Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2013 в 20:01, контрольная работа

Краткое описание

Прызначэнне методыкі навучання – максімальна ўлічваць агульнакультурную, гуманістычна-эстэтычную спецыфіку літаратуры, яе ролю ў навучанні і выхаванні асобы. Урокі літаратуры павінны быць урокамі духоўнай культуры – грамадскай, маральнай, мастацкай, урокамі культуры мыслення, выхавання пачуццяў, волі, эстэтыкі чалавечай душы. Толькі на гэтай гуманітарнай, агульнакультурнай аснове можа быць па-сапраўднаму павышана якасць літаратурнага навучання і забяспечана цэласная сістэма літаратурнай адукацыі і эстэтычнага выхавання [ 4, с. 6 ].

Содержание

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………….. 3 с.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………………………………………….. 5 с.
Паняцце пра метад і прыём…………………………………………… 5 с.
Выхаванне маўленчай культуры вучняў пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………….. 7 с.
Выразнае чытанне як адзін з асноўных прыёмаў пры
завучванні вершаў на памяць…………………………………………… 9 с.
Набыццё інтанацыйных навыкаў……………………………………… 12 с.
Прымяненне тэхнічных сродкаў навучання пры
вывучэнні вершаў на памяць…………………………………………… 14 с.
“Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы
здабытак вучня”………………………………………………………… 15 с.
Псіхалагічныя і метадычныя асаблівасці пры вывучэнні
вершаў на памяць……………………………………………………… 16 с.
Слоўнае маляванне як неабходны прыём пры завучванні
вершаў на памяць……………………………………………………… 21 с.
Роля тропаў як стваральнікаў тэкстаў………………………………. 25 с.
Роля лагічных націскаў і паўз пры
чытанні вершаў на памяць……………………………………………… 26 с.
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………. 27 с.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ………………………

Вложенные файлы: 1 файл

МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАЎ НА ПАМЯЦЬ.docx

— 68.02 Кб (Скачать файл)

Такім чынам, эпітэт – гэта мастацкае  азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, адчувальна) характарызуе прадмет, з’яву , чалавека. (Вучні запісваюць гэта паняцце  ў сшытак і прыклады: звонкі вечар, вільготны месяц, у небе зоркі, ад марозу пахаладзеўшыя, дрыжыць).

 

д) Растлумачце сэнс вобраза-параўнання “як мары, белыя бярозы пад сінявой  начной стаяць.

( Гэтым параўнаннем перадаецца  прыгажосць прыроды, гэтыя радкі  верша іграюць шчырым пачуццём).

 

е) Уважліва разгледзьце рэпрадукцыю  карціны Уладзіміра Савіча “Стары гасцінец”. Якім уяўляецца мастаку  зімовы гасцінец? Якія фарбы пераважаюць  у карціне? Які агульны настрой, на вашу думку, яна перадае?

(На карціне мастак па-свойму  перадае непаўторнасць беларускага  краявіду. Зімовая дарога імклівая, хуткая. У карціне пераважаюць  ружовыя, фіялетавыя, блакітныя фарбы.  Карціна перадае сапраўдны зімовы  настрой).

Настаўнік дэманструе вучням другія рэпрадукцыі карцін (зімовых пейзажаў) , змешчаныя на дошцы.

Дзеці дэманструюць свае малюнкі, прысвечаныя  зімовай тэме.

 

ж) Ці ёсць што агульнае ва ўспрыманні зімовага шляху ў Максіма Багдановіча  і Уладзіміра Савіча?

( Імгненнасць, імклівасць карцін  прыроды ).

 

  1. Выразнае чытанне верша вучнямі.

Пасля таго як вучні выразна прачытаюць верш, настаўнік дае дзецям параду, як вучыць верш на памяць.

 

  1. Рэфлексія.

Вучні, па просьбе настаўніка, выражаюць  свой настрой праз каляровую паперу і бумагу. Яны за некалькі хвілін павінны наклеіць кружочкі на паперу ў любым парадку.

 

  1. Адзнакі за ўрок.

Настаўнік выстаўляе адзнакі, раючыся  з класам. Потым знаёміць дзяцей з выставай кніг, прысвечанай М. Багдановічу.

  1. Дамашняе заданне: Вывучыць на памяць верш М. Багдановіча “Зімой”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Методыка вывучэння литаратурных творау на памяць