Сказка в развитии диалогической речи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Марта 2013 в 17:11, курсовая работа

Краткое описание

Цель исследования: разработать и обосновать приемы развития диалогической белорусской речи средствами белорусской народной сказки у русскоязычных дошкольников

Вложенные файлы: 1 файл

курсовая работа (Автосохраненный) (Автосохраненный).docx

— 136.38 Кб (Скачать файл)

— Вы сабе як хочаце,— кажа сяброўкам,— а я не магу тут  цэлую зіму мерзнуць. Я не такая  дурная варона, як вы!

— А што ж ты думаеш рабіць, разумная? — пытаюцца сяброўкі. 
 
— Палячу за мора: там, кажуць, зімы не бывае. 
 
— Ну што ж,— паківалі галовамі сяброўкі,— шчаслівай табе дарогі. А мы ўжо якнебудзь і дома перазімуем. 
 
Сабралася ганарыстая варона і паляцела за мора. 
 
Доўга ляцела ці нядоўга, аж бачыць,— пад ёю ўжо не вада, а зямля зялёная, зверху цёплае сонейка свеціць. 
 
«Ну,— думае варона,— тут я спынюся». Апусцілася на высокае дрэва ды пачала выглядаць спажыву: выгаладалася ж нябось за дарогу. 
 
Убачылі варону заморскія птушкі. 
 
— Хто ты? — пытаюцца.— Ніколі мы ў сваіх краях такой птушкі не бачылі. Можа, ты паўночны салавей? Ён, кажуць, пяе, як званочак звініць. 
 
— Але, але,— падхапіла варона.— Я — паўночны салавей. 
 
А сама сабе думае: «Хіба я горш за салаўя спяваю? Чаму ж толькі яму гонар і павага?» 
 
Зарадаваліся заморскія птушкі. 
 
— Паспявай нам, паўночны салавейка! — просяць варону.— А мы паслухаем. Вельмі ж хочацца нам твой голас пачуць. 
 
Задрала варона ўгору сваю дзюбу і заспявала на ўсё горла: 
 
— Кар-кар-р! Кра-кра! Гэй, гэй! Я — паўночны салавей! 
 
Пераглядваюцца птушкі паміж сабою, вушы лапкамі затыкаюць. «А няхай яго з такім салаўём! — шэпчуць.— ён жа не лепш за звычайную жабу спявае...» 
 
А потым не вытрымалі слухачы, гуртам наляцелі на варону і давай яе дзяўбці, давай таўчы. Траха не ўсё пер'е выскублі. 
 
— Выбірайся,— крычаць,— прэч са сваімі песнямі! Не хочам мы цябе слухаць. 
 
Вырвалася варона ад няўдзячных слухачоў і паляцела назад дадому. 
 
А тут скора і вясна настала. Рэкі ад лёду ачысціліся. Не захацела варона на сметнік варочацца. Паляцела на рэчку. Села там на беразе і цікуе за рыбамі. Бачыць: паўзе рак. Ну, голад не цётка: калі няма рыбы, то і рак — рыба. Схапіла яна рака і сабралася ўжо снедаць, як раптам чуе ліслівы ракаў галасок: 
 
— Вось добра, што трапіў у дзюбу не якой-небудзь чорнай галцы або граку, а самой пані вароне. Як жа мне пашанцавала! Ты ж такая прыгажуня, такая красуня, што і сказаць няможна. Шэрыя пёркі твае аж зіхацяць на сонейку. А галасок у цябе — як у таго салаўя, не раўнуючы: як пачнеш спяваць, дык на цэлы свет чуваць. Я не раз захапляўся тваімі цудоўнымі песнямі, у цёмнай нары седзячы. Хацеў бы я, пані варона, пачуць тваю песню яшчэ раз. 
 
— Праўда, праўда! — каркнула ўзрадаваная ад пахвалы варона.— Гэта толькі дурныя заморскія птушкі зганілі мяне. Ну дык слухай! 
 
I завяла варона на ўсю ваколіцу: 
 
— Кар-кар-р! Кра-кра! Я не простая варона! 
 
Скончыла спяваць, глядзіць — а рака і след прастыў. 
 
Давялося ганарыстай і галоднай вароне зноў на сметнік да сябровак ляцець.

 

Курачка-рабка

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў  іх ку-рачка-рабка. Нанесла курачка  яечак поўны падпечак. Сабрала  бабка яечкі ў чарапіну ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.

Ідзе воўк:

— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

— Як жа нам не плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка  яечак поўны падпечак. Сабрала  бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.

I воўк завыў.

Ідзе мядзведзь:

— Воўк, чаго выеш?

— Як жа мне не выць? Жыў  дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны  падпечак. Сабрала бабка яечкі  ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць... А я брахаць не ўмею, дык і завыў.

Выслухаў мядзведзь казку  і адарваў сабе хвост. Так з  таго часу і жыве з куртатым хвастом.

Недалікатны сын

Жыў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.

— Кузьма,— крычыць сын  на бацьку,— ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў!

Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і  рады не дасі.

Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.

— Дурань,— кажуць,— як гэта можна, каб бацьку не паважаць!

А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.

Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным  возе, сын — на другім.

Мінулі гладкую дарогу, уехалі ў лес. Тут пайшлі карчы ды выбоіны.

Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. А сын ляжыць на сваім возе ды толькі камандуе:

— Кузьма, вунь яма — надтрымай  воз! Кузьма, правядзі маю кабылу па ўзбочыне, а то кола за корч зачэпіцца!

Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца  з яго:

— Маладзец, Кузьма! Добра  стараешся.

Узлаваўся бацька і перастаў бегаць да сынавага воза.

У адным месцы сынаў  воз трапіў у глыбокую выбоіну  і перакуліўся... Сын шлёпнуўся  носам у гразь.

Устаў ён і лае бацьку:

— Бачыш, Кузьма, што ты нарабіў!

Паднялі воз і паехалі  далей. Сын ужо і на сена не палез. Ідзе збоку ды ўсё бурчыць на бацьку.

Даехалі да крутога павароту. Бацька свой воз падпёр плячом і  аб'ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Воз перакуліўся і  падмяў яго пад сябе.

— Кузьма! — крычыць сын  з-пад сена.— Падымі воз!

Маўчыць бацька як вады ў  рот набраўшы. Дастаў з кішэні капшук, закурыў люльку. «Паляжы ж там, калі ты такі разумны»,— думае бацька.

Клікаў, клікаў сын Кузьму, а той як аглух. Сыну ўжо і дыхаць цяжка. Напалохаўся ён, заенчыў не сваім голасам:

— Бацька, ратуй!

Зарадаваўся Кузьма, што  сын нарэшце такі назваў яго бацькам. Падняў воз і кажа да сына, усміхаючыся:

— На свеце, брат, жывучы, усяго  нажывеш — і Кузьму бацькам  назавеш!

З таго часу і пайшла гэтая прыказка.

Результаты контрольного эксперимента отображены в таблице  См. Приложение 4

Вывод:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Приложение 4

Ф.И.О

Количество названых сказок

Количество названых персона-

жей

Воспроизведе-ние основного содержания

Х-ка основных персонажей

Пересказ сказки

Инсценирова-ние сказок

1

 

Козлов-ская

Марина

3

7

Все три сказки смогла воспроизвести

Дала х-ку:

Смогла переска-

зать три сказки

Учавствова-ла в сказке:

2

 

Адамович Миша

3

4

Только две сказки

Дал х-ку:

Переска-зал сказку

Учавство-вал в сказке:

3

 

Прохор Карина

2

3

Воспроизвела две сказки

Дала х-ку:

 

Учавство-вала в сказке:

4

 

Насович Андрей

2

4

Сумел воспроизвести две сказки

Дал х-ку:

Справил-ся с переска-зом сказки:

Был в роли

5

 

Павлюке-вич Влад

1

2

Только одну сказку

     

6

 

Семашко Настя

3

5

Воспроизвела две сказки

Дала х-ку:

Переска-зала сказку:

Была в роли

7

 

Ильина Даша

3

6

Три сказки

Дала х-ку:

Пересказа-ла три сказки

Была в роли

8

 

Мороз Женя

1

2

Воспроизвел только одну сказку

Дал х-ку:

Переска зал сказку:

Был в роли

9

 

Антошко-ва Надежда

2

4

Воспроизвела две сказки

Дала х-ку: Пилипке, его родителям, бабе Яге, царскому генералу, кузнецу

Переска-зала сказку:

Была в роли


 

 

 

 

 

 

 

 

Заключение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                       Літаратура

  1. Асновы культуры мовы і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. Мн., 1992.
  2. Бараг Л. Г. Беларуская казка. Мн., 1969.
  3. Бахтин М. М. Эстетика словесного творчества. М., 1979.
  4. Старжинская Н. С. Тэорыя і методыка развіцця беларускага маулення дашкольнікау. Мн., 2000.
  5. Юрьева Н. М. Детский диалог: Психологические функции // Семантика речевой деятельности ( на материале онтогенеза). М., 1988.

Информация о работе Сказка в развитии диалогической речи