Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2012 в 19:52, контрольная работа
Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў.
Уводзіны……………………………………………..………........……..3
1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6
2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14
3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры палешукоў…………………………………………………………….….29
Заключэнне……………………………………………….……...…....…56
Спіс выкарыстанных крыніц…………………………………..…..........58
Апошні прыжыццёвы артыкул Ч. Пяткевіча “Земляробчыя боствы ў вераваннях беларусаў” прысвечаны персанажам міфалогіі і станаўленню да іх сялян. Разнастайныя рытуальныя дзеянні пад час правядзення шматлікіх абрадаў скіроўваліся на тое каб задаволіць вышэйшыя сілы і дамагчыся іх спрыяння ў земляробчых справах [3 , с. 145].
Наступная праца - “Духоўная культура Рэчыцкага Палесся”- выйшла пасля смерці аўтара. Напачатку яе даецца невялікі пералік публікацый, падрыхтаваных за няпоўнае дзесяцігоддзе навуковай дзейнасці Ч. Пяткевіча. У сваёй прадмове Станіслаў Панятоўскі, пад кіраўніцтвам якога працаваў апошнія гады жыцця Ч. Пяткевіч, называў даследчыка Палескага краю “незвычайнай постаццю ў свеце навуковых працоўнікаў”. Адзначыў ён і чалавечыя якасці Ч. Пяткевіча: “Шляхетны характар, да ўсіх зычлівы ўдзел, непадробная дабрыня і вялікая сціпласць схілялі да яго людзей, перад ім раскрываліся душы палешукоў. З удзячнасцю ўспрымаў усякую дапамогу” [3, с. 145].
Вянцом яго дзейнасці сталі дзве манаграфіі, выдадзеныя ў Польшчы: “Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічныя матэрыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура” і “Духоўная культура Рэчыцкага Палесся: этнаграфічныя матэрыялы”. Працы Ч. Пяткевіча пабудаваны на ўласным глыбокім веданні вясковага жыцця Усходнебеларускага (Рэчыцкага) Палесся. Ён пісаў пра тое, што бачыў, што сам перажыў. З доўгага веку, пражытага Ч. Пяткевічам на зямлі, нямнога на жаль, часу прыпала на справу, удзел у якой забяспечыў яму трывалую пасмяротную славу і ўдзячнасць нашчадкаў.
Ведаюць і любяць працы Ч. Пяткевіча і ў нашы дні. Не заляжалася на прылаўках кніжных магазінаў “Рэчыцкае Палессе” (Складальнік У. А. Васілевіч. - Мінск, 2004) . У кнігу ўвайшлі манаграфічныя даследаванні матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва Усходняга Палесся, а таксама раней не публікаваныя ўцалелыя раздзелы трэцяй часткі этнаграфічнай трылогіі - “Грамадская культура”.
2. Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча.
У плеядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры адно з самых ганаровых месцаў належыць А. К. Сержпутоўскаму i Ч. Пяткевiчу. Сабраныя імі ў выніку шматгадовай работы і апублікаваныя затым матэрыялы вызначаюцца арыгінальнасцю, інфармацыйнай насычанасцю, свежасцю і сведчаць аб глыбокім веданні народнага жыцця. Многiя традыцыйныя з'явы даследчыкі разглядалі ў кантэксце агульнаславянскай культуры, што дало магчымасць наглядна, на аснове параўнаўчых характарыстык, адлюстраваць мясцовую непаўторнасць і самабытнасць традыцыйнай культуры Палесся. Асаблівую ўвагу яны удзялялі матэрыяльнай культуры - жыллю, сельскагаспадарчым прыладам, бортніцтву, рыбалоўству, грамадскім звычаям і абрадам. Гэтаму былi прысвечаны спецыяльныя работы “Да пытаня гісторыі шкларобства на Валынскім Палессі”, “Рэчыцкае Палессе: Этнаграфічныя матэрыялы. Ч. 1. Матэрыяльная культура”, “Земляробчыя прылады працы беларускага Палесся”, “Бортніцтва ў Беларусі”, “Ловля вьюнов” Каштоўнай крыніцай па вывучэнню матэрыяльнай культуры Палесся застаецца рукапiсная спадчына А. К. Сержпутоўскага i Ч. Пяткевiча. Першая грунтоўная манаграфія з’явілася абагульняючай працай па матэрыяльнай культуры вывучаемага рэгіёна. З яе выхадам Ч. Пяткевіч адразу ж заваяваў вялікі аўтарытэт сярод спецыялістаў. “Рэчыцкае Палессе” падрабязна знаёміла адукаваны свет з жыццёвымі ўмовамі насельніцтва малавядомага, атуленага лясамі і балотамі краю. Манаграфія вызначалася грунтоўнасцю, надзвычайнай дэталёвасцю, у ёй удалося ўсебакова раскрыць багацце матэрыяльнай культуры Рэчыцкага Палесся. Чатырнаццаць раздзелаў кнігі асвятляюць літаральна ўсе заняткі і рамёствы паляшукоў.
А. К. Сержпутоўскi двойчы выязджаў ў экспедыцыi ў Слуцкi i Мазырскi паветы. Абследаваў цяжкадаступную палескую частку Беларусi па левым прытоку Прыпяцi i сабраў у жыхароў непраходных лясоў i балот багатую этнаграфiчную калекцыю [3, с. 46].
Вось як выглядала, напрыклад, у яго апiсаннi вёска Круковiчы Cлуцкага павета: “Пабудавана яна на адкрытым роўным месцы. У цэнтры размясцiлiся валасное ўпраўленне i народнае вучылiшча. Паабапал вулiцы густа выстраiлiся сялянскiя дамы. Двары ў большасцi сваёй не агароджаныя, варот няма. Адна студня на некалькi гаспадарак. Да хаты прымыкаюць сенцы, каморкi, побач - варыўня, павецi, хлявы, свiрны, далей – гумны” [6, с. 34].
Даследчык звяртае увагу на беднасць сялянскага побыту. У кожнай хаце можна было ўбачыць самаробныя лаўкi, драўляныя ложкi. Сцены часаныя, без шпалераў i пабелкi. Падлога высцiлалася габляванымi дошкамi. Як i сцены, яе мылi лугам (попелам) i гарачай вадой.
У некаторых вёсках А. К. Сержпутоўскi сустракаў курныя хаты, якiя абагравалiся дымам. Адну з такiх хат у вёсцы Церабiлава Рэчыцкага павета этнограф aпicaў у cваiм дзённiку: “Памеры хаты 6X6 аршынаў. Тры невялiкiя акенцы прапускаюць мала святла, ад чаго ў хаце заўсёды цёмна. Добрую трэць памяшкання займае печ з палацямi. Вусце ў печы нiзкае, перад iм адтулiна. Труба адсутнiчае, дым выходзiць на вулiцу праз шырокiя нiзкiя дзверы, увайсцi праз якiя можна толькi сагнуўшыся. Хата награваецца хутка, хутка i астуджваецца. Едкi пах дыму навекi пасялiўся ў лёгкiх чалавека, ва ўсiх порах дрэва, цэглы” [6, с. 31].
Вокны ў большасцi дамоў былi невялiкiя, усяго ў чатыры шыбы, што тлумачылася беднасцю сялян, якiя не мелi магчымасцi купiць дарагое шкло. Нягледзячы на беднасць, людзi жылi памiж сабой дружна, дзверы ix хат не ведалi замкоў. У лепшым выпадку iх замянялi кручкi або закруткi.
Сустракалiся вёcкi i больш багатыя, чым Круковiчы. Такой была вёска Дзянicкавiчы, якая выцягнулася больш чым на дзве вярсты. Дамы тут дабротныя, крытыя саломай, вокны з вялiкiмi шыбамi аконцамi. На каньках большасцi хат красавалiся выразаныя з дрэва пеўнiкi [12, с. 62].
А. К. Сержпутоўскi тлумачыў гэтую заможнасць тым, што акрамя земляробства i жывёлагадоўлi жыхары займалiся яшчэ паляваннем i бортніцтвам.
У этнаграфiчным нарысе “Белорусы-полешуки” аўтар працы грунтоўна, з веданнем справы апiсвае пасяленнi, жыллё, гаспадарчыя пабудовы палешукоў. Апiсваючы хаты i сядзiбы багатых людзей з мноствам дапаможных i гаспадарчых пабудоў, ён кантрасна малюе бедную сялянскую хацiну, “якая падслепаватымi вокнамi пaзipae на вулiцу” [6, с. 32].
Падрабязна апiсвае А. К. Сержпутоўcкi планiроўку жылля, гаспадарчых памяшканняў - сенцаў, катухоў, свiрнаў, дае высокую ацэнку майстэрству палешукоў, якiя навучылicя будаваць дамы i гаспадарчыя памяшканнi так, каб тыя ў даждлiвае лета не залiвалiся вадой, каб грызуны не забiралiся ў свiрны са збожжам, каб памяшканнi добра вентылявалiся. На жаль, Ч. Пяткевіч у сваіх працах, у адрозненні ад А. К. Сержпутоўскага, не апісваў пасяленні, жыллё і гаспадарчыя пабудовы палешукоў.
Прамысловыя i рамесныя заняткi адна з важных галiн культуры беларусаў [13, с. 10]. Прафесiя каваля лiчылася на вёсцы адной з самых пачэсных i неабходных. Па гэтай прычыне мiрам узводзiўся будынак, дзе павiнна была размяшчацца кузня, у складчыну набывалi неабходнае абсталяванне. Такiм чынам, кузнi з'яўлялiся грамадскiмi вытворчымi прадпрыемствамi. На cялянскiх сходах абмяркоўвалiся кандыдатуры каваля - перавага аддавалася тым, хто валодаў большым майстэрствам, сiлай, карыстаўся павагай у сялян. Характарызуючы кузнi, А. К. Cержпутоўскi адзначае, што на Палессi яны ў той час з'яўлялiся ўласнасцю жыхароў усёй вёскi [14, с. 96].
У ролi падручных каваля выступалi заказчыкi. Яны падносiлi вугаль, жалеза, распальвалi горн, дапамагалi каваць. Расплачвалicя за работу хлебам, мясам, соллю, гароднiнай або па дамоўленасцi працавалi пэўны час у гаспадарцы каваля.
Без дазволу сходу каваль не меў права абслугоўваць заказчыкаў з iншых населеных пунктаў. У адваротным выпадку яго маглi замянць iншым [2, с. 38].
На Рэчыцкім Палессі былі распаўсюджаны і розныя віды сельскага рамяства, у першую чаргу, вырабаў з дрэва - бондарства, калесніцтва, цяслярства. Цэлы раздзел у кнізе “Рэчыцкае Палессе” прысвечаны спосабам апрацоўкі драўніны, пабудове гаспадарчых і жылых памяшканняў. Ч. Пяткевіч падкрэсліваў, што практычна ўсе палешукі мелі “прыродныя здольнасці” да цяслярства і іншых сумежных рамёстваў. Гэта дазваляла ім, не маючы вялікага вопыту, “сяк-так зляпіць, збудаваць будан, выканаць больш-менш складаны цяслярскі рамонт, нават перабудаваць пахілую хаціну, хлеў” [14, с. 75]. Аднак без парады і паслуг дасведчаных майстроў вяскоўцы, як правіла, не браліся за сур’ёзную справу.
Безумоўнай каштоўнасцю манаграфіі “Рэчыцкае Палессе” з’яўляецца наяўнасць у ёй 279 малюнкаў, якія яскрава ілюструюць найбольш важныя і цікавыя эпізоды з матэрыяльнай культуры жыхароў Рэчыцкага Палесся. У некаторых выпадках гэтыя малюнкі, зробленыя асабіста Ч. Пяткевічам, разам з падрабязным іх апісаннем з’яўляюцца фактычна самавучыцелямі па вырабе пэўных рэчаў, паколькі амаль паэтапна паказваюць працэс іх вытворчасці: ад вырабу грабляў, дзежак і саней да будаўніцтва восецяў (сушылак збожжа), стадол, парняў (баняў) і нават хат. У выніку дадзенае даследаванне захавала для нашчадкаў не толькі апісанні прадметаў матэрыяльнай культуры жыхароў Усходняга Палесся Беларусі ХІХ ст., але і дае мажлівасць убачыць іх знешні выгляд, а пры жаданні нават і ўзнавіць іх. Аўтар манаграфіі пастаянна імкнуўся падкрэсліць своеасаблівасці жыцця насельніцтва ў дадзеным рэгіёне, параўноўваючы і супрацьпастаўляючы палешуку ўкраінца, яўрэя, жыхара суседніх расійскіх тэрыторый.
Дзякуючы аўтарскім прыпісам, якія значна ўзбагачаюць працу Ч. Пяткевіча, чытач можа даведацца пра некаторых найбольш знатных людзей на Рэчыцкім Палессі, якія жылі ў другой палове ХІХ ст. Напрыклад, пра Кандрата Жураўскага, засцянковага шляхціца з Хойнікаў, якога ўсе звалі Кандрат-слясар і які размаўляў толькі па-беларуску - “аж да 1880 г. ён меў перавагу па якасці вырабаў сярод збройнікаў-самавучкаў” [15, с. 41]. У весцы Карчы за 6 км ад Хойнікаў жыў плотнік Акула, які памёр ў 1868 г. ва ўзросце 86 гадоў. “З-за сваіх тэхнічных талентаў і іншых станоўчых якасцяў шырока славіўся ў ваколіцы, а легенды пра яго кружыліся і ў канцы стагоддзя. Часта можна было пачуць меркаванне, якое з часам стала выслоўем: Етаго бэз майсцера Акулы не зробіш альбо Етаго і сам Акуло не зробіць” [16, с. 208]. Такім чынам, трэба адзначыць, што больш поўна апісаў рамёствы якія былі ў той час на Палессі Ч. Пяткевіч.
Пра бездарожжа Палескага краю можна даведацца з артыкула Ч. Пяткевіча “Дарогі на Рэчыцкім Палессі ў другой палове ХІХ стагоддзя” і этнаграфічнага нарыса А. К. Сержпутоўскага “Белорусы-полешуки: (Этнографический очерк). Постройки и поверья крестьян северной половины Мозырского и южной части Слуцкого уездов Минской губернии”. Шмат месца ўдзяляў А. К. Сержпутоўскі апiсанню вырабаў з цэглы, збудаванню мастоў, перапраў, ёзаў, што ва ўмовах непраходных балот мела немалаважнае значэнне. “Дарогi тут непраходныя, - адзначае А. К. Сержпутоўскi - Напрыклад, у Гаўрыльчыцы, Лукi, Гоцк, якія размешчаны на поўдні Слуцкага павета Мінскай губерні, можна праехаць на конях толькi зiмой, калi замерзнуць балоты, cярод лета на валах, калi падсохнуць балоты” [6, с. 32].
Але ж жыццёвыя абставiны прымушалi cялян карыстацца такiмi пераправамi вясной, i ўвосень, калi былi дажджы. “Страшна глядзець, - пicaў А. К. Сержпутоўскi, - калi жанчына з люлькай за плячыма, у якой ляжала дзця, iдзе па такiм мосце. Пад нагамi шумiць i бурлiць вада, ёз шатаецца, калкi трашчаць, а мацi з акамянелым выразам на твары нетаропка рухаецца наперад. Страшна. Мiжволi думаецца, што вось адзiн няправiльны крок або pyx i няшчасная жанчына разам з дзiцем апынецца ў вiры. Сапраўды няшчасныя выпадкi тут нярэдкiя” [2, с. 39].
У перыяд жыцця на Палессі давялося шмат павандраваць Ч. Пяткевічу. Аб’ехаўшы вялікую тэрыторыю роднага краю ўздоўж і ўпоперак, Ч. Пяткевіч выклаў свае шматлікія назіранні за шляхамі, што звязвалі мясцовае насельніцтва між сабою і з усім светам, у артыкуле “Дарогі на Рэчыцкім Палессі ў другой палове ХІХ стагоддзя”. Назіранні за тапанімічнымі назвамі вёсак Рудня, Руда, Руднянка далі падставы аўтару меркаваць пра існаванне на Беларускім, Кіеўскім і Валынскім Палессі ў мінулыя часы жалезнага промыслу, пра што сведчылі таксама сляды печаў і выплаўкі жалеза з мясцовай руды. У артыкуле Ч. Пяткевіч прыводзіць радкі з дакумента XVIII ст., адкуль можна дазнацца пра інвентар валынскай кузні, які налічваў некалькі дзясяткаў назваў.
Закрануты спробы перамяшчэння праз рэкі і рачулкі з дапамогаю мастоў, паромаў, кладак. З тонкім веданнем справы аўтар спыняецца на тэхніцы дарожных збудаванняў. Характэрна, што тэма дарог адбілася і ў вуснай творчасці палешукоў, і Пяткевіч не прапускае зручнага выпадку, каб не выкарыстаць трапны народны выраз, прыказку. З усмешкаю пазіралі карэнныя жыхары, якія смела здольвалі пераходы праз кладкі, на тых, хто не валодаў такім спрытам: “Хто па кладцы боярко ступае, той у балоце штаны купае”. Кпілі і з таго, хто спадяваўся скараціць дарогу, шыбуючы напрасткі: “Хто прасцякуе, той дома не начуе” [11 , с. 262].
Пра бездарожжа балоцістага краю можна было пачуць з вуснаў народа неаднойчы і ў скарагаворцы: “Дзесяць брадоў, двадцаць прыбрадкаў і сорак брадзянят”, і ў праклёне гміннаму войту і сотніку, вінаватым за благі стан грэблі: “Штоб вас, стылых, чэрці вазілі па етай грэблі”, і ў вобразных вызначэннях язды па благіх дарогах: “ведзьміна ігрышча”, “чортава арэля” [11 , с. 262]. Такім чынам, трэба адзначыць, што Ч. Пяткевіч і А. К. Сержпутоўскі ў сваіх працах апісалі непраходнасць Палесскіх дарог.
У другім раздзеле нарыса А. К. Сержпутоўскага “Белорусы-полешукі , прысвечаным заняткам і промыслам палешукоў, апісваюцца спосабы і прыёмы земляробства, жывёлагадоўлі, сельскагаспадарчыя прылады працы, шмат месца ўдзяляецца збіранню лясных дароў, апрацоўцы льну і каноплі, ткацтву, роспісу ганчарных вырабаў, бортніцтву, вырабу паясоў, папруг.
Сяляне амаль ніколі не елі чыстага хлеба, змешвалі муку з дубовай карой, мякінай, пырнікам. Выручалі бульба, грэчка, проса, якія не дрэнна радзілі на мясцовых глебах, а таксама дары лясоў, балот, рэк - грыбы, журавіны, рыба.
Апісваючы цяжкае, поўнае гора і нягод жыццё палешукоў, А. К. Сержпутоўскі асабліва занепакоены становішчам жанчын. “На вядзенне дамашняй гаспадаркі і прыгатаванне ежы ў жанчын ідзе ўвесь час, - піша аўтар. - …Але гэта яшчэ не ўсё. Ёй трэба вырасціць лён, каноплю прыгатаваць кудзелю, напрасці, наткаць і пашыць бялізну, прыгатаваць дамашняе сукно для верхняга адзення. Калі сюды аднесці нараджэнне дзяцей, хваробы і іншыя жыццёвыя нягоды, то трэба толькі здзіўляцца, як палеская жанчына выносіць такое жыццё і як асобныя з іх дажываюць да глыбокай старасці [2, с. 34].
Нарыс “Сябрына” прысвечаны апісанню старажытных народных традыцый беларусаў-палешукоў Слуцкага павета Міншчыны. А. К. Сержпутоўскі адзначаў, што сябрына сустракаецца толькі ў беларусаў-палешукоў. Па назiраннях А. К. Сержпутоўскага сябрына ў Беларусi у многiм абапiралася на сумеснае вядзенне гаспадаркi. У прыватнасцi пчалярства, бо пчолы часта пераляталi раямi ад аднаго селянiна да другога. Палешукi лiчылi гэга праяўленнем боскай волi. Ды i пчалу называлi палешукi свяшчэннай iстотай, якая дае воск для царкоўных свечак. Iснаваў на Палессi выдатны звычай - адорваць маладых пчалiнымi вуллямi. Такiм чынам, госцi i маладыя гаспадары станавiлiся сябрамi.
Сябрына ўстанаўлівалася і ў выпадках, калі ад падораных на вяселлі каровы, авечкі ці кабылы атрымліваўся прыплод, у такім разе гаварылі: “Ідзе ў руку”.
“Хаця пры ўстанаўленні сябрыны ніякіх спецыяльных абрадавых дзеянняў не праводзяць, - зазначаў А. К. Сержпутоўскі, - але з моманту яе з’яўлення сябры звяртаюцца адзін да другога на “вы”, а не на “ты”, як прынята паміж чужымі людзьмі”. З такой павагай звярталіся палешукі толькі да бацькоў, старэйшых па ўзросту, родзічаў і самых блізкіх сяброў і таварышаў. Кожны чалавек лічыў для сябе свяшчэнным абавязкам дапамагчы сябру ў бядзе. Вялікім грахом было пакрыўдзіць сябра, прычыніць яму зло. Сварка паміж сябрамі - ганьба для абодвух. У час урачыстасцей сяброў саджалі на самае ганаровае месца, удзялялі ім шмат увагі. Сябры часта выступалі ў ролі дарадцаў, абаронцаў перад грамадскімі і дзяржаўнымі інстанцыямі. Нездарма гаварылі, што часам ад сябра хутчэй атрымаеш дапамогу, чым ад родзіча [2, с. 34].