Гістарыяграфія і крыніцы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2012 в 19:52, контрольная работа

Краткое описание

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў.

Содержание

Уводзіны……………………………………………..………........……..3

1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6

2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14

3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры палешукоў…………………………………………………………….….29

Заключэнне……………………………………………….……...…....…56

Спіс выкарыстанных крыніц…………………………………..…..........58

Вложенные файлы: 1 файл

Дыпломная.doc

— 602.00 Кб (Скачать файл)

     У вёсцы Вялікі Бор жыў паляўнічы Кастуль - “дасканалы знаўца пчалярства, лясоў і зверыны”. Ва ўзросце 70 гадоў ён жвава лазіў па дрэвах (борцях) і “з вялікай ахвотай і ўмельствам праводзіў аблавы ў сваей аколіцы. Заўседы вобразна і з тэмпераментам апавядаў пра здарэнні на паляванні, пры гэтым жэстыкуляваў, прысядаў і поўзаў. Не хлусіў, што характэрна для большасці паляўнічых, адно толькі дзеля гумару перабольшваў, зводзячы на нішто мядзведзя, а рабчыка падвышаючы да маштабаў лася, чым вельмі прыцягваў слухачоў” [11, с. 152].

        Такім чынам, паказ аўтарам узроўню развіцця матэрыяльнай культуры насельніцтва Рэчыцкага Палесся ХІХ ст. не звёўся да простага яе апісання і фіксавання ў дакладных малюнках. Шмат жыццёвых прыкладаў і аповядаў пра канкрэтных людзей, якія ўтрымліваюцца ў кнізе Ч. Пяткевіча, надаюць гэтаму даследаванню жывы і індывідуальны характар. І яшчэ, ў дадзенай працы ў шматлікіх прыказках і прымаўках, якія існавалі фактычна ў адносінах да кожнага занятку палешукоў, аўтарам зафіксаваны адметны каларыт рэчыцкай гаворкі, што, безумоўна, таксама павялічвае навуковую вартасць даследавання Ч. Пяткевіча.

Такім чынам, А. К. Сержпутоўскі ў сваіх працах па матэрыяльнай культуры  асабліва шмат увагі ўдзяляў апісанню жылля, гаспадарчых пабудоў, сельскагаспадарчых прылад працы. Збіральнік, падрабязна апісаў шляхі зносін і транспартныя сродкі палешукоў. Ён вельмі падрабязна апісаў такія заняткі палешукоў як: земляробства, бортніцтва, рыбалоўства. Разам з тым не вельмі шмат увагі А. К. Сержпутоўскі звяртаў на такія заняткі жыхароў Палесся як паляванне, збіральніцтва. У працах А. К. Сержпутоўскага няма апісання традыцыйных страў і адзення палешукоў.

        Ч. Пяткевіч больш грунтоўна, чым А. К. Сержпутоўскі, апісаў рамёствы якія былі ў той час на Палессі. Менавіта, дзякуючы Ч. Пяткевічу зараз можна даведацца пра некаторых найбольш знатных майстроў Рэчыцкага Палесся, якія жылі ў другой палове ХІХ ст. Ч. Пяткевіч вельмі добра апісаў тэхніку дарожных збудаванняў, працэс дагляду хатняй жывёлы і птушак ад захворванняў. Збіральнік дыталёва апісаў земляробства, паляванне, бортніцтва, збіральніцтва. Але, трэба адзначыць, што Ч. Пяткевіч не займаўся апісаннем народнага жылля, рыбалоўства, традыцыйных страў, адзення палешукоў.

 

 

 

 

 

3. Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры   палешукоў.

        Сучасная навука ўсё болей схіляецца да таго, што народныя прымхі - легенды, паданні, гаданні, замовы ўзніклі задоўга да з'яўлення рэлігіі і часта не мелі з ёй нічога агульнага. Вядома, у народных прымхах і забабонах нельга шукаць навуковыя адказы на ўсе хвалюючыя чалавека пытанні. Але ў той жа час нельга адзіным росчыркам пяра ставіць на іх крыж. Вельмі добра сказаў пра гэта У. Л. Даль у сваёй знакамітай кнізе “О поверьях, суевериях и предрассудках русского народа”: “Большинство тех,  кто считает своим долгом смеяться со всех народных поверий, без исключения, - сами тайно верят, или в крайнем случае, на всякий случай, не выезжают со двора в понедельник, и не приветствуют друг друга через порог” [30, с. 35]. А. К. Сержпутоўскі лічыў, што народныя вераванні, звычаі і абрады даюць магчымасць скласці поўнае ўражанне аб духоўным абліччы чалавека дарэвалюцыйнага часу са станоўчымі і негатыўнымі бакамі яго светапогляду. Вартасць фальклорных матэрыялаў, лічыць Аляксандр Казіміравіч, правяраецца часам. Уключаныя ў яго зборнік “Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” прымхі, забабоны, вераванні захаваліся ў народнай памяці і могуць служыць зыходным матэрыялам для вывадаў і абагульненняў адносна высвятлення светапогляду нашых продкаў. Менавіта гэтыя практычныя веды, на думку вучонага, былі “тым маленькім зярняткам, з якога вырасла вялікае дрэва сучаснай цывілізацыі і культуры” [31, с. 153].

Праца А. К. Сержпутоўскага “Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” адлюстроўвае ўяўленні палешукоў пра паходжанне свету, нябесных свяціл, прыродных з'яў, чалавека, жывёл. Імкнучыся спасцігнуць гэтыя таямніцы, чалавек у працэсе працоўнай дзейнасці, асабістых назіранняў выказваў розныя здагадкі, ствараў міфы. Бяссілле і страх перад неспазнаным, грознымі сіламі прыроды выклікалі розныя рэлігійныя ўяўленні. Гэта пацвярджаецца і матэрыяламі, прыведзенымі ў зборніку А. К. Сержпутоўскага. Вось як тлумачылі палешукі ўзнікненне Сусвету: “Спачатку нічога не было: ні зямлі, ні неба, ні яснага сонейка, а так сабе было пуста і цёмна, што хоць вока выкалі” [31, с. 154].

     Таямнічымі і загадкавымі ўяўляліся палешукам нябесныя свяцілы. Чаму бывае сонечнае зацьменне? Чаму сонца свеціць днём і не свеціць ноччу? Не маючы навуковага адказу на свае пытанні, народ звяртаўся да легенды аб стварэнні свету Богам. Ён стварыў сонца, “каб яно свяціла ды грэла” [7, с. 48]. Такім чынам тлумачылі змену дня і ночы. Стварыўшы свет, Бог загадаў сонцу свяціць на добрых і дрэнных людзей. Свяціла не захацела служыць дрэнным людзям, і тады Бог у пакаранне загадаў сонцу “свяціць толькі ўдзень, а ўночы, калі гуляюць ліхія, адпачываць”[31, с. 154].

У працы Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе” таксама ёсць апісанне нябесных свяціл: “Заўсёды вабіла чалавека таямнічнасць начнога неба. Зоркам, сузор’ям паляшук даваў назвы: Вялікая мядзведзіца мела назвы Воз, Вазок, Карэц; Пляяды - Рэшата; Арыен - Касар, Матавіла; Венера - Зарніца, Вечарніца, Месяцава дружына (ці таварышка). Метэор успрымалі вогненным змеем, які сыпле іскры і нясе няшчасці. Камета, паводле народных вераванняў нясе памор на людзей: калі яна хвастом закрые ўсё неба, павінен наступіць канец свету. Знічка азначала смерць грэшнай душы” [32 , с. 109]. З'яўленне на небе новай зоркі азначала нараджэнне новага чалавека, падзенне зоркі (метэарыта) - смерць чалавека.

    Такім чынам,  у сваёй рабоце “Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” А. К. Сержпутоўскі адлюстраваў ўяўленні палешукоў пра паходжанне свету, нябесных свяціл, прыродных з'яў, чалавека, жывёл. Не засталося па-за ўвагай апісанне нябесных свяціл і ў кнізе Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе”.

     У сваёй працы “Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” А. К. Сержпутоўскі апісаў шмат самых розных павер'яў аб прыродзе: дажджу, граду, навальніцы, маланкi. Назіранні над працэсамі і з'явамі прыроды і іх узаемасувяззю ўзбагацілі чалавека вопытам і ведамі, якія шмат у чым дапамагалі яму ў пераадоленні сляпой веры ва ўсемагутнасць звышнатуральных сіл, Бога. Чалавек заўважаў, напрыклад: “як туман упадзе на зямлю, то будзе вялікая раса, але не будзе дажджу, а калі туман узнімаецца ўверх, то можа пайсці дождж”, “калі ластаўкі лятаюць высока - будзе добрае надвор'е, калі лятаюць над вадой або над самай зямлёй - на дождж” [33, с. 168].

Багатай вобразнасцю надзяляў паляшук і атсмасферныя з’явы, адлюстраваныя ў працы Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе”. Дажджу ў залежнасці ад часу, ад патрэбы надаваліся самыя розныя назвы. Той, што ішоў ад Юр’я да часу ўтварэння зерняў, звалі хлебавіком, той, што ліў пад час жніва - гніляком, праліўны - “урэдным лівуном”, асенні дробны дождж - непагадзь, халяпа. Свае назвы меў і вецер: свістун, ледавік, снегавік, хухач. Віхор называлі “чортавым вяселлем”. У спякотныя млявыя дні, у час палявых работ, існавала перакананне, што вецер можна выклікаць свістам. І калі ён прылятаў, спявалі:

Касары косяць,

А сонейка грэе,

                                                     Як ветрык папросяць,

                                                     То ён павее…

Народныя назіранні і ўяўленні ахоплівалі літаральна ўсе шматлікія праявы прыроды: хмары, вясёлку, буру, грымоты, пярун, бліскавіцы, град, мароз, шэрань, снег, зарыва…

Асабліва распаўсюджанным у народзе было (і палешукі тут не выключэнне) прадказанне надвор’я паводле розных станаў прыроды. Прыкладаў існуе безліч: калі ў галодную куццю вісіць на лесе іней, то пад восень будзе багата грыбоў. Вельмі часта ў вызначэнне будучага надвор’я абапіралася на стан нябесных свяціл. Так, калі сонца прыпякае - пад вечар будзе дождж. Тое ж чакалася і калі сонца заходзіць, а супраць яго прэцца хмара. І наадварот, на пагоду паказваў чысты заход сонца. Калі сонца перад захадам пачырванее - чакаўся вецер. Маладзік з задранымі ўгору рожкамі абяцаў тыдзень моцных маразоў; калі ён улетку чырванеў, гэта быў знак на дождж. Калі ж месяц “надзене шапку” ці “абвядзецца калясом”, то на трэці дзень трэба чакаць ветру, дажджу ці снегу. Яркі свет зорак паказваў на пагоду, імглісты - на перамену надвор’я ўночы (аналагічна гаварылася і пра вясёлку). Прадказанне надвор’я праводзілася таксама на падставе назіранняў за агнём, дымам, вадою, за некаторымі днямі года (“Якая пагода на Пакровы, такая і зіма”, “Юрай мосціць, Варвара развявае, а Мікалай гвоздзіць”); за паводзінамі млекакормячых (“Загуляўся, як сабака на дождж”), птушак, змей і жаб, насякомых; за асаблівасцямі росту раслін і іншымі з’явамі [28 , с. 109]. Падаючы свае этнаграфічныя звесткі, Пяткевіч увесь час паведамляў пра адпаведнікі ў папярэдняй этнаграфічнай літаратуры - у працах Шэйна, Дабравольскага, Федароўскага, Машынскага, Чубінскага, Раманава, Нікіфароўскага, Дыбоўскага, З. і І. Пяткевічаў [34 , с. 313].

  Адносіны палешука да агню, вады, зямлі фарміраваліся пад уздзеяннем шэрагу павер’яў, якія часам успрымаліся як жыццёвыя правілы. Так, напрыклад, сезон, калі дазвалялася купацца, абмяжоўваўся дакладнымі датамі: ад Пераплаўнай серады (1-я серада пасля Семухі), “як Хрыстос пераплыве чэраз ваду, то вада стане цёплая…”, і да св. Іллі. Нельга купацца і пасля заходу сонца. Да Благавешчання нельга араць у гародзе, калі не арана ў полі. Старыя людзі ўгадвалі неабходную цеплыню зямлі, калі можна пачынаць на ёй работы [35 , с. 114].

    Здаўна пакланяўся чалавек агню і дажджу. Агню ў старажытнасці прыпісвалася ахоўная сіла. Задоўга да таго, як ператварыцца ў прадмет пакланення, агонь адыгрываў чыста практычную ролю - адганяў ад жылля звяроў, ратаваў людзей ад холаду і голаду. I толькі пасля, калі чалавек навучыўся атрымліваць агонь трэннем, ён назваў яго “свяшчэнным” і ператварыў у прадмет культу. Гэта быў вялікі крок наперад у справе пазнання прыроды.  А. К. Сержпутоўскі пісаў, што  ў вераваннях беларусаў агонь акрамя ахоўнай меў і іншыя функцыі, у прыватнасці быў лекавым сродкам. “Калі што хочуць ачысціць, то яго кідаюць у агонь і самі ачышчаюцца, прыгаючы на Купалу праз агонь”. Агонь выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах знахары - агнём або вугальком акурвалі хворых, выганялі ў дзяцей “начніц”, “крыкс”, лячылі “вогнік”. Старажытныя погляды беларусаў-палешукоў на прыроду раскрываюцца ў paботах прысвечаных расліннаму і жывёльнаму свету. Многія вусныя творы сведчаць перш за ўсё аб працавітасці народа, аб яго спробах актыўна ўздзейнічаць на прыроду, паставіць яе на службу сабе. У зборніку “Русальная нядзеля” нямала запісаў - назіраняяў над прыродай - аб карысных раслінах, дрэвах, аб розных жывых істотах [36, с. 64].

          Шмат твораў, дзе адлюстраваны спадзяванні людзей, іх погляды на лёс, долю, што быццам бы вызначаюць жыццёвы шлях чалавека. Не ведаючы сапраўдных прычын сацыяльнай няроўнасці, не бачачы шляхоў да шчаслівага жыцця, людзі спрабавалі растлумачыць свае няшчасці дзеяннем не падуладных чалавеку сіл. Адсюль успрыняцце біблейскай легенды пра рай, які быў прыгатаваны для людзей і якога яны пазбавiлiся з-за сваiх грахоў, вера ў замагiльнае жыццё. Аднак далёка не ўсе верылі ў казкі пра тое, што справядлівасць наступіць толькі пасля смерці. Фарміраванне сацыяльнай няроўнасці адчуваецца ўжо ў прымхах: “Мабыць, каму на гэтым свеце добра, таму і на тым свеце не ліха, а каму тут ліха, таго і на тым свеце чэрці ў смале смажаць” [37, с. 74]. Стагоддзямі пераконвалі чалавека, што яго жыццё залежыць ад лёсу, а значыць, ён не павiнен абурацца, што побач з галечай і бяспраўем існуе багацце. Чалавек павінен ведаць, што “ад самага пачатку свету Бог так даў, ні горы, ні лес, ні людаі не роўныя. Яны цяпер не роўныя і ніколі не параўняюцца” [38, с. 129].

Вера ў лёс, дадзены Усявышнім, атручвала свядомасць людзей думкай аб сваёй нікчэмнасці, падрывала іх упэўненасць ва ўласныя сілы. Замест таго, каб змагацца за свае правы, за свой лёс і лёс краіны, людзі звярталіся да варажбы, верылі ў розныя прыкметы. Нешчаслівым месяцам лічыўся май: “Хто ў маі родзіцца, той усю жытку будзе маяцца” [39, с. 169].

  А. К. Сержпутоўскі, пісаў што нараджэнню чалавека прысвечана шмат прымхаў. “Нарадзіцца ў поўню - заўсёды заставацца маладым, не старэць”. Паляшук верыў у сваю зорку. “Кожны чалавек мае на небе сваю асабістую зорку: каму добра жывецца - таго зорка ясна гарыць, хораша блішчыць, а ў каго жытка цёмная, у таго і зорка цьмяная” [40, с. 73].

   Багаццем вызначаюцца і народныя вераванні пра самыя розныя з’явы, якія вельмі падрабязна апісаны ў працы Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе”. Напрыклад, у народзе асіна заўсёды лічылася праклятым дрэвам (паводле павер’яў, на ёй павесіўся Іуда). Адсюль ідуць праклёны: “Што б ты павесіўся на сухой асіне, няхай цябе трасца трасе, як асінавы ліст”. Чалавек якому блага жылося на свеце, гразіў: “Уцяку, ды й асінаю заламаю дарогу”, гэта азначала, каб ніхто не вярнуўся ў праклятае месца. Верылі, што калом, якім абароніш жабу ад вужа, можна будзе разагнаць хмары, калі доўга ідзе дождж. Верылі таксама, што, павесіўшы забітых сарок на варотах стайні ці хлява, ахоўваеш коней па начах ад язды на іх дамавікоў [41 , с. 164]. Выкарыстаў Ч. Пяткевіч у сваёй кнізе некаторыя штрыхі да правядзення тых ці іншых сямейных і каляндарных звычаяў. Так, ён паведаміў, што ў наваколлях Рэчыцкага павета ўзводзяць на магілах драўляныя нізкія прадаўгаватыя хаткі; што на Юр’я перад узыходам сонца сяляне голыя качаюцца па расе; што на веснавога Мікалая жанчыны збіраюць травы і купаюцца ў іх для ўмацавання здароўя. Уменне пастухоў іграць на дудцы, як лічылі ў вёсцы, адпаведна сказвалася і на выкананні іх заняткаў: пастуха, які добра валодаў інструментам, жывёла слухалася, а няздатны да музыкі не заўсёды сваёй ігрою мог сабраць статак. Пра гэта сведчыць і народная прыказка: “Хто трубіць - валы губіць, а хто грае - валы мае”. Апублікавана ў кнізе і паведамленне пра лірнікаў. Іх, паводле сцвярджэння Ч. Пяткевіча, “на Палессі няшмат, а тых, якія ёсць, навакольныя сяляне добра ведаюць, дзе які жыве. Ліра ні чым не розніцца ад украінскай” [42, с. 292].

Досыць прыкметны дзякуючы Ч. Пяткевічу атрымаўся ва “Усходнім Палессі” раздзел “Вусная літаратура”. Увагу прыцягваюць гукаперайманні галасоў прыроды. Змешчана там і некалькі прыказак і прымавак з Рэчыцкага Палесся: “Усе бабры - добры, толькі адна выдра ліхая”, “Дурань і мяла зломіць”, “На вяку давядзецца вырыць і ў гляку”, “Дзяры лыка, калі дзярэцца”, “Купіў бы сяло, да грошай гало”, “Свая сярмяжка не цяжка” [43, с. 595].

I сны не прыносілі радасці абяздоленаму чалавеку. Са ста сямі тлумачэнняў сноў, прыведзеных у кнiзе А. К. Сержпутоўскага, толькі каля дваццаці абяцалі чалавеку сустрэчу э прыемным. Астатнія абяцалі голад, хваробы, клопаты, бяду, няшчасце, смерць.

У сне і наяву працоўны чалавек бачыў сябе ў тым акружэнні, у якім ён сапраўды знаходзіўся, бачыў тых, на каго гнуў спіну, - пана, папа. Натуральна, што ім у першую чаргу і дае ацэнку, аб іх выказвае свае думкі А. К. Сержпутоўскі “Усялякія людзі ёсць на свеце. Паляшук, адрэзаны ад усяго свету балотамі, бездарожжам, быў пазбаўлены праўдзівай інфармацыі аб народах, якія насялялі зямны шар. Ён чуў ад некага аб тым, што ёсць на свеце людзі, ды такія маленькiя, што іх паўтузіна можна пасадзіць у кішэню” [44, с. 121]. Хто гэтыя людзі, якія яны - дрэнныя ці добрыя, паляшук не ведаў. Яны далёка жывуць, за марамі, за гарамі. Іншая справа паны і папы. Яны заўсёды побач, ім можна і неабходна даць ацэнку. Як правіла, ацэнка гэтая была рэзка адмоўнай. Такім чынам,  у сваёй рабоце “Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” А. К. Сержпутоўскі апісаў тлумачэнні сноў палешукамі. На жаль тлумачэнні сноў адсутнічаюць  ў кнізе Ч. Пяткевіча “Рэчыцкае Палессе”.

Информация о работе Гістарыяграфія і крыніцы