Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 20:01, контрольная работа

Краткое описание

Прызначэнне методыкі навучання – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку літаратуры, яе ролю ў навучанні і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3 с.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………………………………………….. 5 с.
Паняцце пра метад і прыём…………………………………………… 5 с.
Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………….. 7 с.
Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры
завучванні вершаў на памяць…………………………………………… 9 с.
Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры
вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.
“Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы
здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.
Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні
вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.
Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.
Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў………………………………. 25 с.
Роля лагічных націскаў і паўз пры
чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………

Вложенные файлы: 1 файл

МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ НА ПАМЯЦЬ.docx

— 68.02 Кб (Скачать файл)

 

5. Знаёмства з новай  тэмай.

Настаўнік: Калі М. Багдановіч вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі, то аднойчы здарыўся непрыемны выпадак, які вельмі абурыў паэта: “На лекцыі па гісторыі, гаворачы пра народы заходняй ускраіны Расійскай імперыі, выкладчык  назваў палякаў, літоўцаў, латышоў, эстаў, а пра беларусаў - ні слова?

    • А дзе беларусы? – спытаў Багдановіч.
    • Якія такія яшчэ беларусы? – здзекліва сказаў выкладчык.
    • А вы, выходзіць, невук! – адказаў Максім, адчуваючы падтрымку класа. – Калі вы не ведаеце, “якія такія” беларусы, я паспрабую вам адказаць: тыя, што жывуць у Беларусі.

          Але выкладчык быў не лыкам  шыты і здавацца не збіраўся. Па яго губаз прабегла крывая  ўхмылка, і ён амаль з насмешкай  сказаў:

    • Калі ёсць беларуская нацыя, дык у яе павінна быць і мова і культура. Дзе яны?

          Па настроі аўдыторыі Максім  адчуў, што яна патрабуе працягу  дыскусіі. Ён выхапіў з папкі  ліст паперы і, стараючыся не  выдаваць сваё хваляванне, пачаў  чытаць:

 

Здароў, марозны звонкі, вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў  вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

 

Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі ад марозу

Пахаладзеўшыя дрыжаць.

 

Вільготны месяц стуль  на поле

Празрысты, светлы стоўп  спусціў.

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце ж іх сянямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Калі Багдановіч скончыў, пачуўся гром воплескаў. Выкладчык  і тут не разгубіўся і, калі воплескі сціхлі, спакойна, як бы нічога не здарылася, сказаў:

    • Бяру назад сваё слова.

Настаўнік: Зараз, дзеці, вы праслухалі верш М. Багдановіча “Зімой”  і гісторыю, звязаную з ім. Цяпер  вы прачытаеце яго некалькі разоў.

Вучні некалькі разоў чытаюць  верш па слупку або па два.

 

  1. Гутарка.

Настаўнік вядзе гутарку  з вучнямі па наступных пытаннях:

 

а) Які настрой выклікае ў вас верш? Што ўзрушыла аўтара?

(Лірызм, жыццёвасць вызначаецца  ў апісанні зімовага вечара; пейзажныя  малюнкі напоўнены імклівым рухам,  бадзёрасцю).

Настаўнік: Мастакі для  выяўлення сваіх пачуццяў выкарыстоўваюць  палатно, пэндзаль, фарбы, кампазітары  і музыканты выкарыстоўваюць  музычныя інструменты і ноты, а  паэты і празаікі выкарыстоўваюць  слова. Мастацкія творы, напісаныя  словам, хвалююць, захапляюць, уражваюць, мы нібы становімся ўдзельнікамі бачым  і чуем усё, што паказваецца ў  творы. Дасягнуць выразнасці, вобразнасці  пісьменнікам дапамагаюць вобразна выяўленчыя сродкі мовы, у першую чаргу  – гэта мастацкія азначэнні –  эпітэты. Яны вылучаюць у прадмеце або з’яве асабліва важныя, істотныя прыкметы і ўласцівасці, на якія трэба  звярнуць увагу. Давайце, дзеці, і мы звернем на іх увагу.

 

б) Чаму паэт называе вечар  “звонкім”?

(Звонкі вечар, бо ў  марознае надвор’е, асабліва ўвечары,  любы гук, нават скрып снегу  пад нагамі, рэзкі, гучны).

 

в) Як вы, дзеці, разумееце  месяц “вільготны”?

(Калі ўважліва прыгледзецца  да яркага месяца на цёмным  небасхіле, то мы ўбачым месяц  ясны, чысты, ён быццам зіхаціць).

 

г) Як вы разумееце паэтычны вобраз “У небе зоркі, ад марозу пахаладзеўшыя, дрыжаць”?

(Марознае паветра звычайна  дрыжыць, калыхаецца, таму Багдановічу   здалося, што зоркі дрыжаць).

Такім чынам, эпітэт – гэта мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, адчувальна) характарызуе прадмет, з’яву , чалавека. (Вучні запісваюць гэта паняцце ў сшытак і прыклады: звонкі вечар, вільготны месяц, у  небе зоркі, ад марозу пахаладзеўшыя, дрыжыць).

 

д) Растлумачце сэнс вобраза-параўнання “як мары, белыя бярозы пад сінявой  начной стаяць.

( Гэтым параўнаннем перадаецца  прыгажосць прыроды, гэтыя радкі  верша іграюць шчырым пачуццём).

 

е) Уважліва разгледзьце  рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Савіча “Стары гасцінец”. Якім уяўляецца  мастаку зімовы гасцінец? Якія фарбы  пераважаюць у карціне? Які агульны  настрой, на вашу думку, яна перадае?

(На карціне мастак  па-свойму перадае непаўторнасць  беларускага краявіду. Зімовая дарога  імклівая, хуткая. У карціне пераважаюць  ружовыя, фіялетавыя, блакітныя фарбы.  Карціна перадае сапраўдны зімовы  настрой).

Настаўнік дэманструе вучням другія рэпрадукцыі карцін (зімовых  пейзажаў) , змешчаныя на дошцы.

Дзеці дэманструюць свае малюнкі, прысвечаныя зімовай тэме.

 

ж) Ці ёсць што агульнае ва ўспрыманні зімовага шляху ў Максіма  Багдановіча і Уладзіміра Савіча?

( Імгненнасць, імклівасць  карцін прыроды ).

 

  1. Выразнае чытанне верша вучнямі.

Пасля таго як вучні выразна  прачытаюць верш, настаўнік дае дзецям параду, як вучыць верш на памяць.

ПАМЯТКА

1) Прачытай верш. Растлумач  сэнс незнаёмых слоў. Удакладні  сваё разуменне зместу верша,  адказаўшы на пытанні да яго.

2) Паўторна прачытай верш  па слупках. 

3) Вызнач настрой верша,  яго рытм.

4) Прачытай верш 2-3 разы  з устаноўкай на запамінанне. 

5) Раздзялі верш на  сэнсавыя ўрыўкі і вучы часткамі.

6) Раскажы сам сабе, заглядваючы  ў тэкст.

7) Паўтары па памяці, не  заглядваючы ў тэкст.

8) Падрыхтуйся да выразнага  чытання верша на памяць, звярні  ўвагу на правільную расстаноўку  тэкставых паўз, а таксама лагічных  паўз і націскаў.

9) Выразна прачытай верш  на памяць.

10) Паўтары верш перад  сном.

11) Паўтары верш перад  заняткамі. 

    1. Паўтары верш перад урокам чытання[ 1, с. 16-17 ].

 

  1. Рэфлексія.

Вучні, па просьбе настаўніка, выражаюць свой настрой праз каляровую  паперу і бумагу. Яны за некалькі хвілін павінны наклеіць кружочкі на паперу ў любым парадку.

 

  1. Адзнакі за ўрок.

Настаўнік выстаўляе адзнакі, раючыся з класам. Потым знаёміць дзяцей з выставай кніг, прысвечанай  М. Багдановічу.

  1. Дамашняе заданне: Вывучыць на памяць верш М. Багдановіча “Зімой”, карыстаючыся памяткай.

 

 

ЦЫВІЛЬКА АЛЕНА УЛАДЗІМІРАЎНА,

 настаўніца беларускай  мовы і літаратуры 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“ЗДАРОЎ МАРОЗНЫ, ЗВОНКІ ВЕЧАР!”

( урок ў  5 класе па беларускай літаратуры  – вывучэнне верша 

М. Багдановіча  “Зімой”)

 

Мэта ўрока: Выклікаць ў вучняў пачуццё радасці ад сустрэчы з  высокамастацкім творам, захапленне прыгажосцю  і гармоніяй карцін прыроды, дапамагчы адчуць суладнасць з пачуццямі паэта, са станам яго  душы (адчуваннем  паўнаты і радасці  жыцця, бадзёрасцю, хваляваннем, захапленнем  казачнымі краявідамі і зімовым  вечарам);

Звярнуць увагу на вобразы і  інтанацыйны лад верша, мастацкую  выразнасць мовы;

Паказаць ролю і раскрыць сутнасць мастацкіх азначэнняў (эпітэтаў) у  творы.

 

Эпіграф урока:

 

Заўжды, заўжды, усюды, ў кожны міг,

З жыццём усім, з якім навечна ў  згодзе,

Ад самых шчырых роздумаў сваіх

Мне пакланіцца хочацца прыродзе. (Кастусь Кірэенка).

 

Абсталяванне: партрэт М. Багдановіча, невялікая выстава кніг М. Багдановіча  і пра М. Багдановіча, карціна  У. Савіча “Стары гасцінец”, падручнік, літаратурныя сшыткі, малюнкі вучняў, каляровая папера, тры лісты паперы фармату А4, нажніцы, клей.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік адзначае адсутных у класным  журнале. Потым дзеліць клас на тры  групы.

 

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Настаўнік: Сёння на ўроку мы, дзеткі, пазнаёмімся з жыццём і творчасцю  М. Багдановіча. З яго вершам “Здароў, марозны, звонкі вечар!”, навучымся  яго выразна чытаць, вызначаць  эпітэты.

 

  1. Зачытванне эпіграфа ўрока.

 

  1. Праверка хатняга задання.

Вучні дома рыхтавалі вусныя замалёўкі  пра зіму. Тры вучні зачытваюць свае сачыненні.

 

  1. Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новай тэмы.

Настаўнік: “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч”, - так выказаўся М. Танк пра выдатнага паэта Беларусі.

“Вялікі грамадзянін і патрыёт, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў  служэнню народа… Чалавек шырокай  адукацыі, энцыклапедыст у самым  поўным сэнсе гэтага слова, М. Багданоыіч ад самых пачаткаў сваёй творчасці  быў у абсягу перадавых агульначалавечых ідэй, у якіх ён знаходзіў месца  беларускай нацыянальнай думцы… Шчасце свайго народа ён бачыў у выхадзе  яго на шырокую арэну агульначалавечай гісторыі,” – пісаў К. Чорны.

У кожнай латаратуры ёсць паэты і  празаікі, якімі ганарацца нашчадкі. У беларускай латаратуры такімі былі Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. М. Багдановічу лёс адмераў  толькі дваццаць пяць зім і вёсен. У нашай літаратуры ён вядомы як паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнавец. Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1981 года, а памёр ад хваробы (ад сухотаў) у Ялце, дзе лячыўся. Нарадзіўся ў Мінску ў добрай сям’і.Быў выдытным чалавекам, добрым сябрам, валодаў вялікімі ведамі, ведаў некалькі замежных моў.

 М. Багдановіча часта называюць  зоркай беларускай паэзіі.Яго  параўноўваюць з метэарытам, які,  згараючы, асвятляе усё вакол  сябе. “Надтрэснутае сэрца” яго  да канца аставалася мужным, гераічным,  бо паэт бясконца верыў у  народ і родны край. Паэзія  вялікага чалавека сагравае і  сённяшняе наша жыццё.

 

5. Знаёмства з новай тэмай.

Настаўнік: Калі М. Багдановіч вучыўся  ў Яраслаўскай гімназіі, то аднойчы  здарыўся непрыемны выпадак, які  вельмі абурыў паэта: “На лекцыі па гісторыі, гаворачы пра народы заходняй ускраіны Расійскай імперыі, выкладчык  назваў палякаў, літоўцаў, латышоў, эстаў, а пра беларусаў - ні слова?

    • А дзе беларусы? – спытаў Багдановіч.
    • Якія такія яшчэ беларусы? – здзекліва сказаў выкладчык.
    • А вы, выходзіць, невук! – адказаў Максім, адчуваючы падтрымку класа. – Калі вы не ведаеце, “якія такія” беларусы, я паспрабую вам адказаць: тыя, што жывуць у Беларусі.

          Але выкладчык быў не лыкам  шыты і здавацца не збіраўся. Па яго губаз прабегла крывая  ўхмылка, і ён амаль з насмешкай  сказаў:

    • Калі ёсць беларуская нацыя, дык у яе павінна быць і мова і культура. Дзе яны?

          Па настроі аўдыторыі Максім  адчуў, што яна патрабуе працягу  дыскусіі. Ён выхапіў з папкі  ліст паперы і, стараючыся не  выдаваць сваё хваляванне, пачаў  чытаць:

 

Здароў, марозны звонкі, вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель  не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

 

Як  мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі ад марозу

Пахаладзеўшыя дрыжаць.

 

Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў.

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў  сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце ж іх сянямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Калі  Багдановіч скончыў, пачуўся гром воплескаў. Выкладчык і тут не разгубіўся і, калі воплескі сціхлі, спакойна, як бы нічога не здарылася, сказаў:

    • Бяру назад сваё слова.

Настаўнік: Зараз, дзеці, вы праслухалі верш М. Багдановіча “Зімой” і  гісторыю, звязаную з ім. Цяпер вы прачытаеце яго некалькі разоў.

Вучні некалькі разоў чытаюць верш па слупку або па два.

 

  1. Гутарка.

Настаўнік вядзе гутарку з вучнямі  па наступных пытаннях:

 

а) Які настрой выклікае ў вас  верш? Што ўзрушыла аўтара?

(Лірызм, жыццёвасць вызначаецца  ў апісанні зімовага вечара; пейзажныя  малюнкі напоўнены імклівым рухам,  бадзёрасцю).

Настаўнік: Мастакі для выяўлення  сваіх пачуццяў выкарыстоўваюць  палатно, пэндзаль, фарбы, кампазітары  і музыканты выкарыстоўваюць  музычныя інструменты і ноты, а  паэты і празаікі выкарыстоўваюць  слова. Мастацкія творы, напісаныя  словам, хвалююць, захапляюць, уражваюць, мы нібы становімся ўдзельнікамі бачым  і чуем усё, што паказваецца ў  творы. Дасягнуць выразнасці, вобразнасці  пісьменнікам дапамагаюць вобразна выяўленчыя сродкі мовы, у першую чаргу  – гэта мастацкія азначэнні –  эпітэты. Яны вылучаюць у прадмеце або з’яве асабліва важныя, істотныя прыкметы і ўласцівасці, на якія трэба  звярнуць увагу. Давайце, дзеці, і мы звернем на іх увагу.

 

б) Чаму паэт называе вечар  “звонкім”?

(Звонкі вечар, бо ў марознае  надвор’е, асабліва ўвечары, любы  гук, нават скрып снегу пад  нагамі, рэзкі, гучны).

 

в) Як вы, дзеці, разумееце месяц  “вільготны”?

(Калі ўважліва прыгледзецца  да яркага месяца на цёмным  небасхіле, то мы ўбачым месяц  ясны, чысты, ён быццам зіхаціць).

 

г) Як вы разумееце паэтычны вобраз “У небе зоркі, ад марозу пахаладзеўшыя, дрыжаць”?

(Марознае паветра звычайна дрыжыць,  калыхаецца, таму Багдановічу   здалося, што зоркі дрыжаць).

Информация о работе Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць