Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Апреля 2014 в 23:59, аттестационная работа
Асноўныя патрабаванні наступныя:
1. Правяраецца і ацэньваецца якасць засваення праграмнага матэрыялу;
2. У школах прынята адзіная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, неабходнасць
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
3. Кантроль за ведамі павінен быць сістэматычны і пастаянны;
4. Праверка і ацэнка ведаў павінны садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей вучняў, выхаванню маральных і валявых якасцей, якія звязаны з пераадоленнем цяжкасцей у вучобе; захаванню здароўя дзіцяці.
5. Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў неабходна ўлічваць этап засваення адпаведнага вучэбнага матэрыялу.
Уступ…………………………………………………………………………….3
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю 12
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі тэматычнага кантролю пры вывучэнні беларускай мовы ў 5 класе ....................................................................................33
Заключэнне……………………………………………………………………….36
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………39
Дадаткі……………………………………………………………………………41
48
49
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………
Дадаткі……………………………………………………………
Здароўе нацыі - галоўная каштоўнасць і неабходная ўмова яе прагрэсіўнага развіцця. Паняцце "здароўе" аб'ядноўвае ўзаемазвязаныя аспекты: фізічнае, эмацыянальнае, разумовае, сацыяльнае, асобаснае, духоўнае. Па азначэнню Сусветнай арганізацыі здравааховы "здароўе - гэта стан поўнага фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага дабрабыту". Менавіта таму мэта кожнай установы адукацыі - стварыть сістэму, якая зможа перасцерагчы дзяцей ад ператамлення, неўрозаў і iншых магчымых адхіленняў ў стане здароўя. Пасталеўшы, стаўшы старэйшымі на год і пераступіўшы парог сярэдняй школы, вучні часта страчваюць цікавасць да вучобы. Што ж адбываецца? Чаму на гэтым пераходным этапе зніжаецца паспяховасць, знікае жаданне вучыцца?
Псіхалагічная гатоўнасць дзіцяці да пераходу ў 5 клас уключае сацыяльны, асобасны і інтэлектуальны аспекты. [8]
Сацыяльны аспект звязаны з уменнем школьніка ўсталёўваць адносіны з аднагодкамі і дарослымі. У сферы адносін з дарослымі можна выдзеліць наступныя паралелі: дзіця - бацькі, дзіця - настаўнік.
Асобасны аспект звязаны з матывацыяй і эмацыянальна - валявой рэгуляцыяй. Калі ў дзяцей развіваецца пазнаваўчая матывацыя, вучэбная дзейнасць кіруецца праз пазнаваўчыя і шырокія сацыяльныя матывы. Чым вышэйшы рост вынікаў уласнай дзейнасці, тым больш узрастае пазітыўная самаацэнка дзіцяці.
Інтэлектуальны аспект звязаны са спецыфікай развіцця пазнаваўчых працэсаў, якія маюць у вучэбнай дзейнасці адвольны характар. Інтэлектуальны кампанент лічыцца вядучым у вызначэнні ўзроўню падрыхтаванасці вучня да пераходу ў 5 клас.
Цяжкасці ў вучобе ў гэты перыяд звязаны з няўменнем самастойна працаваць, кантраляваць і рэгуляваць выкананне дзейнасці. У гэты час фарміруецца статус вучня. Калі ён будзе неспрыяльны, то можа захавацца на доўгія гады. Пераход з першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі на другую - адзін з найбольш істотных крытычных перыядаў у жыцці дзяцей: змяняецца звыклы стэрэатып, узрастае псіхаэмацыянальная нагрузка. Гэта перыяд адаптацыі арганізма малодшага школьніка да новых настаўнікаў, новых патрабаванняў да ведаў, павелічэння вучэбнай нагрузкі. Ад таго, як ён пройдзе, у многім залежыць здароўе вучняў і іх паспяховасць у наступныя гады.
Для атрымання аб'ектыўных дадзеных аб умовах адаптацыі вучняў пятых класаў педагогам-псіхолагам школы ў канцы 2011/2012 навучальнага года была праведзена дыягностыка гатоўнасці вучняў 4-х класаў да пераходу на другую ступень агульнай сярэдняй адукацыі. Выкарыстоўваліся наступныя дыягнастычныя методыкі: сацыяметрыя Дж. Марэно, тэст школьнай трывожнасці Філіпса, ацэнка школьнай матывацыі Н.Г. Лусканавай, дзіцячы варыянт асобаснага тэста Кетелла. У пачатку 2012/2013 навучальнага года была праведзена паўторная дыягностыка вучняў па названых методыках. Вынікі яе на прыкладзе аднаго класа адлюстраваны ў дыяграме:
Як бачым, агульная трывожнасць па класу засталася ў межах нормы, як і ў мінулым годзе, хоць значэнні па ўсіх фактарах павялічыліся. Павялічылася і колькасць вучняў, для якіх характэрны павышаны і высокі ўзроўні трывожнасці (Матэрыял індывідуальнай дыягностыкі з'яўляецца канфідэнцыйным, таму не дадаецца ў выглядзе дадатку). Самы высокі паказчык трывожнасці ў 5 класе вызначаны па сітуацыі праверкі ведаў. Як паказвае аналіз дыягностык па нашай школе за апошнія сем гадоў, такія вывады не адзінкавыя, не выпадковыя. Названая праблема ўзнікае ў 5-х класах кожны год. Менавіта гэты факт прымусіў мяне звярнуць увагу на тое, як можна дапамагчы вучням перастаць баяцца сітуацыі кантролю на ўроках, знізіць узровень трывожнасці і палепшыць псіхалагічны клімат на ўроку.
Метады праверкі і ацэнкі засваення вучнямі праграмнага матэрыялу з'яўляюцца важнай часткай вучэбнага працэсу. Яны арганічна звязаны з метадамі тлумачэння, замацавання, паўтарэння вучэбнага матэрыялу. Метады працы настаўніка, якасць засваення школьнікамі вучэбнага матэрыялу і іх псіхалагічны стан залежаць ад ходу і вынікаў праверкі ведаў вучняў. Пачынаючы вывучэнне новага матэрыялу, яго тлумачэнне, замацаванне або паўтарэнне, настаўнік заўсёды абапіраецца на тое, што вучню вядома, на яго разуменне раней вывучанага матэрыялу.
Адным з важных момантаў дзейнасці настаўніка з'яўляецца кантроль і ацэнка ў навучальным працэсе. Педагагічны кантроль выконвае цэлы рад функцый у педагагічным працэсе: ацэначную, стымулюючую, развіваючую, навучальную, дыягнастычную, выхаваўчую і інш. Правільна арганізаваная, рэгулярная праверка ведаў і ўменняў вучняў забяспечвае не толькі зваротную сувязь, дапамагае настаўніку дыягнаставаць стан навучання ў класе і своечасова ўносіць у змест працы неабходныя карэктывы, але і садзейнічае зніжэнню ўзроўню трывожнасці вычняў, паляпшэнню псіхалагічнага клімату ў класе. Прадуманая сістэма праверкі павышае мэтанакіраванасць педагагічнага працэсу і эфектыўнасць удзелу ў ім вучняў. Настаўніку неабходна добра ўяўляць, што павінны ведаць і ўмець вучні на кожным этапе навучання і што стане прадметам кантролю. Пры гэтым варта памятаць, што авалодванне лінгвістычнай тэорыяй з'яўляецца толькі сродкам для фарміравання маўленчых уменняў і навыкаў, што засваенне паняццяў праяўляецца не столькі ў слоўнай форме, колькі ў дзейснай - у выглядзе канкрэтных уменняў і навыкаў. Таму кантролю падлягаюць не толькі моўныя, але таксама і маўленчыя веды, уменні і навыкі.
Выніковасць у працэсе навучання ў многім залежыць ад старанна адпрацаванай методыкі кантролю ведаў. Праверка і ацэнка ведаў, уменняў і навыкаў вучняў - важны ланцужок вучэбна-выхаваўчага працэсу. Неабходнасць кантролю тлумачыцца патрэбнасцю ў атрыманні інфармацыі аб эфектыўнасці функцыянавання сістэмы навучання. Ад таго, як арганізаваны кантроль, які забяспечвае зваротную сувязь, залежыць вынік вучэбнай дзейнасці школьнікаў, выхаванне ў іх правільнай самаацэнкі і пачуцця адказнасці.
Кантроль ведаў і ацэнка вынікаў навучання аказваюць на развіццё асобы вялікае выхаваўчае значэнне. Таму кантроль, як метад навучання, не толькі мае адносіны да аналізу вывучаемага школьнікамі вучэбнага матэрыялу, але і выконвае значную ролю ў выхаванні станоўчай матывацыі да навучанння, інтарэсаў і схільнацей, а пры правільнай арганізацыі, садзейнічае захаванню здароўя дзіцяці.
Значэнне і месца кантролю за ведамі ў вучэбным працэсе вызначаюцца ў патрабаванні да спосабаў праверкі і арганізацыі гэтай формы работы настаўніка.
Асноўныя патрабаванні наступныя:
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
Усе настаўнікі імкнуцца да выканання гэтых патрабаванняў, аднак індывідуальныя рысы характару яго як асобы прыводзяць да своеасаблівых спосабаў праверкі і ацэнкі ведаў. Яны ж садзейнічаюць фарміраванню звыклай для настаўніка сістэмы кантролю за ведамі. Таму спосабы кантролю за ведамі не павінны быць трафарэтнымі і аднолькавымі, не павінны выклікаць павышаную трывожнасць у вучняў. Тут неабходна праявіць ініцыятыву і творчасць з боку настаўніка.
Сучаснае навучанне характарызуецца разнастайнасцю метадаў і прыёмаў навучання, магчымасцю іх выбару. Тым больш ад настаўніка патрабуецца ўдумлівы падыход, ацэнка таго ці іншага метаду, прыёму навучання, каб выбраць найлепшы - той, які, на думку Якуба Коласа, "найразумней" прывядзе да мэты. Як папярэджваў Колас, трэба пазбягаць аднабаковасці ў прымяненні метадаў і прыёмаў, нацэльвацца на творчы падыход да іх пошуку. Сёння надзвычай свежа гучаць разважанні аўтара першай беларускай "Методыкі роднай мовы" аб тым, што педагагічная справа можа даць добрыя вынікі толькі пры ўмове, калі сам выкладчык - "чалавек здольны, мастак, у каторага і дрэнны метад губляе свае заганы." [4, с. 320]
Такі настаўнік, перакананы Колас, не можа быць "нявольнікам раз завучанага метаду": камбінуючы ўжо вядомыя метады, ён шукае свой, найбольш прыдатны да канкрэтных умоў. Аднак і гэты метад, падкрэсліваецца ў "Методыцы роднай мовы", - "толькі ўсход, на якім трэба затрымацца, каб ісці далей". [4,с.428]
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання
Метады кантролю, як лічыць Варановіч Е.А., выконваюць тры асноўныя функцыі:
Кантроль з'яўляецца неад'емным элементам вучэбнага працэсу, дзякуючы якому, рэалізуецца зваротная сувязь у навучанні, якая дазваляе аператыўна рэгуляваць ход навучання, ставіць канкрэтныя задачы на новы ўрок.
Наконт класіфікацыі метадаў навучання ў сучаснай дыдыктыцы няма адзінай думкі. За аснову класіфікацыі бяруцца самыя розныя крытэрыі: крыніцы ведаў (А.В. Цекучоў, А.А. Барынава, Л.Ф. Бажанкова, В.І. Лебедзеў), дыдактычныя мэты (М.А. Данілаў, Б.П. Есіпаў), узроўні пазнавальнай дзейнасці (І.Я. Лернер, М.І. Махмутаў, М.М. Скаткін).
Шляхам уключэння ідэй праблемнага навучання і пазнавальнай дзейнасці вучняў у структуру славесных, наглядных і практычных метадаў вылучаюць наступныя групы метадаў навучання. [5, с. 39 - 40]
7. Метады стымулявання вучэння.
8. Металы кантролю.
Паводле вядомага дыдакта Юрыя Бабанскага, адрозніваюць наступныя віды кантролю навучальна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў:
^ бягучы (паўрочны) кантроль ажыццяўляецца
настаўнікам у працэсе
^ перыядычны кантроль (праводзіцца
звычайна пасля вывучэння
^тэматычны кантроль
^ выніковы кантроль
Гэтыя віды праверкі могуць быпь вуснымі і пісьмовымі. Большасць метадыстаў прапаноўваюць такую класіфікацыю метадаў вуснага і пісьмовага кантролю.
Да метадаў вуснага кантролю адносяцца:
Да мэтадаў пісьмовага кантролю адносяцца:
- тэставы кантроль.
Ю.К. Бабанскі падзяляе метады кантролю на падгрупы, зыходзячы з асноуных прыёмаў атрымання зваротнай сувязі ў час працэсу навучання:
- па вытоках інфармацыі ў ходзе кантролю:
а) метады вуснага кантролю;
б) метады лабараторнага кантролю.
- па ступені механізацыі кантролю:
а) метады машыннага кантролю;
б) метады безмашыннага кантролю;
- па ступені праграміравання кантролю:
а) метады праграміраванага кантролю;
б) метады непраграміраванага кантролю.
Вусны кантроль |
Пісьмовы кантроль |
Лабараторны кантроль | ||
Фарміраванне |
Тэарэтычных ведаў |
+ ! |
+ |
- |
Фактычных ведаў |
+! |
+ |
- | |
Практычных ведаў |
- |
- |
+ ! | |
Развіццё |
Мовы |
+ ! |
+ |
- |
Памяці |
+ |
+ |
- | |
Навыкаў вучэбнай працы |
+ |
+ ! |
+ ! | |
Самастойнага мыслення |
+ |
+ |
+ | |
Пазнаваўчага інтарэсу |
+ |
+ |
+ | |
Тэмп навучання |
Сярэдні |
Сярэдні |
Павольны |