Гістарыяграфія і крыніцы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Октября 2012 в 19:52, контрольная работа

Краткое описание

Паводле этнаграфічнага прынцыпу на тэрыторыі Беларускага Палесся вылучаюць раёны Усходняга і Заходняга Палесся. Усходняе Палессе займае вялікую тэрыторыю Палескай нізіны; на ўсходзе мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы - з Цэнтральнай Беларусю (па лініі Парычы - Любань - Старобін - Чудзін - больш на поўнач ад Ганцавіч), на захадзе - з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Бобрыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрныя палескія ландшафты змяняюцца разворанымі і даўно абжытымі лёсавымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў.

Содержание

Уводзіны……………………………………………..………........……..3

1 Гістарыяграфія і крыніцы……………………………...……..…..…..6

2 Матэрыяльная культура беларусаў Палесся ў працах А. Сержпутоўскага і Ч. Пяткевіча…………………………………....…...14

3 Вывучэнне А. Сержпутоўскім і Ч. Пяткевічам духоўнай культуры палешукоў…………………………………………………………….….29

Заключэнне……………………………………………….……...…....…56

Спіс выкарыстанных крыніц…………………………………..…..........58

Вложенные файлы: 1 файл

Дыпломная.doc

— 602.00 Кб (Скачать файл)

Як правіла, у такіх былічках канцоўка падпарадкавана зачыну, падкрэслівае значнасць падзеі: “Дык вось які са мной быў выпадак”, “Я ніколі не забуду, якога страху набраўся ў тую дарогу”. Канцоўка ў многіх выпадках сведчыць аб веры сялян у цуды і духаў. Многія творы зборніка складаюцца толькі з аднаго або некалькіх сказаў, аднак, нягледзячы на гэта, яны вызначаюцца структурнай цэласнасцю і мастацкай завершанасцю. Для тых з іх, якія з'яўляюцца вынікам назіранняў над прыродай, характэрны перакананасць, бясспрэчнасць меркаванняў: “Сонейка - гэта той агонь, што грэе неба, каб там было цёпла” ; “Вясной, як пачнуць араць і сеяць, не можна прасці пасля захаду сонца, бо на пашні будзе вельмі шмат усялякага зелля” ; “Калі бацян выкіне з гнязда бацяня, то будзе галодны год” [63, с. 1112].

          Істотна, на мой погляд, тое, што адна тэма часта раскрываецца ў некалькіх сюжэтах, ствараючы мастацкі вобраз. Напрыклад, вусныя расказы і былічкі аб нячыстай сіле. Сюжэтны чараўнік камандуе чарцямі, за здзекі над людзьмі чэрці на тым свеце мучаць чараўніка; каб мёртвы чараўнік не нарабіў бяды, яго трэба прыбіць да зямлі асінавым калом; чараўніку трэба адсячы галаву; змей цягне грошы чараўніку. Аўтарскія адступленні ў апавяданнях - спроба зняць з сябе адказнасць за праўдзівасць расказанага або, наадварот, падкрэсліць яго праўдзівасць: “Старыя людзі кажуць...”; “У нас у кожнай вёсцы знойдзецца такая баба, якая хутка ўмее адхадзіць ад сурокаў ці падзіву”[64, с. 263].

Да таго ж аб'ектам даследавання А. К. Сержпутоўскага стаў на гэты раз зусім нявывучаны фалькларыстамі рэгіён, размешчаны ў глыбінцы Беларускага Палесся - паўднёвай частцы Слуцкага і паўночнай частцы Мазырскага паветаў Мінскай губерні. Немалаважным было i тое, што народныя творы вучоны запісваў у гады першай рускай рэвалюцыі, якая пакінула прыкметны след у памяці людзей і знайшла сваё адлюстраванне ў народнай творчасці [2, с. 246].

Асобную групу вераванняў i забабонаў складалi тыя, у якiх знайшлi адлюстраванне народныя этычныя, эстэтычныя i некаторыя прававыя i рэлiгiйныя нормы i погляды [2, с. 262].

Запісы i назіранні А. К. Сержпутоўскага раскрываюць шырокую карціну жыцця сялян Беларускага Палесся ў дарэвалюцыйныя часы, іх культуру, палітычныя і філасофскія погляды. Гэта адпавядала патрабаванням часу.

А. К. Сержпутоўскі добра разумеў, што ў вусных апавяданнях і казках, прыказках і прымаўках увасоблены светапогляд, жыццёвая мудрасць і этычныя ўяўленні беларускага селяніна. Вось чаму так сур'ёзна падыходзіў ён да адбору і запicy казачных сюжэтаў, імкнуўся перадаць усе нюансы мовы і манеры апавядальніка.

Перад тым як прыступіць да запісвання вусна-паэтычных твораў у пэўнай вёсцы, А. К. Сержпутоўскі знаёміўся з яе жыхарамі, іх бытам, умовамі жыцця, збіраў звесткі пра казачнікаў. Ён заўсёды клапаціўся аб стварэнні такой атмасферы, пры якой сяляне-апавядальнікі забываліся аб прысутнасці чужога чалавека, тым больш “пана” ў іх уяўленнях, адчувалі сябе свабодна, проста. Калі апавядальнік хваляваўся, блытаўся, А. К. Сержпутоўскі прасіў яго паўтарыць тэкст яшчэ раз [6, с. 28].

        На думку У. К. Касько, казачнік умела перакідвае масток паміж рэчаіснасцю - змрочнай, галоднай, беспрасветнай, дзе жменька паноў і падпанкаў прыгнятае мільёны простата люду, паразітуе на іх працы мінулым, калі людзі быццам бы жылі заможна і шчасліва, бяды не ведаючы. Канец гэтай ідыліі настаў тады, гаворыцца ў казцы, калі людзі праігнаравалі наказ бога жыць паміж сабой у міры і згодзе, “каб ніхто не меў улады адзін над другім” [8, с. 9].

Як толькі бог пакінуў зямлю і падняўся на неба, вылез са свайго сховішча чорт і стаў падбухторваць дужэйшых і спрытнейшых браць уладу над слабейшымі. Такім чынам з'явіліся на зямлі паны, ад якіх “пайшло такое ліха, што і сказаць не можна”. Паны захапілі зямлю, пачалі марыць людзей голадам, біць, забіваць іх, насылаць адзін на другога [8, с. 9].

Прадстаўнікі пануючага класа паказаны ў выглядзе горкі камянёў, у якой “зверху цяжкае каменне дробных на пясок расцірае; зверху іх гнятуць другія, а на тых ляжаць і ціснуць долу яшчэ цяжэйшыя; зверху ж лёг адзін вялікі камень” [8, с. 10].

Нялёгка дастаецца камяням, якія ляжаць унізе, але ў казцы выказана ўпэўненасць у немінучым краху самадзяржаўя: “Трашчыць куча, трэ каменне... Трашчыць і хутка асядае ніжэй... мабыць, скора затрашчаць падпоркі і рассыплецца ўся куча” [11, с. 62]. Гаворачы аб лепшай долі, якая чакае народ у будучым, казачнік падкрэслівае, што шчаслівае жыццё само па сабе не прыйдзе, за яго трэба змагацца.

Ч. Пяткевіч у сваёй працы “Рэчыцкае Палессе” прыводзіць некалькі легенд з сацыяльна-класавым гучаннем пра паходжанне людзей на зямлі, пра паходжанне багатых і бедных: “Чорт вылепіў чалавека з гліны, як і Бог, а каб адрозніць сваё - плюнуў на лоб. Бог ажывіў абодвух; а як заварушыліся, то з божае выйшаў хазяін-пахар, а з чортавае - нейкае благароддзе ў казённай шапцы з кругленькаю бляшкаю, акурат на том месцы, дзе чорт плюнуў. Тагда хазяіну Бог сказаў: “Ідзі да гасподы!” А благароддзю, узяўшы за шыварат, даў каленам”. У другім варыянце “Бог пана вылепіў з цеста, а мужыка - з гліны. Сабака з’еў цеста. Бог, застаўшы яго, схапіў, стаў трэсці сабаку, з якога пасыпаліся і паразбягаліся на ўвесь свет паны. Дзе хто стане, так і завецца: Беразоўскі, Дубінскі, Альховіч… А сабаку паслаў мужыку служыць” [11 , с. 346]. Вялікую цікавасць маюць легенды пра веліканаў і павер’і, звязаныя з асаблівасцямі чалавечай знешнасці і рыс характару: варажба, тлумачэнне сноў [11 , с. 346].

Увесь навакольны свет быў абкружаны паэтычнымі легендамі і паданнямі. Пяткевіч расказвае легенду пра паходжанне бярозы і асіны, у якія Бог ператварыў за забойства мужа жонку і яе палюбоўніка.

Вялікі раздзел у кнізе складаюць народныя вераванні, звязаныя з жывёльным светам. Яны ахопліваюць амаль усіх прадстаўнікоў фаўны. Божай кароўцы прысвечаны не толькі агульнавядомыя дзіцячыя прыгаворкі, але таксама варажба: у які бок яна паляціць з рукі, адтуль трэба было чакаць сватоў. Надакучлівасць камароў паказваецца ў прыведзеным апавяданні. Насякомыя згадваюцца і ў параўнаннях (“Набраўся, як сабака кляшчоў”). Асаблівай увагаю чалавека надзяляюцца пчолы. Адносіны да іх былі часам настолькі кранальныя, што паляшук, убачыўшы мертвую пчолку, за грэх лічыў сказаць, што яна “здохла”, а толькі “памерла”. Змясціў Пяткевіч і легенду пра пчол [11 , с. 154].

Пра тое, як узнікла чарапаха, гаворыцца ў легендзе, змешчанай у параграфе “Паўзуны і гады”. Шмат прадказанняў на будучае (часам відавочна прымхлівых) звязана з асаблівасцямі паводзін птушак. Вобразнай асацыятыўнасцю прасякнуты павер’і, якія датычыліся буслоў. Калі бусел скідваў з гнязда яйкі, лічылі, што гэта паказвае на ўраджай, калі ж птушаня - на неўраджай. Калі дзяўчына ўвесну ўпершыню бачыла бусла ў палёце - гэта прадказвала ёй хуткае замужжа, калі ж на зямлі ці ў нерухомым стане - успрымалася як знак доўгага чакання жаніха. Калі сарока сквірчыць на сметніку - значыць, прыедуць госці. Існавала варажба на птушыных галасах: колькі разоў птушка “бугай” адгукнецца, столькі злотых будзе каштаваць у той год мерка жыта; агульнавядома, як па зязюльчынаму кукаванню вызначалі колькасць адмераных на жыццё год. Тут жа змешчаны таксама легенды пра зязюлю, дзятла, жаўранка [65 , с. 214].

Іх працягваюць у наступным параграфе пра млекакормячых легенды пра паходжанне бабра, казла, мядзведзя, кажана, свінні, ваўка, зайца. Вось, да прыкладу, пра апошняга з пералічаных жывёл расказваецца: “Ён вельмі баязлівы, бо мае невялікае сэрца. Бог яму вылепіў вушы, а на сэрца не хапіла гліны, дак адарваў хвост, кідаючы толькі адростачак, каторы патом аброс шэрсцю, да й зрабіў маленькае сэрца. Ось зачым ён усіх баіцца, а яго ніхто” [11, с. 562]. Лічылі, што калі заяц перабяжыць дарогу - здарыцца няшчасце, калі воўк - то наадварот, добры знак. Пяткевіч часта перасыпае тэкст свайго даследавання каларытнымі слоўцамі, безліччу трапных выразаў і параўнанняў, прыказкамі (“Мужык з сабакаю на дварэ гаруе, а баба з катом у хаце пануе”) [34 , с. 165].

      Значнае месца ў чарадзейных казках зборніка А. К. Сержпутоўскага “Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета” займае тэма маралі, у аснове якой ляжыць стваральная праца, гуманныя адносіны людзей. Станоўчай рысай сваіх герояў казачнік лічыць уменне, працавітасць. Каваль-багатыр за кароткі час навучыўся кавальскай справе і навучыў людзей каваць жалеза і рабіць з яго нажы [8, с. 39].

У казках зборніка А. К. Сержпутоўскага, якія блізкія паміж сабой па сюжэтах і напамінаюць вядомыя казкі, аб'яднаныя агульнай назвай “тры царствы”, станоўчым героям супрацьстаяць змрочныя магічныя сілы ў вобразах Змея Гарыныча, Бабы Ягі, Кашчэя Бессмяротнага і інш. Народ надзяліў сваіх герояў велізарнай сілай. Каваль-багатыр з аднайменнай казкі як “ухваціў сваю сякеру да як махнуў, дак адразу сатнуў сем дубоў і голаў змею” [2, с. 44].

Лёгка ўпраўляецца з саракапудовай булавой каваль з аднайменнага твора. Героі казкі ненавідзяць зло, несправядлівасць, аб'яўляюць вайну насiллю і, праходзячы праз усе выпрабаванні, выходзяць пераможцамі.

Вядома, наіўна было б чакаць, што чарадзейная казка стане рэалістычна адлюстроўваць рэвалюцыйныя настроі. Многія стагоддзі яе напаўнялі чарадзейныя персанажы, цудадзейная мастацкая аснова была і застаецца і сёння галоўнейшай у сюжэце казкі. I ўсё ж новы час уплёў сваю нітку ў яе старажытную канву. Калі ў казцы “Бортнік” галоўны герой адгукаецца на просьбу цара вызваліць ад Змея царэўну і пазней становіцца царом, то каваль выступае супраць царскага войска, а Асілак заклікае народ “не грызціся паміж сабою, да ад ворагаў бараніцца гурбою” [8, с. 12].

Гэты сюжэт не мае сабе аналагаў ва ўсходнеславянскім фальклоры. Л. Бараг лічыць, што ў гэтай казцы адчуваецца ўплыў пракламацый і “гутарак”, якія былі распаўсюджаны на Палессі ў гады першай рускай рэвалюцыі [30, с. 227].

Прыкладам таго, як беларуская казка напаўняецца новым сацыяльным зместам і адыходзіць ад традыцыйных вобразаў чарадзейнай казкі, можа служыць твор “3 чаго ліха на свеце” [21, с. 135].

Працоўная дзейнасць чалавека раскрываецца у казках Рэдкага “Стары бацька”, Грыцкевіча - “Паляшук і чорт”. У казцы “Паляшук і чорт”. размова ідзе аб пакарэнні чалавекам балот, выказваецца незадаволенасць сціплымі поспехамі ў асваенні прыроды. Гэтым самым казачнік выказаў настроі сялян-палешукоў, якія да прычын, што парадзілі гора і бядоты, адносілі таксама балоты з нязменным бездарожжам, адсутнасцю добрых пашаў і ворнай зямлі. Казачнікі Беларускага Палесся з вялікай цеплынёй і павагай расказвалі пра працаўнікоў вёскі i, наадварот, бязлітасна высмейвалі гультаёў, несумленных людзей, якія былі не супраць завалодаць плёнам працы іншых. Паказальная у гэтым плане казка “Мядзведзь”. Злодзея і гультая, які пасягнуў на дабро суседа, спасцігае суровая расплата: ён ператвараецца ў мядзведзя.

Беларускую казку адрознівае нацыянальны каларыт, які праяўляецца ва ўказанні месца дзеяння, у абмалёўцы вобліку героя, раскрыцці сацыяльна-палітычных матываў, настрояў казачных персанажаў. У казцы “Паляшук і чорт” героя завуць палешуком, гэтым самым падкрэсліваецца, што дзеянне адбываецца на Палессі.

Характэрная ў гэтым сэнсе казка “Пану навука”, запісаная А. К. Сержпутоўскім у вёсцы Лучыцы Мазырскага павета ад казачніка А. Дудара. Пратэст бунтара-адзіночкі, які аб'явіў вайну ненавісным панам, адпавядаў настроям сялян таго часу. Многія з іх наіўна думалі, што калі часцей палохаць памешчыкаў, а яшчэ лепш лупцаваць іх, як рабіў Рымша, то яны перастануць здзеквацца над людзьмі. Па гэтай прычыне ў народзе такімі жывучымі былі казкі і паданні аб смелых разбойніках. Каб надаць ім большую верагоднасць, казачнік часта спасылаўся на месца дзеяння. Па словах Дудара, Рымша жыў непадалёку ад вёскі Заполле Мазырскага павета.

Змрочная прыгонніцкая рэчаіснасць, бяспраўнае жыццё народных мас, невыносныя бытавыя ўмовы адлюстраваны ў казцы “Жаласлівая пані”[21, с. 152]. Як і іншыя антыпрыгонніцкія казкі зборніка А. К. Сержпутоўскага, гэты твор пачынаецца з апісання бесчалавечнасці паноў, няшчаднай эксплуатацыі імі сялян, да якіх багацеі адносіліся горш, чым да жывёлы. “I чаго толькі паны ні вытваралі, як яны ні мучылі людзей, як ні здзекваліся над імі”,— расказвае казачнік. Па віне пані “мужыкі збяднелі, пухнуць ад голаду, бо некалі хлеба зрабіць, пані зганяе па штодзень у двор” [21, с. 93].

Усю сваю “жаласць” гэтая бесчалавечная памешчыца скіравала на катоў і сабак, якіх сабрала цэлы двор і загадала жанкам песціць і дагаджаць ім. Яна гатова была шкуру здзіраць з “маладзіц да дзевак, калі яны не добра даглядалі тую жывёлу” [21, с. 95].

На фоне жахлівага сялянскага жыцця, дзе людзі пухлі ад голаду, паміралі як мухі, учынкі памешчыкаў, якія бавілі час у распуцтве, гулянках, адчынялі пансіянаты для сваіх кошак і сабак, здаюцца асабліва агіднымі і абуральнымі. “Жаласлівую пані” не хвалюе, што яе сяляне паміраюць ад голаду, затое “як здохне кот, сабака або здыхліна каняка, то пані плача, бы па родным бацьку, вяліць плакаць i другім, а потым робіць труну, хавае, бы людзей, і над магілаю кладзе прыклад. Уся дворня ды і ўсё сяло толькі і рабілі на гэтую пошкудзь” [21, с. 96].

Аналагічна гэтай пані паступалі і многія іншыя памешчыкі. Стары пан “шкадаваў” сваіх людзей, як сваё гаўяда, бо, вядома, лічыў іх сваім дабром. Малады пан адносіўся да людзей яшчэ горш. Ён збіраў у маёнтку сялянскіх дзяўчат, бегаў за імі з бізуном у руках. Як сам вызначaў, што хацеў, так і другія паны жаласці не мелі.

Народ выказваў свае адмоўныя адносіны не толькi да царскай улады і памешчыкаў, але і да іх паслугачоў - лакеяў, пісараў, эканомаў, якія са скуры лезлі, каб дагадзіць сваім гаспадарам і па іх загаду чынiлi суд і расправу над людзьмі.

У казцы “Дваранін” вастрыё сатыры накіравана супраць ганарлівага шляхціца, які “сам не меў ні двара, ні падданых, а так сабе валачыўся ад аднаго пана да другога” [21, с. 148]. Нягледзячы на сваю беднасць, шляхцiц ненавідзіць просты народ, успрымае людзей, як жывёлу. Народная сатыра бязлітасна высмейвае яго. Шляхціча ў казцы параўноўваюць з сабакам, які брэша на людзей і пры гэтым лічыць, што аберагае сваё дабро. Нікчэмным i смешным выглядае падпанак у сцэне, калi на каленях выпрошвае ў бога “300 рублёў i нiводным рублём менш”. Калi ж ксёндз вырашыў пераканацца. наколькі моцнае слова ў польскага двараніна, і апусціў на нітцы 299 рублёў, шляхціц імгненна схапіў грошы і схаваў iх у кішэні [21, с. 149].

Асабліва камічна праявіўся шляхецкі гонар у канцы казкі. Ксёндз, якому стала шкада грошай, абазваў шляхціца “кепам”, г. зн. дурнем. Падумаўшы, што словы гэтыя належаць богу, шляхцiц са злосцю напамінае пану Езусу, што ён “з ласкі боскай... пан Пятроўскі, радавіты шляхціц да патопу да прытым і дваранін герольдэм утвердзоны” і ў сваю чаргу ганьбіць бога [21, с. 69].

Информация о работе Гістарыяграфія і крыніцы