Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Сентября 2013 в 00:44, курсовая работа
Мэта дадзенай працы – аналіз працэсу станаўлення і развіцця вучэбных калекцый і кабінетаў пры навучальных установах як збораў музейнага характару. Асноўныя задачы, якія неабходна вырашыць у ходзе даследавання, наступныя:
Разгледзець і прааналізаваць працэс стварэння вучэбных калекцый і кабінетаў навучальных дапаможнікаў пры ўстановах адукацыі на Беларусі ў вызначаны перыяд.
Прасачыць шляхі папаўнення калекцый і кабінетаў новымі прадметамі і матэрыяламі.
Выявіць прычыны ўзнікнення вучэбных калекцый і іх ролю ў працэсе навучання.
УВОДЗІНЫ 3
Раздзел 1 Кабінеты і калекцыі пры вышэйшых навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII- пачатку XX стст. 7
1.1 Музей Полацкай езуіцкай акадэміі 7
1.2 Кабінеты Віленскага універсітэта 13
1.3 Музей Гродзенскай медыцынскай акадэміі 18
1.4 Музей Горы-Горацкага земляробчага інстытута 21
Раздзел 2 Кабінеты і калекцыі пры сярэдніх навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII – пачатку XX стст. 25
2.1 Кабінеты і калекцыі пры мужчынскіх гімназіях 25
2.2 Кабінеты і калекцыі пры жаночых навучальных установах 37
ЗАКЛЮЧЭННЕ 43
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 45
На прылягаючых да акадэміі тэрыторыях быў разбіты батанічны сад, які ўжо ў 1778 г. налічваў 1500 відаў айчынных і экзатычных раслін (нават з Паўднёвай Амерыкі). Сад хутка атрымаў званне “каралеўскі”. Насенне і сажанцы сюды дасылалі з Англіі (А. Соландэр), Аўстрыі (Жаскуін), Расіі (П. Палас). Звыш 500 мясцовых раслін мелі практычнае прызначэнне – з іх выраблялі лекі. Архітэктурную частку батанічнага саду спраектаваў Дж. Сака. У цэнтры сада знаходзіліся дзве аранжэрэі і дом садоўніка, які даглядаў за раслінамі.
На сродкі А. Тызенгаўза і падараванні караля Станіслава Панятоўскага ў медыцынскай школе была створана бібліятэка спецыялізаванай літаратуры, якая ўжо ў першыя гады дзейнасці налічвала звыш 3 тыс. тамоў кніг. Дзякуючы прыватным ахвяраванням хутка ўзрастала колькасць разнастайнага вучэбнага абсталявання і матэрыялаў. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ахвяраваў акадэміі фізічны і анатамічны (са шкілетамі людзей і жывёл) кабінеты. Падканцлер літоўскі І. Храптовіч перадаў ёй унікальную калекцыю мінералаў, якая разам з набытым у нясвіжскіх Радзівілаў зборам рэдкіх камянёў уключала да 10 тысяч адзінак. Акрамя таго, у акадэміі захоўвалася 300 выяў разнастайных раслін, выразаных на медных пласцінах, прызначаных для друкавання гравюр. Пласціны – медзярыты − былі зроблены ў пачатку XVII ст. прафесарам батанікі універсітэта Монпелье П’ерам дэ Белевелем па заказу французскага караля Генрыха IV і спецыяльна набыты Ж. Э. Жыліберам для акадэміі.
Актыўна дзейнічаў анатамічны тэатр, дзе студэнты вывучалі ўнутраны свет і будову чалавека і жывёл. Але праз інтрыгі езуітаў ён быў хутка закрыты. У Гродна ўзнік і першы ў Беларусі дзяржаўны заалагічны музей. Яго галоўным гонарам быў зубр, які жыў у прасторным вальеры [28, c. 65-66].
У 1780 г., калі А. Тызенгаўза звольнілі з усіх пасад, у медыцынскай акадэміі пачаліся фінансавыя цяжкасці, таму што гродзенскі магістрат перастаў выдаткоўваць сродкі на яе існаванне. У 1781 г. акадэмія была пераведзена ў Вільню, дзе на яе аснове стварылі медыцынскі факультэт пры Віленскім універсітэце. Туды ж пераехаў і Ж. Э. Жылібер, які перавёз з Гродна на 75 вазах, і на баржах па Неману і Віліі большую частку бібліятэкі (3 тыс. тамоў, з якіх 500 – рэдкія выданні), абсталяванне анатамічнага і фізічнага кабінетаў (хірургічныя, матэматычныя, астранамічныя інструменты і прыборы), расліны з батанічнага сада, вялікую калекцыю мінералаў, акамянеласцяў, насякомых, чучал звяроў, птушак, рыб. Тое нешматлікае, што засталося ў Гродна (кнігі, асобныя адзінкі вучэбнага абсталявання) было перададзена ў мясцовую акруговую 6-класную школу (пазней – гімназію) [28, c. 66].
Гродзенская медыцынская
акадэмія, як і калекцыі пры ёй, былі
створаны па ініцыятыве і на сродкі
прыватнай асобы – А. Тызенгаўз
1.4 Музей Горы-Горацкага
30 мая 1837 г. у Горках адбылася ўрачыстая закладка галоўнага вучэбнага корпуса земляробчай школы, прымеркаваная да 165-годдзя з дня нараджэння Пятра І. Да 1840 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Анжэла Кампіоні было пабудавана 35 будынкаў, у тым ліку і аранжэрэя. 15 жніўня 1840 г. адбылося адкрыццё земляробчай школы, якая праз восем гадоў была ператворана ў інстытут [19, c. 7].
Адначасова з вучэбнымі заняткамі ў школе праводзіліся навуковыя даследаванні. Для гэтага выкарыстоўвалі спецыяльны ўчастак у батанічным садзе. Вопытамі кіравалі прафесар Б. А. Цалінскі, ад’юнкт-прафесар Б. Г. Міхельсон [19, c. 10].
З 1844 г. былі ўведзены агранамічныя падарожжы студэнтаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў. У перыяд 1844-1862 гг. праведзена 17 падарожжаў, першыя з якіх адбыліся пад кіраўніцтвам Б. А. Цалінскага ў 1844 г. па Магілёўскай і Віцебскай губернях [19, c. 22].
Вялікае значэнне для павышэння ўзроўня культуры сельскай гаспадаркі ў Беларусі мелі выстаўкі сельскіх гаспадароў, якія праводзіліся пры інстытуце тры гады: 1850, 1853, 1857. На выставах экспанаваліся лепшыя ўзоры сельскагаспадарчых культур, земляробчыя прылады працы і машыны, вырабы рамеснікаў [19, c. 37]. У 1854 г. у “Запісках Горы-Горацкага земляробчага інстытута” была змешчана справаздача аб выстаўцы сельскіх вырабаў, на якой экспанаваліся 1432 экспанаты сельскагаспадарчай прадукцыі, земляробчых прылад і машын, саматужных вырабаў. Выставы адыгрывалі значную ролю ў абмене інфармацыяй паміж вытворцамі і спажыўцамі, давалі стымул да мадэрнізацыі пэўных галін вытворчасці.
У выніку навуковых
даследаванняў, экспедыцый і выстаў
паступова фарміраваліся
Адзін са шляхоў папаўнення
фондаў музея – набыццё прадметаў
на сусветных прамысловых
На працягу 15 гадоў свайго
існавання музей актыўна
Музей размяшчаўся ў галоўным
корпусе інстытута і быў
Гісторыя стварэння аднаго са старэйшых батанічных садоў Беларусі звязана з імем вядомага батаніка і садавода Эдуарда Фёдаравіча Рэго (1816-?). Працы па стварэнні сада на базе аранжэрэі пачаліся з 1841 г. У 1847 г. пад кіраўніцтвам Э. Ф. Рэго быў заснаваны дэндрарый пад першапачатковай назвай “древесный питомник” на плошчы 14,5 га. Праект дэндрарыя, які ўяўляў сабой у той час сапраўдны шэдэўр садова-паркавага мастацтва, распрацаваў А. Кампіоні [19, c. 19]. Па ініцыятыве Э. Ф. Рэго ў склад гадавальніка ўключалася дубрава на беразе ракі Капылкі, і ў выніку плошча дэндрарыя склала каля 90 га. У якасці ляснога запаведніка да дэндрарыя прымыкаў лясны масіў (урочышча “Добренное”) плошчай каля 150 га. У 1849-1863 гг. пад кіраўніцтвам Э. Ф. Рэго ў Горках была сабрана вялікая калекцыя драўнінна-хмызняковых раслін (каля 900 відаў і форм), створаны дэндралагічны парк, які з’яўляецца помнікам прыроды Беларусі. Э. Ф. Рэго стварыў 12 унікальных паркавых ландшафтаў, пры кампаноўцы экспазіцыі ён ужываў розныя стылі, выкарыстоўваў класічны прынцып чаргавання закрытых і адкрытых участкаў. Таксама ў батанічным садзе Э. Ф. Рэго сабраў да 1863 г. унікальную калекцыю бэзу (87 відаў, сартоў). Прадстаўлены былі таксама акацыі, каштаны, арэхі, рабіны, яблыні, кедры, піхты і інш. [19, c. 68-70].
У цэлым, калекцыя батанічнага саду складалася з 3875 раслін. Меліся фруктовы і лясны гадавальнікі [20, c. 55].
У 1863 г. работы па камплектаванню музея і батанічнага сада былі спынены з прычыны ўдзелу ў паўстанні многіх студэнтаў. Інстытут быў зачынены і пераведзены ў Пецярбург. У Горках засталіся толькі ніжэйшыя класы вучылішча. Калекцыі музея, мадэлі, інструменты былі адасланы ў Лясны і Межавы інстытут у Пецярбург. Менш каштоўныя прадметы засталіся ў Горы-Горках і пазней былі распрададзены [12, c. 63].
Стварэнне музея пры Горы-Горацкім інстытуце было вынікам развіцця сельскагаспадарчай адукацыі ў Расійскай імперыі. Калекцыі інтэнсіўна папаўняліся на працягу ўсяго перыяду існавання музея, пры гэтым крыніцамі камплектавання былі і мэтанакіраванае набыццё прадметаў, і экспедыцыі, і выставы сельскіх гаспадароў, і прыватныя ахвяраванні. У выніку, музей, які першапачаткова ствараўся як вучэбны, пазней стаў асновай для правядзення навуковых даследванняў, сельскагаспадарчых з’ездаў і канферэнцый
Раздзел 2 Кабінеты і калекцыі пры сярэдніх навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII – пачатку XX стст.
2.1 Кабінеты і калекцыі пры мужчынскіх гімназіях
У XVIII ст. значная частка навучальных устаноў Беларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. У 1773 г. дзейнасць езуіцкага ордэна была забаронена, што прывяло да закрыцця навучальных устаноў, якія знаходзіліся пад іх апекай, і паклала пачатак фарміраванню свецкай сістэмы адукацыі на беларускіх землях.
Першыя спробы заснаваць стройную і пастаянную сістэму грамадскіх школ у Расійскай імперыі адносяцца да часоў кіравання Кацярыны ІІ. У 1782 г. была створана камісія, якая прыняла “Статут народных вучылішчаў Расійскай імперыі”, паводле якога неабходна было стварыць ва ўездных гарадах малыя народныя вучылішчы для першапачатковага навучання дзяцей усіх саслоўяў, а ў губернскіх гарадах галоўныя народныя вучылішчы. У Беларусі гэты план быў ажыццёўлены толькі ў 1789 г., а да гэтага ў краі не было ніводнага дзяржаўнага вучылішча: адукацыя знаходзілася поўнасцю ў руках уніяцкага і каталіцкага духавенства.
У 1802 г. у Расійскай імперыі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г. сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павятовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі дадзенай рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў у іх, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Да 1810 г. у Беларусі гімназіі існавалі ўжо ў кожнай губерні.
Паводле Статута 1804 г. сярэднія навучальныя ўстановы павінны былі праводзіць статыстычныя даследаванні, збіраць звесткі аб эканамічным стане свайго рэгіёна, складаць падрабязныя геаграфічныя апісанні. Вучні разам з настаўнікамі аглядалі мясцовыя мануфактуры, наведвалі кірмашы, у час летніх вакацый здзяйсняліся працяглыя вандроўкі па Беларусі, у ходзе якіх назапашваліся веды і матэрыялы па геаграфіі, мінералогіі, біялогіі. Для захавання і больш эфектыўнага выкарыстання сабраных матэрыялаў і дапаможнікаў пры гімназіях і вучылішчах ствараліся спецыяльныя кабінеты. Адказваў за арганізацыю кабінетаў адзін з выкладчыкаў навучальнай установы [14, c. 70-71].
Пасля падаўлення паўстання 1830 - 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі на беларускіх землях, і важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным установам. Пашыраліся свецкія формы адукацыі. Урадавая палітыка русіфікацыі пасля шляхецкага паўстання ўключала ператварэнне манастырскіх гімназій духоўных ордэнаў у чатырохкласныя дзяржаўныя вучылішчы і гімназіі. Адпаведна, новаўтвораным пераемнікам пераходзілі калекцыі і кабінеты папярэднікаў. Так, ва ўрадавую сярэднюю школу было пераўтворана Гродзенскае дамініканскае вучылішча. Гродзенская гімназія атрымала “ў спадчыну” ад дамініканскага вучылішча 10000 кніг, фізічны і мінералагічны кабінеты, хімічную лабараторыю, батанічны сад [14, c. 27].
У другой палове ХІХ ст. актывізуецца працэс стварэння вучэбных кабінетаў і калекцый пры гімназіях і вучылішчах, што абумоўлена імкненнем да рэалізацыі прынцыпу нагляднасці навучання. Тым больш, што на тэрыторыі Беларусі не засталося вышэйшых навучальных устаноў, таму ўвесь цяжар у працэсе асветы і адукацыі насельніцтва лёг на сярэднія навучальныя ўстановы. Для паляпшэння якасці і эфектыўнасці навучання неабходна было выкарыстоўваць наглядныя матэрыялы і дапаможнікі. Можна разгледзець найбольш яскравыя прыклады арганізацыі вучэбных калекцый пры гімназіях і вучылішчах.
Калекцыі Слуцкай мужчынскай гімназіі размяшчаліся ў галоўным каменным будынку побач з актавай залай і бібліятэкай [9, с. 24]. Кабінеты пры гімназіі з’явіліся не адразу, а пачалі складвацца дзякуючы ахвяраванням і асігнаванням Сінода. Так, сакратар педагагічнага савета І. А. Глебаў адзначае, што ў 1809 г. склад фізічных і матэматычных прыбораў гімназіі абмяжоўваўся адной электрычнай машынай і геаметрычным столікам [8, c. 33-34]. У 1825 г. была набыта гальванічная машына, але, напэўна, сапсаваная, бо адразу ж на яе рамонт выдзелілі 300 злотых (45 рублей). Да 1826 г. збор фізічнага кабінета гімназіі ўключаў ужо 2 электрычныя машыны, геаметрычны столік, 2 глобусы, 3 геаграфічныя атласы, 12 асобных геаграфічных карт, землямерны ланцуг, паветраны насос з камплектам прыбораў, барометр, тэрмометр, некалькі шкляных прыбораў для здабывання газаў [8, c. 53].
Паступова, дзякуючы асігнаванням Сінода і невялікім ахвяраванням прыватных асоб, кабінеты гімназіі павялічваліся. Ужо ў 1860 г. фізічны кабінет уключаў 32 геаграфічныя карты і атласы, 3 глобусы і 100 прыбораў, але многія з іх былі ў дрэнным стане і непрыдатныя да выкарыстання. У гэты час пачаў фарміравацца кабінет прыродазнаўчых навук, і першапачаткова ён ўключаў толькі атлас Шуберта з 13 заалагічных карт. Мінералагічны кабінет таксама не вылучаўся разнастайнасцю калекцый і складаўся з адной скрыні мадэляў каштоўных камянеў. Адсутнасць шматлікіх неабходных дапаможнікаў адбівалася на якасці навучання ў гімназіі, і такія дысцыпліны як фізіка, геаграфія, прыродазнаўчыя навукі не дасягалі высокага ўзроўню выкладання [8, с. 112].
Да 1868 г. пагоршыўся стан фізічнага кабінета, які складаўся ўжо з 86 машын і прыбораў, прычым большая іх частка (32 адзінкі) патрабавала рамонту, 24 адзінкі былі канчаткова сапсаваны і вызначаны для спісання, і толькі 20 адзінак маглі быць выкарыстаны для правядзення фізічных эксперыментаў. Мінералагічны і прыродазнаўчы кабінеты за дадзены перыяд не папоўніліся і складаліся па-ранейшаму толькі з 13 заалагічных карт Шуберта і скрыні мадэляў каштоўных камянеў. Гэты перыяд можна вызначыць як час заняпаду калекцый Слуцкай гімназіі, адсутнасці неабходнага догляду за прадметамі і сістэматычнага іх папаўнення.