Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Апреля 2014 в 23:59, аттестационная работа

Краткое описание

Асноўныя патрабаванні наступныя:
1. Правяраецца і ацэньваецца якасць засваення праграмнага матэрыялу;
2. У школах прынята адзіная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, неабходнасць
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
3. Кантроль за ведамі павінен быць сістэматычны і пастаянны;
4. Праверка і ацэнка ведаў павінны садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей вучняў, выхаванню маральных і валявых якасцей, якія звязаны з пераадоленнем цяжкасцей у вучобе; захаванню здароўя дзіцяці.
5. Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў неабходна ўлічваць этап засваення адпаведнага вучэбнага матэрыялу.

Содержание

Уступ…………………………………………………………………………….3
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю 12
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі тэматычнага кантролю пры вывучэнні беларускай мовы ў 5 класе ....................................................................................33
Заключэнне……………………………………………………………………….36
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………39
Дадаткі……………………………………………………………………………41

Вложенные файлы: 1 файл

Змест.docx

— 177.38 Кб (Скачать файл)

У выбарачным - узнаўляецца якая-небудзь адна тэма зыходнага тэксту. Асноўная задача пераказу з творчым заданнем - развіццё і ўдасканаленне мастацкіх здольнасцей вучняў, у прыватнасці ўменняў і навыкаў апісання прадметаў, пейзажу; увесці ў тэкст пэўны эпізод. Вылучаюць дзве групы заданняў да пераказу:

 


Адказаць на пытанне, выказаць сваю думку наконт зместу тэксту i г.д.

Прапануецца дапісаць уступ (ці заключэнне); увесці элементы апісання; прадоўжыць па дадзеным пачатку.


 

У пятым классе найбольш ужывальныя пераказы са зменай формы:

  • змена асобы апавядання;
  • замена простай мовы на ўскосную (і наадварот).

У адпаведнасці з п.10 главы 2 "Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь" у першым паўгоддзі 5 класа ў агульнаадукацыйных установах з рускай мовай навучання па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца па нормах вучэбнай дзейнасці вычняў для 4 класа.

Менавіта гэты час важна выкарыстаць для падрыхтоўкі вучняў да кантрольнага пераказу, таму што такі від работы не выконваўся імі ў пачатковых класах. (Дадатак 2 «Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь" пераказы носяць толькі навучальны характар).У параўнанні з пераказамі большую магчымасць для самастойнай творчай дзейнасці школьнікаў маюць сачыненні. Гэта самы пашыраны від пісьмовых работ у старэйшых класах. У пятым жа класе толькі працягваецца работа, пачатая ў другім паўгоддзі 4 класа. Таму неабходна выкарыстоўваць разнастайныя магчымасці падрыхтоўчай работы (складанне сказаў і іх рэдагаванне, разгорнутыя адказы на пытанні). Асноўная работа па падрыхтоўцы да напісання сачынення вядзецца пры вывучэнні і паўтарэнні тэм "Сінтаксіс і пунктуацыя", "Знаёмства з тыпамі маўлення", "Прамое і пераноснае значэнне слова", "Адназначныя і мнагазначныя словы", "Фразеалагізмы"). Адным са стымулаў, які садзейнічае развіццю творчай думкі вучняў, з'яўляецца правільная фармуліроўка тэм сачыненняў. Нельга даваць тэмы агульнага характару, такія, як "Зіма", "У парку", "Дзень нараджэння". Такія тэмы толькі павышаюць разгубленасць вучняў і іх хваляванне перад выкананнем работы, а гэта, зразумела, паўплывае на вынік.

Шырока на ўроках беларускай мовы выкарыстоўваецца так званы графічны кантроль. Сутнасць яго ў тым, што настаўнік правярае якасць засваення пройдзеннага матэрыяла з дапамогай графічных сродкаў. На ўроках выкарыстоўваюцца розныя віды графічнага кантролю:

  • графічны дыктант;
  • састаўленне схем сказаў;
  • моўны разбор з дапамогай графічных сродкаў.

Пачэснае месца сярод пісьмовых метадаў кантролю займае метад праграміраванага кантролю. Ён дазваляе за адносна кароткі час праверыць адначасова веды вялікай колькасці вучняў. Аднак, не дае магчымасці вучню развіваць вусную ці пісьмовую мову. Найболып пашыраныя яго віды – алгарытмізацыя і перфарыраванне.

Ва   ўмовах  камп'ютэрызацыі   навучальнага  працэсу, укаранення  новых

педагагічных тэхналогій вялікую значнасць набывае такі від ацэнкі ведаў школьнікаў, як тэсціраванне. У перакладзе з англійскай мовы "тэст" - гэта кароткае выпрабаванне. Педагагічны тэст - заданне, якое мае спецыфічную

арганізацыю, што дазваляе ўсім вучням працаваць адначасова і ў аднолькавых  умовах,  запісваць  выкананне сімваламі.  Тэст  навінен  мець

дакладнае месца ў сістэме дыягнастычнага  кантролю  і  выконваць  пэўныя

функцыі. Такі від кантролю дазваляе за кароткі час праверыць значны аб'ём

ведаў, павышае іх запатрабаванасць, а значыць, і цікавасць да прадмета, актывiзуе мысленне, развiвае хуткасць рэакцыi, садзейнiчае замацаванню

набытага на ўроках, назапашванню адзнак, што немалаважна пры вялікай

напаўняльнасці класаў. Разам з тым тэсціраванне мае і шэраг недахопаў.

Работа ў значнай ступені зводзіцца да механічнага выбару правільнага адказу.

         Тэсты можна ўмоўна размеркаваць на некалькі груп. Па мэтах і задачах выкарыстання сярод іх вылучаюцца:

^ кантрольныя па тэме, раздзеле  і г.д.;

^ развіццёвыя.

Асаблівасць развіццёвых тэстаў - тое, што тут нельга абысціся механічным

адказам; вучні ставяцца ў праблемную сітуацыю, выйсце з якой шукаюць

самастойна. Рашэнне ажыццяўляецца не індывідуальна, а калектыўна. Такія віды тэстаў пажадана выкарыстоўваць у старэйшых класах.

Па змесце тэсты падзяляюцца на наступныя тыпы:

> тэст множнага выбару прадугледжвае  выбар правільнага адказу з шэрага прапанаваных альтэрнатыў;

> тэст на пацвярджэнне/адмаўленне - вучню неабходна вызначыць правільнасць або няправільнасць меркавання;

> тэст на суаднясенне і групоўку;

> Клоуз-тэст - аднаўленне ў звязным  тэксце прапушчанага паняцця.Па форме правядзення тэсты могуць быць індывідуальнымі і групавымі, вуснымі і пісьмовымі, бланкавымі, камп'ютэрнымі, вербальнымі і невербальнымі.

Тэсціраванне дае магчымасць зрабіць аб'ектыўную ацэнку навучанасці вычняў у адпаведнасці з адзінымі адукацыйнымі патрабаваннямі. Адзінкай тэста, яго структурным элементам з'яўляецца тэставае заданне, якое можа быць разнастайным як па форме прад'яўлення, так і па змесце. Найболын удалымі для праверкі ведаў вучняў пятага класа з'яўляюцца наступныя віды тэставых заданняў:

  • закрытыя заданні, у якіх вучань выбірае правільны адказ з прапанаванага набору адказаў;
  • адкрытыя заданні (заданні на дапаўненні), якія патрабуюць ад вучня самастойна сфармуляваць адказ.

Колькасць пытанняў у тэсце можа быць рознай (гэта залежыць ад мэт і задач), а вось адказаў павінна быць 3-5. Варта падумаць пра дыферэнцыяцыю заданняў у тэсце. Аптымальным вучоныя лічаць наступны варыянт: 20 % лёгкіх заданняў, 50 % - сярэдняй цяжкасці, 30 % - складаных. Пры распрацоўцы тэстаў найперш трэба ўлічваць узровень падрыхтаванасці класа. Нельга, каб яны былі адзіным відам кантролю ведаў. Таму што ніводны з з іх не выкарыстоўваецца ў працэсе ўрока адзін. У вучэбнай дзейнасці заўсёды спалучаецца некалькі метадаў. Універсальнага метаду няма і быць не можа. "Перабраць дзесяць метадаў і выбраць свой, і не трымацца ніводнага няўхільна - адзіна магчымы, на мой погляд, шлях творчага настаўніка", - адзначае выкладчык - метадыст з Оршы К. Хмяльніцкая (Настаўніцкая газета, 8 жніўня 1990) 

 

Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы

 ў 5 класе

2.1 Формы і метады правядзення  бягучага кантролю ведаў

Ажыццяўленне кантролю за ведамі вучняў з'яўляецца адным з найбольш працаёмкіх і адказных працэсаў, звязаных з няпростымі псіхалагічнымі сітуацыямі як для настаўнікаў, так і для вучняў. Правільная арганізацыя такога працэсу садзейнічае павышэнню якасці навучання школьнікаў і спрыяе зніжэнню ўзроўню іх трывожнасці. У працэсе працы ў 5-х класах у мяне склалася ўласная ацэнка мэтазгоднасці выкарыстання пералічаных форм кантролю на розных этапах навучання.

Пры вывучэнні ўступнага курсу "'Сінтаксіс і пункт\ацыя" (Дадатак 1) ў 5 класе ідзе замацаванне вядомага з пачатковых класаў, адпрацоўваюцца навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, паміж простымі сказамі ў складаным, у сказах са звароткам, з простай мовай. Менавіта таму кантроль за ведамі вучняў мэтазгодна ажыццяўляць на кожным уроку, а не эпізадычна, час ад часу. Прадумоўваючы ход урока, адбіраючы неабходны матэрыял вельмі важна прадугледзець форму правядзення кантролю і яго месца на ўроку. Так, у пачатку вывучэння тэмы і пасля яе заканчэння я планую правядзенне кантрольных дыктантаў з граматычным заданнем па вывучанай тэме. 3 мэтай якаснай падрыхтоўкі да кантрольнага дыктанта праводжу вялікую папераджальную работу. Для ажыццяўлення кантролю часцей выкарыстоўваю наступныя яго віды: пунктуацыйны разбор, розныя віды спісвання з пунктуацыйнымі мэтамі, графічны дыктант. Так, пры вывучэнні тэм "Аднародныя члены сказа", "Сказы са звароткам", "Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі сказа ў кожнай частцы", "Простая мова" ўжо з першых урокаў вучу пяцікласнікаў выконваць пунктуацыйны разбор. Такі від кантролю дазваляе, па-першае, засяродзіць увагу вучня на канкрэтнай пунктаграме, па-другое, дае магчымасць прааналізаваць, наколькі добра вучні засвоілі тэму, якія пытанні выклікалі цяжкасці і патрабуюць карэкцыйнай работы. Гэта першая прыступка, пераадолеўшы якую, вучні будуць падрыхтаваны да выканання розных відау спісвання з пунктуацыйнымі мэтамі.

У якасці прыкладу прапаную адзін з варыянтаў выкарыстання картак для індывідуальнай работы.

Тэма: "Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі"

У пачатку ўрока для пунктуацыйнага разбору я прапанавала наступныя

сказы:

    1. Асенні лес апрануў залацістае ўбранне, падрыхтаваў для ўсіх падарункі.
    2. Стракацяць імшарыны сыраежкамі, бабкамі, падасінавікамі, баравікамі.
    3. Паспелі лесавыя яблыкі, грушы-дзічкі.
    4. Багатая, шчодрая прыйшла пара.

Разам з вучнямі вызначылі аднародныя члены сказа, вусна абгрунтавалі неабходнасць пастаноўкі знакаў прыпынку, пісьмова ў сшытках растлумачылі графічна. Пасля больш падрабязнага знаёмства з правілам вучням прапануюцца індывідуальныя заданні на картках у залежнасці ад іх ўзроўню падрыхтаванасці, тэмпу працы на ўроку, умення працаваць самастойна. Важна, што вучні маюць магчымасць самастойна выбраць узровень складанасці задання. На працягу ўрока кожны можа выканаць больш чым адно заданне. А гэта дазваляе не толькі атрымаць вышэйшую адзнаку, але і болып трывала засвоіць матэрыял урока.

 

КАРТКА 1

Выпішыце сказы з аднароднымі членамі.

Прагаладаўшыся, зубры дружна накінуліся на корм. Паветра насычана пахамі траў, спелых ягад, смалістай хвоі. Андатра жыве ў рэках, азёрах і балотах. Стары зялёны лес шумеў працяжна.


 

КАРТКА 2

Спішыце сказы, падкрэсліце аднародныя члены сказа.

Палі, бары, лясы і долы клічуць да сябе людзей. Ясны, цёплы вечар апусціўся на зямлю. Ручаі звіняць, гамоняць, снег зганяюць да ракі.


 

КАРТКА З

Спішыце сказы. Пастауце неабходныя знакі прыпынку.

3 нашай бульбы можна прыгатаваць шматлікія стравы дранікі бабку клёцкі.

Вядзе гаворку бор з дарогамі з далінамі з узгоркамі. Па дарозе ў Нясвіж растуць, абняўшыся, два дрэвы дуб і сасна.


 

КАРТКА 4

Дапішыце сказы з аднароднымі членамі.

Белае павуцінне лятала ў паветры і чаплялася за ... . У лясах растуць разам…

Адлятаюць у вырай .... Пад разлапістымі елкамі выглядалі рознакаляровыя

шапкі ...


 

 

КАРТКА 5

Расстаўце ў схемах неабходныя знакі прыпынку. Складзіце і запішыце сказы па прапанаваных схемах.

1. о о о.

   2. і о і о і о.

3.оао.

4.Абагульняльнае слова о о о.


 

 

Узровень складанасці задання пяцікласнікі адрозніваюць па колеры карткі: 1-4 балы - зялёны, 5-6 балаў - жоўты, 7-8 балаў - сіні, 9-10 балаў - чырвоны. Галоўнае, кожны сам выбірае заданне. А гэта, у першую чаргу, змяншае хваляванне вучня і яго трывогу перад выкананнем задання і момантам ацэнкі ведаў.

Пасля неаднаразовага выканання розных відаў спісвання я прапаную графічныя дыктанты. Вельмі карысным з'яўляецца такі від кантролю пры вывучэнні ў 5 класе тэм "Словаўтварэнне" і "Сінтаксіс і пунктуацыя". Работу па састауленню схем сказа пачынаю ўжо пры вывучэнні тэм "Зваротак", "Аднародныя члены сказа", "Складаны сказ", "Простая мова". Гэты від кантролю вельмі падабаецца вучням, а настаўніку дапамагае зберагчы час на ўроку. Звычайна для такога віду кантролю падбіраю не больш за 5 сказаў.

Дыктант № 1

  • 1. Гойдае, кружыць, спявае мяцеліца.
  • 2. Ягады пахлі летам, сонцам, зялёнаю муравою палян.
  • 3. Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна.
  • 4. Неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу.
  • 5. Піліпок набраў у кубак вады, паліў кветкі.
  • Дыктант № 2

  • 1. Ваўкі, лісіцы і зайчыкі апранулі зімовае адзенне.
  • 2. Наліваюцца і лопаюцца на дрэвах пупышкі.
  • 3. Раскрываюцца кветкі на яблынях, грушах, слівах, вішнях.
  • 4. Усе заўважылі старога высокага чалавека.
  • 5. Таполі, і ліпы, і клёны ў парку шумяць маладым.
  • Дыктант № 3

  • 1. Паабапал возера растуць дубы і ліпы, клёны і вязы, ясені і бярозы.
  • 2. У беларускіх рэках і азёрах водзіцца шмат рознай рыбы: шчупакі і самы, язі, ментузы і галаўні.
  • 3. Навука хлеба не просіць, а хлеб дае.
  • 4. Бяда хоць мучыць, але жыць вучыць.
  • 5. Я прысеў каля грыба, зірнуў пад яго капялюш і здзівіўся.
  • Першы раз я чытаю сказ, а вучні яго ўспрымаюць на слых. Калі чытаю другі раз, яны запісваюць толькі схему аднародных членаў сказа. Пры трэцім чытанні вучні правяраюць, ці правільна склалі схему. У залежнасці ад мэты правядзення графічнага дыктанта выкарыстоўваю не толькі праверку работ настаўнікам, але і самаправерку па прапанаваным ключы ці ўзаемаправерку. Для таго, каб вучні добра справіліся з гэтым відам кантролю, таксама патрэбна падрыхтоўчая работа. Ужо пры вывучэнні тэм "Неразвітыя сказы", "Галоўныя члены сказа” прапаную элементарныя графічныя дыктанты. Ускладняю гэта заданне, працуючы над тэмай "Даданыя члены сказа".

    Информация о работе Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе