Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Апреля 2014 в 23:59, аттестационная работа

Краткое описание

Асноўныя патрабаванні наступныя:
1. Правяраецца і ацэньваецца якасць засваення праграмнага матэрыялу;
2. У школах прынята адзіная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, неабходнасць
якой вызначаецца адзінымі дзяржаўнымі праграмамі. У наш час у краіне
прынята 10-ці бальная сістэма адзнак;
3. Кантроль за ведамі павінен быць сістэматычны і пастаянны;
4. Праверка і ацэнка ведаў павінны садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей вучняў, выхаванню маральных і валявых якасцей, якія звязаны з пераадоленнем цяжкасцей у вучобе; захаванню здароўя дзіцяці.
5. Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў неабходна ўлічваць этап засваення адпаведнага вучэбнага матэрыялу.

Содержание

Уступ…………………………………………………………………………….3
Глава 1. Роля і месца кантролю ў вучэбным працэсе…………………………..9
1.1 Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання … ………………………...9
1.2 Метады вуснага кантролю 12
1.3 Метады пісьмовага кантролю …………………………………………….16
Глава 2. Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе……………...23
2.1 Формы і метады правядзення бягучага кантролю ведаў………………….23
2.2 Асаблівасці арганізацыі тэматычнага кантролю пры вывучэнні беларускай мовы ў 5 класе ....................................................................................33
Заключэнне……………………………………………………………………….36
Спіс выкарыстанай літаратуры …………………………………………………39
Дадаткі……………………………………………………………………………41

Вложенные файлы: 1 файл

Змест.docx

— 177.38 Кб (Скачать файл)



Асаблівасцю класіфікацыі відаў кантролю з'яўляецца тое, што кожны наступны від кантролю праяўляе сябе ў папярэднім. I таму практычна заўсёды рэальна выкарыстоўваюцца вусны, пісьмовы і лабараторны від кантролю і адпаведныя ім метады. Але кожны з гэтых асноўных метадаў  кантролю можа прымяняцца на розных этапах навучання:

         (+ !) рашае  даную задачу больш паспяхова, чым іншыя метады

дадзенай групы; ( + ) рашае даную задачу;

(-) рашае даную задачу менш паспяхова, чым іншыя метады дадзенай

групы.

Мэта работы - прааналізаваць асноўныя метады кантролю і іх выкарыстанне пры вывучэнні канкрэтных тэм на ўроках беларускай мовы з мэтай зніжэння ўзроўню трывожнасці вучняў 5-х класаў, павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы, захавання станоўчага псіхалагічнага мікраклімату ў класе.

 

1. 2 Метады вуснага кантролю

Вусны кантроль ажыцяўляецца шляхам індывідуальнага і франтальнага апытвання. Любы від апытвання павінен быць добра падрыхтаваным, дасканала прадуманым і ўмела арганізаваным.

Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць такому важнаму моманту апытвання, як адказ вучня, або індывідуальнае апытванне. Таму, што такі метад кантролю дапамагае настаўніку прывучаць школьнікаў лаканічна і дакладна выказваць сваю думку. Але вельмі важна, каб расказ вучня слухаў не толькі настаўнік, але і ўвесь клас, таму настаўнік павінен пры індывідуальным апытванні актывізаваць увагу школьнікаў. Для гэтага ён можа выкарыстоўваць такія прыёмы, як уключэнне ў работу ў гэты момант усяго класа. Гэта можа быць і патрабаванне дапоўніць адказ, і падключэнне да адказу іншых вучняў, і складанне плана адказу, і рэцэнзаванне адказу.

Пры індывідуальным апытванні для эканоміі часу да дошкі выклікаюць адначасова двух-трох вучняў. Адзін з іх пачынае расказ без падрыхтоўкі, а двое іншых робяць на дошцы запісы, табліцы, схемы або знаёмяцца з планам адказу, калі падрыхтавалі яго дома. Кожнаму вучню прапаноўваецца адно-два пытанні або заданні па тлумачэнню зместу табліцы, схемы. Пытанні настаўнік ставіць дакладна і зразумела, накіроўваючы вучняў на пераказ толькі самага галоўнага, важнага ў гэтай тэме.

Я лічу, што кожны настаўнік павінен імкнуцца да таго, каб на працягу вучэбнай чвэрці ўсе вучні мелі не адну, а некалькі адзнак за маналагічны адказ. Зразумела, зрабіць гэта не вельмі проста, асабліва, што датычыцца вучняў з нізкай матывацыяй. Вельмі цікавы і дзейсны прыём у рабоце з такімі вучнямі прапануе Г.Л. Багданава ў кнізе "Опрос на уроках русского языка». Яна раіць выкарыстоўваць "ціхае апытванне", якое праводзіцца пры дапамозе магнітафона. Можна таксама выкарыстоўваць адказ на- паўголасу, пакуль астатнія пішуць. 3 уласнага вопыту адзначу, што такі від апытвання мае шмат станоўчых момантаў:

  • эканоміць шмат часу;
  • вучань смялей выказвае свае думкі, не баючыся адмоўнай рэакцыі класа; а гэта дапамагае яму развіваць звязную маналагічную мову;
  • паміж настаўнікам і вучнем устанаўліваецца непасрэдны кантакт. Для зваротнай сувязі з настаўнікам падчас такога віду вуснага апытвання мэтазгодна выкарыстоўваць картачкі, якія сігналізуюць пра веды вучняў па вывучаемай ці вывучанай тэме ("Святлафор").

Адказ вучня пры індывідуальным апытванні абавязкова ацэньваецца і адзнака каменціруецца. Пры гэтым трэба ўлічваць, што адзнака адыгрывае не толькі адукацыйную, але і выхаваўчую ролю. Яна адлюстроўвае аб'ём, глыбіню і трываласць ведаў, уменняў і навыкаў, а таксама вызначае маральную вагу вучня ў калектыве, адносіны да яго таварышаў, яго годнасць. Разам з тым, выстаўляючы адзнаку, настаўнік выносіць на суд вучнёўскага калектыву сваю сумленнасць, справядліваць, аб'ектыўнасць.

Станоўчыя бакі

Адмоўныя бакі

1. Павышае культуру мовы

1 .Займае шмат часу

     2. Садзейнічае развіццю слоўна-

        лагічнага мыслення

     2. Працуе толькі некалькі

          вучняў.

3. Прывучае выказваць лаканічна  і

        дакладна сваю думку

З.Не дазваляе ў кароткі час

дыягнаставаць веды вучняў з

        нізкай матывацыяй.

4. Паміж настаўнікам і вучням

устанавліваецца непасрэдны

кантакт


 



Але, як і ў многіх іншых метадаў, вуснае індывідуальнае апытванне мае, акрамя станоўчых, і адмоўныя бакі. Яшчэ К.Дз. Ушынскі больш за 100 гадоў назад пісаў: "Урок пачынаецца звычайна апытваннем трох-чатырох вучняў , на што затрачваецца большая палова ўрочнага часу, і пры гэтым іншыя вучні лічаць, што маюць права быць няўважлівымі, пакуль дойдзе да іх чарга адказваць." Таму, прааналізаваўшы гэты метад кантролю, можна выдзеліць наступныя станоўчыя і адмоўныя яго бакі:

 

Франтальнае апытванне, у адрозненне ад індывідуальнага, дае магчымаець праверыць веды адначасова вялікай колькасці вучняў, паўтарыць значны па аб'ёму матэрыял. Але ў той жа час не развівае вусную мову школьнікаў.

Пры франтальным апытванні папярэдне рыхтуецца пэўная колькасць пытанняў, якія даюць магчымасць праверыць якасць засваення раней пройдзенага матэрыялу ці матэрыялу, які садзейнічае засваенню новай тэмы. Кожнаму з вучняў, якія адказваюць, можа быць зададзена чатыры-пяць пытанняў. У працэсе адказаў настаўнік вядзе пэўныя паметкі, хто і як адказвае, каб пасля выставіць "паўрочны бал".

Пры правядзенні франтальнага апытвання неабходна ўлічваць наступныя патрабаванні:

    1. Дакладна і правільна фармуліраваць пытанні і заданні;
    2. Ставіць перад школьнікамі не толькі тыя пытанні, якія садзейнічаюць узнаўленню матэрыялу, але і пытанні праблемнага характару;
    3. Пры ацэнцы адказаў абавязкова ўлічваць не толькі змест адказу, яго

паўнату, але і моўнае афармленне.

Франтальнае апытванне садзейнічае сістэматызацыі ведаў школьнікаў, падтрымлівае актыўнасць усіх вучняў на працягу ўсяго моманту апытвання. Але гэты від кантролю мае і адмоўныя бакі. Вучні даюць толькі кароткія аднаскладовыя адказы, не вучацца звязна выкладаць свае думкі. Пры франтальным апытванні цяжка ўлічыць тэмп мыслення школьнікаў. Тыя з іх, якія маюць запаволены тэмп, адчуваюць пэўныя цяжкасці. Таму франтальнае апытванне неабходна абавязкова выкарыстоўваць разам з індывідуальным.

У апошнія часы многія метадысты крытычна ставяцца да франтальнага апытвання. Таму зараз актыўна выкарыстоўваецца ўшчыльненае апытванне. Гэты від кантролю дазваляе настаўніку за пэўны час выкарыстаць розныя віды апытвання. Сутнасць ушчыльненнага апытвання заключаецца ў тым, што для адказу адначасова выклікаецца некалькі вучняў, кожнаму з якіх даецца асобнае заданне. Звычайна пры такім відзе апытвання два вучні працуюць каля дошкі і ад двух да шасці вучняў выконваюць індывідуальныя заданні на картках. Ушчыльненае апытванне па сваім характары надзвычай складанае, таму патрабуе з боку настаўніка выключнай уважлівасці.

На сучасным уроку беларускай мовы больш мэтазгодна выкарыстоўваць ушчыльненае апытванне, паколькі яно не толькі садзейнічае назапашванню адзнак, але і дапамагае настаўніку ў гэты момант урока арганізаваць працу кожнага вучня. Але, зразумела, не патрэбна адмаўляць і франтальнае, і індывідуальнае апыванне, таму што ўсе гэтыя віды кантролю ўзаемазвязаны паміж сабою і дапаўняюць адзін аднаго.

Да вусных метадаў кантролю адносіцца таксама і метад вуснага падбору прыкладаў для ілюстрацыі пэўнага матэрыялу. Гэты метад вельмі шырока выкарыстоўваецца пры знаемстве з новым тэарэтычным матэрыялам. Настаўнік пасля азнаямлення вучняў з новым правілам прапаноўвае падабраць свае прыклады да кожнай яго часткі. Гэты метад не толькі развівае мысленне школьнікаў, але і пашырае іх слоўнікавы запас, дапамагае зразумець пэўнае тэарэтычнае паняцце ці правіла.

Сувязь урокаў беларускай мовы і літаратуры садзейнічае большай эфектыўнасці гэтага метаду. Калі вучань удала падбірае прыклады для ілюстрацыі пэўнага матэрыялу, гэта сведчыць пра тое, што ён добра засвоіў тэорыю і разумее, што ад яго патрабуюць. Вось як можа выглядаць план вуснага адказу вучня 5 класа па тэме "Літары ы, й пасля прыставак":

   1.Прыйспі, зайграць, перайсці;

2. Падысці, падыграць, надышлі;

3. За-ін-тры-га-ваць;

    1. Зай-граць, ады-граць.

Для праверкі засваення вучнямі граматычных прымет той ці іншай часціны мовы, фанетычнага і марфемнага складу слова выкарыстоўваецца такі метад кантролю, як вусны моўны разбор.

Значэнне моўнага разбору заключаецца ў тым, што ён дапамагае вучням свядома і трывала засвоіць тэарытычныя звесткі па мове; служыць сродкам замацавання, паўтарэння, сістэматызацыі і праверкі ведаў па мове; фарміруе ўменне назіраць, аналізаваць і дыферынцыраваць моўныя з'явы, устанаўліваць іх агульнае і прыватнае; з'яўляецца сродкам развіцця абстрактнага мыслення, выпрацоўкі навыкаў лагічнага доказу.

У залежнасці ад зместу моўны разбор бывае фанетычным, марфемным, марфалагічны, сінтаксічны і г.д. Такі від кантролю патрабуе ад вучняў добрага ведання тэарэтычнага матэрыялу.

У пятым класе ўжо можна выкарыстоўваць і такі метад вуснага кантролю, як залік. Ён праводзіцца з мэтай кантролю за ўзроўнем ведаў па вывучанай тэме, раздзелу. Методыка падрыхтоўкі і правядзення заліку заключаецца ў наступным: настаўнік загадзя паведамляе дату заліку, называе пытані і заданні. 3 добра падрыхтаваных вучняў настаўнік выбірае кансультантаў, аналізуе з імі ўсе пытанні і заданні.

Для правядзення абагульняючых урокаў па пэўнай тэме ці раздзелу выкарыстоўваюцца ўрокі-залікі, урокі - спаборніцтвы, урокі-падарожжы і іншыя нетрадыцыйныя формы ўрокаў. Такі від кантролю займае ўвесь урок і дапамагае праверыць веды па тэме ў большасці вучняў класа. А сумесная праца вучняў, жаданне перамагчы зніжаюць напруджанне і дыскамфорт на ўроку. 3 гэтай жа мэтай я выкарыстоўваю "Ліст - абаронцу" (адзін) , на якім вучань мае права запісацца, каб яго сёння не выклікалі. Але неабходна ажыццяўляць самы сур'ёзны кантроль за вядзеннем такога ліста.

 

1.3 Метады пісьмовага кантролю

Гэтыя метады выкарыстоўваюцца для праверкі арфаграфічнай і пунктуацыйнай пільнасці. Да іх адносяцца:

  • дыктанты;
  • пераказы;
  • сачыненні;
  • метады графічнага кантролю;
  • метады праграміраванага кантролю;
  • тэставы кантроль;
  • машынны кантроль (з дапамогай ТСН)

Асноўнай формай праверкі засваення праграмнага матэрыялу з'яўляюцца дыктанты. Гэы від арфаграфічнага практыкавання, які дазваляе, па-першае, засяродзіць увагу не на адной арфаграме, а на некалькіх; па- другое, дае магчымасць прааналізаваць, напісанне якіх груп слоў уяўляе для вучняў найболыпую цяжкасць і чаму. Тэксты для розных відаў дыктантаў трэба выкарыстоўваць з лепшых твораў мастацкай літаратуры і

перыядычных выданняў. Яны павінны быць змястоўнымі, дастаткова зразумелымі, насычанымі патрэбнымі арфаграмамі і пунктаграмамі, але не перанасычанымі, каб не стамлялі ўвагі вучняў, і не занадта аблегчанымі. У працэсе правядзення дыктанта трэба ўважліва сачыць за працай вучняў, не дапускаць перапытванняў, дабівацца, каб вучні пісалі зусім самастойна, каб іх увага нічым не адцягвалася.

Дыктанты падзяляюцца на дзве групы: тэкставыя і слоўнікавыя. Тэкставы дыктант правярае арфаграфічныя і пунктацыйныя ўменні ў адпаведнасці з вывучанымі правіламі. Сутнасць слоунікавага дыктанта ў тым, што пад дыктоўку настаўніка вучні запісваюць словы ці словазлучэнні на пэўнае правіла.

Аб'ём (колькасць слоў) кантрольнага тэкставага дыктанту рэгламентаваны дадаткам 5 "Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь".

Класы

Аб'ём кантрольнага    дыктанта

Аб'ём

слоўнікавага дыктанта

V

85 - 90 слоў

12-15 слоў




 

Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольнага дыктанта

 

Класы

Колькасць арфаграм

Колькасць пунктаграм

V

10

2-3


 

Для праверкі камунікатыўнай пісьменнасці вучняў 5 класа можна выкарастоўваць творчыя работы - пераказы, сачыненні, пераклады.

Сачыненні і пераказы - асноўныя формы праверкі ўмення правільна і паслядоўна перадаваць свае думкі ў адпаведнасці з тэмай і задумай, узроўнем моўнай падрыхтаванасці вучняў, г. зн. уменнем выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці са стылем, тэмай і задачай выказвання.

У сістэме развіцця звязнай мовы вучняў вялікая роля належыць пераказам, якія фарміруюць і ўдасканальваюць звязную мову школьнікаў. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабіць лагічны аналіз тэксту, выдзяляць у ім галоўнае і другараднае, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкі. Апрача таго, пераказ пашырае слоўнікавы запас вучняў, умацоўвае арфаграфічную і пунктуацыйную пільнасць.

Пераказы бываюць рознага віду: падрабязныя і сціслыя, поўныя, выбарачныя і з дадатковым заданнем. [6, с. 115]

Пры падрабязным пераказе вучні паслядоўна і дэталёва пераказваюць пачутае, убачанае, прачытанае. Сціслыя пераказы прадуглеждваюць кароткую перадачу асноўнага зместу прачытанага ці ўбачанага, выдзяленне ў тэксце галоўнага, істотнага. У поўным пераказе змест перадаецца поўнасцю.

Информация о работе Рэалізацыя прынцыпаў пераемнасці паміж ступенямі навучання пры ажыццяўленні кантролю на ўроках беларускай мовы ў 5 класе