Лекции по "Белорусский язык"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 19:11, курс лекций

Краткое описание

В 2008 году в новые стандарты по циклу социально-гуманитарных дисциплин в системе высшего образования Республики Беларусь был включен курс белорусского языка, под названием "Белорусский язык (профессиональная лексика)». Обучение белорусскому языку студентов ведется в соответствии с типовой программой для высших учебных заведений, подготовленной кафедрой истории белорусского языка БГУ. Характерными чертами этой программы являются обновленное содержание, акцентирование на компетентностного подхода к обучению, значительное усиление роли и места самостоятельной работы студентов, использование современных инновационных педагогических технологий.

Содержание

Предисловие .................................................................. ..................
3
И. Язык и социум .................................................................. .........
4
II. Исторические этапы формирования белорусского языка ...........................
15
III. Научный стиль белорусского языка ................................................
23
IV. Официально-деловой стиль белорусского языка ....................................
37
Приложение 1 ....................................................................................
47
Приложение 2 ....................................................................................
51
Приложение 3 ....................................................................................
59

Вложенные файлы: 1 файл

Курс лекцый.doc

— 622.50 Кб (Скачать файл)

Ужо ў сталым узросце  Ефрасіння вырашыла разам з сястрою Еўпраксіяй і братам Давыдам зрабіць паломніцтва ў Іерусалім. Гэта было цяжкае выпрабаванне. На доўгім шляху ў Святую Зямлю Ефрасіння наведала сталіцу Візантыйскай імперыі, сустрэлася са сваяком імператарам Мануілам Комнінам і ў канцы красавіка 1173 г. прыйшла ў Іерусалім. На працягу трох дзён прыходзіла Ефрасіння маліцца да труны Гасподняй. Праз 24 дні яна памерла і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры. У 1187 г. астанкі Ефрасінні перазахаваны ў Кіева-Пячорскую лаўру. У 1910 г. мошчы Святой Ефрасінні з вялікай пашанай даставілі ў Полацк, у Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Праз многія стагоддзі вярнулася князёўна-асветніца на родную зямлю.

Трэба пагадзіцца з гісторыкам і пісьменнікам У. Арловым, які піша ў сваёй кнізе “Таямніцы полацкай гісторыі”, што нельга знайсці ў Еўропе ХІІ ст. жанчыну, якую па адукаванасці і па зробленым дзеля асветы свайго народа можна паставіць побач з Ефрасінняй.

 

К1РЫЛА ТУРАЎСКІ

(каля 1130 – пасля 1184)

 

У гісторыі нацыянальнай культуры Кірыла Тураўскі – адна з  самых адметных постацей сярод тых, хто жыў і тварыў у часы сівой даўніны. Ён вядомы найперш як старажытнабеларускі пісьменнік-прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар красамоўства.

Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку XІІ стагоддзя ў Тураве – адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў старажытнай Беларусі. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» – кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў, відаць, святога Міколы, і неўзабаве стаў яго парафіяльным святаром. Здольны да кніжнай справы, ён гэтым часам пачаў пісаць малітвы і творы пра манаства. Калі ў 1148 годзе кіеўскім мітрапалітам стаў Клім Смаляціч – ідэйны апанент Кірылы і прыхіль-нік самастойнасці Кіеўскай мітраполіі, – Кірыла вымушаны быў пакінуць манастыр; у гэты час ён замыкаецца ў манастырскай вежы, “стаўпе”, робячы подзвіг стаўпніцтва. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам». Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Пасля таго як Клім склаў  абавязкі мітрапаліта, тураўскія месцічы  і князь Юрый запрашаюць Кірылу на епіскапскую кафедру. У гэты перыяд Кірыла напісаў шэраг пропаведзяў на святы Велікоднага і Пяцідзесятнага цыклаў, а таксама іншыя казанні на хрысціянска-этычныя тэмы, асуджаючы язычніцтва.

На схіле веку Кірыла пакінуў епіскапскую кафедру  і пайшоў у Барысаглебскі манастыр, дзе працягваў літаратурную дзейнасць. Там ён напісаў пасланні да кіева-пячорскага ігумена Васіля.

Хаця пра Тураўскага Златаслова, як называлі яго сучаснікі, нам вядома няшмат, затое да нас  дайшла амаль неверагодная для аўтара XIІ стагоддзя колькасць ягоных твораў – пропаведзяў, прыпавесцяў, малітваў, павучанняў, канонаў. Яны адлюстроўваюць натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі – сімвал таленту нашага народа, яркае сведчанне глыбіні каранёў нашае культуры.

Памёр ён пасля 1184 г. Творы  Кірылы Тураўскага ўвайшлі ў залаты фонд старажытнарускай літаратуры. Да яго літаратурнай спадчыны належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і  цела, альбо пра сляпога і кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля, ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць не толькі сярод усходніх славян, але і сярод паўднёвых, у прыватнасці ў Балга-рыі, і распаўсюджваліся ў спісах 12 – 17 стст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Eўe, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап Мінскі і Тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны бела-рускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956 – 58 гг. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская, паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Кірыла Тураўскі быў  кананізаваны рускай праваслаўнай царквой і сёння ўведзены ў Сабор беларускіх святых. Памяць яго штогод ушаноўваецца 28 красавіка.

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

(каля 1490 – каля 1551)

 

Францыск Скарына – наш самы славуты зямляк. Скарына быў вучоным, пісьменнікам, выдатным асветнікам. Але самае галоўнае – ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.

На жаль, пра жыццё  Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся прыблізна ў 1490 у сям’і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі – Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэта мова лічылася міжнароднай мовай навукі: на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў, паступіў вучыцца ў Кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. У Падуанскім універсітэце Скарына паспяхова абараніў дысертацыю і атрымаў дыплом доктара медыцыны.

Скарына лічыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, ён іх друкаваў у друкарнях, а не перапісваў ад рукі. Ён вырашыў надрукаваць Біблію на роднай мове. У Празе Скарына адкрыў сваю першую друкарню, дзе выдаў 23 кнігі Старога Запавету ў перакладзе на беларускую мову. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім Княстве Літоўскім друкарню, дзе выдаў “Апостал” і “Малую падарожную кнігу”.

Скарына пражыў складанае  жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад радзімы, ад роднага Полацка, Скарына і памёр прыкладна ў 1551 годзе.

Нашчадкам засталася  справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку і на Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Федараў заснавалі друкарню ў Маскве.

Але Скарына быў не толькі друкаром. З гравюр, змешчаных  у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб тым, што Скарына быў адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: “… звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі – дзе нарадзіліся, да таго месца вялікую ласку маюць”.

 

ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ

(1530-я або пачатак  1540 – 1603)

 

Васіль Цяпінскі – беларускі  гуманіст і радыкальна-рэфармацыйны дзеяч, кнігавыдавец, пісьменнік, прадаўжальнік  гуманістычных, куль-турна-асветніцкіх  і патрыятычных традыцый Ф. Скарыны  і С. Буд-нага.

Нарадзіўся ён у вёсцы Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён). У 60-х гадах ХVІ cт. мужны шляхціц удзельнічаў у ваенных паходах на Маскоўшчыну пад харугвамі аршанскага старасты Філона Кміты і падканцлера Астафея Валовіча. Аднак сваё прызванне ён знайшоў не на вайсковай службе, а на ніве асветы і культурнай дзейнасці.

Зблізіўшыся з высокаадукаванымі людзьмі таго часу – С. Будным, К. Астрожскім і іншымі, Васіль Цяпінскі апынуўся ў цэнтры пале-мічнай барацьбы, што вялася паміж прадстаўнікамі розных культурна-гістарычных і рэлігійных плыняў.

Паводле сваіх поглядаў В. Цяпінскі быў прыхільнікам арыянства, гэта значыць выступаў супраць вучэння аб Троіцы. Асветнік таксама не прымаў дактрыны анархістаў, што заклікалі да ліквідацыі ўсіх гаспадарскіх структураў. На вядомым Лоскім сінодзе 1578 г. ён востра палемізаваў з лідэрамі тагачасных “камуністаў” – Аляксандрам Вітрэ-лінам і Марцінам Чаховіцам, баронячы ўрад ад іхніх нападак і прапануючы памяркоўны шлях удасканалення грамадства.

Галоўная ж заслуга В. Цяпінскага перад гісторыяй і беларускім народам у тым, што ён на поўны  голас заявіў пра неабходнасць развіцця навукі, літаратуры, культуры на матчынай мове, заклікаў пашыраць на ёй Слова Божае. Ахвяруючы ўласнымі сродкамі, ён распачынае пераклад Апостальскага пісьма.

У радавым маёнтку Цяпіна заснаваў друкарню, дзе каля 1580 г. выдаў перакладзенае на беларускую мову Евангелле з уласнай прадмовай, у якой ён выкладае свае погляды. Цяпінскі выкрываў разбэшчанасць каталіцкіх і праваслаўных святароў, выступаў за маральную чысціню чалавека. Ён горача абараняў родную мову, гісторыю, традыцыі, быў адданым прыхільнікам пашырэння адукацыі сярод простага люду, адкрыцця школ на беларускай мове, выхавання самаахвярнага служэння Айчыне. Па палітычных і рэлігійных погля-дах Цяпінскі быў блізкі Буднаму, хаця і належаў да больш памяркоўнага крыла рэфармацыйнага руху.

З творчай спадчыны В. Цяпінскага, на жаль, захавалася няшмат: няпоўны  пераклад Новага Запавету з рукапіснай “Прадмоваю” і каментарыямі, а  таксама адна старонка “Катэхізіса, або Сумы навукі для дзетак”.

СЫМОН БУДНЫ

(каля 1530 –  1583)

 

Сымон Будны – выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог і філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ ст. было шырока вядома ў Англіі, Германіі, Італіі і іншых краінах Заходняй Еўропы.

Паходзіў з сям’і  дробнага шляхціца. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. Апрача роднай беларускай мовы, ён ведаў грэчаскую, лацінскую, польскую, валодаў іўрытам, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах.

На працягу амаль 30-гадовай  творчай дзейнасці з-пад пяра асветніка выйшлі кнігі “Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562), “Аб галоўных артыкулах хрыс-ціянскай веры” (Лоск, 1576), пераклады Бібліі (1570), Апокрыфаў і інш.

Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў яго пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных еўра-пейскіх перакладчыкаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як Сымон Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень выдання Новага Запавету 1574 года быў, бадай, самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.

Творы Буднага мелі вялікую  папулярнасць, зразумела, і сярод  жыхароў Беларусі. Ён выказваў свае погляды па праблемах веры, аб “мірскім”  прызначэнні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Ягоныя казанні з ахвотаю  слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Заслаўя, Лоска, Полацка.

Таямніца такай папулярнасці твораў Сымона Буднага – найперш  у іх гуманістычнай скіраванасці. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу. Ён заклікаў усіх грамадзян паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, жыць паводле Божых запаведзяў.

Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі  фізічнай расправы над іншадумцамі.

З’яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ ст. руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў. Сацыяльна-палітычныя і прававыя ідэі Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячаў – Астафея Валовіча і Льва Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы Сымону Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талерантнасці і вяршэнстве законаў. Імя Сымона Буднага ўключана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячаў славянскай культуры ЮНЕСКА.

 

СIМЯОН ПОЛАЦКI

(1629 – 1680)

 

Сімяон Полацкі нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца. Доўгі  час ён вучыўся ў Кіеве, а потым  у Віленскай акадэміі. Яго лічылі адным з самых адукаваных людзей таго часу. Сімяон Полацкі пастрыгся ў манахі і доўгі час працаваў у брацкай школе ў Полацку. Яго ведалі як славутага настаўніка, выкладчыка. Калі пачалася чарговая так званая руска-польская вайна, войскі расійскага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Сімяон быў праваслаўны, і ён вітаў гэта. Манах, паэт і настаўнік сустрэўся з царом. Цар запрасіў яго ў Маскву, бо спадзя-ваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.

Информация о работе Лекции по "Белорусский язык"