Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Сентября 2013 в 00:44, курсовая работа
Мэта дадзенай працы – аналіз працэсу станаўлення і развіцця вучэбных калекцый і кабінетаў пры навучальных установах як збораў музейнага характару. Асноўныя задачы, якія неабходна вырашыць у ходзе даследавання, наступныя:
Разгледзець і прааналізаваць працэс стварэння вучэбных калекцый і кабінетаў навучальных дапаможнікаў пры ўстановах адукацыі на Беларусі ў вызначаны перыяд.
Прасачыць шляхі папаўнення калекцый і кабінетаў новымі прадметамі і матэрыяламі.
Выявіць прычыны ўзнікнення вучэбных калекцый і іх ролю ў працэсе навучання.
УВОДЗІНЫ 3
Раздзел 1 Кабінеты і калекцыі пры вышэйшых навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII- пачатку XX стст. 7
1.1 Музей Полацкай езуіцкай акадэміі 7
1.2 Кабінеты Віленскага універсітэта 13
1.3 Музей Гродзенскай медыцынскай акадэміі 18
1.4 Музей Горы-Горацкага земляробчага інстытута 21
Раздзел 2 Кабінеты і калекцыі пры сярэдніх навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII – пачатку XX стст. 25
2.1 Кабінеты і калекцыі пры мужчынскіх гімназіях 25
2.2 Кабінеты і калекцыі пры жаночых навучальных установах 37
ЗАКЛЮЧЭННЕ 43
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 45
У канцы 1871-1872 навучальнага года фізічны, мінералагічны і заалагічны кабінеты Слуцкай гімназіі былі дапоўнены шматлікімі прадметамі за кошт кабінетаў закрытых Кейданскай, Навагрудскай і Паневежскай гімназій і Свіслачскай прагімназіі [8, c. 140-141]. З гэтага часу пачынаецца актыўнае папаўненне кабінетаў і іх збор з кожным годам расце. Так, у 1891-1892 навучальным годзе фізічны кабінет складаўся з 275 прыбораў. Прыродазнаўчы кабінет на 1 студзеня 1892 г. уключаў 566 прадметаў, у тым ліку 513 па заалогіі, 29 па батаніцы, 24 іншыя прадметы. Некаторыя навучальныя дапаможнікі не ўваходзілі склад кабінетаў, напрыклад, 111 лексіконаў, 136 атласаў, глобусаў, геаграфічных і гістарычных карт, 704 мадэлі і ўзоры для малявання і чарчэння і інш. [9, c. 39].
У справаздачы аб стане Слуцкай гімназіі за 1897-1898 навучальны год адзначаецца існаванне паўнавартасных фізічнага, мінералагічнага, прыродазнаўчага і гісторыка-геаграфічнага кабінетаў. Педагагічны Савет гімназіі выкарыстоўваў усе сродкі для папаўнення бібліятэкі і кабінетаў новымі прадметамі. Збор фізічнага кабінета на 1 студзеня 1898 г. павялічыўся да 354 інструментаў і прыбораў, прыродазнаўчы кабінет уключаў ужо 586 адзінак, з іх па заалогіі – 531, па батаніцы – 31, іншых – 24. Аддзел навучальных дапаможнікаў таксама штогод папаўняўся і знаходзіўся ў здавальняючым стане [2, c. 32].
Па дадзеных на 1 студзеня 1900 г. фізічны кабінет гімназіі ўключаў 832 прыборы, прыродазнаўчы кабінет - 586 адзінак, гісторыка-геаграфічны кабінет – 676 атласаў, глобусаў, геаграфічных і гістарычных карт, 830 мадэлей і ўзораў для малявання і чарчэння, 19 пропісей і 497 іншых дапаможнікаў [8, c. 156].
Паводле справаздачы сакратара педагагічнага савета Ф. І. Гейнце за 1901-1902 навучальны год, фізічны кабінет Слуцкай гімназіі налічваў 990 прыбораў і інструментаў, кабінет прыродазнаўчых навук – 382 заалагічныя прадметы. У гэты перыяд быў заснаваны кабінет рымскіх старажытнасцей, для якога набылі 1 мадэль на суму 37 рублей 46 капеек. У 1901-1902 гг. для фізічнага кабінета былі набыты 83 прыборы коштам 183 рубля 34 капейкі. Пры фізічным кабінеце існавала таксама метэаралагічная станцыя, назіранні на якой праводзіліся вучнямі 6-7 класаў [7, c. 34-35].
Такім чынам, на пачатак ХХ ст. Слуцкая мужчынская гімназія валодала даволі значнымі калекцыямі фізічных прыбораў, мінералагічных, заалагічных і батанічных узораў, навучальных дапаможнікаў, што, безумоўна, станоўча адбівалася на якасці выкладання адпаведных курсаў.
Багатым складам вызначаліся і вучэбныя кабінеты Магілёўскай мужчынскай гімназіі, створанай на базе Галоўнага чатырохкласнага вучылішча ў 1809 г. Заснаванне фізічнага і прыродазнаўчага кабінетаў адносіцца яшчэ да часу адкрыцця Галоўнага вучылішча, г. зн. да 1789 года. З 1830 г. кабінеты і бібліятэкі былі размешчаны ў галоўным каменным будынку гімназіі. Як адзначае выкладчык гімназіі М. Сазонаў, аб існаванні кабінетаў да 1850 г. у архівах захаваліся толькі агульныя звесткі, з якіх вядома, што кабінеты не мелі асобнага памяшкання і змяшчалі невялікую колькасць вучэбных дапаможнікаў. Першапачаткова яны папаўняліся галоўным чынам дапаможнікамі, якія альбо былі ахвяраваны прыватнымі асобамі, альбо канфіскаваны з езуіцкіх вучылішчаў. У канцы 70-х гг. ХІХ ст. для кабінетаў былі вылучаны асобныя памяшканні, у большым з якіх уладкавалі клас фізікі. З гэтага часу актывізаваўся працэс папаўнення калекцый дапаможнікамі і новымі прадметамі [35, c. 101].
На 1 студзеня 1871 г. фізічны кабінет Магілёўскай гімназіі налічваў 109 інструментаў і прыбораў, кабінет прыродазнаўчых навук – 1906 адзінак, у тым ліку па заалогіі - 635, па мінералогіі – 1266, па батаніцы – 5. Сярод іншых дапаможнікаў: 107 лексіконаў, 52 атласы, глобусы, геаграфічныя і гістарычныя карты, 570 мадэляў і ўзораў для малявання і чарчэння, 82 геадэзічныя інструменты [32, c. 120].
У 1879 г. для фізічнага кабінета набылі 49 прыбораў і апаратаў коштам 705 рублей 50 капеек. Акрамя гэтага, былі адрамантаваны 15 прыбораў на суму 173 рублі 13 капеек. На той момант фізічны кабінет быў добра прыстасаваны для гімназічных патрэб як па якасці прыбораў, так і па стану памяшкання: ён размяшчаўся ў двух вялікіх пакоях на ніжнім паверсе гімназіі, дзе адначасова чыталіся лекцыі па фізіцы і праводзіліся эксперыменты ў час заняткаў. Такое размяшчэнне музея было вельмі зручным: прадметы не трэба было пераносіць, і яны захоўваліся ад пашкоджання і страты [39, c. 331].
У 1879 г. быў створаны картаграфічны аддзел, для якога набылі значную колькасць дапаможнікаў па геаграфіі: альбом геаграфічных карт па губерням, геаграфічны атлас Граапе ў 20 экзэмплярах, араграфічную карту еўрапейскай Расіі, рэльефную карту Сярэдняй Еўропы, атлас ракі Волгі, гістарычныя карты Русі дамангольскага перыяду.
Аддзел дапаможнікаў па чарчэнню і маляванню пры Магілеўскай гімназіі быў створаны ў 1878 г. У наступным годзе для класа малявання было адведзена асобнае памяшканне, у якім сталы былі размешчаны амфітэатрам, там жа захоўваліся ўзоры і мадэлі для малявання. Таксама былі набыты альбомы пейзажаў Палестыны і Сіная, альбомы геліяграфічных малюнкаў, геаграфічны атлас Лінберга. Асобны клас для малявання і чарчэння ў гімназіі існаваў да 1904 г. і быў абсталяваны ўсімі неабходнымі прадметамі і мадэлямі, колькасць якіх складала 623 адзінкі [39, c. 332].
Паводле дадзеных са справаздачы М. Сазонава за 1899-1900 навучальны год для фізічнага кабінета Магілёўскай гімназіі былі набыты дзве станцыі тэлеграфа Морзе коштам 100 рублёў, выпуклае і ўвагнутае люстэркі на штатывах, калекцыя метрычных мер і вагаў коштам 41 рублёў 16 капеек. У выніку, на 1 студзеня 1901 г. фізічны кабінет гімназіі налічваў 244 адзінкі захоўвання.
Прыродазнаўчы кабінет, які размяшчаўся ў адным з двух пакояў, адведзеных для фізічнага кабінета, на 1 студзеня 1901 г. налічваў 1947 прадметаў, у тым ліку 656 па заалогіі, 1242 па мінералогіі, 49 па батаніцы. Іншых навучальных дапаможнікаў на гэты перыяд было 2510, у тым ліку 173 лексіконы, 246 атласаў, глобусаў, гістарычных і геаграфічных карт, 21 пропісь, 1447 адзінак іншых вучэбных дапаможнікаў [36, c. 15-16].
У 1909 г. фізічны кабінет гімназіі налічвае ўжо 487 прыбораў, сярод якіх шмат каштоўных, а склад прыродазнаўчага кабінета дасягае 1983 адзінкі. У той жа час быў вылучаны гісторыка-геаграфічны кабінет, які змяшчаў 390 карт і шмат іншых наглядных дапаможнікаў (да 500), але асобнага памяшкання не меў: вучэбныя дапаможнікі былі развешаны на сценах калідораў і класных памяшканняў, частка захоўвалася ў шафах у прыёмным пакоі [35, c. 101].
Так, можна лічыць, што калекцыі Магілёўскай гімназіі задавальнялі патрэбы вучняў і настаўнікаў, сістэматычна папаўняліся і абнаўляліся, што спрыяла павышэнню іх значнасці ў працэсе навучання.
29 студзеня 1794 г. у Віцебску было адкрыта галоўнае чатырохкласнае народнае вучылішча, якое з 1808 г. было пераўтворана ў губернскую мужчынскую гімназію, а з 1831 г. гімназія стала насіць імя Аляксандраўскай у гонар імператара Аляксандра І [25, c. 1]. Першапачаткова пры гімназіі існаваў толькі фізічны кабінет. У рапарце за 1808 г. рэвізор П. Цэйс адзначаў, што сярод інструментаў і іншых вучэбных дапаможнікаў у гімназіі былі 2 глобусы (“зямныя шары”), 2 макеты нябеснай сферы (“нябесныя шары”), камера-абскура, 2 геаметрычныя прыборы, мікраскоп, астралябія, аптычныя прыборы, 46 архітэктурных чарцяжоў, 12 геаграфічных карт, сярод якіх былі і старажытныя. У час рэвізіі 1809 г. падкрэслівалася, што ў музеі гімназіі няма самых неабходных для навучання прыбораў. У 1812 г. у фізічны кабінет паступіла некалькі прыбораў, у тым ліку электрычная машына са шматлікімі прыладамі для простых эксперыментаў [30, c. XVIII].
У студзені 1813 г. быў пакладзены пачатак мінералагічнаму кабінету, аснову якога склала калекцыя ад’юнкта Віленскага універсітэта Рамана Сімановіча, ахвяраваная гімназіі яго братам Я. Сімановічам. Калекцыя мінералаў налічвала 1466 адзінак, а ў 1815 г. яна была дапоўнена яшчэ 24 экзэмплярамі [30, c. LXX].
Паводле справаздачы за 1823 г., у склад фізічнага кабінета, які размяшчаўся ў невялікім трохвугольным пакоі, уваходзілі: электрычная, гальванічная і пнеўматычная машыны, прыборы для эксперыментаў з паветрам, землямерныя прылады, мензула, астралябія. Адзначаўся недахоп метэаралагічных прылад. У мінералагічным кабінеце ўсе прадметы былі сістэматызаваны і размешчаны па класах і сямействах у 4 зашклёных скрынях з драўлянымі крышкамі на падстаўках. Загадчыкам музея ў гэты перыяд быў настаўнік фізікі Ф. Д. Бароўскі [30, c. CI-CII].
На ўтрыманне музея кіраўніцтвам Віцебскай мужчынскай гімназіі выдзяляліся спецыяльныя сродкі. Напрыклад, у 1884-1885 навучальным годзе на ўтрыманне і папаўненне бібліятэкі і кабінетаў гімназіі было выдзелена 528 рублей 56 капеек. Асобна на рамонт інструментаў фізічнага кабінета выдаткавалі 27 рублей 50 капеек. Фізічны кабінет на той перыяд налічваў 207 інструментаў і прыбораў. Прыродазнаўчы кабінет уключаў 122 прадметы па заалогіі, 986 прадметаў па мінералогіі. Сярод іншых дапаможнікаў, не ўключаных у склад кабінетаў, захоўваліся: 50 лексіконаў, 288 глобусаў, карт, карцін, 485 мадэлей для малявання і чарчэння [25, c. 8].
На працягу існавання кабінетаў Віцебскай гімназіі колькасць адзінак захоўвання ў іх змянялася. Так, калекцыя фізічнага кабінета ў 1895 г. павялічылася да 279 апаратаў і прыбораў для эксперыментальных заняткаў. Склад прыродазнаўчага кабінета, наадварот, зменшыўся: заалагічная калекцыя ўключала толькі 41 прадмет, а мінералагічная, як і раней, 986 прадметаў. Самы каштоўны збор гімназіі ўяўлялі сабой калекцыі нумізматыкі і фалерыстыкі, якія налічвалі 317 манет і медалёў. Акрамя таго, не былі ўключаны ні ў адзін з кабінетаў 899 экзэмпляраў вучэбных дапаможнікаў: атласы, глобусы, геаграфічныя і гістарычныя карты, мадэлі для малявання, нотныя сшыткі і музычныя інструменты. Але паступова кабінеты прыходзілі ў заняпад, пераставалі папаўняцца. Пасля закрыцця гімназіі ў 1917 г. калекцыі яе кабінетаў былі страчаны [34, c. 30-33].
Можна адзначыць, што важны ўклад у фарміраванне вучэбных калекцый Віцебскай мужчынскай гімназіі ўнеслі прыватныя ахвяраванні, аднак нельга змяншаць і ролю педагагічнага савета гімназіі, які прадугледжваў выдаткі пэўных сродкаў на папаўненне калекцый.
Пачатак фізічнаму кабінету Мінскай мужчынскай гімназіі паклалі вучні гімназіі, якія ў 1806 г. набылі за свае сродкі некалькі прыбораў, названых у вопісе “механічнымі мадэлямі”. Да 1816 г. было набыта 54 прыборы, сярод якіх электрычная машына Вінтэра, пнеўматычная машына, мікраскоп, телескоп англійскай работы. У 1816 г. было набыта 38 розных прыбораў на суму 1089 рублеў срэбрам. У тым жа годзе для правядзення хімічных вопытаў быў прыстасаваны асобны пакой, у якім усталявалі тры печкі розных канструкцый, быў набыты хімічны посуд і іншыя неабходныя прыналежнасці.
У 1806 г. быў заснаваны і мінералагічны кабінет Мінскай гімназіі, аснову якога склала прысланая з Віленскага універсітэта мінералагічная калекцыя ад’юнкта Рамана Сімановіча, якая ўключала 825 экзэмпляраў розных мінералаў. У 1826 г. калекцыя была запатрабавана універсітэтам назад, а замест яе была прыслана гімназіі новая, якая складалася з 348 назваў мінералаў у 823 экзэмплярах. Некаторыя мінералы з калекцыі былі прадстаўлены ў значнай колькасці адзінак (напрыклад, гіацынт з Індыі, горны крышталь – па 100 экзэмпляраў), але сярод іх былі і даволі рэдкія і больш каштоўныя – рубін, сапфір, смарагд, халцэдон, самароднае золата і інш. У гімназічным кабінеце прыродазнаўства існавалі і прадметы па батаніцы: узоры дрэў мясцовых парод. Дапаможнікі па батаніцы складаліся пад кіраўніцтвам настаўніка ў выглядзе гербарыяў самімі вучнямі. Прадметы па заалогіі з’явіліся ў гімназіі значна пазней [1, c. 111].
Фізічны кабінет задавальняў патрэбам навучальнай установы, але ў той жа час на 1890 г. меў шмат прылад і інструментаў, якія па прычыне сваей старасці патрабавалі замены. Прыродазнаўчы кабінет змяшчаў 508 мінералаў і 300 мадэляў жывёл. Такім чынам, на 1 студзеня 1890 г. склад кабінетаў Мінскай мужчынскай гімназіі быў наступным: прыродазнаўчы – 808 адзінак захоўвання, фізічны – 231 адзінка [26, c. 17-18].
14 студзеня 1866 г. у Гомелі на базе дваранскага трохкласнага вучылішча была адкрыта пяцікласная прагімназія. Першапачаткова пры Гомельскай прагімназіі існавалі дзве бібліятэкі, фізічны і прыродазнаўчы кабінеты. Пазней быў створаны і кабінет наглядных вучэбных дапаможнікаў. Фізічны кабінет па колькасці прадметаў быў нязначны, таму што курс фізікі пачынаўся толькі з 6-га класа, і наяўныя ў кабінеце 122 прыборы поўнасцю задавальнялі патрэбы навучання. У кабінеце прыродазнаўчых навук налічвалася 207 чучал жывёл і 100 прадметаў па мінералогіі. Але з-за таго, што прыродазнаўства ў гімназіі не выкладалася, кабінет не папаўняўся новымі паступленнямі, а тыя, што існавалі, выкарыстоўваліся для выкладання геаграфіі [22, c. 32-34].
У справаздачы аб дзейнасці Гомельскай прагімназіі за 1885-1886 навучальны год адзначалася, што на бібліятэку і кабінеты было выдаткавана 646 рублей 78 капеек, а за 1889-1890 навучальны год – 724 рублі 23 капейкі [22, c. 26]. Можна заўважыць, што калекцыі кабінетаў папаўняліся новымі паступленнямі, і на гэтыя мэты павялічвалася колькасць выдаткаў. Але асноўныя сродкі ішлі на камплектаванне фізічнага кабінета, які ў 1889-1890 гг. налічваў ужо 175 прыбораў, склад жа прыродазнаўчага кабінета не змяніўся – 207 заалагічных і 100 мінералагічных узораў. Нягледзячы на тое, што фізічны кабінет набыў у 1890 г. 12 новых прадметаў на суму 39 рублеў, патрабавалася яго далейшае папаўненне. У папаўненні кабінета прыродазнаўства кіраўніцтва гімназіі не бачыла неабходнасці.
Кабінет вучэбных дапаможнікаў прагімназіі на 1 студзеня 1890 г. ўключаў 40 лексіконаў, 139 геаграфічных і гістарычных карт, атласаў і глобусаў, 682 узоры па маляванню і чарчэнню, 26 пропісей, 168 іншых дапаможнікаў. Адзначалася, што ўсе прадметы кабінета, агульнай колькасцю 1055, знаходзіліся ў добрым стане [22, c. 7].
Такім чынам, пры Гомельскай мужчынскай прагімназіі існавалі фізічны, прыродазнаўчы кабінеты, кабінет вучэбных дапаможнікаў, але кіраўніцтва садзейнічала папаўненню толькі тых калекцый, якія былі неабходны ў працэсе выкладання.
Гімназія ў Пінску была адкрыта ў 1858 г. на аснове дваранскага пяцікласнага вучылішча. Яна размясцілася ў двухпавярховым будынку, на ніжнім паверсе якога знаходзіліся памяшканні бібліятэкі, фізічнага і прыродна-гістарычнага кабінетаў, хімічнай лабараторыі [32, c. 172-173].
У 1860 г. для гімназіі быў набыты фізічны кабінет маскоўскага фізіка-механіка Швабе на суму 2091 руб. 50 капеек. У 1861 г. ён складаўся з 111 адзінак розных фізічных інструментаў і прыбораў, у 1863 г. налічваў128 адзінак, у 1871 г. – 187 адзінак. Павелічэнне калекцыі адбывалася за кошт набыцця прадметаў на сродкі гімназіі, а таксама ад перадачы прадметаў з фізічнага кабінета закрытай Навагрудскай гімназіі.
Заалагічны кабінет пры Пінскай гімназіі быў заснаваны пазней. Так, у 1863 г. была толькі нязначная калекцыя з 14 чучал мясцовых птушак. У 1867-1868 гг. калекцыя папоўнілася на 61 экзэмпляр жывёл з пап’е-машэ, а ў 1870 г. з Навагрудскай гімназіі было перададзена яшчэ 235 экзэмпляраў жывел з пап’е-машэ і 45 чучал птушак. Такім чынам, заалагічны кабінет, які складаўся з 296 экзэмпляраў жывел і 60 чучал птушак, уяўляў сабой даволі поўную калекцыю і задавальняў патрэбы гімназіі пры выкладанні натуральнай гісторыі. Для мінералагічнага кабінета па адкрыцці Пінскай гімназіі з кабінета Віленскай губернскай гімназіі была прыслана калекцыя з 348 мінералаў. Больш калекцыя не павялічвалася [32, c. 177-178].