. Паколькі калекцыя не была ўпарадкавана, задача па складанні каталога прадметаў была ўскладзена на ад’юнкта. Акрамя мінералагічнай калекцыі М. Валіцкі прыслаў таксама збор каштоўных камянёў [31, c. 1113].
Цікавымі і карыснымі для навучання прадметамі валодаў анатамічны кабінет. У яго калекцыю ўваходзілі шкілет чалавека, мумія, збор паталогій чалавечага цела (да 30 адзінак). Усе экспанаты былі сабраны на беларускіх тэрыторыях. Адказны за кабінет – доктар Лабенвейн, які выкарыстоўваў калекцыі пры выкладанні анатоміі і фізіялогіі чалавека [33, c. 55-56].
У 1803 г. у нумізматычнай калекцыі, якая ўваходзіла ў склад фізічнага кабінета, было 463 адзінкі захоўвання: 268 медалёў, 195 манет. Пачатак фарміравання асобнага мюнц-кабінета – 1805 г. [10, c. 45]. Значныя змены адбыліся ў арганізацыі нумізматычнай калекцыі ў 1820-х гг., калі яна пашырылася за кошт калекцый мюнц-кабінета закрытага Валынскага ліцэя і прыватнай калекцыі магістра філасофіі А. Багаткевіча. Паводле каталога 1831 г. калекцыя налічвала 21439 адзінак. Да калекцыі манет і медалёў далучалася невялікая калекцыя рэдкасцей [12, c. 60]. Ёсць меркаванні, што нумізматычная калекцыя была перададзена ў спадчыну ад калегіума езуітаў. Пры закрыцці універсітэта ў зборы нумізматычнага кабінета налічвалася 4128 адзінак захоўвання: 848 антычных манет, 3831 манета перыяду сярэднявякоўя і новага часу (у тым ліку плацёжныя зліткі і папяровыя грашовыя знакі), 377 медалёў. Пасля закрыцця універсітэта калекцыя была падзелена і вывезена ў Імператарскія універсітэты ў Харкаве і Кіеве (захоўваецца ў Нацыянальным музеі Украіны) [10, c. 44].
Падчас рэарганізацыі 1822-1824 гг., якую правёў прафесар Л. Баянус (1776-1872), новае аблічча набыў заалагічны кабінет (больш 200 экспанатаў), пашырыўся анатамічны збор, які ў 1827 г. налічваў 755 адзінак [12, c. 60].
У 1829 г. на чале з прафесарам заалогіі і мінералогіі Э. І. Эйхвальдам была праведзена навуковая экспедыцыя з мэтай даследавання правага берага Дняпра ад Кіева да Чорнага мора. Вынікі экспедыцыі значна папоўнілі мінералагічную калекцыю універсітэта [16, c. 121].
Далейшыя работы па пашырэнні кабінетаў Віленскага універсітэта былі спынены з прычыны паўстання 1831 г., пасля падаўлення якога універсітэт быў закрыты, а большасць калекцый размеркавана па іншых навучальных установах. Так, значная частка вучэбных дапаможнікаў была аддадзена ў Кіеўскі і Харкаўскі універсітэты. Медыка-хірургічнай акадэміі пакінулі бібліятэку (16 тыс. тамоў кніг), батанічны сад і кабінеты: мінералагічны (16541 прадмет, акрамя таго 1283 мінералы з заходніх губерняў), анатамічны (3 тыс. прадметаў), заалагічны (2 тыс. прадметаў), параўнальнай анатоміі (1600 прадметаў), фізічны (416 прадметаў). У 1841 г. акадэмія была ліквідавана [16, c. 122].
Разглядаючы гісторыю заснавання
кабінетаў пры Віленскім
1.3 Музей Гродзенскай медыцынскай акадэміі
Адкрыццё медыцынскай школы ў Гродна адбылося ў 1777 г. пры каралі Станіславе Аўгусце. Ініцыятарам і заснавальнікам яе выступіў Антоній Тызенгаўз (1733-1785), які з намерам пашырэння асветы заснаваў таксама кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную школы. Медыцынская школа ў 1778 г. была пераўтворана ў акадэмію [28, c. 64].
Медыцынская і ветэрынарная школы пачалі сваю дзейнасць у непрыстасаваных памяшканнях, але на працягу 1775-1777 гг. быў распрацаваны праект (архітэктары І. М. Мёзер і Дж. Сака) і распачалося будаўніцтва спецыялізаванай медыцынскай установы. Будынкі акадэміі ўзводзіліся ў стылі барока, вызначаліся сіметрычнай кампазіцыяй і мелі калідорную планіроўку [6, c. 60].
У 1775 г. для кіраўніцтва школай А. Тызенгаўз спецыяльна запрасіў Жана Эмануэля Жылібера (1741-1814) – французскага вучонага, хірурга, доктара медыцыны. 9 мая 1776 г. быў падпісаны дагавор паміж А. Тызенгаўзам і Ж. Э. Жыліберам, у адпаведнасці з якім апошні павінен быў заснаваць музей і закласці сад пры медыцынскай школе. Едучы з Ліёна, Жылібер захапіў з сабой багаты гербарый з 3000 раслінамі і бібліятэку. За час сваёй працы ў Гродна Ж. Э. Жылібер напісаў шмат прац па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах. На аснове звестак, сабраных падчас экспедыцый па наваколлю Гродна, Беластока, Варшавы, Вільні, Наваградка, Нясвіжа, Шчорсаў, Вішнева Ж. Э. Жылібер стварыў 5-томную працу “Флора Літвы” (1781 г.) [28, c. 65]. Распрацаваўшы план сумеснага са студэнтамі шырокага вывучэння мясцовай флоры, фауны і мінералаў, ён сабраў значную калекцыю, якая лягла ў аснову будучага музея. Акрамя таго, за гэты час вучоны заснаваў акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь, анатамічны тэатр, навуковую бібліятэку [13, c. 213-214].