Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Октября 2012 в 13:47, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой працы – пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія адгукнуліся на чарнобыльскую бяду, выявіць тэматыку іх твораў і некаторыя характэрныя рысы твораў.
Для дасягнення пастаўленай мэты і доказу гіпотэзы неабходна вырашыць наступныя задачы:
пазнаёміцца з паэтамі, пісьменнікамі і мастакамі, якія ўзбагацілі нашу паэзію, прозу і жывапіс творамі чарнобыльскай тэматыкі;
прааналізаваць творы, у прыватнасці, асноўныя тэмы і наяўныя мастацкія сродкі.

Содержание

Уводзіны
3
Глава 1. Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка.

5
1.1.Агляд беларускай паэзіі на чарнобыльскую тэму.
5
1.2. Вобразы і матывы паэзіі на тэму Чарнобыля. Эвалюцыя тэмы.
14
1.2.1. Вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі.
14
1.2.2. Матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі.
15
1.2.3. Матывы трывожнага роздуму пра будучыню.
18
1.2.4. Матыў загубленага, адабранага дзяцінства.
19
1.2.5. Праблема нацыянальнага выжывання.
19
1.2.6. Чарнобыльскі пейзаж.
20
1.2.7. Матыў надзеі, веры ў выратаванне.
21
Глава 2. Тэма Чарнобыля ў празаічных творах беларускіх пісьменнікаў. Стылёва-функцыянальная адметнасць твораў

22
Глава 3. Чарнобыльская тэматыка ў творах беларускага жывапісу
26
Заключэнне
28
Літаратура
29
Дадаткі

Вложенные файлы: 1 файл

Курсач.doc

— 177.00 Кб (Скачать файл)

Сама назва месца  катастрофы ўтрымлівае ў сабе містычную  гульню слоў: Чарнобыль – чорная быль, чорнае быццё. І адначасова “чарнабыльнік” – народная назва палыну звычайнага… За гэтымі супадзеннямі быццам кроецца папярэджванне чалавеку аб страце ім сваёй сутнасці, аб расчалавечванні, абясчалавечванні быцця і свету. Гэта “бесчалавечнае быццё”, безвыходнасць пакут чалавека пасля Чарнобыля аналізуе і асэнсоўвае Савіцкі. 

Найбольш збіральным і манументальным успрымаецца карціна “Рэквіем” (1988) – песня для заснулай вечным сном зямлі. Як проста і чалавечна – спусціліся анёлы з неба, каб памянуць тых, хто тут жыў, і паплакаць аб тым, што тут ужо ніколі не раздасца радасны чалавечы голас. Карціна, бадай, адна з самых цудоўных у цыкле, хаця ад карціны павявае нейкім загробным пакоем. А зоркі вакол анёлаў – незямныя агні, з нейкім здзіўляюча прыгожым свячэннем. З аднаго боку, мы разумеем – машынная тэхніка, ядзерны рэактар, які ўзарваўся, атручаныя чалавечыя арганізмы, а з другой – райскія анёлы ў белых адзеннях, якія пяюць песню смутку. 

Так кажа сам аўтар  пра свій цыкл: “Зло ахапіла ўсю  жыццёвую прастору і растварылася ў  кожнай клетачцы быцця так, што чалавек проста аказаўся бяссільным у гэтым проціборстве. Для гэтага мне патрэбна было знайсці зноў жа нейкія новыя вобразна-пластычныя формы, адрозныя ад раней знойдзеных…”.

Мастак пайшоў па шляху  даставерна рэалістычнага, бытавога плану  і глыбока філасофскага, рэлігійна-сімвалічнага асэнсавання таго, што адбылося. Ад канкрэтнасці “Пакінутых” аўтар пераходзіць да “Крыжа надзеі” як да сімвала распятай надзеі на вяртанне дадому і да “Настальгіі”, дзе вобраз анёла-захавальніка становіцца вобразам вечнай тугі па страчанаму дому.

І як эпіцэнтр серыі –  “Чарнобыльская мадонна”. Да душэўна  надламанай жанчыны зляцелі два  чарнакрылых анёла, ласкавыя і чулыя, і асцярожна прымаюць з рук  маці і перакладаюць на жалобнае ложа дзіця – гэта не рэчаіснасць, гэта містэрыя, у якой толькі адна тэма: смерць сына, маладосці. Гэта карціна аб усіх дзецях, якіх забіла радыяцыя, і аб іх маці. Кампазіцыя лаканічная і дасканалая, чатыры фігуры ўтвараюць круг, увага траіх сканцэнтравана на дзіцяці, маці быццам дапамагае апусціць яго, і луна ў акне – гэты дыск надае нешта асаблівае карціне, ён ці як “востраў чыстых душ”, ці як “мёртвая планета”, але ён тут патрэбен.

 

Чарнобыльская трагедыя пакінула свой след і ў іканапісанні. Ікона “Маці Божая ахвяраў Чарнобыля” была напісана беларускім мастаком  Аляксеем Марачкіным у 1990 годзе, асвечана 26 красавіка 1990 года. Зараз ікона знаходзіцца ў храме святога Архангела Міхаіла ў горадзе Жодзіна.

 

Заключэнне

 

У курсавой працы былі разгледжаны творы беларускага  мастацтва на тэму Чарнобыля. У працэсе напісання працы я пераканалася, што тэма Чарнобыля – акутальная на сённяшні дзень, яна глыбока кранае сэрцы пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў, якія адазваліся на чарнобыльскую бяду творамі мастацтва.

На аснове аналізу  паэтычных твораў была вызначана  наступная тэматыка:

  • вобраз-матыў мёртвай, атручанай зямлі;
  • матыў бежанства, выгнання з роднай зямлі;
  • матыў трывожнага роздуму пра будучыню;
  • матыў загубленага, адабранага дзяцінства;
  • праблема нацыянальнага выжывання;
  • чарнобыльскі пейзаж;
  • матыў надзеі, веры ў выратаванне.

Былі адзначаны і  розныя формы паэзіі:

  • песні-плачы;
  • горкія споведзі;
  • грамадзянска-публіцыстычныя маналогі;
  • рэквіемы;
  • малітвы.

Гэтыя вывады дазваляюць пацвердзіць пастаўленую ў пачатку  працы гіпотэзу аб тым, што што творы на чарнобыльскую тэму здолелі выявіць трагічную сутнасць і праўду часу.

Я лічу, што мэта і задачы курсавой працы выкананы поўнасцю.

 

 

 

 

Літаратура

 

1. Адамовіч А. Апакаліпсіс па графіку. – Мінск: Беларусь, 1992.

2. Барадулін Р. Быць! = To be! – Мінск, Рыма-каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены, 2006.

3. Бугаёў Дз. Спавядальнае  слова: Літаратурная крытыка,  успаміны. – Мінск: Маст. літ., 2001.

4. Вабішчэвіч  В. Чорны боль: Вершы. – Мінск: Маст. літ., 2003.

5. Дубоўка У. О Беларусь, мая шыпшына...: Выбранае. – Мінск: Маст. літ., 2003.

6. Законнікаў С. Беларускае сэрца: публіцыстычны роздум, эсэ. – Мінск, Беларусь, 2003.

7. Законнікаў С. Лістам  дарога запала…: Выбранае. – Мінск:  Маст. літ., 2000.

8. Зорка Палын: Творы беларускіх паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю. – Мінск: Маст. літ., 1993.

9. Маляўка М. ''Ці будзе ён, Чарнобыля працяг?..'' // Полымя. 2003. №12.

10. Мельник К. Создатель времени. Памяти народного художника Беларуси Михаила Савицкого. // Беларуская думка. – 2010, №11.

11. Мятліцкі М. Бабчын: Кніга жыцця. – Мінск: Маст. літ., 1996.

12. Мельчанка Т. Распад душы // ЛіМ. 2003. №8.

13. Навагродская Н.  Сумленне і адказнасць мастака:  Штрыхі да творчага партрэта  Віктара Карамазава // Роднае слова.  – 1994, №6.

14. Някляеў У. Зона: паэма. – Мінск, Лімарыюс, 2010.

15. Пракаповіч І. У святле палыновай зоркі // Полымя. 2004. № 12.

16. Старычонак В.Дз. Беларуская  літаратура: ад А да Я. –  Мінск, Выш.шк., 1998.

17. Шамякін І.П. Злая  зорка: раман; Сатанінскі тур:  аповесць. – Мінск, Маст.літ., 2009.

18. Шушко А. Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака // Маладосць. 2001. №5.

19. Ярац В. Пад ружаю вятроў // Полымя. 2004. № 4.




Информация о работе Паэтычныя творы на тэму Чарнобыля, іх мастацкая вобразнасць, сімволіка