Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 20:01, контрольная работа

Краткое описание

Прызначэнне методыкі навучання – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку літаратуры, яе ролю ў навучанні і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3 с.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………………………………………….. 5 с.
Паняцце пра метад і прыём…………………………………………… 5 с.
Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………….. 7 с.
Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры
завучванні вершаў на памяць…………………………………………… 9 с.
Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры
вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.
“Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы
здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.
Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні
вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.
Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.
Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў………………………………. 25 с.
Роля лагічных націскаў і паўз пры
чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………

Вложенные файлы: 1 файл

МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ НА ПАМЯЦЬ.docx

— 68.02 Кб (Скачать файл)

У гэтым выпадку ўрок пачынаецца з песенькі-гульні, якую шасцігодкі ведаюць і любяць, паколькі шмат разоў  гулялі ў яе дома, у дзіцячым садку (напрыклад, “Сарока-варона”  ці “Гусі-гусі”). І ўся работа з  песенькай-гульнёй будуецца на прыёме элементарнай драматызацыі, што прыводзіць да хуткага запамінання тэксту.

Практыка паказвае, што  пасля такога ўрока першакласнікі  з цікавасцю на перапынках і ў  вольны час выкарыстоўваюць у  гульні новую песеньку-лічылку. У  выніку адпрацоўваецца дыкцыя, фарміруюцца  патрэбныя для жыцця ў калектыве  псіхалагічныя якасці, расце жаданне  добра чытаць, каб знахожзіць і  вучыць новыя гульні – словам, гэта цудоўная база для агульнай радасці і ўпэўненасці кожнага ў сваіх сілах, тым больш, што індывідуальны паказ у гэтым выпадку не з’яўляецца галоўным. А галоўнае – харавая дэкламацыя зпатрэбнымі  інтанацыямі і калектыўная зладжанасць рухаў. Таму хочацца парэкамендаваць настаўнікам часцей звяртацца да твораў народнай творчасці і ўключыць іх у сістэму ўрокаў у якасці твораў для завучвання на памяць.

 Тэксты вершаў для  завучвання на памяць  розныя  па аб’ёму. Гэта характэрная асаблівасць  прасочваецца на працягу ўсяго  працэсу навучання. Вершы, якія  ў сямігодак  пры вывучэнні  на памяць не выклікаюць вялікіх  намаганняў, для шасцігодак з’яўляюцца  цяжкімі і патрабуюць дадатковай  падрыхтоўкі.

У цэлым правільна і  цікава арганізаваная работа над  завучваннем верша на памяць –  гэта цудоўны від агульнага і  літаратурнага развіцця вучняў, які  рыхтуе іх да самастойнага чытання.

Улічваючы ўсе вышэй названыя фактары ўспрымання і работы над  вершам, можна парэкамендаваць памятку, ці інструкцыю, якая дапаможа ў працы  па завучванню.

 

ПАМЯТКА

  1. Прачытай верш. Растлумач сэнс незнаёмых слоў. Удакладні сваё разуменне зместу верша, адказаўшы на пытанні да яго.
  2. Паўторна прачытай верш па слупках.
  3. Вызнач настрой верша, яго рытм.
  4. Прачытай верш 2-3 разы з устаноўкай на запамінанне.
  5. Раздзялі верш на сэнсавыя ўрыўкі і вучы часткамі.
  6. Раскажы сам сабе, заглядваючы ў тэкст.
  7. Паўтары па памяці, не заглядваючы ў тэкст.
  8. Падрыхтуйся да выразнага чытання верша на памяць, звярні ўвагу на правільную расстаноўку тэкставых паўз, а таксама лагічных паўз і націскаў.
  9. Выразна прачытай верш на памяць.
  10. Паўтары верш перад сном.
  11. Паўтары верш перад заняткамі.
  12. Паўтары верш перад урокам чытання[ 1, с. 16-17 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Роля тропаў як стваральнікаў тэксту.

Беларускія пісьменнікі  заўсёды з асаблівай пяшчотай апявалі краявіды роднай прыроды. Калі чытаем найлепшыя лірычныя творы, мы нібы апынаемся на беразе Нёмана, сустракаем раніцу пад песню жаўрука, імчымся  пад звон вясёлых бомаў зімовай  дарогі, любуемся прыгажосцю начнога  возера…

Стварыць такія жывыя  карціны аўтарам дапамагае выдатнае веданне мовы і ўсіх яе таямніц, трапнае  ўжыванне эпітэтаў, параўнанняў, метафар [ 3, с. 74 ].

Выразнае чытанне ў  школе становіцца дзейсным паказчыкам свядомага засваення тэксту, фарміравання аналітычных і ацэначных уменняў, добрым сродкам развіцця вуснай мовы. Адказы вучняў, як правіла, становяцца пасля такой работы над выразным чытаннем больш асэнсаванымі, канкрэтнымі, эмацыянальна-насычанымі, у іх шырэй  выкарыстоўваюцца эпітэты, метафары, аўтарскі тэкст, літаратурныя ўзоры арганічна  ўваходзяць у вусныя паведамленні [ 10, с. 21 -22 ].

Такім чынам, тропы, што спалучаюцца  ў лірычным творы, складаюць адзіную  семантыка-стылістычную структуру. Разам  яны ўдзельнічаюць у стварэнні  тэксту, дзе ўсё ўзаемазвязана, узаемаабумоўлена. Такі тэкст уражвае сваёй незвычайнасцю  і выразнасцю, а таксама спрыяе раскрыццю мастацка-эстэтычных уласцівасцяў кожнага тропа, надае ім большую  экспрэсію і значнасць [ 8, с. 44 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1.  Роля лагічных націскаў і паўз пры чытанні вершаў на памяць.

Пры чытанні вершаў па кнізе  ці расказванні па памяці пасля кожнага  радка вытрымліваецца паўза, а працягласць  яе залежыць ад змястоўнасці падтэксту, якім настаўнік напоўніць аўтарскія  словы.

Распрацоўваючы чытанне  вершаў, трэба быць вельмі ўважлівым  як да лагічнай выразнасці думкі, так  і да гукавога яе ўвасаблення ў  вуснай мове [ 1, с. 66].

Працуючы над партытурай чытання запісанага тэксту, вучні  прыходзяць да вываду, што расстаноўка  лагічных націскаў і паўз залежыць ад сэнсу і мэты выказвання. І  для таго каб правільна  прачытаць  той ці іншы сказ, трэба спачатку разабрацца ў яго змесце, зразумець, што хацеў сказаць у ім аўтар. Самастойна вылучаючы словы, на якія падае лагічны націск, лагічныя цэнтры і паўзы ў заключных сказах…  школьнікі трэніруюцца ў правільным інтанацыйна-сэнсавым афармленні [ 10, с. 17 ].

Такім чынам, вучні разумеюць, што эфектыўным прыёмам навучання  выразнаму чытанню верша можа стаць распрацоўка пры дапамозе ўмоўных знакаў партытуры яго  чытання: тэкст падзяляецца на часткі, кожная з якіх уяўляе сабой пэўнае лагічнае, творчае адзінства [ 10, с. 23 ].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

На сучасным этапе развіцця інфармацыйнага грамадства ўзнікла  неабходнасць творча падыходзіць да выкладання беларускай мовы і літаратуры. Час патрабуе чагосьці новага, каб  зацікавіць вучняў, сфарміраваць іх моўную культуру. Беларускі вучоны В. У. Протчанка  пісаў: “Клопат аб развіцці мовы і  маўлення школьнікаў як асноўнага сродку, з дапамогай якога забяспечваецца навучанне, выхаванне і развіццё растучага чалавека, павінен стаць  магістральным напрамкам у рабоце ўсіх звёнаў сістэмы адукацыі. Без  паспяховага вырашэння менавіта гэтай праблемы разважанні аб рэфармаванні  школы не дасягнуць жаданых вынікаў”.

Нялёгкая задача – даваць веды. Але яшчэ цяжэй дапамагчы  вучням дасягнуць такога ўзроўню  разумення жыцця, выпрацаваць такую  патрабавальнасць  да творчага развіцця  грамадзяніна, асобы, Чалавека, каб  яны духоўна падняліся над побытавым узроўнем, адчулі сябе творчай, актыўнай і патрэбнай часцінкай у грамадстве [ 7, с. 5 ].

Вывучэнне твораў на памяць – неад’емны прыём пры выкладанні беларускай літаратуры ў пачатковых і старэйшых класах. Настаўнік  ажыццяўляе яго пры вывучэнні  лірычных вершаваных твораў. Вывучэнне  твораў на памяць – самы эфектыўны  спосаб, які дапаможа папоўніць слоўнік  вучняў.

Напісанне гэтай работы было выклікана неабходнасцю больш падрабязна пазнаёміцца з методыкай вывучэння  вершаваных твораў на памяць. У працэсе  працы над курсавой работай мы прыйшлі да наступных высноў:

  1. Вывучэнне твораў на памяць з’яўляецца адным з самых традыцыйных і найбольш эфектыўных метадаў у методыцы вывучэння беларускай літаратуры ў малодшых і старэйшых класах.
  2. Вывучэнне твораў на памяць займае важнае месца ў развіцці маўленча-камунікатыўнай дзейнасці малодшых і старэйшых школьнікаў: вывучэнне твораў на памяць папаўняе лексіку вучняў, а чытанне вершаў па памяці перад класам выпрацоўвае ў дзяцей навыкі трымацца на публіцы.

Такім чынам, уменне вывучэння  твораў на памяць праходзіць праз увесь  час навучання дзяцей у малодшых і старэйшых класах. Яно забяспечваецца не толькі якасцю выкладання літаратуры як вучэбнага прадмета, але і агульным развіццём вучняў. Калі вучні асэнсуюць, што вывучэнне твораў на памяць з’яўляецца важнай састаўляючай іх лексічнага развіцця, то настаўнік можа лічыць сваю задачу па вывучэнню твораў на памяць выкананай.   

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

  1. Бурда С. І. Вучым верш на памяць. // Пачатковая школа. – 2005. - №7. – с. 16 - 17.
  2. Жуковіч М. В. Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры. // Беларуская мова і літаратура. – 2004. - №6. – с. 3 – 5.
  3. Заяц Н. Урок – літаратурнае даследаванне // Роднае слова. – 2001. -№8.- с. 73 - 74.
  4. Івашын В. Вывучэнне літаратуры ў сістэме гуманітарнай культуры // Роднае слова. – 2004. - №12. – с. 3 – 6.
  5. Какора А. І. Лексічная работа як сродак інтэлектуальнага развіцця вучняў. // Пачатковая школа. – 2005. - №1. – с. 4 – 7.
  6. Каляда А. А. Выразнае чытанне: 4 – 7 кл. – Мн.: Нар. Асвета, 1982.
  7. Лапіцкая Т. М. Мову вывучаць трэба творча. // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 2004. - №6. – с. 5 – 8.
  8. Ляшчынская В. Тропы і іх сувязі ў вершаваным творы. // Роднае слова. – 2003. - №9. – с. 42 - 44.
  9. Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэб. Дапаможнік для філал. фак. пед. ін – таў/ Л. В. Асташонак, Ю. І. Валынец, В. Я. Ляшук і др.; Пад агульн. рэд. В. Я. Ляшук, А. У. Рагулі. – Мн.: Выш. шк., 1986.
  10. Саўко У. П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі

( назоўніка і прыметніка ): Дапам. Для настаўнікаў. - Мн. : Беллітфонд, 2000.

  1. Смыкоўская В. І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры . – Мн. : Нар. Асветы, 1988.
  2. Сянкевіч М. І. Верш на памяць? З задавальненнем! Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці навучання дзяцей завучванню на памяць і праверкі завучанага. // Пачатковая школа. – 2005. - №7.- с. 15 – 16.
  3. Шавыркін М. Моўная культура. // Роднае слова. – 2005. - №11. – с.3 – 4.
  4. Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое…: Навук.- папул. Кн.; Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч.- Мн.: Юнацтва, 1992.
  5. Яленскі М., Саматыя Р. Мова ў сістэме адукацыі. // Роднае слова. – 2002. - №3. – с. 4 – 6.

 

 

ПРИЛОЖЕНИЕ

“ЗДАРОЎ МАРОЗНЫ, ЗВОНКІ ВЕЧАР!”

( урок ў 5 класе па  беларускай літаратуры – вывучэнне  верша на памяць 

М. Багдановіча “Зімой”)

 

Мэта ўрока: Выклікаць  ў вучняў пачуццё радасці ад сустрэчы з высокамастацкім творам, захапленне прыгажосцю  і гармоніяй карцін прыроды, дапамагчы адчуць суладнасць з пачуццямі паэта, са станам яго  душы (адчуваннем  паўнаты і радасці жыцця, бадзёрасцю, хваляваннем, захапленнем казачнымі краявідамі і зімовым вечарам);

Звярнуць увагу на вобразы  і інтанацыйны лад верша, мастацкую  выразнасць мовы;

Паказаць ролю і раскрыць сутнасць мастацкіх азначэнняў (эпітэтаў) у творы.

 

Эпіграф урока:

 

Заўжды, заўжды, усюды, ў кожны  міг,

З жыццём усім, з якім навечна  ў згодзе,

Ад самых шчырых роздумаў сваіх

Мне пакланіцца хочацца прыродзе. (Кастусь Кірэенка).

 

Абсталяванне: партрэт М. Багдановіча, невялікая выстава  кніг М. Багдановіча і пра М. Багдановіча, карціна У. Савіча “Стары гасцінец”, падручнік, літаратурныя сшыткі, малюнкі  вучняў, каляровая папера, тры лісты  паперы фармату А4, нажніцы, клей.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік адзначае адсутных у класным журнале. Потым дзеліць  клас на тры групы.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік: Сёння на ўроку  мы, дзеткі, пазнаёмімся з жыццём і творчасцю М. Багдановіча. З  яго вершам “Здароў, марозны, звонкі вечар!”, навучымся яго выразна  чытаць, вызначаць эпітэты.

 

  1. Зачытванне эпіграфа ўрока.

 

  1. Праверка хатняга задання.

Вучні дома рыхтавалі вусныя замалёўкі пра зіму. Тры вучні  зачытваюць свае сачыненні.

 

  1. Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новай тэмы.

Настаўнік: “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з  іх выдаць выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх  належыць Максім Багдановіч”, - так  выказаўся М. Танк пра выдатнага  паэта Беларусі.

“Вялікі грамадзянін і  патрыёт, ён усё сваё кароткае жыццё  аддаў служэнню народа… Чалавек  шырокай адукацыі, энцыклапедыст  у самым поўным сэнсе гэтага слова, М. Багданоыіч ад самых пачаткаў сваёй  творчасці быў у абсягу перадавых  агульначалавечых ідэй, у якіх ён знаходзіў  месца беларускай нацыянальнай думцы… Шчасце свайго народа ён бачыў у  выхадзе яго на шырокую арэну  агульначалавечай гісторыі,” –  пісаў К. Чорны.

У кожнай латаратуры ёсць паэты  і празаікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай латаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. М. Багдановічу лёс адмераў  толькі дваццаць пяць зім і вёсен. У нашай літаратуры ён вядомы як паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнавец. Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1981 года, а памёр ад хваробы (ад сухотаў) у  Ялце, дзе лячыўся. Нарадзіўся ў Мінску ў добрай сям’і.Быў выдытным чалавекам, добрым сябрам, валодаў вялікімі ведамі, ведаў некалькі замежных моў.

 М. Багдановіча часта  называюць зоркай беларускай  паэзіі.Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе усё вакол  сябе. “Надтрэснутае сэрца” яго  да канца аставалася мужным, гераічным,  бо паэт бясконца верыў у  народ і родны край. Паэзія  вялікага чалавека сагравае і  сённяшняе наша жыццё.

Информация о работе Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць