География Брестской области - климат, воды, почвы, растительный и животный мир

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Января 2013 в 20:06, реферат

Краткое описание

Кліматычныя ўмовы Брэсцкай вобласці з'яўляюцца вядучым фактарам, які вызначае занальнае размеркаванне і дыферэнцыяцыю прыродных і гаспадарчых аб'ектаў. Клімат Брэсцкай вобласці характарызуецца як умерана-кантынентальны, няўстойліва вільготны, што заснавана на класіфікацыі клімату Б.П.Алісава. Вобласць знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе, дзе часцей за ўсё паўтараюцца паветраныя масы ўмераных шырот.

Вложенные файлы: 1 файл

География Брестской области(климат, воды, почвы, раст. и жив. мир).docx

— 84.90 Кб (Скачать файл)

 

АЗЁРЫ.

 

У Брэсцкай вобласці налічваецца 44 возеры, плошча якіх перавышае 0,1 км2. У тым ліку 11 азёр маюць плошчу звыш 1 км2 (дадатак), з іх самае вялікае Выганаўскае возера ў Івацэвіцкім раёне плошчай 26 км2. Пераважная большасць азёр Брэстчыны невялікая па памерах, таму азёрнасць яе тэрыторыі не перавышае 1-2%. Глыбіня азёр Брэстчыны часцей нязначная, толькі ў 5 азёр яна перавышае 10 метраў. Амаль ўсе азёры вобласці размешчаны групамі, у цэнтральнай і паўднёвай яе частках, у межах Брэсцкага і Прыпяцкага Палесся. На адносна прыўзнятых раўнінах Перадпалесся азёр вельмі мала і памеры іх нязначныя. Азёрныя катлавіны у большасці выпадкаў маюць старычнае паходжанне. Гэта невялікія і неглыбокія серпападобныя ўчасткі старых рэчышчаў. Шмат азёр такога паходжання знаходзяцца ў далінах Прыпяці і Заходняга Буга. Вялікія па плошчы і неглыбокія азёры, якія ўтварыліся пры пад'ёме грунтовых вод і размешчаны ў плоскіх паніжэннях, называюць азёрамі-разлівамі. Гэтыя азеры тыповыя для Палесся (Выганаўскае, Спораўскае, Олтушскае). Некаторыя азёры вобласці ўтварыліся ў выніку карставых працэсаў. Яны займаюць невялікую плошчу, але іх катлавіны маюць значную глыбіню (Вулькаўскае, Сомінскае, Белае ў Брэсцкім раёне) (дадатак).

Гідралагічны   рэжым   азёр   вобласці   вызначаецца кліматычнымі асаблівасцямі і будовай падводнай  часткі іх катлавін.

Мяккі, дастаткова вільготны клімат і даволі густая рачная сетка вызначаюць дадатны баланс воднага жыўлення. Расходуецца вада на выпарэнне і сцёк, але большасць азёр Брэстчыны слабапраточныя. У глыбокіх азёрах увесь аб'ём вады змяняецца за 5-10 гадоў, а ў мелкаводных – за 1-2 гады. Узровень вады ў азёрах падымаецца ў другой палове сакавіка, пасля раставання снегу. Але пры невялікіх запасах вільгаці ў снегавым покрыве і нізінных забалочаных берагах азёр, вышыня ўздыму вады меншая, чым ў Беларускім Паазер'і.

Цеплавы рэжым азёр вобласці характарызуецца  прамой летняй і адваротнай зімовай стратыфікацыяй. Летам паверхневы слой вады праграваецца да 18-20°С, з глыбінёю тэмпература вады паніжаецца прыкладна на 3-5°С на кожны метр. Мелкаводныя азёры летам праграваюцца да самага дна. Зімою ля паверхні тэмпература вады каля 0°С, з глыбінёю яна павышаецца да 4°С. У суровыя зімы мелкаводныя азёры могуць прамярзаць да самага дна.

У газавым рэжыме найбольшае значэнне для развіцця жывёльных арганізмаў мае ўтрыманне ў вадзе кіслароду  і вуглякіслага газу, Летам кісларод насычае паверхневыя слаі вады ў азёрах, з глыбінёю яго колькасць памяншаецца. Пры праграванні вады неглыбокіх азёр летам назіраецца так званае "цвіценне вады" з прычыны масавага размнажэння водарасцяў. У гэты час вада насычаецца кіслародам за кошт узмацнення фотасінтэзу. У зімовы час утрыманне кіслароду у мелкіх азёрах зніжаецца да крытычных велічынь, што вядзе да замораў рыбы. Узмоцненыя працэсы гніення рэшткаў арганікі на дне азёр палескага тыпу вызначаюць нізкае ўтрыманне кіслароду нават летам.

Што датычыцца наяўнасці ў вадзе розных хімічных элементаў, то ў асноўным азёры Брэстчыны маюць слабую гідракарбанатна-кальцыевую мінералізацыю. Паколькі ў жыўленні азёр вобласці значную ролю адыгрываюць балотныя воды, то вада ў іх набывае жаўтавата-карычневы колер. Асноўны гідрахімічны паказчык – актыўная рэакцыя вады (рН) блізкая да нейтральнай, летам у мелкаводных азёрах, дзе значная доля ў  жыўленні прыпадае на балотныя воды, рэакцыя вады – слабашчолачная.

Гідралагічныя і гідрахімічныя  асаблівасці азёр Брэсцкай вобласці абумоўліваюць развіццё жывых арганізмаў у іх водах.

Аснову біямасы ў азёрах утвараюць  расліны. Вышэйшыя расліны рассяляюцца  канцэнтрычнымі палосамі ў прыбярэжнай  частцы азёр: надводныя ці паўпагружаныя  расліны (трыснёг, чарот), плаваючыя  на паверхні расліны (белыя і жоўтыя гарлачкі, рдзесты), да глыбіні 3-4 м растуць пераважна пагружаныя ў ваду рдзесты, а глыбей 4м – рагаліснік. эладэя. У складзе планктона пераважаюць мікраскапічныя дыятомавыя, зялёныя, сіне-зялёныя водарасці, а таксама весланогія і галінаставусыя рачкі, калаўраткі. Бентасная група жывёл складаецца з малашчацінкавых чарвякоў, малюсак, ракападобных. Прадстаўнікі планктону і бентасу з'яўляюцца харчовай базай для азёрных рыб. У азёрах вобласці сустракаюцца акунь, шчупак, рапушка, карась, лешч, плотка.

Па знешнім асаблівасцям, характару перамешвання вады, газаваму саставу і саставу іхтыяфауны азёры Брэсцкай вобласці падзяляюць на 3 генетычныя групы: мезатрофныя, эўтрофныя і дыстрофныя.

Мезатрофных азёр няшмат. Гэта азёры  са значнай глыбінёй, з добра выражанай тэмпературнай стратыфікацыяй, багатыя кіслародам. Вада такіх азёр чыстая і празрыстая. У літаральнай зоне развіта паласа надводных раслін. Да гэтай групы адносяцца найбольш глыбокія азёры вобласці: Вулькаўскае, Сомінскае, Белае ў Брэсцкім раёне, Завішчанскае, Белае ў Драгічынскім раёне.

Шырэй прадстаўлены эўтрофныя азёры, якія маюць невялікія глыбіні, таму тэмпературная стратыфікацыя ў  іх парушаецца ў розныя поры году, колькасць  кіслароду з глыбінёй рэзка скарачаецца, змяншаецца іх празрыстасць. У прыбярэжнай зоне развіваецца шырокая паласа зараснікаў надводных і паўпагружаных раслін. Да эўтрофных азёр адносяцца Спораўскае, Чорнае (Бярозаўскі раён), Олтушскае, Арэхаўскае азёры.

Дыстрофныя азёры заўсёды мелкаводныя, з малой празрыстасцю ва-ды, якая мае жоўта-карычневы колер. Летам такія азёры праграваюцца на ўсю глыбіню. Інтэнсіўнае раскладанне вялікай колькасці адмершых раслін на дне такіх вадаёмаў абумоўлівае ўтварэнне на іх дне магутных тарфянікаў і сапрапеляў. 3 гэтай жа прычыны ў вадзе дыстрофных азёр вельмі мала кіслароду нават летам. Таму іхтыяфауна гэтых азёр збедненая, пераважна аднастайная карасёвая. Прыкладам дыстофнага возера з'яўляецца самае вялікае ў вобласці Выганаўскае возера, зарастаючае па ўсёй паверхні.

Трэба мець на ўвазе, што часта ў  адным возеры сустракаюцца рысы некалькіх генетычных тыпаў.

 

ВАДАСХОВІШЧЫ.

 

У Брэсцкай вобласці пабудавана звыш 30 вадасховішчаў з агульнай плошчай  болей 121 км2 і аб'ёмам вады болей 351 млн.м3. Паверхня буйнейшых вадасховішчаў перавышае 10 км2, а аб'ём вады ў іх некалькі дзесяткаў млн.м3. Да іх адносяцца: Бяроза-1, Лактышы, Пагост, Сялец, Лукаўскае, Велута (дадатак).

Некаторыя вадасховішчы створаны шляхам павелічэння плошчы азёр (напрыклад, Пагост, Лукаўскае). Асабліва шмат у  вобласці вадасховішчаў рачнога  тыпу, якія ўтварыліся на рэках пры будаўніцтве плацін (Сялец, Бяроза-1, Лактышы). Нямала вадасховішчаў наліўнога тыпу, куды вада падаецца помпамі (Джыдзінне, Велута, Вялікія Арлы).

Будаўніцтва вадасховішчаў вядзецца ў розных мэтах: для двухбаковага рэгулявання вільготнасці меліярыраваных сельгасугоддзяў, комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў вобласці, развіцця рыбнай гаспадаркі. Акрамя гэтых мэт некаторыя вадасховішчы выкарыстоўваюцца для развіцця рэкрэацыйных сістэм (Паперня, Пагост), развядзення і захавання дзічыны (Белавежская Пушча), водазабеспячэння населеных пунктаў (Мінічы), будаўніцтва невялікіх міжкалгасных электрычных станцый (Кутаўшчына).

Вадасховішчы вобласці належаць да палескага тыпу, які характарызуецца найбольшымі ў Беларусі плошчамі затаплення і нязначнымі глыбінямі (максімальныя да 6м). Узровень вады падтрымліваецца штучным рэгуляваннем сцёку. Пераважная большасць вадасховішчаў мае добра выражанае паніжэнне вады зімою, перыяд веснавога напаўнення і летне-асеннюю спрацоўку.

У вобласці маецца шмат штучных вадаёмаў з аб'ёмам вады меней 1 млн.м3. Звычайна іх называюць сажалкамі. Пераважаюць яны ў далінах малых рэк, ручаёў і часовых вадатокаў, на месцах былых кар'ераў і торфараспрацовак. У адрозненне ад вадасховішчаў сажалкі маюць адносна ўстойлівы ўзроўневы рэжым.

 

2.6. Г Л Е Б Ы

 

На ўтварэнне  сучасных глебаў Брэсцкай вобласці аказалі  значны ўплыў наступныя фактары: мацярынская або глебяўтвараючая  парода, кліматычныя асаблівасці (спалучэнне цяпла і вільгаці), характар расліннасці  і жывёльныя арганізмы, вытворчая дзейнасць людзей.

Цяперашняе глебавае покрыва нашай  вобласці пачало фарміравацца ў час  апошняга паазёрскага ледавікоўя. Тэрыторыя  вобласці не пакрывалася ледавіком, але адчувала яго ўздзеянне. Тут адбывалася марознае выветрыванне, адток талых ледавіковых вод, назапашванне азёрна-алювіяльных адкладаў. Гэта паўплывала на склад мацярынскіх парод, якія ў працэсе глебаўтварэння ператварыліся ў глебы, і вызначыла іх механічны склад і структуру. Покрыўныя адклады, на якіх утварыліся глебы, прадстаўлены часцей за ўсё рыхлымі пясчанымі і супясчанымі пародамі флювіягляцыяльнага, лімнагляцыяльнага і старажытна-алювіяльнага паходджання. Такі механічны склад мацярынскіх парод і, адпаведна, глебаў спрыяе адтоку паверхневых вод у глыбіню, што выклікае недахоп вільгаці ў глебе. Толькі на поўначы вобласці, у Івацэвіцкім, Баранавіцкім раёнах, невялікімі масівамі сустракаюцца сугліністыя флювіягляцыяльныя і марэнныя адклады. Але іх плошча невялікая, таму яны не адыгрываюць значнай ролі ў фарміраванні глебаў вобласці. Характэрнай асаблівасцю Брэсцкай вобласці з'яуляецца шырокае распаўсюджванне нізін, занятых тарфянікамі.

Мяккія кліматычныя ўмовы з  дастатковай колькасцю цяпла  і атмасферных ападкаў спрыяюць развіццю працэса глебаўтварэння. Але  лішку атмасфернай вільгаці ў вобласці не назіраецца нават у вільготныя гады. Гадавы каэфіцыент увільгатнення па Іванову складае 0,8-1,0. У сухія гады вільготнасць мятровага слоя глебы ў маі-жніўні зніжаецца да 70% найменшай ёмістасці вільгаці. На водны рэжым глебы ўплывае не толькі атмасфернае увільгатненне, але і размеркаванне вільгаці ў адпаведнасці з рэльефам. Паверхневы і ўнутрыглебавы сцёк накіраваны ў нізіны, што вядзе да іх пераўвільгатнення і развіцця працэсаў забалочвання.

Спрыяльныя агракліматычныя ўмовы  вызначылі разнастайнасць дрэ-вавага і травяністага расліннага покрыва, якое не толькі само залежыць ад якасці глебы, але і ўплывае на яе фарміраванне. Расліннае покрыва вызначае склад і ўмовы раскладання арганікі, вільготнасць глебы. Так, напрыклад, развіццё вільгацелюбных сфагнавых імхоў, паўхмызнякоў сямейства верасовых на балотах Столінскага, Ганцавіцкага раёнаў абумовіла ўтварэнне тарфяна-балотных глебаў пераходнага і верхавога тыпу.

 Пры сумесным уздзеянні азначаных прыродных фактараў у Брэсцкай вобласці атрымалі развіццё падзолісты, дзярновы, буразёмны, карбанатны і балотны глебаўтваральныя працэсы.

 

АСНОЎНЫЯ ТЫПЫ ГЛЁБ.

 

У залежнасці ад ступені ўвільгатнення  глебы і характара расліннасці  розныя глебаўтваральныя працэсы праяўляюцца  з рознай сілай. Гэта прывяло да ўтварэння разнастайных генетычных тыпаў глебаў (мал. 2.16), якія па ступені ўвільгатнення аб'ядноўваюцца у 3 рады: аўтаморфныя, паўгідраморфныя і гідраморфныя (таб.2.4).

Глебы  Брэсцкай вобласці характарызуюцца  пераўвільготненасцю і забалочанасцю. Таму ў вобласці адносна нізкая доля аўтаморфных глебаў і высокі працэнт меліяраваных плошчаў.

Умоўныя знакі

А - Аўтаморфныя глебы

1 – дзярнова-карбанатныя;

2 – дзярнова-палева-падзолістыя  сугліністыя на лёсападобных  суглінках;

3 – дзярнова-падзолістыя сярэднеападзоленыя супясчаныя на водна-ледавіковых адкладах;

4 – дзярнова-падзолістыя моцна  ападзоленыя супясчаныя і пясчаныя  на марэнных адкладах;

5 – дзярнова-падзолістыя моцна  ападзоленыя пясчаныя на водна-ледавіковых  пясках;

Б - Паўгідраморфныя глебы

6 – дзярнова-падзолістыя паверхнева-слаба-глееватыя  супясчаныя і пясчаныя на марэнных  адкпадах;

7 – дзярнова-падзолістыя глееватыя  і глеевыя супясчаныя і пясчаныя  на водна-лсдавіковых адкладак;

8 – дзярнова-падзолістыя глеевыя  ілювіяльна-гумусавыя на старажытнаалювіальных пясках;

9 – дзярновыя і дзярнова-карбанатныя  на водна-ледавіковых адкладах (забалочаныя);

10 – поймавыя дзярнова-глеевыя  на рачным алювіі;

В - Гідраморфныя глебы

11 – тарфяна-балотныя нізінныя;

12 – тарфяна-балотныя верхавыя;

13 – поймавыя тарфяна-балотныя.

Табліца 2.4

 

АСНОЎНЫЯ ТЫПЫ ГЛЕБ ВОБЛАСЦІ (ад усей плошчы ў %)

 

 

 

Брэсцкая

Беларусь

Аўтаморфныя

 

 

дзярнова-карбанатныя

0,1

0.2

дзярнова-падзолістыя і падзолістыя

36,7

57,3

дзярнова-падзоліста-глеевыя

10,8

11,9

Паўгідраморфныя

 

дзярнова-глеевыя

14,3

9,0

поймавыя дзярнова-глеевыя

6,2

5,3

Гідраморфныя

 

 

тарфяна-балотныя нізінныя

24,8

12,7

тарфяна-балотныя верхавыя

0,9

0,6

поймавыя тарфяна-балотныя

5,9

3,0


 

Сярод аўтаморфных глебаў вобласці найбольш шырока распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя і падзолістыя глебы, якія фарміруюцца пад лісцевымі і хвойна-шырокалістымі лясамі з мохава-лішайнікавым, мохава-травяным і травяным покрывам на добра дрэніраваных водападзелах. Іх урадлівасць залежыць ад мінералагічнага складу глебаўтвараючых парод. Падзолістыя глебы маюць вельмі нізкую прыродную ўрадлівасць, таму што ўтвараюцца на мінералагічна бедных пясках і, адпаведна, рэдка ўключаюцца ў склад сельскагаспадарчых угоддзяў, а заняты ў асноўным лясамі.

У Брэсцкай вобласці падзолістыя глебы часцей за ўсе сустракаюцца невялікімі масівамі сярод дзярнова-падзолістых глебаў і на глебавых картах паказваюцца разам з апошнімі. Дзярнова-падзолістыя глебы трапляюцца на пясках параўнальна багатага мінералагічнага складу і фарміруюцца пры спалучэнні дзярновага і падзолістага працэсаў.

Информация о работе География Брестской области - климат, воды, почвы, растительный и животный мир