Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2012 в 19:52, контрольная работа
Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў.
Уводзіны……………………………………………..………........……..3
1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6
2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14
3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры палешукоў…………………………………………………………….….29
Заключэнне……………………………………………….……...…....…56
Спіс выкарыстанных крыніц…………………………………..…..........58
Ч. Пяткевіч у сваіх працах вельмі добра апісаў: арыентацыю ў прасторы і меры, лічэнне, час, нябесныя целы, атмасферу і метэаралогію, ахову здароўя людзей і жывёл, хрысціянскія вераванні, рэлігійнае жыццё, памінальныя абрады, чары, музыку і танцы, веды пра псіхічнае жыццё, прыказкі, выслоўі, пагрозы, праклёны, загадкі, вусны народны каляндар свят і прысвяткаў палешукоў. Але, трэба адзначыць, што Ч. Пяткевіч у сваіх працах не займаўся апісаннем: раджання, хрысцін, гадоўлі дзяцей, жыцця моладзі, сватання, вяселля, тлумачэння сноў, чарадзейных і сацыяльна-бытавых казак жыхароў Палесся.
Заключэнне
Каштоўнай крыніцай для пазнання духоўнай і матэрыяльнай культуры Беларускага Палесся з’яўляецца літаратурная, асветніцкая, навуковая спадчына нашых славутых даследчыкаў А. К. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча. А. К. Сержпутоўскі ў сваіх працах па матэрыяльнай культуры асабліва шмат увагі ўдзяляў апісанню жылля, гаспадарчых пабудоў, сельскагаспадарчых прылад працы. Збіральнік, падрабязна апісаў шляхі зносін і транспартныя сродкі палешукоў. Ён вельмі падрабязна апісаў такія заняткі палешукоў як: земляробства, бортніцтва, рыбалоўства. Разам з тым не вельмі шмат увагі А. К. Сержпутоўскі звяртаў на такія заняткі жыхароў Палесся як паляванне, збіральніцтва. У працах А. К. Сержпутоўскага няма апісання традыцыйных страў і адзення палешукоў. Ч. Пяткевіч больш грунтоўна, чым А. К. Сержпутоўскі, апісаў рамёствы якія былі ў той час на Палессі. Менавіта, дзякуючы Ч. Пяткевічу зараз можна даведацца пра некаторых найбольш знатных майстроў Рэчыцкага Палесся, якія жылі ў другой палове ХІХ ст. Ч. Пяткевіч вельмі добра апісаў тэхніку дарожных збудаванняў, працэс дагляду хатняй жывёлы і птушак ад захворванняў. Збіральнік дыталёва апісаў земляробства, паляванне, бортніцтва, збіральніцтва. Але, трэба адзначыць, што Ч. Пяткевіч не займаўся апісаннем народнага жылля, рыбалоўства, традыцыйных страў, адзення палешукоў.
Вельмі добра апісаў у сваіх работах духоўную культуру беларусаў А. К. Сержпутоўскі. Ён разглядаў чалавека і яго жыццё, звычаі, установы на працягу года, гаданні моладзі на Каляды, парады і перасцярогі, раджанне, хрысціны, гадоўлю дзяцей, жыццё моладзі, сватанне, вяселле, лекі ад ўсякіх хвароб, смерць, хаванне і памінкі, бога і святых, духаў, істот у постаці людзей, хваробы ў постаці людзей, тлумачэнні сноў. Аўтар знаёміць з чарадзейнымі і сацыяльна-бытавымі казакамі, вуснымі апавяданнямі, небыліцамі і легендамі жыхароў Палесся. Разам з тым не вельмі шмат увагі А. К. Сержпутоўскі звяртаў на: музыку і танцы, рэлігійнае жыццё палешукоў. Ч. Пяткевіч у сваіх працах вельмі добра апісаў: арыентацыю ў прасторы і меры, лічэнне, час, нябесныя целы, атмасферу і метэаралогію, ахову здароўя людзей і жывёл, хрысціянскія вераванні, рэлігійнае жыццё, памінальныя абрады, чары, музыку і танцы, веды пра псіхічнае жыццё, прыказкі, выслоўі, пагрозы, праклёны, загадкі, вусны народны каляндар свят і прысвяткаў палешукоў. Але, трэба адзначыць, што Ч. Пяткевіч у сваіх працах не займаўся апісаннем: раджання, хрысцін, гадоўлі дзяцей, жыцця моладзі, сватання, вяселля, тлумачэння сноў, чарадзейных і сацыяльна-бытавых казак жыхароў Палесся.
А. К. Сержпутоўскі быў сапраўдным наватарам у беларускай этнаграфічнай і фалькларыстычнай навуках. Ён адным з першых сярод збіральнікаў-фалькларыстаў звярнуў сур’ёзную увагу на асобу казачніка, імкнуўся запісваць ад найбольш здольных, таленавітых людзей.
Даследаванні Ч. Пяткевіча - гэта не вынік грунтоўнага вывучэння канкрэтнай тэмы, гэта - вынік асабістага спасціжэння самаго жыцця. Матэрыял, прадстаўлены ў манаграфіях, не запазычаны, Ч. Пяткевічам у народа з дапамогаю навуковага анкетавання, а нібы зыходзіў знутры, бо ўвабраны аўтарам непасрэдна ў сялянскім асяродзі дзякуючы умовам жыцця, пры якіх ён фарміраваўся як даследчык. Такім чынам, прамет яго вывучэння неадзельны ад яго ўласна перажытага лёсу. Палескія даследаванні Ч. Пяткевіча, узятыя ў сукупнасці, можна лічыць своеасаблівай аўтабіяграфіяй вучонага.
У сучаснай народнай культуры мала засталося трыдыцыйных рысаў, або яны значна трансфарміраваліся. Мадэрнізацыйныя працэссы ў грамадстве непазбежна разбурылі традыцыйны уклад жыцця на Палессі, а ў канцы ХХ ст. гэты рэгіён моцна пацярпеў у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Жыццё на некаторых тэррыторыях часова прыпынілася. У сувязі з гэтым працы Ч. Пяткевіча і А. К. Сержпутоўскага сёння набываюць яшчэ большае значэнне. Шматвяковы вопыт, назапашаны многімі пакаленнямі папярэднікаў, быў земляробу азбукай і граматай усяго жыцця. Перададзеныя ў спадчыну нашчадкам народныя веды, выказаныя ў прыкметах, павер’ях, прыказках, дапамагалі арыентавацца ў з’явах прыроды, кіравацца ў сваіх занятках яе падказкамі. Народная сямейная і каляндарная абраднасць, разгледжаная праз прызму такой своеасаблівай мастацкай формы, як павер’і і прыкметы, раскрывае складаны светапогляд беларуса, яго глыбокае веданне жыцця, прыроды, дэманструе багатыя творчыя здольнасці, невычэрпную фантазію народа. Дзякуючы працам Ч. Пяткевіча і А. К. Сержпутоўскага дайшлі да нас апісанні жыцця, самабытных звычаяў і абрадаў беларусаў-палешукоў, якія даюць яскравае ўяўленне аб іх вераваннях, маралі, занятках. Знаёмства са звычаямі і абрадамі беларусаў мае не толькі пазнавальную каштоўнасць, але і практычнае значэнне. Яно дазваляе даць правільную ацэнку тым традыцыям, якія захаваліся ў сучасным народным побыце, выкарыстаць лепшыя элементы традыцыйнай народнай абраднасці пры стварэнні новых беларускіх абрадаў.
Нягледзячы на вялікі ўклад А. К. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча ў развіццё беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі, мовазнаўства, іх жыццё, навуковая дзейнасць даследаваны недастаткова. Няма вычарпальных прац, у якіх быў бы дадзены глыбокі аналіз навуковай дзейнасці вучоных, ацэнены іх уклад у славянскую і айчынную фалькларыстыку, гісторыю, этнаграфію. Нешматлікія рэцэнзіі на іх працы не раскрываюць методыкі, прынцыпаў збіральніцкай і даследчай дзейнасці, не ўвязваюць іх працы з дасягненнямі фалькларыстычнай і этнаграфічнай навукі. Па-за ўвагай даследчыкаў засталіся многія рукапісныя працы вучоных, якія захоўваюцца ў архівах Расіі, Беларусі, Польшчы. А між тым гэта спадчына мае вялікае навуковае, пазнавальнае, выхаваўчае значэнне.
Сабраныя выдатнымі даследчыкамі народнай культуры А. К. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам ў выніку шматгадовай работы і апублікаваныя затым матэрыялы вызначаюцца арыгінальнасцю, інфармацыйнай насычанасцю, свежасцю і сведчаць аб глыбокім веданні народнага жыцця. Гэта дало магчымасць наглядна, на аснове параўнаўчых характарыстык, адлюстраваць мясцовую непаўторнасць і самабытнасць традыцыйнай культуры Беларускага Палесся.
Спіс выкарыстанных крыніц
1 Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура / В.С. Цітоў. - Мінск: Беларусь, 2001. - 207 с.
2 Касько, У.К. Святло далёкай зоркi / У.К. Касько - Мінск: Унiверсiтэцкае, 1997. - 319 с.
3 Васілевіч, У.А. Збіральнікі / У.А. Васілевіч - Мінск: Навука i тэхнiка, 1991. – 189 с.
4 Касько, У.К. Уступны артыкул да кнігі Сержпутоўскага А.К. Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. - Мінск : Вышэйшая школа, 2009. - С. 5-37.
5 Касько, У.К. Уступны артыкул да кнігі Сержпутоўскага А.К. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў. - Мінск: Універсітэцкае, 1999. - С. 5-22.
6 Касько, У.К. Уступны артыкул да кнігі Сержпутоўскага А.К. Гняздоўе белых буслоў: казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў. - Мінск : Вышэйшая школа, 2010. - С. 7-42.
7 Касько, У.К. Уступны артыкул да кнігі Сержпутоўскага А.К. Казкi i апавяданi, беларусаў Слуцкага павета. - Мінск : Унiверсiтэцкае, 2000. - С. 5-8 Касько, У.К. Уступны артыкул да кнігі Сержпутоўскага А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. - Мінск : Універсітэцкае,1998. - С. 3-21.
9 Кітурка, І. Рэчыцкае Палессе Ч. Пяткевіча як крыніца па гісторыі і этнаграфіі Рэчыцкай зямлі / І. Кітурка // Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні (Рэчыца 14-15 лістапада 2007г.) У 2 ч. Ч 2 : Рэчыца ў часе і прасторы: 795 год заснавання горада / М.В. Лебедзева (адк. рэд.) - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. - 249 с.
10 Васілевіч, У.А., Уступны артыкул да кнігі Пяткевіча, Ч. Г. Рэчыцкае Палессе. - Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. – С. 5 – 14.
11 Пяткевіч Ч.Г. Рэчыцкае Палессе / Ч.Г. Пяткевіч - Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. - 672 с.
12 Якімовіч, А.Ю. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: ХVII-XIX стст. / А.Ю. Якімовіч. - Мінск: Навука і тэхніка, 1978. - 152 с.
13 На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В.В. Яноўская: навук. рэдактар В.В. Яноўская. - Мінск: Беларуская навука, 2011. - 311 с.
14 Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Укладальнік Я.М. Сахута. - Мінск: Беларусь, 2001. - 168 с.
15 Маленка, Л.І. Беларускі народны касцюм / Л.І. Маленка. - Мінск: Ураджай, 2001. - 160 с.
16 Купрэева Ю.С. Гістарыяграфія народнага ткацтва і вышыўкі ўсходняй часткі беларуска-ўкраінскага памежжа ў ХХ- пачатку ХХI ст. / Ю.С. Купрэева // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 5 / Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі: навуковы рэдактар А.І. Лакотка. - Мінск: Права і эканоміка, 2008. - 592 с.
17 Купрэева Ю.С. Традыцыі ў сучасным ткацтве і вышыўцы беларуска-ўкраінскага памежжа. / Ю.С. Купрэева // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 5 / Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі: навуковы рэдактар А.І. Лакотка. - Мінск: Права і эканоміка, 2008. - 592 с.
18 Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік / В.Я. Фадзеева. - Мінск: Полымя, 1994. - 327 с.
19 Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. - Мінск: Беларусь, 2007. - 351 с.
20 Сержпутоўскі, А.К. Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі - Мінск : Вышэйшая школа, 2009. - 478 с.
21 Сержпутоўскі, А.К. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі - Мінск: Універсітэцкае, 1999. - 191 с.
22 Промыслы і рамёствы Беларусі / В.К. Бандарчык, В.С. Цітоў, Л.І. Мінько. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984. - 192 с.
23 Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 2 / Укладальнік У.А. Васілевіч. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. - 607 с.
24 Сержпутовский, А.К. Отчет о поездке в Гомельскую губернию в 1926 г. / Сержпутовский А.К - Менск : 1-ая Гостип. БГИ, 1926
25 Касько, У.К. Збiральнiк народных скарбаў / У.К. Касько; па матэрыялах А.К. Сержпутоўскага // Помнiкi гicторыi i культуры Беларусi. 1985. №2. С 26-30.
26 Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік для філалагічнага факультэта ВНУ / складальнік К.П. Кабашнікаў. - Мінск: Вышэйшая школа, 1995. - 856 с.
27 Замовы / Укладальнік, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул Г.А. Барташэвіч. - Мінск: Беларуская навука, 2000. - 597 с.
28 Аксамітаў, А. Прыказкі і прымаўкі: Тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак / А. Аксамітаў. - Мінск: Беларуская навука, 2002. - 320 с.
29 Беларуская міфалогія: Дапаможнік / Укладальнік У.А. Васілевіч. - Мінск: Універсітэцкае, 2001. - 208 с.
30 Бараг, Л.Р. сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Сістэматычны паказальнік / Л.Р. Бараг. - Мінск: Навука і тэхніка, 1978. - 248 с.
31 Сержпутоўскі А.К. Гняздоўе белых буслоў: казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі – Мінск: Вышэйшая школа, 2010. – 318с.
32 Кухаронак, Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак. - Мінск: Ураджай, 2001. - 239 с.
33 Сержпутоўскі, А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі – Мінск: Універсітэцкае,1998. – 301 с.
34 Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі / В.Ф. Бацяеў, В.М. Бялявіна, А.У. Гурко. - Мінск: Беларуская навука, 2002. - 606 с.
35 Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч. - Мінск: Беларусь, 2004. - 592 с.
36 Сівіцкі, У.М. Русальная традыцыя беларусаў: міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі / У.М. Сівіцкі. - Мінск: Тэхналогія, 2006. - 187 с.
37 Ненадавец, А.М. Міфалогія маіх продкаў / А.М. Ненадавец. - Чарнігаў, 2009. - 398 с.
38 Сержпутоўскі, А.К. Казкi i апавяданi, беларусаў Слуцкага павета / А.К. Сержпутоўскі - Мінск : Унiверсiтэцкае, 2000. - 270 с.
39 Касько, У.К. Вера ў святло / У.К. Касько // Маладосць. 1979. №5. С 168-172
40 Касько, У.К. Беларускі этнограф / У.К. Касько // Народная асвета. 1979. №9. С. 72-76.
41 Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы: Кніга для вучняў. - Мінск: Народнгая асвета, 1986. - 174 с.
42 Общественный, семейный быт и духовная культура населения Полесья / В.К. Бондарчик, Л.А. Боцонь, Л.И. Минько. - Минск: Наука и техника, 1987. - 376 с.
43 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдакцыйная калегія: Б.І. Сачанка (галоўны рэдактар). Мінск: Беларуская Энцыклапедыя,1995. - 880 с.
44 Касько, В.К. Полесские сказочники / В.К. Касько // Вопросы этнографии и фольклористики. 1979. С. 118-127.
45 Касько, У.К. “Што за цуд гэтыя казкі!” / У.К. Касько // Беларусь. 1980. №10. С. 26.
46 Касько, У.К. Парэміяграфічная спадчына Сержпутоўскага / У.К. Касько // Беларуская фалькларыстыка. 1980. С. 29-38.
47 Касько, У.К. Традыцыйныя звычаі і абрады беларусаў / У.К. Касько // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1981. №3 С. 27-29.
48 Касько, У.К. Крупінкі народнай мудрасці / У.К. Касько // Народная асвета. 1980. №6 С. 59-64.
49 Пяткевіч, Ч.Г. Грамадская культура Рэчыцкага Палесся / Ч.Г. Пяткевіч // Полымя. 1999.№5. С. 153-179
50 Ракава, Л.В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у ХIX-ХХ стст. / Л.В. Ракава. - Мінск: Беларуская навука, 2009. - 311 с.
51 Ненадавец, А.М. Выявы міфалагічнага выраю / А.М. Ненадавец. - Мінск: Беларуская навука, 2010. - 263 с.
52 Гульні, забавы, ігрышчы / Уступны артыкул, класіфікацыя і сістэматызацыя матэрыялаў А.Ю. Лозкі. - Мінск: Беларуская навука, 2003. - 534 с.
53 А. Катовіч, Крук Я. Зімовыя святы: Нарысы / Аксана Катовіч, Янка Крук. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. - 119 с.
54 Касько, У.К. Песенная спадчына А.К. Сержпутоўскага / У.К. Касько // Веснік БДУ. 1986. №1 С. 7-10.
55 Каляндарна-абрадавая паэзія / А.С. Ліс, А.І. Гурскі, В.М. Шарая, У.М. Сівіцкі. - Мінск: Беларуская навука, 2001. - 515 с.
56 Касько, У.К. Палескі дзівасіл: Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі: са скарбніцы А.К. Сержпутоўскага / У.К. Касько. - Мінск: Вышэйшая школа, 2005. - 383 с.
57 Загадкі / НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Складдальнікі М. Я. Грынблат, А.І. Гурскі; Рэдактар тома А.С. Фядосік. – 2-е выданне. - Мінск: Беларуская навука, 2004. - 363 с.