Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Апреля 2014 в 23:59, аттестационная работа

Краткое описание

Асноўныя патрабаванні наступныя:
1. Правяраецца і ацэньваецца якасць засваення праграмнага матэрыялу;
2. У школах прынята адзіная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, неабходнасць
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
3. Кантроль за ведамі павінен быць сістэматычны і пастаянны;
4. Праверка і ацэнка ведаў павінны садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей вучняў, выхаванню маральных і валявых якасцей, якія звязаны з пераадоленнем цяжкасцей у вучобе; захаванню здароўя дзіцяці.
5. Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў неабходна ўлічваць этап засваення адпаведнага вучэбнага матэрыялу.

Содержание

Уступ…………………………………………………………………………….3
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю 12
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі тэматычнага кантролю пры вывучэнні беларускай мовы ў 5 класе ....................................................................................33
Заключэнне……………………………………………………………………….36
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………39
Дадаткі……………………………………………………………………………41

Вложенные файлы: 1 файл

Змест.docx

— 177.38 Кб (Скачать файл)

На вывучэнне тэмы "Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія" каляндарна-тэматычным планаваннем прадугледжана 28 гадзін, з іх на правядзенне пісьмовых работ - 4 гадзіны (у тым ліку 1 кантрольны пераказ у пачатку вывучаемай тэмы і 1 кантрольны дыктант з граматычным заданнем пасля яе вывучэння).

Паспяховаму навучанню правапісу садзейнічаюць разнастайныя практыкаванні, пры выкананні якіх удзельнічаюць розныя органы пачуццяў, аналізатараў (слыхавыя, кінестэзічныя, маўленчарухомыя, зрокавыя ўспрыманні). Пры вызначэнні сістэмы практыкаванняў (ад простых да складаных) я ўлічваю этапы фарміравання таго ці іншага навыку:

  • 1 этап - практыкаванні на знаходжанне арфаграм, класіфікацыю і дыферэнцыяцыю іх;
  • 2 этап - практыкаванні тыпу спісвання (з дадатковымі заданнямі), розныя віды дыктантаў (выбарачны, каменціраванае пісьмо, самадыктант ці пісьмо па памяці, дыктант "Правяраю сябе" і інш.);
  • 3 этап - творчае прымяненне правіла ў новых, ускладненых умовах: падбор уласных прыкладаў, пераказы, сачыненні.
  • Неабходнай умовай фарміравання арфаграфічных навыкаў з'яўляецца развіццё ў вучняў арфаграфічнай пільнасці. Аднак неабходна адзначыць, што ўзаемасувязь паміж арфаграфічнай пільнасцю вучня і яго арфаграфічнай пісьменнасцю неадназначная. Вельмі часта вучань правільна назаве арфаграму ў слове, але дапусціць памылку ў напісанні слова, ці наадварот: не абазначыць арфаграму або вызначыць яе няправільна, у той час як слова напіша правільна. Для мяне важным з'яўляецца не тое, ведае вучань на памяць правіла ці не, а тое, ці ўмее ён прымяніць гэтае правіла на практыцы. У школьнай практыцы я адзначыла яшчэ адну неадпаведнасць: працуем у класе і дома - усё знешне добра, пішам дыктант - праблема. Супярэчнасць заключаецца ў тым. што дыктант заснаваны на слыхавым успрыманні, а асноўная работа на ўроку мае зрокавую апору (практыкаванні ў падручніку, словы запісаны на дошцы). Нават калі настаўнік праводзіць вусную работу, у дзяцей ёсць зрокавы вобраз слова. У дыктанце - толькі слыхавы. Вывад: неабходна рэгулярна выкарыстоўвапь у рабоце арфаграфічныя практыкаванні, заснаваныя на слыхавым успрыманні, практыкаваць навучальныя дыктанты розных відаў.

    Слоўнікавыя дыктанты абавязкова прысутнічаюць не толькі на ўроках вывучэння арфаграфіі, але і пры вывучэнні іншых тэм. Вось прыклады слоўнікавых дыктантаў да раздзела "Арфаграфія".

    • 1. Пан...дзелак, аб...ліск, з...лёны, з...ляніна, дз...журны, ...ўропа, п...рон, с...ржант, м...тро, дз...ўчына, дз...сяць, кал...ндар, по...с, б...розавік, б...нзін, п...лёстак.

    • 2. ...ока, ...остра, ...опера, ...ордэн, за...облачны, ...асенні, ...унук, ...учора, ...ржаны, па...ук, ...этулькі, ...стужка, дзікая ...груша, бела...усы, ...уха, ...ураджай.

    • 3. Стад...н, ма...нэз, б...тлон, ген.льны, шп...н, міл...ярд, ак...н, аукц...н, г...графія, зад...к, ф...лка, акард...н, нац...нальнасць, пац...нт, б...логія.

    • 4. Гал....ё, Ган...а, Жан...а, Ал...а, жыц...ё, збож...а, суд...я, стагод...е, тон...а, Ген...адзь, Іл...я, ван...а, развод...е, узвыш...а, Палес...е.

    • 5. Без...языкі, салаў...і, шчаў...е, абаў...ю, інтэрв...ю, кал...е, павіл...ён, п...еса, паштал...ён, біл...ярд, кур...ер, з...ява, парц...еры, разнатроаў...е, певен... .

    Пісьмо з пропускам літар (дыктант з прапушчанымі арфаграмамі) - від дыктанта "Правяраю сябе ". Гэты від кантролю шырока выкарыстоўваўся ў пачатковых класах, таму я таксама яго прымяняю. У працэсе запісу тэкста вучні прапускаюць літары (арфаграмы), калі не ведаюць або сумняваюцца ў напісанні. На месцы пропуску літары ставіцца прочырк - па ніжняй лінейцы праводзіцца рысачка. Запіс у сшытку выглядае наступным чынам: Жы_ё пражыц_ - не песен ку с пець. Пасля запісу ажыццяўляецца арфаграфічны аналіз слоў з прапушчанымі літарамі. Пропускі запаўняюцца. Такі прыём папераджае з'яўленне памылак і вялікай колькасці выпраўленняў,

    з'яўляецца адным з самых эфектыўных прыёмаў развіцця арфаграфічнай пільнасці. Вучні, на мой погляд, павінны запомніць: калі не ведаеш, як праверыць, лепш прапусці літару, але пісаць наўгад нельга!

    Зрокавы дыктант - від арфаграфічнага практыкавання, які развівае арфаграфічную пільнасць, зрокавую памяць і ўвагу. Запісаны на дошцы тэкст (словы, сказы) прачытваецца вучнямі, аналізуецца, затым выціраецца. Пяцікласнікі пішуць яго па памяці або пад дыктоўку настаўніка. Пасля запісу ажыццяўляецца праверка.

    Прыклады тэкстаў для зрокавага дыктанта:

    У лозах шчэбет не сціхае,

    Шум стаіць і свіст.

    У яркім бляску спачывае

    На ракіце ліст.

    Тоненькую ножку

    з-пад пярыны белай

    на зямлю пралеска

    ставіла нясмела.

    Надышоў канец завеям,

    сакавік брыдзе, як лось.

    Мы ўсміхаемся, святлеем,

    I світаюць сосны скрозь.

    Пры вывучэнні тэм "Вымаўленне і правапіс галосных е,ё,я", "Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а", " Звонкія і глухія, свісцячыя і шыпячыя зычныя" я выкарыстоўваю выбарачна-размеркавальны дыктант. Ён прадугледжвае выбар з тэксту і запіс слоў з пэўнымі арфаграмамі і адначасовай іх групіроўкай па якіх-небудзь прыкметах. Каштоўнасць выбарачнага дыктанта я бачу ў тым, што ён выключае магчымасць механічнага запісу, значна эканоміць час, бо дазваляе прааналізаваць больш матэрыялу на пэўнае правіла, чым пры іншых відах дыктанта. Акрамя таго, пры выбарачным запісу патрэбныя арфаграмы лепш успрымаюцца і лягчэй запамінаюцца.

    Запішыце ў адзін слупок словы, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца е, у другі - словы, дзе каранёвае я не падпарадкоўваецца правілу аб пераходзе е ў я

    Легенда, веранда, святкаваць, бетонны, зенітка, бегемот, кляновы, аперацыя, герань, мелодыя, сувязь, дробязь, дзеянне, дзевяць

     

     

    Выпішыце ў адзін слупок словы, у якіх літара ь абазначае мяккасць зычных, а ў другі - словы з раздзяляльным мяккім знакам

    Дзядзька, малацьба, льецца, васьмю, барацьбіт, пісьменнасць, батальён, медальён, мадэльер, песенька, вішанька, агеньчык, рэльеф, дзьмуць, жнівеньскі, нацыянальны.


     

    Выпішыце толькі тыя словы, у якіх ёсць прыстаўныя галосныя і зычныя.

    Рос агурок, старая вольха, сарваць ігрушу, пышны волас, не ўлавіць імгненне, вузкаватая дарога, ірваць паперу, паўз аржанішча, белавусы дзед, цягнуць волакам, каляровай істужкі, даглядаць агарод, цёмны завулак, вокладка кнігі, прыехаў у аўторак, раскінуў вуду, небяспечны вораг.


     

    3 дапамогай тлумачальнага дыктанта правяраю не ўсе арфаграмы ці пунктаграмы, што сустрэнуцца ў дыктанце, а перш за ўсё ўменне вучняў самастойна (вусна ці пісьмова) даваць тлумачэнне напісанню слоў на пэўнае правіла. Адзнаку за такі дыктант стаўлю за правільнасць тлумачэння. Зробленыя памылкі выпраўляю і на наступным уроку праводжу карэкцыйную работу.

    Прапаную некалькі прыкладаў тэкстаў для правядзення тлумачальнага дыктанта:

    1. Вецер дзьме ў рэчышчы. Калышацца змёрзлае шчацінне кустоў, атрасаючы з сябе снег. Шалясціць мяцеліца над полем. Падвывае вецер у кустах. Лаўрэн, напалову засыпаны снегам, не пакідае свайго месца. Сядзець добра, утульна, цяпло разліваецца па целе.

    2. Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая. Я вельмі люблю вясну. На рэках з трэскам ломіцца лёд. Гаманкія воды нясуць крыгі. Растае снег, бягуць ручайкі, спяваюць жаўранкі. Зямля чакае блізкай навальніцы. Цёпла, прыгожа, прыемна.

    3. Блакітнымі агеньчыкамі загарэліся сняжынкі на галінках дрэў. Да сасны прытулілася пушыстая елачка. Яна накінула на плечы мяккую белую хустку, радасна ўсміхаецца сонцу і кожнай сваёй галінкай цягнецца ў вышыню. Чараўніца-ноч ахутвае зямлю чорнай аксамітнай коўдрай, а неба кідае прыгаршчы халодных зорак. Іх сярэбраныя промні апускаюцца на сонную зямлю і растаюць у ззянні снегу.

    4. Звіняць, заліваюцца беларускія лясы птушынымі спевамі. На ўсю Беларусь гучаць іх галасы. А ўзначальваюць чароўную сімфонію салаўі.

    Села на галінку сініца і пачала цінькаць. Вухкае вялізная сава. Толькі чорны бусел зашыўся ў чашчобу і маўчыць. Гэтая таямнічая птушка не падае свайго голасу. Можа, яна крыўдзіцца на каго?

    Каменціраваны дыктант я выкарастоўваю амаль на кожным уроку. Пры запісе пад дыктоўку не толькі звязных тэкстаў, але і асобных сказаў вучні з задавальненнем праводзяць "паляванне" на арфаграмы. Гэты прыём дапамагае выпрацоўваць уменне не толькі знаходзіць словы з арфаграмамі на вывучанае правіла, але і правільна тлумачыць правапіс слоў.

    Сістэматычная, мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы да напісання кантрольнага дыктанта. правільна арганізаваны і праведзены бягучы кантроль прыносяць станоўчыя вынікі:

     

     

     

     

    2.2 Асабліваеці арганізацыі тэматычнага  кантролю пры вывучэнні беларускай  мовы ў 5 класе

    Вусны залік па тэме - адна з асноўных форм кантролю ў старэйшых класах. Гэта форма заняткаў дапамагае вырашыць задачы актывізацыі дзейнасці вучняў. Галоўнае прызначэнне ўрокаў-залікаў - забяспечыць кантроль і ацэнку ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па той ці іншай тэме. Таму першыя крокі ў гэтым напрамку я раблю ўжо ў 5 класе.

    Поспех урока-заліку ў вялікай ступені залежыць ад яго падрыхтоўкі. Праграму заліку я прапаную вучням загадзя, яшчэ на першых уроках па вывучэнні тэмы: вывешваю ў кабінеце пералік таго, што належыць ведаць і ўмець вучням. Ад здачы заліку вызваляю тых вучняў, хто старанна і актыўна працаваў на ўроках і засвоіў матэрыял па тэме на "выдатна". Гэтых вучняў назначаю кансультантамі. 3 мэтай паспяховай падрыхтоўкі вучняў да заліку клас звычайна дзялю на групы. Работа ў групах садзейнічае выхаванню калектывізму, стварае ўмовы для выяўлення індывідуальных асаблівасцей кожнага вучня ў разнастайных формах вучэбнай дзейнасці, павышае аўтарытэт ведаў.

    Урок-залік я прапаную праводзіць пасля вывучэння тэмы "Лексіка. Фразеалогія". Вельмі важна, каб такая форма кантролю спадабалася вучням і не выклікала ў іх дадатковага нервавання і трывогі. Таму, лічу, мэтазгодна звярнуць увагу на нетрадыцыйныя формы яго правядзення. Яны часта паўтараюць ужо вядомае, але моцна адрозніваюцца ўлікам эмацыянальнага стану вучня, вельмі часта гульнёвай формай работы (а гэта вельмі неабходна і важна для вучняў 5- х класаў), больш шырокімі магчымасцямі развіцця памяці, увагі, мыслення школьнікаў.

    У пятым класе я выкарыстоўваю залік - "вяртушку". Арганізую работу наступным чынам:

    1 этап. Пяць - шэсць вучняў класа, якія засвоілі тэму лепш за астатніх, апытваю папярэдне і пачынаю разам з імі рыхтавацца да апытвання астатніх.

    Яны рыхтуюць (з маёй дапамогай) тэарэтычныя пытанні і заданні абавязковага ўзроўню, а таксама неабходныя вывескі і іншае афармленне.

    2 этап. На заліку клас разбіваю на групы па 5 чалавек (колькасць групп павінна адпавядаць колькасці тых, хто будзе праводзіць апытванне).

    Кожнаму вучню у групе прыкалваю нумар ад аднаго да пяці. Кожны з тых, хто будзе праводзіць апытванне, сядзіць за сталом з номерам "1" - "5". Залік праходзіць па наступнай схеме. За сталом з № 1 пытанне з нумарам 1 атрымоўвае вучань з нумарам 1. Пры пераходзе на іншы стол (№ 2) пытанне нумар 1 атрымоўвае вучань з нумарам 2, а за трэцім сталом пытанне нумар 1 - вучань з нумарам 3. Астатнія члены групы атрымоўваюць наступнае пытанне згодна са сваім нумарам. Група за 40 хвілін павінна абысці ўсе сталы.

    За правільны адказ або выкананае правільна заданне вучань атрымоўвае адзнаку ў заліковы лісток (адзнак будзе пяць), а ў якасці выніковай за адказы на тэарэтычныя пытанні бярэцца сярэдняя.

    Залік мэтазгодна праводзіць на працягу двух урокаў. На другім уроку вучні працуюць у групах па выкананні практычных заданняў. Кожны працуе з індывідуальнымі заданнямі да таго часу, пакуль не дойдзе да картачкі, на якой стаіць толькі запіс "канец маршрута".

    Такім чынам, сабраўшы сшыткі, я магу выставіць другую адзнаку за практычнае прымяненне ведаў.

    "Фестываль" ведаў - яшчэ адна з нетрадыцыйных форм праверкі ведаў вучняў па пэўным, дастаткова вялікім раздзеле праграмы. Запрашэнне на ўпок кантролю і карэкцыі ведаў бацькоў, прадстаўнікоў адміністрацыі, першага настаўніка пяцікласнікаў дазваляе ператварыць яго ў свята ведаў, павысіць эфектыўнасць навучання, пазгледзець матэрыял па аб'ёму і зместу, які выходзіць за межы аднаго ўрока.

    З мэтай падрьіхтоўкі да "фестывалю" ведаў" я перш за ўсё старанна адбіраю асноўныя тэарэтычныя пытанні, заданні, пазнаваўчы матэрыял, які вучням неабходна будзе паўтараць, іх пералік вывешваю ў кабінеце прыкладна за 2 тыдні да заліку.

    Падрыхтоўка да яго прадугледжвае не толькі актыўную работу вучняў дадзенага класа, але і тых вучняў, якія будуць прымаць удзел у рабоце журы. Гэта таксама магчымасць зацікавіць бацькоў вучобай дзяцей не толькі ў плане адзнак, колькі ў магчымасці паказаць вучэбную дзейнасць знутры. Для вучняў такі від кантролю - пераход у іншы псіхалагічны стан, гэта другі стыль зносін, станоўчыя эмоцыі, адчуванне сябе ў новай якасці (а значыць, новыя абавязкі і адказнасць).

    Пакуль вучні паўтараюць матэрыял, распрацоўваю крытэрыі ацэнкі вучняў на ўроку і прадумоўваю ход мерапрыемства. На такім уроку пасля вывучэння тэмы "Лексіка. Фразеалогія"' выкарыстоўвала наступныя заданні:

    Лінгвістычны дыктант (працуюць усе вучні)

    Франтальнае апытванне (найбольш актыўныя атрымоўваюць жэтоны)

    Групавыя заданні (практычнае прымяненне ведаў) Індывідуальныя заданні

    Разгадванне крыжаванкі па тэме (або займальны матэрыял)

    Камісія адразу правярае выкананне ўсіх заданняў, і ў канцы ўрока вучні атрымоўваюць адзнакі.

    Информация о работе Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе